Вы тут

«Агульным» пенсіянерам спросцяць жыццё


Пенсіі грамадзянам Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, і грамадзянам Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, будуць выплачвацца ў больш раннія тэрміны — ужо ў пачатку трэцяга месяца квартала. Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Старавойтаў на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі.

Сёння пенсія гэтым катэгорыям грамадзян выплачваецца праз банкі штоквартальна ў другой палове апошняга месяца квартала ў дзяржаўнай валюце краіны пражывання пенсіянера. Справа ў тым, што для выплаты пенсій адпаведныя органы абменьваюцца аплатнымі ведамасцямі да 10-га чысла трэцяга месяца квартала.

Цяпер для стварэння больш роўных умоў для атрымання пенсій грамадзянамі Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, і грамадзянамі Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, будзе перанесены тэрмін абмену аплатнымі ведамасцямі на выплату пенсій і аб пераводзе грошай для выплаты пенсій з трэцяга месяца квартала на другі. Такі крок дазволіць забяспечыць выплату пенсій у больш раннія тэрміны.

Акрамя таго, цяпер кампетэнтныя органы Беларусі і Расіі штогод да 15 студзеня абменьваюцца адпаведнымі спісамі атрымальнікаў пенсій па стане на 31 снежня кожнага года. Для гэтага патрабуецца штогадовае запрашэнне пенсіянераў у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Беларусі і тэрытарыяльныя падраздзяленні Пенсійнага фонду ў Расіі з дакументамі, якія сведчаць іх асобу. Пасля адпаведных кансультацый двух бакоў была выпрацавана прапанова аб скасаванні патрабаванняў аб штогадовым абмене спісамі атрымальнікаў пенсій. Гэта дазволіць спрасціць працу спецыялістаў, а таксама зняць пэўныя нараканні пенсіянераў, незадаволеных неабходнасцю штогод праходзіць гэтую працэдуру.

Святлана Бусько.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.