Вы тут

У сістэме ВelToll больш за 200 тысяч кліентаў


 Менавіта ў другой палове кастрычніка ў сістэме BelToll зарэгістравана 200 тысяч транспартных сродкаў — пераважна з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і краін Балтыі. Больш за палову карыстальнікаў (51%) платнымі дарогамі прыпадае на замежных кліентаў. Галоўным чынам зарэгістраваныя ў сістэме транспартныя сродкі належаць рэзідэнтам Расіі (12%), Украіны (10%), Польшчы (10%) і Літвы (7%).

Колькасць транспартных сродкаў з'яўляецца адным з ключавых параметраў эфектыўнасці сістэмы. Чым больш карыстальнікаў платных дарог у Беларусі — тым больш сродкаў паступае ў рэспубліканскі бюджэт на іх утрыманне і мадэрнізацыю. Аб'ём карыстальнікаў расце разам з працягласцю платнай дарогі, менавіта пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новых участкаў дарог. «Таксама гэты паказчык сведчыць аб тым, што мы дамагліся высокай інфармаванасці транспартных кампаній аб рабоце сістэмы і аб правілах яе выкарыстання»,— удакладняе менеджар па сувязях з грамадскасцю аператара сістэмы BelToll Сяргей Буры.

Па-ранейшаму амаль 80% усіх зарэгістраваных транспартных сродкаў маюць тэхнічна дапушчальную агульную масу больш за 3,5 тоны. Другая па велічыні група (каля 16%) — транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза. Аўтобусы складаюць каля 5% ад агульнай колькасці транспартных сродкаў у сістэме.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.