Вы тут

Зрабіць з робата... сумаіста


Яшчэ коль­кі га­доў та­му буй­ныя фес­ты­ва­лі ро­ба­таў вы­клі­ка­лі вя­ліз­ны ажы­я­таж: пра спа­бор­ніц­твы па ро­ба­та­фут­бо­ле, ро­ба­та­ба­раць­бе і ін­шых дыс­цып­лі­нах у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку рас­па­вя­да­лі са­мыя вя­до­мыя су­свет­ныя СМІ. Ця­пер жа та­кі­мі ме­ра­пры­ем­ства­мі ні­ко­га не здзі­віць: сфе­ра кро­чыць на­пе­рад і ста­но­віц­ца паў­ся­дзён­най. Для бе­ла­ру­саў жа ўсё толь­кі па­чы­на­ец­ца, і пер­шыя спа­бор­ніц­твы ро­ба­таў збі­ра­юць на­тоў­пы ама­та­раў гэ­та­га не­звы­чай­на­га захаплення. Адзін з та­кіх тур­ні­раў прай­шоў дня­мі ў мін­скай гім­на­зіі №50. На дзі­ця­чыя спа­бор­ніц­твы па ро­ба­та­су­мо па­тра­пі­лі і на­шы ка­рэс­пан­дэн­ты.

23-20

Гэта ўжо другі ад­кры­ты га­рад­скі тур­нір для дзя­цей па ро­ба­та­тэх­ні­цы. Папярэдні ад­быў­ся ўвес­ну і быў пры­мер­ка­ва­ны да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, што пра­хо­дзіў у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Гэ­тым бы­ла аб­умоў­ле­на і асноў­ная дыс­цып­лі­на вес­на­вых спа­бор­ніц­тваў — ро­ба­та­ха­кей. Ця­пер жа тур­нір «пры­вя­за­лі» да фес­ты­ва­лю япон­скай куль­ту­ры «Япон­ская во­сень у Бе­ла­ру­сі 2014» і дыс­цып­лі­ну вы­бра­лі ад­па­вед­ную — ро­ба­та­су­мо. Ар­га­ні­зоў­ва­лі яго гра­мад­скае аб'­яд­нан­не ўсход­няй куль­ту­ры і тра­ды­цый «Ха­га­ку­рэ», рэ­пе­ты­цый­ны цэнтр «100 ба­лаў» і адзін з за­сна­валь­ні­каў кам­па­ніі «EPAM Systems» Ле­а­нід Лоз­нер.

— Га­лоў­ная мэ­та пра­вя­дзен­ня тур­ні­ру — па­пу­ля­ры­за­цыя ро­ба­та­тэх­ні­кі ў Бе­ла­ру­сі, — рас­па­вёў ка­рэс­пан­дэн­ту «ЧЗ» адзін з ар­га­ні­за­та­раў Яў­ген ЛІ­ВЯНТ. — Мы хо­чам, каб ро­ба­та­тэх­ні­кай у Бе­ла­ру­сі зай­ма­ла­ся больш лю­дзей. Та­кое ме­ра­пры­ем­ства — прос­ты і ці­ка­вы шлях да па­пу­ля­ры­за­цыі. Аб пэў­ных пос­пе­хах мож­на ка­заць і за­раз: год та­му ро­ба­та­тэх­ні­кай у ста­лі­цы зай­ма­ла­ся 100-150 ча­ла­век, за­раз раз­мо­ва ідзе ўжо пра ліч­бы ад 500 да 1000. Уво­гу­ле ў на­шых пла­нах кож­ны ву­чэб­ны год пра­во­дзіць па тры тур­ні­ры: асен­ні, зі­мо­вы і вя­сен­ні. Хут­чэй за ўсё, у на­ступ­ны раз су­стрэ­нем­ся як­раз зі­мой.

Што ж уяў­ляе з ся­бе ро­ба­та­су­мо? Ка­лі вам да­во­дзі­ла­ся ба­чыць гэ­ты від ба­раць­бы на свае во­чы, то ад­роз­нен­няў з ро­ба­тас­пор­там ня­шмат. Круг­лая пля­цоў­ка для спа­бор­ніц­тваў (па-япон­ску — да­хё) дыя­мет­рам адзін метр з дзвю­ма ры­са­мі, які­мі ад­зна­ча­ны стар­та­выя па­зі­цыі элект­рон­ных ба­раць­бі­тоў. Раўнд доў­жыц­ца 30 се­кунд. Пе­ра­ма­гае той, хто здо­лее ха­ця б част­ко­ва вы­штурх­нуць са­пер­ні­ка за ме­жы кру­га. Бой ідзе да дзвюх пе­ра­мог. Мак­сі­маль­ная коль­касць ра­ун­даў — тры.

Хлоп­цы з ка­ман­ды «Гер­мес» — Ілья МАР­КЕ­ВІЧ, Алег АЗЕМ­ША і Дзя­ніс ТА­МА­ШЭ­ВІЧ па­ча­лі зай­мац­ца ро­ба­та­тэх­ні­кай два га­ды та­му ў рэ­пе­ты­цый­ным цэнт­ры. Ця­пер ім па 14, і яны пры­еха­лі на спа­бор­ніц­твы вы­ключ­на для та­го, каб пе­ра­маг­чы. Усе хлоп­цы збі­ра­юц­ца пра­ца­ваць у сфе­ры ІT.

— Са­мае ці­ка­вае ў ства­рэн­ні ро­ба­та — пра­гра­мі­ра­ван­не, — ка­жа Алег. — Хо­чац­ца, каб усё пра­ца­ва­ла, і, ка­лі тое, што ты пер­ша­па­чат­ко­ва за­ду­маў, атрым­лі­ва­ец­ца, гэ­та са­праўд­ная ра­дасць.

— Збор­ка ад­на­го «су­ма­іс­та» зай­мае пры­клад­на шэсць га­дзін, — да­дае Дзя­ніс, — але ўсё за­ле­жыць ад скла­да­нас­ці. Вя­до­ма ж, на спа­бор­ніц­твы мы вы­ста­ві­лі скла­да­на­га, моц­на­га ро­ба­та.

Да­рэ­чы, сло­ва «ро­бат» у гэ­тым вы­пад­ку зу­сім не пе­ра­боль­шан­не. Элект­рон­ныя су­ма­іс­ты ўзбро­е­ны роз­ны­мі дат­чы­ка­мі, якія ўплы­ва­юць на вы­ка­нан­не ал­га­рыт­му, за­кла­дзе­на­га ства­раль­ні­кам: ру­ху, да­кра­нан­ня, ад­лег­лас­ці, свят­ла. Ад та­го, як «трэ­нер» пад­рых­туе свай­го бай­ца ў пла­не штуч­на­га ін­тэ­ле­кту, га­лоў­ным чы­нам, і за­ле­жыць пос­пех.

23-26

— Я лі­чу, што гэ­та і ёсць са­мая су­час­ная ін­жы­нер­ная аду­ка­цыя, — ка­мен­туе Яў­ген Лівянт. — Асно­вы пра­гра­ма­ван­ня, асно­вы ме­ха­ні­кі... Ду­маю, ка­лі б у нас у та­кім фар­ма­це пра­хо­дзі­ла част­ка ўро­каў пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня, плё­ну ад іх бы­ло б знач­на больш.

Це­лы «су­ма­іс­таў» плас­ты­ка­выя, са­бра­ныя з дэ­та­ляў спе­цы­яль­на­га на­бо­ру кан­струк­та­ра LEGO. Мак­сі­маль­ны па­мер — 25 на 25 сан­ты­мет­раў. Ва­га не па­він­на пе­ра­вы­шаць ад­на­го кі­ла­гра­ма. Усе па­каз­чы­кі за­мя­ра­юц­ца пе­рад кож­ным па­ядын­кам. Ка­лі неш­та не ад­па­вя­дае рэг­ла­мен­ту, ства­раль­ні­кам да­юц­ца дзве хві­лі­ны на пе­ра­пра­цоў­ку. Да­рэ­чы, уз­рост юных ін­жы­не­раў так­са­ма аб­ме­жа­ва­ны: удзел у кон­кур­се не маг­лі пры­няць тыя, хто на­ра­дзіў­ся ра­ней за 1 сту­дзе­ня 1998 го­да.

Не­ка­то­рыя баі вы­лу­ча­лі­ся пэў­най жорст­кас­цю: на­прык­лад, у ад­на­го з ро­ба­таў-удзель­ні­каў пад­час су­тыч­кі зля­це­лі гу­се­ні­цы. Ка­ман­да апе­ра­тыў­на вяр­тае ўсе дэ­та­лі на мес­ца, каб па­зма­гац­ца за пе­ра­мо­гу ў на­ступ­ным раў­ндзе. Дыс­тан­цый­на кі­ра­ваць ро­ба­там пад­час бой­кі за­ба­ро­не­на: усе ад­па­вед­ныя ін­тэр­фей­сы бар­та­во­га кам­п'ю­та­ра па­він­ны быць ад­клю­ча­ны.

Акра­мя ро­ба­та­су­мо, пра­во­дзі­лі­ся спа­бор­ніц­твы па яшчэ дзвюх дыс­цып­лі­нах. У твор­чым кон­кур­се ства­раль­ні­кам пра­па­ноў­ва­ла­ся прад­ста­віць ро­ба­та, які да­па­ма­гаў бы лю­дзям у што­дзён­ным жыц­ці. Асаб­лі­ва ца­ні­лі­ся элект­рон­ныя па­моч­ні­кі, якія ўме­юць неш­та та­кое, што не пад сі­лу ча­ла­ве­ку. У трэ­цяй дыс­цып­лі­не ацэнь­ва­лі­ся пры­све­ча­ныя ро­ба­там хо­ку (тра­ды­цый­ныя япон­скія вер­ша­ва­ныя трох­рад­коўі). На­вед­валь­ні­кі так­са­ма маг­лі па­зна­ё­міц­ца з не­вя­лі­кай экс­па­зі­цы­яй, што дэ­ман­стра­ва­ла гіс­то­рыю раз­віц­ця ро­ба­та­тэх­ні­кі і са­мыя ці­ка­выя ма­дэ­лі ро­ба­таў, ство­ра­ныя ў Бе­ла­ру­сі.

Не менш за спа­бор­ніц­твы ўра­зі­ла коль­касць гле­да­чоў. У ак­та­вай за­ле гім­на­зіі не ха­пі­ла мес­ца ўсім ах­вот­ным па­на­зі­раць за цы­ры­мо­ні­яй ад­крыц­ця. А ва­кол ро­ба­таў, што бі­лі­ся на ім­пра­ві­за­ва­ных да­хё, са­браў­ся са­праўд­ны на­тоўп. Ар­га­ні­за­та­ры ад­зна­ча­лі, што ме­ра­пры­ем­ства пе­ра­рас­ло маш­таб школь­най рэ­крэ­а­цыі.

Ін­жы­нер Ана­толь БА­РЭЙ­КА са Жло­бі­на прый­шоў на спа­бор­ніц­твы ў якас­ці гле­да­ча з шас­ці­га­до­вым уну­кам Ра­ма­нам:

— Пра спа­бор­ніц­твы праз ін­тэр­нэт да­ве­даў­ся зяць. Ро­ма гэ­тым ці­ка­віц­ца, та­му сён­ня мы прый­шлі па­на­зі­раць за тур­ні­рам у якас­ці ба­лель­шчы­каў. Ве­да­е­це, на­ват я за­ці­ка­віў­ся, ка­лі ўба­чыў, якія рэ­чы мож­на зра­біць са звы­чай­на­га кан­струк­та­ра. Шка­да, што сам ча­сам не ра­зу­мею прын­цы­пу дзе­ян­ня апа­ра­таў, але гэ­тым яны і інт­ры­гу­юць.

Ці­ка­ва, што пе­ра­мож­цам ад­ра­зу ў дзвюх дыс­цып­лі­нах (су­мо і твор­чы кон­курс) стаў са­мы ма­ла­ды ўдзель­нік — Ян Франц­ке­віч. Хлоп­цу ўся­го сем га­доў! Ме­на­ві­та яго ро­ба­ты ака­за­лі­ся леп­шы­мі за ас­тат­ніх на спа­бор­ніц­твах. А ў кон­кур­се хо­ку пе­ра­мо­гу свят­ка­ваў Па­вел Азем­та.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фота Сергея НІКАНОВІЧА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.