Вы тут

«Навошта бедаваць, калі можна гандляваць?..»


Кам­па­нія «Мен­ка» ма­рыць ад­на­віць ста­ра­жыт­ны кір­маш

Гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га ганд­лю да­гэ­туль бы­ла да­сле­да­ва­на над­звы­чай ма­ла. Мы мно­гае ве­да­ем пра якую за­ўгод­на сфе­ру на­шай мі­нуў­шчы­ны, але толь­кі не пра гэ­тую. Але ж ме­на­ві­та ган­даль яск­ра­ва ад­люст­роў­вае тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў со­цы­у­ме. І гэ­тую гіс­та­рыч­ную ста­рон­ку, ганд­лё­вую, ня­даў­на ўсё ж ад­гар­ну­лі. Сё­лет­няй вяс­ной ад­бы­ла­ся на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя па гіс­то­рыі ганд­лю, на якую з'е­ха­ла­ся ка­ля ста ай­чын­ных і за­меж­ных спе­цы­я­ліс­таў. А лі­та­раль­на днямі, па ма­тэ­ры­я­лах кан­фе­рэн­цыі, ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя збор­ні­ка «Гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га ганд­лю (ад ста­ра­жыт­на­сці да XX ста­год­дзя)».

[caption id="attachment_58799" align="alignnone" width="600"]а­хар Шы­бе­ка і Ра­ці­бор Бя­гун прэ­зен­ту­юць вы­дан­не па гіс­то­рыі ганд­лю ў Бе­ла­ру­сі. За­хар Шы­бе­ка і Ра­ці­бор Бя­гун прэ­зен­ту­юць вы­дан­не па гіс­то­рыі ганд­лю ў Бе­ла­ру­сі.[/caption]

Кні­га вый­шла ў вы­да­вец­тве «Тэх­на­ло­гія» на­кла­дам у 300 асоб­ні­каў. Спе­цы­яль­на, каб прэ­зен­та­ваць вы­дан­не, у Бе­ла­русь пры­ехаў слын­ны ай­чын­ны гіс­то­рык За­хар Шы­бе­ка, які з ня­даў­ніх ча­соў жы­ве ў Із­ра­і­лі. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» за­да­ла спа­да­ру Шы­бе­ку пы­тан­не пра тое, ка­лі быў най­леп­шы час у гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га ганд­лю і ка­лі яго за­ня­пад. Гіс­то­рык імк­нуў­ся не да­ваць ка­тэ­га­рыч­ных ацэ­нак, але вы­ка­заў мер­ка­ван­не, грун­ту­ю­чы­ся на ўлас­ным до­све­дзе:

— Роск­віт бе­ла­рус­ка­га ганд­лю на­зі­раў­ся ў ча­сы Ра­сій­скай ім­пе­рыі, пас­ля ад­ме­ны пры­гон­на­га пра­ва. Та­ды ў Ра­сіі па­шы­ра­лі­ся рын­ка­выя ад­но­сі­ны, зды­ма­лі­ся ўся­ля­кія аб­ме­жа­ван­ні фе­а­даль­на­га па­хо­джан­ня, фар­мі­ра­ваў­ся шы­ро­кі ры­нак. Гэ­тыя пра­цэ­сы асаб­лі­ва важ­ныя для вы­ву­чэн­ня, бо пас­ля раз­ва­лу Са­вец­ка­га Са­ю­за мы прай­шлі фак­тыч­на той жа шлях — ад фе­а­да­ліз­му са­цы­я­ліс­тыч­на­га да рын­ка­вых ад­но­сін, сва­бо­ды ганд­лю. «За­ла­ты век», якім на­зы­ва­юць Вя­лі­кае Княст­ва Лі­тоў­скае, не су­па­дае з «за­ла­тым ве­кам ганд­лю». Бо фе­а­да­лізм — гэ­та жорст­кая рэг­ла­мен­та­цыя, ка­лі ганд­ляр за­леж­ны не столь­кі ад рын­ку, коль­кі ад ка­ра­ля, га­рад­ско­га ма­гіст­ра­та, які да­ваў яму пра­ва ганд­ля­ваць, ад ра­мес­ных цэ­хаў і ўнут­ра­ных пра­ві­лаў гіль­дый.

Най­гор­шы пе­ры­яд у раз­віц­ці ганд­лю скла­да­на вы­зна­чыць. Бо пе­ра­важ­ная коль­касць на­шай гіс­то­рыі пры­па­дае на не­спры­яль­ны час. Якой бы­ла Бе­ла­русь на пра­ця­гу ста­год­дзяў?.. Гэ­та тая кра­і­на, якой па­ста­ян­на да­во­дзі­ла­ся аба­ра­няц­ца, вес­ці вой­ны. А вай­на — ка­та­стро­фа для ганд­ля­роў. Пад­час са­цы­я­ліз­му ган­даль так­са­ма быў зве­дзе­ны фак­тыч­на да раз­мер­ка­ван­ня, асаб­лі­ва ап­то­вы про­даж. Са­мы гор­шы пе­ры­яд у ганд­лё­вай дзей­нас­ці — гэ­та, на­пэў­на, ста­лін­скі пе­ры­яд. Ні адзін фе­а­дал, ні адзін ка­роль не мог аб­ме­жа­ваць ган­даль так, як гэ­та зра­біў Ста­лін. Мож­на на­ват да­лу­чыць сю­ды пе­ры­яд пас­ля рэ­ва­лю­цыі. Бо ва­ен­ны ка­му­нізм — за­ба­ро­на про­да­жу і гро­шай — са­мае страш­нае для ганд­ля­роў. Але гэ­та не зна­чыць, што ган­даль пры­пы­ніў­ся. Яго не­маг­чы­ма спы­ніць ні­я­кі­мі за­ко­на­мі, дык­та­ту­ра­мі ці не­чым ін­шым. Ка­лі за­ба­ра­ня­еш — з'яў­ля­ец­ца чор­ны ры­нак. І ня­хай пад­поль­на, але ён пра­цуе. Гэ­та ўсё ад­но што за­ба­ра­ніць лю­дзям спа­жы­ваць. У іх за­ста­ец­ца па­трэ­ба хар­ча­вац­ца і апра­на­цца.

Акра­мя За­ха­ра Шы­бе­кі, у рэ­дак­цый­ную ка­ле­гію гэ­тай кні­гі ўва­хо­дзіць гіс­то­рык Анд­рэй Кіш­ты­маў. Ён ад­зна­чыў, што, да­сле­ду­ю­чы ган­даль Бе­ла­ру­сі, мы на­са­мрэч да­сле­ду­ем гра­мад­ства. Што маг­лі да­зво­ліць са­бе, на­прык­лад, ра­бо­чы або на­стаў­ні­ца 100 га­доў та­му і што ця­пер?.. Знай­шоў­шы ад­ка­зы на гэ­тае пы­тан­не, мож­на зра­зу­мець не­ка­то­рыя гіс­та­рыч­ныя пра­цэ­сы. Звы­чай­ны вяс­ко­вец, які сён­ня толь­кі спа­жы­вец, заўт­ра ўжо мо­жа быць ганд­ля­ром — ка­лі і ча­му мя­ня­юц­ца гэ­тыя ро­лі, так­са­ма важ­на пра­соч­ваць...

[caption id="attachment_58798" align="alignnone" width="600"]Анд­рэй Кіш­ты­маў ма­рыць вяр­нуц­ца на сто га­доў на­зад і па­гля­дзець, што та­ды куп­ля­лі. Анд­рэй Кіш­ты­маў ма­рыць вяр­нуц­ца на сто га­доў на­зад і па­гля­дзець, што та­ды куп­ля­лі.[/caption]

Кан­фе­рэн­цыя па гіс­то­рыі ганд­лю, як і вы­хад збор­ні­ка, ад­бы­лі­ся дзя­ку­ю­чы кан­са­лтын­га­вай кам­па­ніі «Мен­ка». Яе прад­стаў­нік, член рэ­дак­цый­най ка­ле­гіі вы­дан­ня, гіс­то­рык Ра­ці­бор БЯ­ГУН па­тлу­ма­чыў, на­вош­та ўво­гу­ле фір­ме, якая зай­ма­ец­ца куп­ляй-про­да­жам, пад­трым­лі­ваць і вы­ву­чаць на­ша мі­ну­лае:

— Гіс­то­рыю мож­на па­ста­віць на служ­бу біз­не­су. Ра­ней у ганд­лі бы­лі ўні­каль­ныя па­ды­хо­ды, пра якія мы мо­жам да­ве­дац­ца толь­кі вы­ву­чыў­шы гіс­та­рыч­ныя кры­ні­цы. Да та­го ж гіс­то­рыя вы­дат­на пры­жы­ва­ец­ца і сён­ня: на­прык­лад, ста­ра­даў­нія вы­явы доб­ра гля­дзяц­ца на су­час­ных эты­кет­ках, у ін­шых афар­мі­цель­скіх ра­шэн­нях. Лю­дзі сён­ня ці­ка­вяц­ца гіс­то­ры­яй — для іх гэ­та неш­та цёп­лае. Мы ма­ем на­мер ад­ра­дзіць бе­ла­рус­кі кір­маш у яго ста­ра­жыт­ных тра­ды­цы­ях — каб гэ­та бы­ло са­праўд­нае свя­та. Скла­да­на па­ве­рыць, што ў Зэ­льву ганд­ля­ваць не­ка­лі пры­яз­джа­лі на­ват фран­цу­зы. Але ж гэ­та бы­ло!

Пад­час прэ­зен­та­цыі раз­ва­жа­лі і пра тое, што ган­даль сён­ня на­бы­вае час­та зу­сім ін­шыя фор­мы. На­прык­лад, ін­тэр­нэт-ган­даль — кан­так­ту па­куп­ні­ка і ганд­ля­ра фак­тыч­на ня­ма. Ад­бы­ва­ец­ца толь­кі су­стрэ­ча з кур'­е­рам, які пры­во­зіць ужо вы­бра­ную пра­дук­цыю і за­бі­рае гро­шы. На­ват больш — та­вар мож­на да­слаць пош­тай, і та­ды ча­ла­ве­чы фак­тар амаль ад­сут­ні­чае. З ча­сам зні­ка­юць і са­мі гро­шы — раз­лік ад­бы­ва­ец­ца без­на­яў­ным спо­са­бам. За­кры­ва­юц­ца дроб­ныя крам­кі, спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ганд­лё­выя пункты з кан­крэт­ны­мі та­ва­ра­мі — ім на зме­ну пры­хо­дзяць буй­ныя ганд­лё­выя цэнт­ры. За­хар Шы­бе­ка ад­зна­чыў, што сён­ня амаль зні­шча­на тра­ды­цыя тар­га­вац­ца:

— Ка­лі я раз­ва­жаю пра ры­нак спа­жы­ван­ня, мне вель­мі прык­ра ро­біц­ца за на­шых па­куп­ні­коў. Па­куп­нік ста­ра­жыт­на­га Мін­ска, які пры­хо­дзіў на Тра­ец­кую га­ру ці на Ка­ма­роў­ку, быў гас­па­да­ром: ганд­ля­ры схі­ля­лі пе­рад ім га­ла­ву, упрош­ва­лі ку­піць, і ён з імі тар­га­ваў­ся. У нас сён­ня пра­ва тар­га­вац­ца зні­шча­на, і тра­ды­цыя та­кая знік­ла. Ка­лі ча­ла­век пры­хо­дзіць на­ват на ба­зар, ён пла­ціць столь­кі, коль­кі яму за­га­да­лі, і прос­та сы­хо­дзіць. Трэ­ба не­як вяр­нуць ганд­ля­ру пра­ва тар­га­вац­ца, каб ажы­віць гэ­ты пра­цэс. А спа­жыў­цам — пра­ва аб'­яд­ноў­вац­ца ў ка­а­пе­ра­ты­вы, у якіх яны ма­юць пра­ва тар­га­вац­ца і са­мі ўста­наў­лі­ваць цэ­ны.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.