Вы тут

Лічыць грошы і думаць пра мэтазгоднасць


Стар­шы­ня Го­мель­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Алег Ба­ры­сен­ка ад­зна­чае, што ў склад дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­су апош­ня­га склі­кан­ня ўвай­шлі са­праўд­ныя пра­фе­сі­я­на­лы.

22-13

— Мае ка­ле­гі ўно­сяць пра­па­но­вы прак­тыч­ныя, а не вір­ту­аль­ныя. На­прык­лад, на­чаль­нік ін­спек­цыі Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах па Го­мель­скай воб­лас­ці Га­лі­на Па­шэд на ад­ной з се­сій аб­лса­ве­та пра­па­на­ва­ла зні­зіць па­да­так на стан­цыі тэх­аб­слу­гоў­ван­ня — ма­ты­ва­ва­ла гэ­та тым, што для дзяр­жа­вы бу­дзе больш ка­рыс­ці, ка­лі прад­пры­маль­ні­кі, якія пра­цу­юць у гэ­тым кі­рун­ку, не бу­дуць шу­каць шля­хі, як абы­сці за­кон. Уво­гу­ле, у скла­дзе аб­лса­ве­та сён­ня шмат лю­дзей ма­ла­дых і вель­мі іні­цы­я­тыў­ных. На­прык­лад, ды­рэк­тар му­зея ва­ен­най сла­вы Па­вел Жда­но­віч, які ла­дзіць шмат гра­мад­скіх су­стрэч з мо­лад­дзю і з ве­тэ­ра­на­мі.

— Алег Ле­а­ні­да­віч, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ў ра­ё­нах Го­мель­шчы­ны ад­бы­ва­ец­ца пад піль­ным на­гля­дам мяс­цо­вых Са­ве­таў...

— Так. Я рэ­ка­мен­дую стар­шы­ням сель­скіх Са­ве­таў зы­хо­дзіць з га­лоў­на­га кры­тэ­рыю — эка­на­міч­най мэ­та­згод­нас­ці. Сён­ня ўсе па­він­ны лі­чыць гро­шы. Ка­лі ра­ней сель­скія на­се­ле­ныя пунк­ты бы­лі вя­лі­кія, сён­ня ба­чым тэн­дэн­цыю да знач­на­га па­мян­шэн­ня коль­кас­ці жы­ха­роў на вёс­цы. Па­ста­ян­на вы­зва­ля­юц­ца да­мы і ўчаст­кі, і іх трэ­ба пры­во­дзіць у па­ра­дак. У кі­раў­ні­коў сель­са­ве­таў сён­ня ёсць уся нар­ма­тыў­ная ба­за, каб ра­біць гэ­та свое­ча­со­ва і з ро­зу­мам. Яны мо­гуць пра­ца­ваць з усі­мі служ­ба­мі рай­вы­кан­ка­ма, у тым лі­ку ар­хі­тэк­тур­най, юры­дыч­най, зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най ін­спек­цы­яй ахо­вы пры­ро­ды, ЖКГ...

— Ча­му ж не ўсе ка­рыс­та­юц­ца гэ­ты­мі маг­чы­мас­ця­мі?

— Не­ка­то­рым, ве­ра­год­на, па­куль не ха­пае ве­даў. Маг­чы­ма, ім па­трэб­на і на­ша да­па­мо­га. Час­та зда­ра­ец­ца так: улас­ні­ка за­кі­ну­та­га до­ма­ўла­дан­ня знай­шлі, ад­пра­ві­лі яму за­каз­ное пісь­мо — каб па­ве­да­міў, бу­дзе ка­рыс­тац­ца до­мам або ад­маў­ля­ец­ца ад яго. За гэ­ты час гас­па­дар мо­жа пе­ра­пра­даць дом, і ў яго з'я­віц­ца ін­шы ўлас­нік. Но­вы ўлас­нік мо­жа зноў пе­ра­пра­даць гэ­ты дом. Да­рэ­чы, бу­дын­кі, раз­ме­шча­ныя ка­ля рэк і азёр, мо­гуць пе­ра­пра­да­вац­ца не­каль­кі ра­зоў за год...

Бы­вае, што кі­раў­ні­кі сель­са­ве­таў не мо­гуць знай­сці гас­па­да­ра, бо ён жы­ве за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны.

З та­кі­мі Указ № 100 так­са­ма да­зва­ляе пра­ца­ваць, але ж па­тра­бу­ец­ца шмат ча­су на вя­дзен­не пе­ра­піс­кі. Мы са­мі са­бе ста­вім за­дан­не па зно­се за­кі­ну­тых да­моў. Пра­ана­лі­за­ва­лі, што сё­ле­та на 1 кра­са­ві­ка та­кіх па­бу­доў па Го­мель­шчы­не бы­ло ка­ля 14 ты­сяч. І што­год з'яў­ля­юц­ца но­выя. Пры гэ­тым трэ­ба па­мя­таць, што та­кія да­мы зно­сяц­ца ў апош­нюю чар­гу — ка­лі толь­кі ня­ма ка­му пры­во­дзіць іх у па­ра­дак. Акра­мя та­го, іх мож­на пра­даць з аў­кцы­ё­ну. Та­кім чы­нам, па вы­зна­ча­ных для ся­бе пла­нах за ты­дзень мы па­він­ны кан­чат­ко­ва вы­ра­шаць лёс 130–150 да­моў. І па­куль вы­трым­лі­ва­ем та­кія тэм­пы.

І пры гэ­тым, на­коль­кі ве­даю, сель­скія і ле­са­гас­па­дар­чыя прад­пры­ем­ствы не заў­сё­ды імк­нуц­ца за­браць зям­лю, якая вы­зва­лі­ла­ся, і ўвес­ці яе ў аба­рот?

— Мно­га за­ле­жыць ад якас­ці баль­нас­ці зям­лі і на­груз­кі на прад­пры­ем­ства. У Бу­да-Ка­ша­лёў­скім ра­ё­не, дзе баль­насць зям­лі вы­со­кая, усё і ад­ра­зу за­бі­ра­юць. Але ж у воб­лас­ці ёсць сель­гас­прад­пры­ем­ствы, якія ма­юць ад 7 да 12 ты­сяч га зям­лі. Ім цяж­ка па­спець усю яе ад­на­ча­со­ва апра­ца­ваць. І тым не менш, у зям­лі па­ві­нен быць са­праўд­ны гас­па­дар.

Але ж вы не мо­жа­це пры­му­сіць кі­раў­ні­ка сель­гас­прад­пры­ем­ства за­браць зям­лю ў сель­са­ве­та?

— У кож­ным сель­са­ве­це кі­раў­нік мяс­цо­ва­га сель­гас­прад­пры­ем­ства — са­мы га­лоў­ны па­моч­нік, ме­на­ві­та праз яго пра­цуе ме­ха­нізм са­ма­кі­ра­ван­ня для вы­ра­шэн­ня рэ­гі­я­наль­ных за­дач. Та­му звы­чай­на кі­раў­ні­кі сель­гас­прад­пры­ем­стваў ідуць нам на­су­страч. Тым больш зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ная служ­ба па­цвер­дзі­ла эка­на­міч­ны эфект ад пе­ра­да­чы зям­лі ў ка­ры­стан­не сель­гас­прад­пры­ем­стваў.

Ня­гле­дзя­чы на ак­тыў­ную ра­бо­ту на вёс­цы на­зі­раль­ных ка­мі­сій, коль­касць лю­дзей, якія ства­ра­юць праб­ле­мы, на жаль, не па­мян­ша­ец­ца.

— Та­кіх гра­ма­дзян стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та звы­чай­на доб­ра ве­дае і шу­кае роз­ныя ін­ды­ві­ду­аль­ныя па­ды­хо­ды. Кі­раў­ні­кі сель­са­ве­таў па­ста­ян­на пра­цу­юць з асо­ба­мі, якія вы­зва­лі­лі­ся з мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі, і ін­шы­мі са­цы­яль­на не­бяс­печ­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі. Са­мае га­лоў­нае — знай­сці ім пра­цу, та­ды і праб­лем менш бу­дзе. Зна­хо­дзяць, у тым лі­ку па да­га­во­ры — лю­дзі зай­ма­юц­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем тэ­ры­то­рый пры сель­са­ве­це. Прак­тыч­на кож­ны чац­вёр­ты з іх пра­ца­ўлад­коў­ва­ец­ца ме­на­ві­та пры да­па­мо­зе мяс­цо­вай ула­ды.

Да­ро­гі і ЖКГ — гэ­та хра­ніч­ныя праб­ле­мы вёс­кі. Якім чы­нам сель­са­ве­ты мо­гуць паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю?

— Ёсць шэ­раг пы­тан­няў, якія па­він­ны вы­ра­шац­ца на мес­цах. У тым лі­ку стан да­рог, якія пра­хо­дзяць па сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах. Тут са­мае га­лоў­нае — ра­цы­я­наль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць на пра­ця­гу го­да срод­кі, якія вы­дат­коў­ва­юц­ца.

Якім чы­нам жы­ха­ры ў сель­скай мяс­цо­вас­ці ўдзель­ні­ча­юць у вы­ра­шэн­ні тэ­ры­та­ры­яль­ных праб­лем.

— Адзін са спо­са­баў аса­біс­та­га ўдзе­лу гра­ма­дзян у жыц­ці тэ­ры­то­рыі — са­ма­аб­кла­дан­не. На Го­мель­шчы­не гэ­тая ра­бо­та вель­мі ак­тыў­на пра­во­дзіц­ца. Прык­лад па­каз­ва­юць Жыт­ка­віц­кі, Ма­зыр­скі, Бу­да-Ка­ша­лёў­скі, Ель­скі, Лель­чыц­кі і Рэ­чыц­кі ра­ё­ны. Стар­шы­ні рай­са­ве­таў па­бы­ва­лі ў кож­ным сель­гас­прад­пры­ем­стве ра­ё­на і пе­ра­ка­на­лі кі­раў­ні­коў аса­біс­та паў­дзель­ні­чаць у збо­ры даб­ра­ах­вот­на­га па­да­тку, зра­біў­шы ўнёс­кі. Важ­на, каб лю­дзі ба­чы­лі, што іх кі­раў­ніц­тва па­каз­вае прык­лад у гэ­тай спра­ве. А яшчэ ім важ­на ве­даць, на што кан­крэт­на ідуць гэ­тыя срод­кі. Пас­ля гэ­та­га лю­дзі і са­мі ак­тыў­на ўно­сяць даб­ра­ах­вот­ныя па­да­ткі.

Кі­раў­ні­ка­мі сель­са­ве­таў не на­ра­джа­юц­ца — іх трэ­ба на­ву­чыць пра­ца­ваць. Якім чы­нам вы гэ­та ро­бі­це?

— Мы па­ста­ян­на за­пра­ша­ем кі­раў­ні­коў рай­са­ве­таў і сель­са­ве­таў па пэў­най тэ­ме ў тыя ра­ё­ны, дзе ёсць на­пра­цоў­кі. Ка­ле­гі дзе­ляц­ца во­пы­там і ідэ­я­мі па­між са­бой. Мы пра­во­дзім се­мі­на­ры і на­кі­роў­ва­ем ву­чыц­ца на­ват у ін­ды­ві­ду­аль­ным па­рад­ку. Леп­шых ста­раст, стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў імк­нём­ся за­ах­воч­ваць. Ха­ця для мно­гіх з іх са­мае га­лоў­нае, што іх па­ва­жа­юць лю­дзі. Ра­шэн­нем абл­вы­кан­ка­ма мы вы­дзя­ля­ем гра­шо­выя прэ­міі леп­шым сель­са­ве­там, — гэ­та да 150 млн руб­лёў. Не­ка­то­рыя за гэ­ты кошт знач­на па­леп­шы­лі сваю ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу.

Алег Ле­а­ні­да­віч, як мож­на пры­цяг­нуць ма­лы біз­нес на вёс­ку?

— На­прык­лад, у Па­ры­чах на Свет­ла­гор­шчы­не сён­ня пра­цуе шмат прад­стаў­ні­коў ма­ло­га біз­не­су. Мяс­цо­вая ўла­да змаг­ла ства­рыць для іх не­аб­ход­ныя ўмо­вы — та­кія, як на­яў­насць інф­ра­струк­ту­ры і не­аб­ход­ных па­бу­доў. Вя­до­ма, трэ­ба больш ак­тыў­на ўцяг­ваць вяс­коў­цаў у ма­лы біз­нес, бо гэ­та дасць маг­чы­масць за­ра­біць гро­шы, а зна­чыць, па­вы­сіць узро­вень жыц­ця на вёс­цы.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».