WEB-водгук


На па­чат­ку тыд­ня кі­раў­нік дзяр­жа­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на­ра­ду па пы­тан­нях за­ня­тас­ці і міг­ра­цыі ў Бе­ла­ру­сі. На ёй чар­го­вы раз пра­гу­ча­ла да­во­лі зла­ба­дзён­ная для гра­мад­ства тэ­ма: як пры­му­сіць пра­ца­ваць і пла­ціць па­да­ткі ў бюд­жэт тых лю­дзей, якія ў эка­но­мі­цы не за­дзей­ні­ча­ны, ад­нак пры гэ­тым не ад­маў­ля­юц­ца ад дзяр­жаў­ных да­брот? Асоб­на Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­кра­нуў і тэ­му пра­ца­ўлад­ка­ван­ня гэ­так зва­ных «аба­вя­за­ных асоб»…

Усё гэ­та знай­шло пра­цяг на шмат­лі­кіх ін­тэр­нэт-пля­цоў­ках. Не стаў вы­клю­чэн­нем і сайт «Звяз­ды». Вось якія пра­па­но­вы агу­чы­лі на­шы чы­та­чы:

@Валер

Лі­чу, што праб­ле­му атры­ман­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі ты­мі, хто не пла­ціць па­да­ткі ў бе­ла­рус­кі бюд­жэт, вы­ра­шыць вель­мі прос­та. У кож­на­га ча­ла­ве­ка за­раз ёсць карт­ка са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня. Трэ­ба аба­вя­заць лю­дзей на­сіць яе кож­ны раз у па­лі­клі­ні­ку і пра­вя­раць пе­рад вы­да­чай ам­бу­ла­тор­най кар­ты. І ка­лі вы­свет­ліц­ца, што ча­ла­век пэў­ны пе­ры­яд (ска­жам, год ці паў­та­ра) ні­дзе на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі не пра­цуе і па­дат­каў, ад­па­вед­на, не пла­ціць, зна­чыць, да­па­мо­гу яму мож­на ака­заць толь­кі эк­стран­ную, ка­лі ста­іць пы­тан­не жыц­ця і смер­ці. Вы­клю­чэн­не трэ­ба зра­біць для дзя­цей, сту­дэн­таў і пен­сі­я­не­раў — тых, хто пра­ца­ваць не мо­жа. Так, на мой по­гляд, бу­дзе больш спра­вяд­лі­ва.

@Люцік

Трэ­ба не толь­кі браць, але і ад­да­ваць — та­кі за­кон жыц­ця. Ёсць ра­цыя ў тым, што ўсе роў­ныя, та­му кож­ны па­ві­нен пла­ціць па­да­ткі і пры­но­сіць ка­рысць гра­мад­ству.

@Ася

Так зва­ныя «аба­вя­за­ныя асо­бы» бы­лі пра­ца­ўлад­ка­ва­ны двор­ні­ка­мі ў ма­ім
ЖЭ­Се. Ды вось толь­кі вы­ні­каў іх пра­цы ві­даць не бы­ло. Сяк-так спра­ба­ва­лі штось­ці ра­біць… Доб­ра яшчэ, што мі­ну­лая зі­ма не вы­да­ла­ся асаб­лі­ва снеж­най. А так пад'­езд ні­хто не мыў вы­шэй за дру­гі па­верх, вок­ны ста­я­лі бруд­ныя, са смец­цеп­ра­во­да ў трыц­ца­ці­гра­дус­ную спя­ко­ту да­но­сіў­ся сму­род. Як толь­кі «аба­вя­за­ныя асо­бы» знік­лі, ад­ра­зу ж у пад'­ез­дзе на­вя­лі па­ра­дак.

Та­му пы­тан­не — ці трэ­ба іх на­кі­роў­ваць двор­ні­ка­мі ў ЖЭ­Сы?

@Іван

Я лі­чу, што дар­ма­е­ды па­він­ны пла­ціць асаб­лі­вы па­да­так, па­куль не ўлад­ку­юц­ца на­рэш­це на пра­цу! Праў­да, я не ду­маю, што та­кі па­да­так вар­та браць з тых, хто вы­му­ша­на бес­пра­цоў­ны (па ста­не зда­роўя або ся­мей­ным ста­но­ві­шчы). Тут трэ­ба ў пры­ват­ным па­рад­ку па­ды­хо­дзіць і вы­зна­чаць удар, а не лу­піць па ўсіх…

zvіazda.by. За­ходзь­це, чы­тай­це, ка­мен­туй­це!
Ва­ша дум­ка важ­ная!

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.