Вы тут

Прыклад, як сябраваць і працаваць


Са­юз­ная дзяр­жа­ва Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па­він­на за­стац­ца ары­ен­ці­рам для ін­шых ін­тэ­гра­цый­ных аб'­яд­нан­няў

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы са стар­шы­нёй ура­да Ра­сіі Дзміт­ры­ем Мядз­ве­дзе­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што яму час­та за­да­юць пы­тан­не, што бу­дзе з Са­юзам Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі ў су­вя­зі з па­чат­кам ра­бо­ты Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. «Я ад­кры­та га­ва­ру: ка­лі мы да­сяг­нем та­ко­га ўзроў­ню су­пра­цоў­ніц­тва з Ра­сі­яй у на­шым Еў­ра­зій­скім са­ю­зе, як у нас у рам­ках двух­ба­ко­ва­га да­га­во­ра, та­ды нам ня­ма не­аб­ход­нас­ці тры­маць дзве струк­ту­ры. Але па­куль мы не ма­ем ні па­лі­тыч­на­га склад­ні­ка, ні дып­ла­ма­тыч­на­га, ні ва­ен­на­га ў рам­ках Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за — ня­хай гэ­та за­ста­нец­ца ней­кім ары­ен­ці­рам для ін­шых ін­тэ­гра­цый­ных аб'­яд­нан­няў», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Тым больш і ад­па­чы­ваць мы, на­пэў­на, не ма­ем на­ме­ру. Мы і да­лей бу­дзем ру­хац­ца, удас­ка­наль­ва­ю­чы і нар­ма­тыў­на-пра­ва­вую ба­зу, і ру­ха­ю­чы­ся па кі­рун­ках, якія ўяў­ля­юць ці­ка­васць для на­ша­га на­ро­да і ра­сі­ян», — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Ён да­даў, што апош­нім ча­сам ра­бо­ты па кі­рун­ках, па якіх ба­кі па­він­ны ру­хац­ца да­лей, менш не ста­ла.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь і Ра­сія ўсту­па­юць у но­вы год як ні­ко­лі без вост­рых праб­лем у ад­но­сі­нах. «Мы мо­жам пра­ца­ваць, спа­кой­на вы­бу­доў­ва­ю­чы на­шы ад­но­сі­ны па ўсіх кі­рун­ках, па­чы­на­ю­чы ад энер­ге­ты­кі і за­вяр­ша­ю­чы па­стаў­ка­мі пра­дук­цыі, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Гэ­та, на­пэў­на, ужо вя­лі­кі крок і вя­лі­кае да­сяг­нен­не».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­дзя­ка­ваў Дзміт­рыю Мядз­ве­дзе­ву за ўсё, што зроб­ле­на апош­нім ча­сам для двух­ба­ко­вых ад­но­сін і Бе­ла­ру­сі ў пры­ват­нас­ці. Ён так­са­ма па­дзя­ка­ваў ра­сій­ска­му ві­цэ-прэм'­е­ру Ар­ка­дзю Двар­ко­ві­чу за тое, што ён зра­біў для двух­ба­ко­вых ад­но­сін, каб урэ­гу­ля­ваць спрэч­ныя пы­тан­ні, якія бы­лі. «Дай Бог, каб і да­лей так ру­хац­ца», — рэ­зю­ма­ваў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў, у сваю чар­гу, па­га­дзіў­ся з тым, што Са­юз­ная дзяр­жа­ва Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі з'яў­ля­ец­ца асаб­лі­вым ін­тэ­гра­цый­ным аб'­яд­нан­нем. Па­вод­ле яго слоў, ня­гле­дзя­чы на ін­тэ­гра­цый­ныя пос­пе­хі па ін­шых кі­рун­ках, уклю­ча­ю­чы Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз, уз­ро­вень уза­е­ма­дзе­ян­ня, шы­ры­ня пы­тан­няў на тым кі­рун­ку па­куль не да­цяг­ва­ец­ца да ўзроў­ню Са­юз­най дзяр­жа­вы. На дум­ку Дзміт­рыя Мядз­ве­дзе­ва, гэ­та той ары­ен­цір, на які вар­та звяр­нуць ува­гу ін­шым кра­і­нам, ін­тэ­гра­ва­ным у Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. Ён ад­зна­чыў, што ця­пер ня­ма звыш­скла­да­ных пы­тан­няў у двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах. «Усе асноў­ныя пы­тан­ні мы за­кры­лі. А тыя, якія пе­ры­я­дыч­на ўзні­ка­юць, — гэ­та аб­са­лют­на нар­маль­ная сі­ту­а­цыя. І ця­пер на­ша за­да­ча, як мне ба­чыц­ца, — на­рас­ціць ганд­лё­вае ўза­е­ма­дзе­ян­не», — ска­заў Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў. Ён да­даў, што ад­кры­ва­юц­ца да­дат­ко­выя маг­чы­мас­ці для пры­сут­нас­ці бе­ла­рус­кіх парт­нё­раў на ра­сій­скім рын­ку, уклю­ча­ю­чы па­стаў­кі пра­дук­таў хар­ча­ван­ня.

Учо­ра пе­рад па­ся­джэн­нем Са­ве­та Мі­ніст­раў Са­юз­най дзяр­жа­вы, на якім аб­мяр­ко­ваў­лі­ся на­дзён­ныя пы­тан­ні бе­ла­рус­ка-ра­сій­скай ін­тэ­гра­цыі, ад­бы­ла­ся так­са­ма су­стрэ­ча кі­раў­ні­коў ура­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча і Дзміт­рыя Мядз­ве­дзе­ва ў па­шы­ра­ным скла­дзе. Пад­час ме­ра­пры­ем­стваў так­са­ма бы­ло пад­крэс­ле­на, што ў на­шых кра­ін шмат ці­ка­вых ідэй па раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва і што ўзро­вень ад­но­сін да­зва­ляе гэ­тыя ідэі рэа­лі­за­ваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.