Вы тут

"Зубы здаваць будзеце?"


Што і, га­лоў­нае, за коль­кі мож­на за­клас­ці ў ста­ліч­ныя лам­бар­ды

Сі­ту­а­цыя, ка­лі гро­шай ня­ма, але вель­мі трэ­ба ме­на­ві­та за­раз, зна­ё­мая мно­гім. Не­здар­ма так па­пу­ляр­ныя рас­тэр­мі­ноў­кі, крэ­ды­ты і мік­ра­па­зы­кі. На іх фо­не та­кая з'я­ва, як лам­бард, зда­ец­ца не­чым ар­ха­іч­ным. Але па­слу­га, ві­даць, за­па­тра­ба­ва­на: толь­кі ў ад­ным Мін­ску пра­цуе больш за трыц­цаць лам­бар­даў, дзе пры­ма­юць зо­ла­та, тэх­ні­ку і на­ват аў­та­ма­бі­лі. Мы вы­ра­шы­лі на­ве­даць не­ка­то­рыя з іх і вы­свет­ліць, ці шмат гро­шай мож­на там па­зы­чыць.

Ад­ноль­ка­вы кошт на ме­та­ла­лом і ўпры­га­жэн­ні

Рас­про­даж сва­ёй ма­ё­мас­ці я па­ча­ла з "юве­лір­кі". Тым больш, што мес­цы, дзе пры­ма­юць зо­ла­та, ка­рыс­та­юц­ца па­куль най­боль­шым по­пы­там ся­род на­сель­ніц­тва. У лам­бар­дзе по­бач з мет­ро я пра­па­на­ва­ла свае за­вуш­ні­цы і лан­цу­жок з ме­да­лі­кам.

— Тут кры­ху больш за сем грам, — аца­ні­ла мае рэ­чы дзяў­чы­на. — 585-я про­ба. За ўсе атры­ма­е­це пры­бліз­на міль­ён ча­ты­рыс­та ты­сяч. Зда­ваць бу­дзе­це?

У кра­ме па­доб­ныя ўпры­га­жэн­ні каш­ту­юць у ча­ты­ры ра­зы больш — ка­ля шас­ці з па­ло­вай міль­ё­наў. Але кошт на зо­ла­та ў лю­бым лам­бар­дзе вы­зна­чае не ры­нак, а афі­цый­ная рэг­ла­мен­та­цыя. На­прык­лад, адзін грам 585-й про­бы каш­туе 200 ты­сяч, 985-й — амаль 330.

— Мы пры­ма­ем ме­тал і ў зліт­ках, і ў вы­гля­дзе ло­му, але час­цей пры­но­сяць упры­га­жэн­ні. Лан­цуж­кі, за­вуш­ні­цы, бран­за­ле­ты роз­ныя. Боль­шасць па­кі­дае за­ру­чаль­ныя пярс­цён­кі, — рас­ка­за­лі ў лам­бар­дзе на Ка­лі­ноў­ска­га.

Гіс­то­рыі пра па­да­ру­нак ад за­мож­най пра­ба­бу­лі і скарб На­па­ле­о­на гро­шай не пры­ба­вяць. Боль­шасць лам­бар­даў аль­бо не пра­цуе з ан­ты­ква­ры­я­там, аль­бо не да­плач­вае за ўзрост.

Да­рэ­чы, не­ка­то­рыя пунк­ты мо­гуць аб­мя­няць на гро­шы на­ват ста­ма­та­ла­гіч­нае зо­ла­та.

— Не, ах­вот­ных здаць зу­бы па­куль не бы­ло,— усмі­ха­ец­ца жан­чы­на, што пры­мае рэ­чы на ацэн­ку. — Пры­не­ся­це — возь­мем. Ка­лі праз ме­сяц не вы­ку­пі­це, рэч пой­дзе ў дзяр­жаў­нае схо­ві­шча каш­тоў­нас­цяў. Там ня­ма роз­ні­цы, што пе­ра­плаў­ляць: зу­бы ці пярс­цён­кі.

Пад­роб­кі па­кінь­це са­бе

Спіс тэх­ні­кі, якую мож­на здаць у лам­бард, вя­лі­кі. Кам­п'ю­та­ры, тэ­ле­фо­ны, на­ві­га­та­ры, тэ­ле­ві­за­ры, муль­ты­вар­кі, ха­ла­дзіль­ні­кі, праль­ныя ма­шы­ны... У за­клад бя­руць толь­кі тыя рэ­чы, якія рэ­аль­на пра­даць, та­му па­тра­ба­ван­ні да тэх­ні­кі жорст­кія. Тэр­мін ка­ры­стан­ня — не больш за два га­ды (для план­шэ­таў і фо­та­апа­ра­таў уво­гу­ле год). Аба­вяз­ко­ва па­він­на быць ін­струк­цыя, да­ку­мен­ты, пад­за­рад­ка, на не­ка­то­рыя га­джэ­ты — ка­роб­ка і га­ран­тый­ны кві­ток. Асоб­ныя кан­то­ры пры­ма­юць тэх­ні­ку, на­бы­тую ў крэ­дыт.

Што час­цей па­кі­да­юць? Тое, што ляг­чэй да­нес­ці. На­прык­лад, тыя ж тэ­ле­ві­за­ры і ха­ла­дзіль­ні­кі скла­да­на пры­цяг­нуць, та­му і трап­ля­юць яны ў лам­бард зрэд­ку. Са­мы па­пу­ляр­ны за­клад — ма­біль­ны тэ­ле­фон. Най­боль­шую су­му мож­на атры­маць за апош­нія ма­дэ­лі Huaweі, Samsung, Sony, Apple. А вось ко­піі вя­до­мых ма­рак не пры­муць.

Па тэ­ле­фо­не мя­не за­пэў­ні­лі, што ка­лі мой га­джэт у доб­рым ста­не, то ма­гу атры­маць 50 — 60% ад яго кош­ту. Я вы­ра­шы­ла пра­ве­рыць. Свой ноў­тбук я на­бы­ла паў­го­да та­му за 700 до­ла­раў. Ні­я­кіх дра­пін ці ін­шых дэ­фек­таў на ім ня­ма. Па­каз­ваю яго ў лам­бар­дзе. Кан­суль­тант агле­дзеў ноў­тбук, удак­лад­ніў ма­дэль і неш­та пра­ве­рыў па сва­ёй ба­зе. У вы­ні­ку за мой кам­п'ю­тар ён пра­па­на­ваў два з па­ло­вай міль­ё­ны.

— Ча­му так ма­ла? — здзіў­ля­ю­ся. — Мне абя­ца­лі па­ло­ву ад кош­ту.

— Та­кая ма­дэль каш­туе 700 до­ла­раў, ка­лі яна но­вая. А но­вая тэх­ні­ка бы­вае толь­кі ў кра­ме. Усё ас­тат­няе, на­ват ка­лі вы­гля­дае ідэа­льна, мы лі­чым па­тры­ма­ным. Па­доб­ныя па­тры­ма­ныя ноў­тбу­кі ў ін­тэр­нэ­це пра­да­юць за 4-5 міль­ё­наў. Вось і лі­чы­це: як­раз па­ло­ва атрым­лі­ва­ец­ца, — тлу­ма­чыць кан­суль­тант.

Лам­бард вы­дае гро­шы пад пра­цэн­ты. Ся­рэд­няя стаў­ка — 0,8—0,9% ў дзень. На­прык­лад, ка­лі я здам свой ноў­тбук за два з па­ло­вай міль­ё­ны, то, каб вы­ку­піць яго праз ты­дзень, трэ­ба бу­дзе за­пла­ціць 2 640 000. Не­ка­то­рыя лам­бар­ды па­зы­ча­юць гро­шы мі­ні­мум на 14 дзён. На­ват ка­лі вы за­хо­ча­це раз­лі­чыц­ца ра­ней, усе роў­на прый­дзец­ца вы­плач­ваць пра­цэн­ты за два тыд­ні. Для па­ста­ян­ных клі­ен­таў ёсць зніж­кі і дыс­конт­ныя карт­кі.

— Мно­гія лю­дзі, са­праў­ды, звяр­та­юц­ца да нас рэ­гу­ляр­на, — ка­жуць у лам­бар­дзе. — Уво­гу­ле за дзень мо­жа прый­сці не­каль­кі дзя­сят­каў ча­ла­век.

Да­рэ­чы, трэць клі­ен­таў так і не вы­куп­ляе свае рэ­чы. На­ват па за­ру­чаль­ныя пярс­цён­кі не ўсе вяр­та­юц­ца. Не­па­трэб­ную гас­па­да­рам тэх­ні­ку лам­бар­ды рас­пра­да­юць. У ад­ным з іх, на­прык­лад, мож­на на­быць смарт­фон, план­шэт і акус­тыч­ную сіс­тэ­му. Кож­ная рэч каш­туе менш за 100 до­ла­раў.

За­клас­ці ма­шы­ну за двац­цаць ты­сяч

У аў­та­лам­бар­дах клі­ен­таў, зра­зу­ме­ла, менш, але і су­мы па­зы­кі зу­сім ін­шыя.

— За ме­сяц мо­жа прый­сці толь­кі пяць ча­ла­век. Але, бы­вае, і кож­ны дзень ёсць клі­ен­ты. У за­леж­нас­ці ад ста­ну ма­шы­ны, вы­да­ём 50—80% яе рын­ка­ва­га кош­ту, — па­ве­да­мі­лі нам.

Умо­вы ў лам­бар­дах роз­ныя. Ад­ны пры­ма­юць лю­быя аў­то ўзрос­там не больш за двац­цаць га­доў. Ін­шыя возь­муць ма­шы­ну толь­кі з мі­ні­маль­ным кош­там у ча­ты­ры ты­ся­чы до­ла­раў і да­тай вы­твор­час­ці не ра­ней за 2003 год. Тэр­мін па­зы­кі — ад 15 дзён да го­да. За кож­ны ме­сяц ка­ры­стан­ня гра­шы­ма аў­та­лам­бард па­тра­буе 5 — 7%.

Па сло­вах кан­суль­тан­та, рын­ка­вы кошт ма­шын, што трап­ля­юць у лам­бард, роз­ны:

— За­клад­ва­юць аў­то і за во­сем ты­сяч до­ла­раў, і за паў­та­ры. Уво­гу­ле здзіў­ля­еш­ся, як яно яшчэ ез­дзіць. Бы­ло не­каль­кі вы­пад­каў, ка­лі па­кі­да­лі ма­шы­ны кош­там ка­ля двац­ца­ці ты­сяч.Ча­сам клі­ен­ты хва­лю­юц­ца, што хто-не­будзь бу­дзе ка­тац­ца на іх аў­та­ма­бі­лях. Але транс­парт па­ста­ян­на зна­хо­дзіц­ца на ста­ян­цы, якая ахоў­ва­ец­ца.

Ці вы­гад­на па­зы­чаць гро­шы ў лам­бар­дзе? Толь­кі ка­лі на ка­рот­кі тэр­мін. Ха­ця та­кая па­слу­га, як мік­ра­па­зы­ка, да­зва­ляе атры­маць на­ват боль­шую су­му пад мен­шыя пра­цэн­ты. Зда­ваць у лам­бард рэ­чы, ад якіх вы вы­ра­шы­лі прос­та па­зба­віц­ца, спра­ва не пры­быт­ко­вая. Лепш па­тра­ціць больш ча­су і раз­мяс­ціць аб'­яву ў ін­тэр­нэ­це ці, у вы­пад­ку з зо­ла­там, пра­даць скуп­шчы­кам. Дак­лад­на атры­ма­е­це ў два ра­зы больш.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».