Вы тут

Папяровая «місія» педагогаў спрашчаецца?


Мі­ніст­рам аду­ка­цыі Сяр­ге­ем Мас­ке­ві­чам за­цвер­джа­ны пе­ра­лік да­ку­мен­таў для асоб­ных ка­тэ­го­рый пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Як пад­крэс­лі­ва­ец­ца ў ліс­це, на­кі­ра­ва­ным ва ўпраў­лен­ні аду­ка­цыі абл­вы­кан­ка­маў і Ка­мі­тэт па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма, гэ­ты да­ку­мент за­цвяр­джаў­ся з мэ­тай ска­ра­чэн­ня да­ку­мен­та­а­ба­ро­ту ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і кан­крэ­ты­за­цыі пе­ра­лі­ку да­ку­мен­таў, якія ўтва­ра­юц­ца ў дзей­нас­ці асоб­ных ка­тэ­го­рый пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у рам­ках вы­ка­нан­ня іх служ­бо­вых аба­вяз­каў.

У пры­ват­нас­ці, для на­стаў­ні­каў аба­вяз­ко­вы­мі да­ку­мен­та­мі для за­паў­нен­ня з'яў­ля­юц­ца клас­ны жур­нал, ка­лян­дар­на-тэ­ма­тыч­нае пла­на­ван­не, паў­роч­нае пла­на­ван­не і дзён­ні­кі на­ву­чэн­цаў.

Для вы­ха­валь­ні­каў — жур­нал гру­пы па­доў­жа­на­га дня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, ка­лян­дар­на-тэ­ма­тыч­нае пла­на­ван­не на чвэрць, што­дзён­нае пла­на­ван­не, рэ­жым ра­бо­ты гру­пы па­доў­жа­на­га дня, за­цвер­джа­ны кі­раў­ні­ком уста­но­вы агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі.

Для на­стаў­ні­ка, які вы­кон­вае функ­цыі клас­на­га кі­раў­ні­ка, — клас­ны жур­нал, план ідэа­ла­гіч­най і вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты клас­на­га кі­раў­ні­ка на чвэрць (паў­год­дзе), са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка кла­са (яна па­він­на пад­трым­лі­вац­ца ў ак­ту­аль­ным ста­не на пра­ця­гу го­да), дзён­ні­кі на­ву­чэн­цаў і аса­біс­тая карт­ка на­ву­чэн­ца.

Для пе­да­го­га-ар­га­ні­за­та­ра — план ра­бо­ты на чвэрць (паў­год­дзе).

Для кі­раў­ні­коў фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня ў гэ­ты пе­ра­лік увай­шлі план фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чых і спар­тыў­на-ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў і па­ла­жэн­не аб унут­ры­школь­ных спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Для пе­да­го­гаў да­дат­ко­вай аду­ка­цыі — жур­нал пла­на­ван­ня і ўлі­ку ра­бо­ты аб'­яд­нан­ня па ін­та­рэ­сах і пра­гра­ма аб'­яд­нан­ня па ін­та­рэ­сах.

Са­мы аб'­ём­ны пе­ра­лік аба­вяз­ко­вай да­ку­мен­та­цыі — у пе­да­го­гаў-псі­хо­ла­гаў, са­цы­яль­ных пе­да­го­гаў і на­стаў­ні­каў-дэ­фек­то­ла­гаў.

На­га­да­ем, што на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе сіс­тэ­мы аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы, ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь То­зік асоб­на спы­ніў­ся на праб­ле­ме вя­лі­кай коль­кас­ці па­пер, якія да­во­дзіц­ца за­паў­няць пе­да­го­гам. «Лі­чу, што мы маг­лі б не­ад­клад­на дэ­бю­ра­кра­ты­за­ваць шко­лу і за­ба­ра­ніць умеш­вац­ца ў ву­чэб­ны пра­цэс. Мы мо­жам за­ка­на­даў­ча ўста­на­віць мі­ні­мум да­ку­мен­таў, якія па­ві­нен вес­ці на­стаў­нік, клас­ны кі­раў­нік і ад­мі­ніст­ра­цыя шко­лы», — пад­крэс­ліў Ана­толь То­зік.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.