Вы тут

«Старая» праблема, якую ў Сейлавіцкім сельсавеце вырашаюць па-новаму


Пас­ля ап­ты­мі­за­цыі да Сей­ла­віц­ка­га сель­са­ве­та да­лу­чы­лі яшчэ два — Юша­віц­кі і На­ва­сёл­каў­скі. Ця­пер тут на­ліч­ва­ец­ца 15 на­се­ле­ных пунк­таў, дзе пра­жы­ва­юць ка­ля 2700 ча­ла­век. Пры­ба­ві­ла­ся кло­па­таў і ў стар­шы­ні Са­ве­та Ва­сі­ля Чыч­ко. Тым не менш ён імк­нец­ца ўсю­ды па­спець.

22-7

На­ша «га­ра­чая лі­нія»

— Фар­маль­ны па­ды­ход не вы­ра­шае праб­ле­му, а ад­клад­вае яе на не­пра­цяг­лы час. А гэ­та, вя­до­ма, толь­кі раз­драж­няе лю­дзей, — лі­чыць Ва­сіль Ры­го­ра­віч.

Зай­мац­ца стар­шы­ні да­во­дзіц­ца са­мы­мі роз­ны­мі пы­тан­ня­мі. Цяж­ка ска­заць, якія з іх най­больш важ­ныя. На­прык­лад, да­па­маг­чы лю­дзям, якія зло­ўжы­ва­юць спірт­ным, узяць ся­бе ў ру­кі або за­бяс­пе­чыць на зі­му дро­ва­мі ста­рэнь­кую жан­чы­ну ці ма­ці, якая вы­хоў­вае ад­на дзя­цей, або свое­ча­со­ва рас­чыс­ціць да­ро­гі зі­мой, каб у ад­да­ле­ныя вёс­кі змаг­ла да­ехаць аў­та­кра­ма.

— Мае не­за­мен­ныя па­моч­ні­кі — ста­рас­ты. Гэ­та на­шы во­чы, свое­асаб­лі­вая «га­ра­чая лі­нія», — жар­туе Ва­сіль Ры­го­ра­віч. — А ка­лі сур'­ёз­на, то гэ­та аў­та­ры­тэт­ныя і па­ва­жа­ныя ся­род вяс­коў­цаў лю­дзі. Ме­на­ві­та ім на­ле­жыць іні­цы­я­ты­ва па збо­ры срод­каў на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не гра­мад­скіх мо­гі­лак. У вы­ні­ку су­мес­ных на­ма­ган­няў сё­ле­та ўста­ноў­ле­на 750 мет­раў ага­ро­джы, у тым лі­ку 500 мет­раў — за срод­кі жы­ха­роў. У аг­ра­га­рад­ку Сей­ла­ві­чы ага­ро­джа­ны ка­та­ліц­кія мо­гіл­кі — на гэ­та вы­дат­ка­ва­ла гро­шы ўпраў­лен­не па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, ас­тат­нюю част­ку са­бра­лі са­мі лю­дзі. Па іні­цы­я­ты­ве жы­ха­роў на пра­ва­слаў­ных мо­гіл­ках не­ўза­ба­ве з'я­віц­ца но­вая кап­лі­ца.

Парт­нёр­скія ўза­е­ма­ад­но­сі­ны звяз­ва­юць сель­скі Са­вет і сель­гас­прад­пры­ем­ствы «Сей­ла­ві­чы», «Юша­ві­чы» і «Ро­січ», што зна­хо­дзяц­ца на яго тэ­ры­то­рыі. Кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­стваў да­па­ма­га­юць — і вель­мі знач­на — ва ўлад­ка­ван­ні на­се­ле­ных пунк­таў. У пры­ват­нас­ці, да­юць тэх­ні­ку, каб ачыс­ціць вяс­ко­выя ву­лі­цы ад сне­гу, а вяс­ной і ле­там — аб­ка­сіць пуст­кі, уз­бо­чы­ны да­рог.

«Кроп­ка­вая» за­бу­до­ва

Знай­шлі тут па­ра­зу­мен­не з ба­за­вы­мі сель­гас­ар­га­ні­за­цы­я­мі і на­конт «ні­чый­най» зям­лі. Яшчэ не­каль­кі га­доў та­му ў на­се­ле­ных пунк­тах сель­са­ве­та бы­ло шмат без­гас­па­дар­чых да­моў, а пры­ся­дзіб­ныя ўчаст­кі ва­кол іх за­рас­та­лі пус­та­зел­лем і быль­ня­гом. Та­кое ста­но­ві­шча зу­сім не хва­ля­ва­ла па­тэн­цый­ных спад­чын­ні­каў, якія не спя­ша­лі­ся афор­міць не­ру­хо­масць і на­дзе­лы на ся­бе. Маў­ляў, сель­скі Са­вет аб­ко­сіць. Ра­бо­ту па вы­яў­лен­ні пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў у сель­са­ве­це па­ча­лі ў 2006 го­дзе. З та­го ча­су толь­кі ў Сей­ла­ві­чах знес­лі ка­ля 20 бу­дын­каў. Сё­ле­та на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та лік­ві­да­ва­лі 4 да­мы, на чар­зе яшчэ адзін. Пад­рых­та­ва­ны і пе­ра­да­дзе­ны ў ка­мі­сію да­ку­мен­ты на 10 да­моў па ўклю­чэн­ні іх у рэ­гістр пус­ту­ю­чых. Толь­кі та­ды, ка­лі спад­чын­ні­кам па­ве­дам­ля­юць, што спра­ва пе­рад­аец­ца ў суд, яны па­чы­на­юць ва­ру­шыц­ца. Вось сё­ле­та трое ўла­даль­ні­каў па­дра­ман­та­ва­лі ха­ты ды пра­да­лі іх дач­ні­кам.

— На знос ад­на­го до­ма вы­дат­коў­ва­ец­ца 2 млн руб­лёў з бюд­жэ­ту. Каб змен­шыць кошт ра­бот, шчыль­на пра­цу­ем з ба­за­вы­мі гас­па­дар­ка­мі, — ка­жа Ва­сіль Чыч­ко. — Кі­раў­ні­кі па да­га­во­ры да­юць лю­дзей, якія да­па­ма­га­юць ра­за­браць дом, а бяр­вен­ні сель­гас­прад­пры­ем­ствы за­бі­ра­юць для ацяп­лен­ня ка­цель­няў і лаз­няў. Тым больш што ця­пер суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня пе­ра­хо­дзяць на вы­ка­ры­стан­не мяс­цо­вых ві­даў па­лі­ва.

Участ­кі ж пе­рад­аём пад бу­даў­ніц­тва жыл­ля для сва­іх ра­бот­ні­каў. Тут ужо ёсць усе не­аб­ход­ныя ка­му­ні­ка­цыі, та­му пад­час узвя­дзен­ня до­ма эка­но­мяц­ца знач­ныя срод­кі. Пры гэ­тым па­ляп­ша­ец­ца і знеш­ні вы­гляд вёс­кі: на мес­цы ста­рых за­ня­дба­ных хат з'яў­ля­юц­ца дых­тоў­ныя да­мы.

Ле­тась ужо зда­дзе­на 7 та­кіх да­моў у Сей­ла­ві­чах, За­тур'і, Юша­ві­чах, сё­ле­та бу­ду­ец­ца яшчэ 6. Скуп­ля­юць і пус­ту­ю­чыя да­мы — пад да­чы: мін­ча­не, не­сві­жа­не. За­па­тра­ба­ва­ны яны і ў бе­жан­цаў з Укра­і­ны, якія апош­нім ча­сам з'я­ві­лі­ся ў ра­ё­не.

22-6

«Ні­чый­ныя» аст­раў­кі

— А як быць з зям­лёй у не­перс­пек­тыў­ных, ад­да­ле­ных ад аг­ра­га­рад­коў вёс­ках, дзе ня­ма пры­род­на­га га­зу, не так доб­ра раз­ві­та інф­ра­струк­ту­ра? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў свай­го су­раз­моў­цы.

— Там, дзе ёсць маг­чы­масць, уво­дзім участ­кі ў се­ва­зва­рот, ка­лі ж ня­ма, то вы­дзя­ля­ем іх для раз­віц­ця ўлас­ных пад­соб­ных гас­па­да­рак. Ах­вот­ных вы­рошч­ваць ага­род­ні­ну, буль­бу да­стат­ко­ва. Ра­зам з тым не абы­хо­дзіц­ца і без праб­лем, якія не за­ле­жаць аса­біс­та ад нас, — пры­знаў­ся Ва­сіль Чыч­ко. — Спра­ва ў тым, што ця­пер лю­дзі ак­тыў­на ўсту­па­юць у спад­чын­насць і афарм­ля­юць на ся­бе ўчаст­кі. Іх па­мер, як пра­ві­ла, — ад 25 да 50 со­так. Але, згод­на з зя­мель­ным Ко­дэк­сам, ім ад­вод­зяць толь­кі 25 со­так. Ас­тат­нія, ка­лі хо­чаш, афарм­ляй для вя­дзен­ня ага­род­ніц­тва. А гэ­та да­дат­ко­выя кло­па­ты, рас­хо­ды: асоб­ныя да­ку­мен­ты, рэ­гіст­ра­цыя. Та­му лю­дзі звы­чай­на ад­маў­ля­юц­ца. Ка­лі та­кія ўчаст­кі зна­хо­дзяц­ца на ўскрай­ку вёс­кі, іх мож­на ўвес­ці ў агуль­ны се­ва­зва­рот гас­па­дар­кі. Але ж у боль­шас­ці гэ­тыя «па­лос­кі» мес­цяц­ца па­ся­род на­се­ле­ных пунк­таў і ўяў­ля­юць да­дат­ко­выя праб­ле­мы для мяс­цо­вай ула­ды: іх трэ­ба рэ­гу­ляр­на аб­кош­ваць.

Ва­сіль Ры­го­ра­віч не­ад­ной­чы пра­па­ноў­ваў, каб пры афарм­лен­ні пра­воў на не­ру­хо­масць спад­чын­ні­кам пе­ра­да­ва­лі ўсю зям­лю па ад­ным да­ку­мен­це. Маг­чы­ма, па ра­шэн­ні рай­вы­кан­ка­маў. Гэ­тыя аст­раў­кі па­ся­рэ­дзі­не вё­сак, якія псу­юць знеш­ні вы­гляд, па­він­ны мець гас­па­да­ра, та­ды і сель­скія Са­ве­ты не бу­дуць ла­маць га­ла­ву, ду­ма­ю­чы, што з імі ра­біць.

Не­бяс­печ­ныя «до­мі­кі»

Апош­нім ча­сам у вёс­ках з'я­ві­лі­ся зу­сім не­па­жа­да­ныя на­сель­ні­кі, якія да­стаў­ля­юць шмат кло­па­таў як мяс­цо­вай ула­дзе, так і су­се­дзям. Спра­ва ў тым, што ра­ней яны жы­лі ў доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ных га­рад­скіх ква­тэ­рах, але вя­лі аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, пі­лі, лай­да­чы­лі, не пла­ці­лі за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. І тра­пі­лі ў по­ле зро­ку дзял­коў, якія пра­па­на­ва­лі ім «до­мік у вёс­цы» ў аб­мен на ква­тэ­ру.

— Яны для нас — са­праўд­ны га­лаў­ны боль, — рас­па­вёў Чыч­ко. — Ле­тась дач­ка пе­ра­ся­лі­ла з Мін­ска да нас баць­ку — праз два тыд­ні ён спа­ліў дом. Так і ста­яць рэшт­кі. І што з імі ра­біць — не­вя­до­ма, бо гас­па­ды­ня не хо­ча гэ­тым зай­мац­ца, хоць дом аформ­ле­ны на яе. Та­кая ж сі­ту­а­цыя і ў На­ва­сёл­ках, Юша­ві­чах — ку­ры­лі «пе­ра­ся­лен­цы» ды спа­лі­лі жыт­ло.

Вы­се­ліць та­кіх — не вы­се­ліш: усё аформ­ле­на па за­ко­не. Ра­зам з тым за па­рад­кам яны не со­чаць, пус­та­зел­ле ды тра­ву не аб­кош­ва­юць, не рэ­агу­юць ні на прад­пі­сан­ні, ні на па­пя­рэ­джан­ні, бо за­пла­ціць усё роў­на ня­ма чым — ні­дзе не пра­цу­юць і не збі­ра­юц­ца ўлад­коў­вац­ца.

Ся­род ула­даль­ні­каў бу­дын­каў ёсць і за­меж­ныя гра­ма­дзя­не — як пра­ві­ла, ра­сі­я­не. А вось у Анд­ру­шах, на­прык­лад, ку­піў дом лі­ві­ец, пра­даў яго свай­му су­ай­чын­ні­ку, а та­го дэ­пар­та­ва­лі з Бе­ла­ру­сі. Ёсць і гра­ма­дзя­нін Чач­ні, які на­быў не­ру­хо­масць га­доў 15 та­му. Да гэ­та­га ча­су бу­ды­нак пус­туе. Сло­вам, праб­лем ха­пае, але яны па­сту­по­ва вы­ра­ша­юц­ца. «Праз год-дру­гі, мяр­кую, пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў у нас не за­ста­нец­ца», — за­пэў­ніў Ва­сіль Чыч­ко.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».