Вы тут

Малы, але не маленькі...


Біз­нес на Ашмян­шчы­не пад­трым­лі­ва­ец­ца мяс­цо­вай ула­дай

З кож­ным го­дам у Ашмян­скім ра­ё­не рэ­гіст­ру­ец­ца ўсё больш суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва, у пры­ват­нас­ці, у сфе­ры ганд­лю, па­слуг і вы­твор­час­ці пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі. У 2012 го­дзе рас­па­ча­лі сваю дзей­насць 19 ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый, ле­тась — ужо 34. Уво­гу­ле на па­ча­так гэ­та­га го­да ў ра­ё­не бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 210 ма­лых прад­пры­ем­стваў і 544 ін­ды­ві­дуаль­ныя прад­пры­маль­ні­кі.

«На­віч­кі», якія толь­кі-толь­кі па­чы­на­юць свой біз­нес на Ашмян­шчы­не, ужо ве­да­юць: усе кан­струк­тыў­ныя дзе­ла­выя пра­па­но­вы, у тым лі­ку і за­меж­ных ін­вес­та­раў, бу­дуць пад­тры­ма­ны мяс­цо­вай ула­дай. У гэ­тым пе­ра­ка­на­лі­ся, на­прык­лад, за­сна­валь­ні­кі за­меж­на­га прад­пры­ем­ства з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Уні­сон груп», на­ла­дзіў­шы кан­ды­тар­скую вы­твор­часць у аг­ра­га­рад­ку Кра­коў­ка.

Па­чы­на­лі ар­мян­скія ін­вес­та­ры з вы­пус­ку са­лом­кі, по­тым за­пус­ці­лі лі­нію па вы­пус­ку роз­ных ві­даў су­шак — не толь­кі тра­ды­цый­ных, але і ва­ніль­ных, з ма­кам, з кун­жу­там. Але і на гэ­тым не спы­ня­юц­ца: ужо за­куп­ле­на аб­ста­ля­ван­не па вы­твор­час­ці пя­соч­на­га пя­чэн­ня, мі­ні-кек­саў і кру­а­са­наў. Больш за 50 ра­бо­чых мес­цаў для мяс­цо­вых жы­ха­роў бы­ло ство­ра­на на прад­пры­ем­стве, а з уво­дам гэ­тай лі­ніі яны да­поў­няц­ца но­вы­мі. Плюс, зра­зу­ме­ла, па­да­ткі ў бюд­жэт. Вы­га­да і ў тым, што пад­час вы­твор­час­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ме­на­ві­та мяс­цо­вая сы­ра­ві­на — ашмян­скія дрож­джы, лід­ская му­ка, а так­са­ма на­шы мар­га­рын, цу­кар, соль, упа­ко­вач­ныя ма­тэ­ры­я­лы...

Пры­чым атры­ма­ная пра­дук­цыя за­па­тра­ба­ва­на не толь­кі ў нас — яна мае ня­кеп­скія экс­парт­ныя перс­пек­ты­вы на рын­ках Ра­сіі і ін­шых кра­ін. Пра­фе­сі­я­на­лізм ін­вес­та­раў і вы­твор­цаў, якія здо­ле­лі знай­сці вы­гад­ную «ні­шу», пад­ма­цоў­ва­ец­ца пад­трым­кай з бо­ку мяс­цо­вай ула­ды. Усе пы­тан­ні, што ад яе за­ле­жаць, вы­ра­ша­юц­ца гра­мат­на і без ва­ла­кі­ты, за­зна­чае адзін з за­сна­валь­ні­каў ЗТАА «Уні­сон груп» Вар­дан АМІР'­ЯН.

Да­рэ­чы, сё­ле­та жа­дан­не пра­ца­ваць на Ашмян­шчы­не пра­явіў і лі­тоў­скі ін­вес­тар, які збі­ра­ец­ца зай­мац­ца вы­твор­час­цю па­ка­ё­ва­га абут­ку. І яму так­са­ма бу­дзе ака­за­на пад­трым­ка. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі на­мес­ні­ка стар­шы­ні Ашмян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Га­лі­ны ЛЮТ­КОЎ­СКАЙ, ця­пер вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не аб раз­мя­шчэн­ні но­вай вы­твор­час­ці ў ад­ным з бу­дын­каў дзяр­жаў­най улас­нас­ці. Па­куль ён вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца не­эф­ек­тыў­на, але мо­жа атры­маць «дру­гое жыц­цё».

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

У тэ­му

Ва­сям­нац­ца­ці ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, за­рэ­гіст­ра­ва­ным у Ашмян­скім ра­ё­не, якія зай­ма­юц­ца вы­твор­час­цю та­ва­раў і ака­зан­нем па­слуг, пра­да­стаў­ле­на льго­та ў вы­гля­дзе па­ні­жаль­на­га ка­э­фі­цы­ен­та ў па­ме­ры 0,5 да стаў­кі адзі­на­га па­да­тку.

Кан­струк­тыў­на­му дыя­ло­гу дзяр­жаў­ных ор­га­наў з прад­стаў­ні­ка­мі біз­не­су са­дзей­ні­чае Са­вет па раз­віц­ці прад­пры­маль­ніц­тва пры Ашмян­скім ра­ён­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це. Акра­мя та­го, на ба­зе мяс­цо­ва­га аграр­на-эка­на­міч­на­га ка­ле­джа ство­ра­ны Цэнтр пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва. Ён аказ­вае суб'­ек­там ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва кан­суль­та­цый­ныя па­слу­гі ў атры­ман­ні крэ­ды­ту, дзяр­жаў­най фі­нан­са­вай пад­трым­кі, за­бес­пя­чэн­ні до­сту­пу да ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.