Вы тут

Усе экспазіцыі — па прывабным кошце


Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прапануе пабачыць шматлікія выставы па адзіным квітку

З заўтрашняга дня (22.10) гамяльчане і госці горада над Сожам змогуць наведаць адразу сем музейных аб'ектаў па прывабным кошце.

Між тым, паглядзець ёсць на што: гэта цэнтральная частка палаца Румянцавых і Паскевічаў, вежа і грот палаца, зімовы сад, а таксама экспазіцыя «Жывёльны свет Гомельшчыны». Акрамя таго, за тую ж цану можна пабываць у філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава і ў Музеі гісторыі Гомеля. Да таго ж адначасова госці атрымліваюць у падарунак даведнік па гістарычным цэнтры горада.

На прэзентацыі, якая адбылася напярэдадні, вучні гомельскай школы № 11 сталі ўдзельнікамі музейнага квесту.

Дзеці збіралі часткі карты, схаваныя ў найбольш характэрных аб'ектах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Такім чынам школьнікі пазнавалі шмат цікавага пра гісторыю парку і яго былых уладальнікаў, а таксама рэдкіх пародах дрэў, што растуць у парку. Сабраўшы даведнік разам, усе ўдзельнікі атрымалі прызы ад кіраўніцтва Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Праект рэалізаваны ў рамках мерапрыемстваў Года гасціннасці. Яго асноўная мэта — прыцягнуць турыстаў у Гомельскі рэгіён і раскрыць гістарычную ўнікальнасць краю, пазнаёміць з яго славутасцямі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».