Вы тут

Юнацтва снайпера Цімоха


Усё да­лей у мі­ну­лае ады­хо­дзяць па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Узі­ра­ю­чы­ся ў ста­рыя па­жаў­це­лыя фо­та­здым­кі, здзіў­ля­еш­ся: як яны, сал­да­ты, зу­сім яшчэ хлап­чу­кі, вы­нес­лі на сва­іх пля­чах ця­жар той жу­дас­най вай­ны? Як пе­ра­жы­лі боль, страх, го­лад, хо­лад? Праз сем­дзе­сят га­доў вай­на да­га­няе ве­тэ­ра­наў, якія вы­жы­лі ў яе по­лы­мі, ад­да­лі сі­лы на ад­бу­до­ву раз­бу­ра­най гас­па­дар­кі. Так, га­ды ні­ко­му не пры­баў­ля­юць зда­роўя. Але як пры­ем­на бы­ло па­гу­та­рыць з Ці­ма­фе­ем Ве­ра­ме­е­ві­чам Су­прун­чы­кам, яко­му хут­ка споў­ніц­ца 95 га­доў.

[caption id="attachment_58843" align="alignnone" width="600"]28-23 Су­прун­чык Ці­ма­фей Ве­ра­ме­е­віч (ця­пер).[/caption]

Ці­ма­фей Ве­ра­ме­е­віч ад­но­сіц­ца да не­шмат­лі­кай ка­тэ­го­рыі лю­дзей, якія за ўсё жыц­цё, ма­быць, ні з кім не па­сва­ры­лі­ся. Пра ся­бе ве­тэ­ран не вель­мі лю­біць рас­каз­ваць. Больш ус­па­мі­нае ад­на­вяс­коў­цаў, ба­я­вых сяб­роў. Але пра ўсё па па­рад­ку.

На­ра­дзіў­ся Ці­ма­фей у шмат­дзет­най сям'і, дзе бы­ло ўжо пяць хлоп­цаў. Рос там, дзе з ма­лых га­доў да­во­дзі­ла­ся пра­ца­ваць, каб быў на ста­ле ка­ва­лак хле­ба. Па­ча­ла­ся вай­на. Част­ку сем'­яў з вёс­кі Ма­чуль, якая раз­мяс­ці­ла­ся не­да­лё­ка ад ле­су, нем­цы вы­се­лі­лі ў Аль­ша­ны, а дру­гую част­ку вы­вез­лі ў Гер­ма­нію. Хлоп­цаў, ма­ла­дых муж­чын за­бра­лі ў ла­гер, які быў на тэ­ры­то­рыі вёс­кі Ве­ля­мі­чы. Але там ад­быў­ся па­жар, і арыш­та­ва­ных пе­ра­вя­лі ў ін­шае мес­ца. Ці­мох і яшчэ двое ма­чуль­цаў па да­ро­зе ўцяк­лі, сха­ваў­шы­ся ў жы­це. Пай­шлі да сва­іх сем'­яў у Аль­ша­ны. Зай­шоў Ці­мох да ад­на­го аль­шан­ца ў ха­ту, а ту­ды не­мец ідзе. Доб­ра, што хло­пец па­спеў сха­вац­ца, а то, на­пэў­на, за­стрэ­ліў бы...

Ка­лі нем­цы па­ча­лі ад­сту­паць, вяр­ну­лі­ся ма­чуль­цы ў сваю вёс­ку. А там — па­пя­лі­шчы, сцеж­кі за­рас­лі тра­вою, аца­ле­ла толь­кі хат двац­цаць. Па­ча­лі за­бі­раць у ар­мію хлоп­цаў. Ве­тэ­ран ус­па­мі­нае: «Ма­лая Во­ля (жон­чы­на дач­ка, якая для Ці­мо­ха ста­ла род­наю) па­бег­ла да­до­му і пры­нес­ла лыж­ку».

З гэ­тай лыж­кай, як з абя­рэ­гам, ве­тэ­ран прай­шоў да кан­ца вай­ны. Пас­ля на­ва­бран­цаў са­бра­лі ў Да­выд-Га­рад­ку, па­вя­лі ў Жыт­ка­ві­чы на чы­гу­нач­ную стан­цыю. Але чы­гун­ка бы­ла раз­бу­ра­на. Пай­шлі пе­ха­тою ў Пціч, а ад­туль даб­ра­лі­ся цяг­ні­ком у Бе­лую Царк­ву. Ма­ла­дых сал­дат, якіх на­бра­ла­ся тры ка­зар­мы, афор­мі­лі ў за­па­сны полк. Част­ку ад­пра­ві­лі вы­зва­ляць Поль­шчу, част­ку — у Венг­рыю. Сал­дат Су­прун­чык тра­піў у Поль­шчу, вы­зва­ляў Кра­каў, удзель­ні­чаў у фар­сі­ра­ван­ні ра­кі На­рвы, якая ўпа­дае ў Віс­лу. По­руч вая­ваў ся­бар, ад­на­вяс­ко­вец Кос­ця Ліп­скі. На­ват ка­ця­лок у іх быў адзін на два­іх. З го­рыч­чу ўспа­мі­нае ве­тэ­ран пра яго гі­бель... Кар­мі­лі сал­дат сла­ба. Ці кух­ня не па­спя­ва­ла за на­ступ­лен­нем вой­скаў, ці лепш бы­ло сал­дат тры­маць га­лод­ны­мі, каб яны рва­лі­ся ўпе­рад. Тра­пі­лі не­як на по­ле з бруч­кай, дык га­лод­ныя сал­да­ты ха­па­лі і елі яе, не­ка­то­рыя на­ват не чыс­ціў­шы. У Поль­шчы ву­чы­лі­ся на снай­пе­раў. Праў­да, спа­чат­ку вы­да­лі анг­лій­скія лё­гень­кія ка­ра­бі­ны, а пас­ля — снай­пер­скія він­тоў­кі. Да­во­дзі­ла­ся доў­га ля­жаць на го­лай зям­лі, не ру­ха­ю­чы­ся. Праз 300 мет­раў — нем­цы. Наш снай­пер не сха­ваў­ся доб­ра, і фа­шыст па­цэ­ліў у га­ла­ву. Ці­мох доб­ра за­мас­кі­ра­ваў зброю і ча­каў, на­зі­раў, по­тым уба­чыў, што нех­та кі­дае зям­лю: не­мец ра­біў гняз­до для ку­ля­мё­та. Трош­кі вы­су­нуў­ся, і Су­прун­чык па­цэ­ліў у яго. Іш­лі пра­ліў­ныя даж­джы, так што шы­нель, гім­нас­цёр­ка бы­лі на­скрозь мок­рыя. Увесь дзень трэ­ба бы­ло вы­ле­жаць з він­тоў­кай у ча­кан­ні мі­шэ­ні, а пас­ля на­ды­хо­дзі­ла ноч, ка­лі не­маг­чы­ма бы­ло за­снуць ад хо­ла­ду — мок­рае адзен­не ле­дзя­ні­ла це­ла. Не­як удзень Ці­мох на­гле­дзеў сцір­ту са­ло­мы. Ноч­чу даб­ра­лі­ся ту­ды, па­за­піх­ва­лі са­ло­му пад шы­нель, дык за ноч вы­сах­лі, ада­грэ­лі­ся. Ра­ні­цай вы­кі­ну­лі са­ло­му.

[caption id="attachment_58845" align="alignnone" width="600"]У час вай­ны (зле­ва, у пі­лот­цы). У час вай­ны (зле­ва, у пі­лот­цы).[/caption]

Ці­ма­фей Ве­ра­ме­е­віч мае ор­дэн «За ад­ва­гу». Пы­та­ю­ся: «За што атры­ма­лі?» Вель­мі сціп­ла ве­тэ­ран рас­каз­вае: «Ад­пра­ві­лі па «язы­ка». Тут ужо ці пры­вя­дзеш жы­во­га нем­ца, ці сам мо­жаш за­гі­нуць. Ідзём утрох. Ба­чым: ма­шы­на едзе на пе­ра­да­вую. Ша­фё­ра мы хут­ка лік­ві­да­ва­лі, а вось афі­цэр вель­мі зда­ро­вы тра­піў­ся, але адо­ле­лі, да­ста­ві­лі на мес­ца. Нас тра­іх уз­на­га­ро­дзі­лі».

Ёсць у Ці­ма­фея Ве­ра­ме­е­ві­ча і ор­дэн Ай­чын­най вай­ны ІІ сту­пе­ні, ме­да­лі. Пад Вар­ша­вай быў па­ра­не­ны, тра­піў у шпі­таль у го­ра­дзе Су­мы ва Укра­і­не. У шпі­та­лі пра­быў паў­го­да. Пас­ля сал­да­та ад­пра­ві­лі ў не­стра­я­вую ро­ту ў Хар­каў на Паў­ноч­ны вак­зал. Пра­ца­ваў у май­стэр­ні, дзе ра­бі­лі абу­так. Ма­бі­лі­за­ваў­ся. До­ма да­ве­даў­ся, што брат Сця­пан, які так­са­ма ва­я­ваў, за­гі­нуў. Пра­ца­ваў у кал­га­се. Удва­іх з жон­каю Ка­ця­ры­най вы­га­да­ва­лі трох да­чок. Ця­пер у дзе­да 7 уну­каў, 9 праў­ну­каў,
4 пра­праў­ну­кі. Жыц­цё пра­цяг­ва­ец­ца. Жы­ве ве­тэ­ран у Ве­ля­мі­чах. Кла­по­цяц­ца пра яго дач­ка Ган­на і ўнук Юра.

Га­лі­на Ба­ба­ры­ка,

Сто­лін­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.