Вы тут

Шанц трапіць на Еўрабачанне


На кастынг да Аляксандра Рыбака ў Магілёў прыехалі прэтэндэнткі нават з суседніх абласцей 

На заклік паўдзельнічаць у адборы на вядомы міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне–2015» у ДК «Магатэкс», дзе адбываўся кастынг, прыйшло некалькі дзясяткаў дзяўчат. Прагляд для нарвежскага беларуса арганізаваў прадзюсарскі цэнтр Grand Musіc, які працуе з такімі вядомымі артыстамі, як Саша Нэма, Ларыса Грыбалёва. Кастынгі запланаваны ў 4 гарадах — Магілёве, Мінску, Гродна і Брэсце. І Магілёў стаў першым у спісе…

21-34

На адбор прыйшлі ў асноўным маладыя прэтэндэнткі, хаця, як запэўніла прэс-аташэ цэнтра Дар'я, абмежаванняў па ўзросце ніякіх. Галоўнае, каб споўнілася 18 гадоў. Патрабаванне толькі адно — мець фанаграмы дзвюх песень, адна з якіх павінна быць народнай.

Ідэя сабраць групу на Еўрабачанне ў спевака з'явілася яшчэ 4 гады таму, але рэалізаваць яе атрымалася толькі цяпер. Якіх памераў яна будзе, ён яшчэ не вызначыўся. Можа, 2 чалавекі, а можа — 6. Але кастынг — гэта яшчэ не ўсё. Трапіць на сцэну «Еўрабачання» змогуць толькі тыя, што пройдуць нацыянальны адбор.

З Магілёвам спевака звязвае мінулае — у музычным каледжы пасля мінскай ВНУ працавалі яго бацькі. А вось Віцебск, адкуль яго карані, чамусьці ў спіс наведванняў не трапіў. Але віцябчанка Святлана не паленавалася прыехаць паспрабаваць шчасця ў Магілёў.

—Спяваю для сябе, на вяселлях, вось сябар і параіў мне паспрабаваць,— прызналася дзяўчына.— Ды і самой цікава зведаць нешта новае.

Шмат дзяўчат прыехалі з раёнаў вобласці. Марына, напрыклад, завітала з Горак. Музыка для яе — і хобі, і праца (яна — настаўніца вакальна-харавой школы).

У сценах ДК адчувалася, што ўжо далёка не лета, але на сцэне дзяўчатам было горача нават у зусім лёгкіх сукенках. Аляксандр адразу папярэдзіў: «Імкніцеся з першага разу паказаць усе свае таленты. Песня, якую я напісаў, дынамічная». І — падбадзёрыў: «Мы ўсе, славяне, таленавітыя. І памятайце: кастынг — гэта не апошні ваш шанц».

Здаецца, Аляксандр чакаў усяго, але дзяўчаты і насамрэч прыйшлі таленавітыя. Ён не паспяваў рабіць ім кампліменты. А ў некаторых нават прымушаў хутчэй забіцца сэрца. Валерыі, якая выступала пад нумарам 9, сказаў: «Я вельмі задаволены, у цябе лёгка закахацца». Дарэчы, дзяўчаты глядзелі на Аляксандра Рыбака з замілаваннем. Яно і зразумела: хлопец не жанаты.

—Я вельмі прыемна ўражаны,— прызнаўся ён падчас невялікага перапынку.— Калі ехаў сюды, хваляваўся, што будзе цяжка знайсці тое, што я шукаю. Але ўзровень аказаўся нават вышэйшым, чым у Нарвегіі. І гэта пры тым, што шмат хто з прэтэндэнтак не працуе па спецыяльнасці.

Хто выцягне шчаслівы квіток на «Еўрабачанне», пакуль невядома. Як расказалі ў прадзюсарскім цэнтры, гэта будзе агучана пасля правядзення ўсіх кастынгаў — 22 кастрычніка. Арганізатары яшчэ раз нагадалі, што песня, якую напісаў для будучай каманды спявак, вельмі фарматная. Таленавітых дзяўчат прыйшло шмат, але спатрэбяцца менавіта тыя, якія ідэальна ўпішуцца ў канцэпцыю песні. Калі дзяўчаты пройдуць нацыянальны адбор, Аляксандр Рыбак возьмецца пра-
дзюсаваць выбраную ім каманду.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.