Вы тут

Супраць стрэсаў і дэпрэсіі. І не толькі…


Ча­ты­ры дні, з 21 па 24 каст­рыч­ні­ка, пра­хо­дзіць у Мін­ску 22‑я між­на­род­ная спе­цы­я­лі­за­ва­ная вы­стаў­ка «Ме­ды­цы­на і зда­роўе — 2014»

[caption id="attachment_58325" align="alignnone" width="400"]Сяр­гей Ціс­лен­ка зай­ма­ец­ца хадзь­бой на імі­та­та­ры «Іміт­рон», які дае на­гам до­сыць эфек­тыў­ную на­груз­ку. Сяр­гей Ціс­лен­ка зай­ма­ец­ца хадзь­бой на імі­та­та­ры «Іміт­рон»,
які дае на­гам до­сыць эфек­тыў­ную на­груз­ку.[/caption]

Раз­ме­шча­ная ў Фут­боль­ным ма­не­жы «Мінск­Экс­па», яна пры­цяг­вае ўва­гу ты­сяч мін­чан і гас­цей ста­лі­цы. Ме­ды­цын­ская тэх­ні­ка, аб­ста­ля­ван­не, роз­ныя ма­тэ­ры­я­лы і срод­кі для ля­чэн­ня, ста­цы­я­нар­ныя і ля­чэб­ныя ла­ба­ра­то­рыі, ды­яг­нас­тыч­ныя цэнт­ры, ме­ды­ка-ге­не­тыч­ныя клі­ні­кі — з усім гэ­тым мож­на па­зна­ё­міц­ца на вы­стаў­цы. Шмат што з аб­ста­ля­ван­ня, трэ­на­жо­раў да­па­ма­гае зма­гац­ца са стрэ­са­мі, зды­мае на­пру­жан­не, па­вя­ліч­вае пра­ца­здоль­насць, да­па­ма­гае спа­кой­на пе­ра­но­сіць ця­жар фі­зіч­ных на­гру­зак.

23-27

У ме­жах вы­стаў­кі фак­тыч­на рэа­лі­зоў­ва­юц­ца два азна­ям­лен­чыя пра­ек­ты — «Ме­ды­цы­на» і «Зда­роўе». Асаб­лі­вай ува­гай ша­ра­го­вых на­вед­валь­ні­каў ка­рыс­та­юц­ца апа­ра­ты і срод­кі для ка­рэк­цыі фі­гу­ры. Мож­на ўсё па­спра­ба­ваць на са­бе, не толь­кі атры­маць ад гэ­та­га за­да­валь­нен­не, але і за­ду­мац­ца, што ж па­трэб­на на­быць ці які­мі ме­ды­цын­скі­мі, азда­раў­лен­чы­мі па­слу­га­мі вар­та ска­рыс­тац­ца ў бліз­кай бу­ду­чы­ні. Зра­зу­ме­ла, ува­гу пры­цяг­вае дэ­ка­ра­тыў­ная і ля­чэб­ная кас­ме­ты­ка. Яна прад­стаў­ле­на на лю­быя гус­ты. Асоб­на пра­цу­юць між­на­род­ныя спе­цы­я­лі­за­ва­ныя са­ло­ны «Зда­ро­вае хар­ча­ван­не», «Спорт і зда­роўе», «Ме­ды­цын­скі і азда­раў­лен­чы ту­рызм». У ме­жах прад­стаў­лен­ня апош­ня­га з іх мож­на ад­крыць шмат ці­ка­ва­га пра ля­чэн­не ў Бе­ла­ру­сі і за яе ме­жа­мі, да­ве­дац­ца пра ту­рызм для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. А яшчэ — ад­крыць для ся­бе но­выя тэх­на­ло­гіі ў ку­рор­та­ло­гіі і фі­зі­я­тэ­ра­піі. Як у на­шай кра­і­не, так і ў бліз­кім і да­лё­кім за­меж­жы.

[caption id="attachment_58323" align="alignnone" width="600"]На­тал­ля Тру­хан (зле­ва) і Вік­то­рыя Бе­ра­зоў­ская пра­вя­ра­юць ра­бо­ту ма­саж­ных крэс­лаў. На­тал­ля Тру­хан (зле­ва) і Вік­то­рыя Бе­ра­зоў­ская пра­вя­ра­юць ра­бо­ту ма­саж­ных крэс­лаў.[/caption]

Сяр­гей Шыч­ко

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.