Пенсія без межаў


Спе­цы­я­ліс­ты Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны ад­ка­за­лі на пы­тан­ні аб пен­сі­ях пры зме­не мес­ца жы­хар­стве 21 каст­рыч­ні­ка на сай­це Мінп­ра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны прай­шла ан­лайн-кан­фе­рэн­цыя на тэ­му «Пен­сій­нае за­бес­пя­чэн­не на пад­ста­ве між­на­род­ных да­га­во­раў (па­гад­нен­няў)». Са­мыя ці­ка­выя для на­шых чы­та­чоў вы­трым­кі з вір­ту­аль­на­га дыя­ло­гу мы пра­па­ну­ем ва­шай ува­зе.

— З'яў­ля­ю­ся гра­ма­дзя­ні­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2000 го­дзе па­ехаў на за­роб­кі ў Ра­сію, дзе пра­цую да гэ­та­га ча­су. Ці зма­гу я атрым­лі­ваць ра­сій­скую пен­сію?

— Згод­на з Да­га­во­рам з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня ад 24 сту­дзе­ня 2006 го­да гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі і гра­ма­дзя­не РФ ма­юць пра­ва вы­браць адзін з двух ва­ры­ян­таў:

1) пен­сію ад Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. У гэ­тым вы­пад­ку кож­ная дзяр­жа­ва ў ад­па­вед­нас­ці з на­цы­я­наль­ным за­ка­на­даў­ствам пры­зна­чыць і бу­дзе вы­плач­ваць пен­сію за час пра­цы на сва­ёй тэ­ры­то­рыі пас­ля 12 са­ка­ві­ка 1992 го­да. Стаж да 13 са­ка­ві­ка 1992 бу­дзе ўлі­ча­ны дзяр­жа­вай, дзе пра­жы­вае пен­сі­я­нер.

2) пен­сію толь­кі ад дзяр­жа­вы, гра­ма­дзя­на­мі яко­й яны з'яў­ля­юц­ца. Асаб­лі­васць дру­го­га ва­ры­ян­ту ў тым, што гэ­ты вы­бар з'яў­ля­ец­ца кан­чат­ко­вым. Пе­ра­гляд вы­ба­ру мо­жа быць ажыц­цёў­ле­ны ў вы­пад­ку зме­ны асо­бай гра­ма­дзян­ства.

Та­кім чы­нам, ра­сій­ская пен­сія вам мо­жа быць пры­зна­ча­на за пе­ры­яд ра­бо­ты на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі з вы­пла­тай уз­но­саў яе ў пе­нсій­ны фонд.

—Ку­ды трэ­ба звяр­тац­ца і якія па­пе­ры па­даць, каб пе­ра­вес­ці пен­сію з Ра­сіі ў Бе­ла­русь?

—Ра­сій­скія пен­сіі вы­плач­ва­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі асо­бам, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць на яе тэ­ры­то­рыі. Па пы­тан­ні пе­ра­во­ду ра­сій­скай пен­сіі ў Бе­ла­русь не­аб­ход­на звяр­тац­ца з за­явай, да­ку­мен­там, які свед­чыць асо­бу і па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, і пра­цоў­най кніж­кай у ор­ган па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не па мес­цы жы­хар­ства ў Бе­ла­ру­сі.

—Усё жыц­цё пра­ца­ваў у Ка­зах­ста­не. З мі­ну­ла­га го­да атрым­лі­ваю там пен­сію. Пла­ную пе­ра­ехаць на па­ста­ян­нае жы­хар­ства ў Бе­ла­русь. Якую пен­сію я бу­ду атрым­лі­ваць?

—У вы­пад­ку пе­ра­ез­ду з Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан на па­ста­ян­нае жы­хар­ства ў Рэс­пуб­лі­ку Бе­ла­русь ва­ша пен­сі­я­на­ван­не бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб пен­сій­ным за­бес­пя­чэн­ні».

Згод­на з на­зва­ным за­ко­нам па­мер пра­цоў­най пен­сіі за­ле­жыць ад пра­цяг­лас­ці ста­жу пра­цы і ве­лі­чы­ні за­роб­ку. У стаж за­ліч­ва­ец­ца час пра­цы на тэ­ры­то­рыі СССР да 1 сту­дзе­ня 1992 го­да. Пе­ры­я­ды пра­цы на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан, што пра­хо­дзі­лі з 1 сту­дзе­ня 1992‑га па 1 сту­дзе­ня 1998 го­да, за­ліч­ва­юц­ца ў стаж пры ўмо­ве вы­пла­ты ўз­но­саў на дзяр­жаў­нае са­цы­яль­нае (пен­сій­нае) стра­ха­ван­не. Пе­ры­я­ды пра­цы ў Ка­зах­ста­не пас­ля 1 сту­дзе­ня 1998 го­да ў стаж пры пры­зна­чэн­ні пен­сіі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь не за­ліч­ва­юц­ца.

Пры пры­зна­чэн­ні пен­сіі ў 2014 го­дзе за­ро­бак вы­зна­ча­ец­ца за лю­быя 20 га­доў за­пар з апош­ніх 30 га­доў пра­цы і ін­шай дзей­нас­ці, што за­ліч­ва­ец­ца ў стаж. Што­год гэ­тыя пе­ры­я­ды па­вя­ліч­ва­юц­ца на 1 год. Пры гэ­тым за­ра­бот­ная пла­та за пра­цу за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі пас­ля 1 сту­дзе­ня 1992 го­да не ўліч­ва­ец­ца.

З улі­кам за­ка­на­даў­ства, якое дзей­ні­чае ця­пер, рэ­ка­мен­ду­ем вам да пе­ра­ез­ду ў Бе­ла­русь за­па­тра­ба­ваць да­вед­кі аб за­роб­ку за пе­ры­я­ды ва­шай пра­цы да 1 сту­дзе­ня 1992 го­да і да­вед­кі аб пра­цы з вы­пла­тай уз­но­саў на дзяр­жаў­нае са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не да 1 сту­дзе­ня 1998 го­да.

—Праз ме­сяц мне спаў­ня­ец­ца 60 га­доў. Хто бу­дзе аплач­ваць мне пен­сію за стаж пра­цы ў Лат­віі з 1980 па 2010 год?

—Па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Лат­вій­скай Рэс­пуб­лі­кай 29 лю­та­га 2008 го­да за­клю­ча­ны Да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня. З улі­кам па­ла­жэн­няў гэ­та­га да­га­во­ра пы­тан­не аб пры­зна­чэн­ні вам пен­сіі за пе­ры­я­ды ва­шай пра­цы на тэ­ры­то­рыі Лат­віі, у тым лі­ку да рас­па­ду СССР, бу­дзе раз­гля­дац­ца Лат­вій­скай Рэс­пуб­лі­кай у ад­па­вед­нас­ці з яе на­цы­я­наль­ным за­ка­на­даў­ствам.

—Я гра­ма­дзя­нін Літ­вы, пра­жы­ваю ў Бе­ла­ру­сі. У 2012 го­дзе мне бы­ла пры­зна­ча­на бе­ла­рус­кая пен­сія, у тым лі­ку за пра­цу ў Літ­ве ў пе­ры­яд з 1975 па 1987 год. Пла­ную вяр­нуц­ца на жы­хар­ства ў Літ­ву. Ці бу­дзе мне Літ­ва пла­ціць пен­сію за на­зва­ны стаж пра­цы ў СССР?

—Ар­ты­ку­лам 5 Да­га­во­ра па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Лі­тоў­скай Рэс­пуб­лі­кай аб са­цы­яль­ным за­бес­пя­чэн­ні ад 4 лю­та­га 1999 го­да пра­ду­гле­джа­ны экс­парт пен­сій. Пе­ра­гляд пен­сій па нор­мах на­зва­на­га да­га­во­ра ў вы­пад­ку пе­ра­ся­лен­ня пен­сі­я­не­ра з тэ­ры­то­рыі ад­ной дзяр­жа­вы на тэ­ры­то­рыю дру­гой не ро­біц­ца. Та­му ў вы­пад­ку ва­ша­га пе­ра­ся­лен­ня на па­ста­ян­нае жы­хар­ства ў Літ­ву вам бу­дзе вы­плач­вац­ца бе­ла­рус­кая пен­сія праз Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны Бе­ла­ру­сі.

—Ад­пра­ца­ва­ла ў Бе­ла­ру­сі 17 га­доў. Ця­пер па­ста­ян­на пра­жы­ваю ў Гер­ма­ніі. Ці мо­жа мне быць пры­зна­ча­на пен­сія Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь за пе­ры­я­ды ма­ёй пра­цы?

—Пен­сій­нае за­бес­пя­чэн­не гра­ма­дзян у Бе­ла­ру­сі ажыц­цяў­ля­ец­ца пры ўмо­ве па­ста­ян­на­га пра­жы­ван­ня на яе тэ­ры­то­рыі. Ін­шыя пра­ві­лы (у тым лі­ку тыя, што пра­ду­гледж­ва­юць экс­парт пен­сій) мо­гуць быць вы­зна­ча­ны ў між­на­род­ным да­га­во­ры. З Гер­ма­ні­яй да­га­вор у га­лі­не пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня ад­сут­ні­чае. Та­кім чы­нам, пад­стаў для пры­зна­чэн­ня вам пен­сіі ў Бе­ла­ру­сі ня­ма.

—Ці бу­дзе на­ліч­вац­ца пен­сія ў Бе­ла­ру­сі за га­ды пра­цы ва Укра­і­не?

—Згод­на з за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пры вы­лі­чэн­ні пен­сіі ўліч­ва­ец­ца час пра­цы ва Укра­і­не за пе­ры­я­ды да 1 лі­пе­ня 1998 го­да. Пры гэ­тым за пе­ры­яд з 1 сту­дзе­ня 1992 го­да па 1 лі­пе­ня 1998 го­да — пры ўмо­ве вы­пла­ты стра­ха­вых уз­но­саў у пен­сій­ны фонд Укра­і­ны. Пе­ры­я­ды пра­цы на тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны пас­ля 1 лі­пе­ня 1998 го­да пры вы­лі­чэн­ні пен­сіі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь не ўліч­ва­юц­ца.

—Гра­ма­дзя­нін Бе­ла­ру­сі пра­цуе ў ра­сій­скай кам­па­ніі з 01.01.2012 го­да па ця­пе­раш­ні час. Пра­ца­даў­ца вы­плач­вае за яго стра­ха­выя ўнёс­кі ў пен­сій­ны фонд Ра­сіі. Ці бу­дзе за­лі­ча­ны гэ­ты пе­ры­яд пра­цы ў пра­цоў­ны стаж пры афарм­лен­ні пен­сіі па ўзрос­це ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь?

—За пе­ры­я­ды ра­бо­ты з вы­пла­тай стра­ха­вых уз­но­саў у пен­сій­ны фонд Ра­сіі пен­сію бу­дзе пры­зна­чаць і вы­плач­ваць Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя.

—Як вы­плач­ва­ец­ца пен­сія бе­ла­рус­ка­му пен­сі­я­не­ру пры пе­ра­ез­дзе на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю? Пен­сія пры­зна­ча­на за пе­ры­яд ра­бо­ты з ве­рас­ня 1975 па кра­са­вік 2013 го­да.

—Ка­лі ўся пра­ца пра­ця­ка­ла толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, то ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю экс­пар­ту­ец­ца пен­сія за ўвесь стаж аль­бо пен­сія за стаж з 13 са­ка­ві­ка 1992 го­да. У дру­гім ва­ры­ян­це пен­сію за стаж да 13 са­ка­ві­ка 1992 го­дзе бу­дзе вы­плач­ваць Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя.

Пад­рых­та­ва­ла Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.