Вы тут

Палац пад зямлёй


У су­та­рэн­нях па­стаў­скіх ула­дан­няў Ты­зен­гаў­заў ство­ра­ны му­зей

У Па­ста­вах за­ха­ваў­ся па­лац Ан­то­нія Ты­зен­гаў­за, вя­до­ма­га сва­ёй ак­тыў­най гра­мад­скай і гас­па­дар­чай дзей­нас­цю. Сён­ня ў гэ­тым бу­дын­ку раз­мя­шча­ец­ца ра­ён­ная баль­ні­ца. Але му­зей гіс­то­рыі Па­ста­ваў на­рэш­це раз­мяс­ці­лі ў... су­та­рэн­нях па­ла­ца.

[caption id="attachment_58800" align="alignnone" width="600"]Па­лац Ты­зен­гаў­заў у Па­ста­вах за­ха­ваў­ся.  Праў­да, ця­пер у ім зна­хо­дзіц­ца ра­ён­ная баль­ні­ца. Па­лац Ты­зен­гаў­заў у Па­ста­вах за­ха­ваў­ся.
Праў­да, ця­пер у ім зна­хо­дзіц­ца ра­ён­ная баль­ні­ца.[/caption]

Ды­рэк­тар Па­стаў­ска­га ра­ён­на­га края­знаў­ча­га му­зея Ра­і­са Ку­ра­чэн­ка рас­ка­за­ла, што ў перс­пек­ты­ве раз­гля­да­ец­ца маг­чы­масць пе­ра­ўтва­рэн­ня ў му­зей­ны комп­лекс уся­го па­ла­ца. Але для гэ­та­га не­аб­ход­ныя вель­мі вя­лі­кія срод­кі. Та­му бы­ло вы­ра­ша­на па­чаць з су­та­рэн­няў — тым больш што яны шмат у чым уні­каль­ныя. Па­ла­цаў, па­доб­ных Па­стаў­ска­му, у Еў­ро­пе шмат, але з та­кімі скля­пеннямі — адзін­кі, мяр­куе Ку­ра­чэн­ка. Гэ­та фак­тыч­на па­лац пад зям­лёй. Раб­рыс­тыя аў­тэн­тыч­ныя скля­пен­ні за­ха­ва­лі­ся амаль у пер­ша­па­чат­ко­вым вы­гля­дзе, у іх пра­ве­дзе­ны ра­монт.

Су­пра­цоў­ні­кі Па­стаў­ска­га му­зея ства­ры­лі на­ву­ко­вую кан­цэп­цыю бу­ду­чай экс­па­зі­цыі, паводле якой у па­ла­цы па­він­на быць прад­стаў­ле­на гіс­то­рыя ро­ду Ты­зен­гаў­заў і са­мыя яр­кія ста­рон­кі жыц­ця ра­ё­на. Фар­мі­ра­ван­не збо­раў у су­та­рэн­нях ужо па­ча­ло­ся. Вы­ра­ша­на на­даць ува­гу ба­лет­най шко­ле, якая іс­на­ва­ла ў Па­ста­вах пры Ан­то­ніі Ты­зен­гаў­зу, ба­га­та­му ар­ні­та­ла­гіч­на­му му­зею, ство­ра­на­му пры Кан­стан­ці­ну Ты­зен­гаў­зу, а так­са­ма не­ка­то­рым па­дзе­ям Пер­шай су­свет­най вай­ны: тут, на Па­стаў­шчы­не, на пра­ця­гу трох га­доў пра­хо­дзі­ла лі­нія фрон­ту.

У ад­ным з па­ко­яў па­ла­ца Ты­зен­гаў­заў раз­мяс­ці­ла­ся так­сі­дэр­міч­ная (так­сі­дэр­мія — на­ву­ка па вы­ра­бе чу­чал) май­стэр­ня. Ды­рэк­тар му­зея ад­зна­чы­ла, што пры Кас­ту­сю Ты­зен­гаў­зу тут бы­ла ство­ра­на ба­га­тая ка­лек­цыя чу­чал пту­шак, якая ўклю­ча­ла ка­ля 3 ты­сяч экс­па­на­таў. Бы­лі сабраны прад­стаў­ні­кі ўсіх кан­ты­нен­таў. Ця­пер гэ­тая ка­лек­цыя ў пер­ша­па­чат­ко­вым вы­гля­дзе зна­хо­дзіц­ца ў Ві­лен­скім уні­вер­сі­тэ­це. А ў па­стаў­скай май­стэр­ні мож­на ўба­чыць парт­рэт май­стра, які вы­раб­ляў чу­ча­лы асаб­лі­вым ме­та­дам, а так­са­ма са­мо­га ву­чо­на­га-ар­ні­то­ла­га гра­фа Ты­зен­гаў­за з жон­кай Ва­ле­ры­яй Вань­ко­віч.

У су­та­рэн­нях ча­со­ва раз­мяс­ціў­ся і ка­бі­нет гра­фа Кан­стан­ці­на (у перс­пек­ты­ве яго пла­ну­ец­ца пе­ра­нес­ці на­верх, у той па­кой, дзе ён са­праў­ды зна­хо­дзіў­ся).

У па­ла­цы сён­ня ўжо аб­ста­ля­ва­ны спе­цы­яль­ная вы­ста­вач­ная за­ла і не­каль­кі па­мяш­кан­няў з экс­па­зі­цы­яй, пры­све­ча­най Пер­шай су­свет­най вай­не. У той час у Па­ста­вах пра­хо­дзі­лі прак­тыч­нае на­ву­чан­не кур­сан­ты Пе­цяр­бург­скай афі­цэр­скай ка­ва­ле­рый­скай шко­лы (тут зна­хо­дзі­лі­ся лет­нія ла­ге­ры гэ­тай ва­ен­най на­ву­чаль­най уста­но­вы). Ме­на­ві­та ў Па­ста­вах ка­ва­лі­ся ка­ва­ле­рый­скія кад­ры для ўсёй Ра­сіі. Ву­лі­цы го­ра­да па­мя­та­юць мно­гіх зна­ка­мі­тых ге­не­ра­лаў, ге­ро­яў Пер­шай і Дру­гой су­свет­ных вой­наў: Уран­гель, Крас­ноў, Бру­сі­лаў, Бу­дзён­ны, бу­ду­чы прэ­зі­дэнт Фін­лян­дыі Ма­нер­гейм — усе яны ву­чы­лі­ся тут.

Ад­наў­лен­не су­та­рэн­няў па­ла­ца вя­ло­ся па пра­гра­ме па­меж­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь у ме­жах еў­ра­пей­скай пра­гра­мы доб­ра­су­сед­ства і парт­нёр­ства. На рэ­кан­струк­цыю бы­ло вы­дат­ка­ва­на 650 ты­сяч еў­ра. На за­куп­ку экс­па­на­таў па пра­ек­це вы­дзе­ле­на яшчэ 7,5 ты­ся­чы еў­ра — шмат ра­ры­тэт­ных рэ­чаў і мас­тац­кіх каш­тоў­нас­цяў на та­кую су­му не на­бу­дзеш. Та­му ў Па­ста­вах вы­ра­шы­лі ства­рыць не­вя­лі­кія экс­па­зі­цыі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы па мак­сі­му­ме тое, што ўжо ёсць у фон­дах края­знаў­ча­га му­зея.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Каментары

Czy turysta może tam wejść?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.