Вы тут

Беларусы пачалі актыўней шукаць працу


У апош­нія ме­ся­цы пры­ём на пра­цу па­чаў пе­ра­вы­шаць зваль­нен­не. Пра гэ­та свед­чаць звест­кі, пра­да­стаў­ле­ныя «Звяз­дзе» На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­там.

Так, у ве­рас­ні ар­га­ні­за­цы­я­мі кра­і­ны (без суб'­ек­таў ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва) бы­ло пры­ня­та на пра­цу 80,9 ты­ся­чы ча­ла­век, у тым лі­ку на да­дат­ко­ва ўве­дзе­ныя пра­цоў­ныя мес­цы —
3,9 ты­сячы ча­ла­век. Зволь­не­на па роз­ных пры­чы­нах 75,7 ты­ся­чы ча­ла­век, з іх 5,8% бы­лі зволь­не­ны за пра­гул і ін­шыя па­ру­шэн­ні пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны, а 1,3% — у су­вя­зі са ска­ра­чэн­нем коль­кас­ці або шта­ту ра­бот­ні­каў, лік­ві­да­цы­яй ар­га­ні­за­цый.

Ка­э­фі­цы­ент за­мя­шчэн­ня ра­бот­ні­каў (ад­но­сі­ны коль­кас­ці пры­ня­тых на пра­цу да коль­кас­ці зволь­не­ных) у ве­рас­ні склаў 1,068.

У пры­ват­нас­ці, у Мін­ску ўжо ад­зна­ча­ец­ца па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці зва­ро­таў га­ра­джан з на­го­ды пра­ца­ўлад­ка­ван­ня. Па сло­вах стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма Жан­ны Ра­ма­но­віч, пас­ля на­ра­ды ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, на якой аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні вы­ка­ра­нен­ня ўтры­ман­ства і дар­ма­ед­ства, у Мін­ску тэ­ле­фо­ны ад­дзе­лаў пра­ца­ўлад­ка­ван­ня пра­цу­юць у рэ­жы­ме «га­ра­чых лі­ній». Лю­дзі па­ча­лі больш ак­тыў­на ці­ка­віц­ца, як за­рэ­гіст­ра­вац­ца ў якас­ці бес­пра­цоў­ных.

Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі, коль­касць за­рэ­гіст­ра­ва­ных бес­пра­цоў­ных на ка­нец ве­рас­ня скла­ла 21,8 ты­ся­чы ча­ла­век. Уз­ро­вень за­рэ­гіст­ра­ва­на­га бес­пра­цоўя на ка­нец ве­рас­ня склаў 0,5% ад эка­на­міч­на ак­тыў­на­га на­сель­ніц­тва.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.