Вы тут

Украіна: у чым выбар?


26 каст­рыч­ні­ка ад­бы­лі­ся па­за­чар­го­выя пар­ла­менц­кія вы­ба­ры ва Укра­і­не. Ня­гле­дзя­чы на тое, што па­пя­рэд­нія вы­ба­ры прай­шлі толь­кі ў 2012 го­дзе, 25 жніў­ня 2014 го­да прэ­зі­дэнт Укра­і­ны да­тэр­мі­но­ва спы­ніў паў­на­моц­твы Вяр­хоў­най Ра­ды 7-га склі­кан­ня і аб­вяс­ціў аб пад­рых­тоў­цы да но­вых вы­ба­раў.

Ад­ной з асаб­лі­вас­цяў вы­ба­раў ста­ла фар­мі­ра­ван­не па­лі­тыч­ных пар­тый, якія най­больш за­ці­ка­ві­лі вы­бар­шчы­каў, прак­тыч­на не­па­срэд­на пе­рад вы­бар­чай кам­па­ні­яй. У пры­ват­нас­ці, гэ­та ад­бы­ло­ся з пар­ты­я­мі «Блок Пят­ра Па­ра­шэн­кі» і «На­род­ны фронт», якія лі­дзі­ру­юць на вы­ба­рах. Абедз­ве яны ўзнік­лі лі­та­раль­на не­каль­кі тыд­няў пе­рад вы­ба­ра­мі, хоць, трэ­ба ад­зна­чыць, «Блок Пят­ра Па­ра­шэн­кі» быў утво­ра­ны на ба­зе ра­ней­шай пар­тыі «Са­лі­дар­насць».

Дру­гой асаб­лі­вас­цю ста­ла не­маг­чы­масць пра­вес­ці га­ла­са­ван­не на ўсіх участ­ках, якія ўдзель­ні­ча­лі ў пар­ла­менц­кіх вы­ба­рах 2012 го­да: па зра­зу­ме­лых пры­чы­нах у вы­ба­рах не бра­лі ўдзел Крым і не­ка­то­рыя ўчаст­кі Дан­бас­кай і Лу­ган­скай аб­лас­цей. У вы­ні­ку ў но­вым пар­ла­мен­це бу­дзе на 27 дэ­пу­та­таў менш. Трэ­цяй асаб­лі­вас­цю ста­ла мност­ва ра­ды­каль­ных пар­тый, якія прэ­тэн­ду­юць на пра­хо­джан­не ў пар­ла­мент, што і зра­зу­ме­ла, уліч­ва­ю­чы па­лі­тыч­ную сі­ту­а­цыю ў кра­і­не. Мяр­ку­ю­чы па па­пя­рэд­ніх звест­ках, част­ка з іх змо­жа пра­вес­ці сва­іх дэ­пу­та­таў у пар­ла­мент, што на­дасць па­ся­джэн­ням не­су­мнен­ны ка­ла­рыт, але на­ўрад ці па­леп­шыць пра­ца­здоль­насць вы­шэй­ша­га за­ка­на­даў­ча­га ор­га­на кра­і­ны.

Яшчэ ад­ной асаб­лі­вас­цю ста­ла вель­мі ніз­кая яў­ка вы­бар­шчы­каў. Гэ­та да­во­лі ві­да­воч­ны сімп­том рас­ча­ра­ван­ня на­сель­ніц­тва ў сіс­тэ­ме дзяр­жаў­най ула­ды ў цэ­лым. А зна­чыць, перс­пек­ты­вы вы­бра­на­га пар­ла­мен­та да­стат­ко­ва не­ста­біль­ныя.

Якія маг­чы­мыя кан­фі­гу­ра­цыі но­ва­га ўра­да мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца? Хут­чэй за ўсё, у но­вы ўрад увой­дуць прад­стаў­ні­кі ад трох або ча­ты­рох пар­тый. Вя­ду­чы­мі бу­дуць «Блок Пят­ра Па­ра­шэн­кі» і «На­род­ны фронт». Да іх мо­жа да­лу­чыц­ца «Са­ма­да­па­мо­га» або дзве ін­шыя пар­тыі, якія ў су­куп­нас­ці да­зва­ля­юць сфар­мі­ра­ваць пул з боль­шас­ці мес­цаў у но­вым пар­ла­мен­це.

Мож­на ча­каць, што прэм'­ер-мі­ніст­рам зноў бу­дзе Ар­се­ній Яцэ­нюк — больш да­свед­ча­на­га ча­ла­ве­ка на гэ­тую па­са­ду ва Укра­і­не сён­ня прос­та ня­ма. А ста­віць на яе та­го, хто бу­дзе ме­ся­ца­мі раз­бі­рац­ца ў блы­та­ных ню­ан­сах эк­стран­на па­стаў­ле­най на ва­ен­ныя рэй­кі ўкра­ін­скай эка­но­мі­кі, за­мест та­го, каб пры­маць не­аб­ход­ныя ра­шэн­ні, ця­пер прос­та не­бяс­печ­на. Пра та­кі рас­клад свед­чыць і на­ра­да, пра­ве­дзе­ная Ар­се­ні­ем Яцэ­ню­ком з укра­ін­скім прэ­зі­дэн­там у ня­дзе­лю ве­ча­рам. Да­рэ­чы, сам Пётр Па­ра­шэн­ка за­явіў, што коль­касць парт­фе­ляў у но­вым ка­бі­не­це мі­ніст­раў бу­дзе ска­ро­ча­на. Ве­ра­год­на, з мэ­тай эка­но­міі.

Што не вы­ра­ша­ец­ца пас­ля пра­вя­дзен­ня пар­ла­менц­кіх вы­ба­раў? На жаль, пе­ра­важ­ную боль­шасць са­мых скла­да­ных пы­тан­няў, якія ста­яць перад дзяр­жа­вай і на­сель­ніц­твам, пры да­па­мо­зе па­за­чар­го­вых пар­ла­менц­кіх вы­ба­раў зу­сім не вы­ра­шыць. Ці з'я­віц­ца ва Укра­і­ны больш фі­нан­са­вых срод­каў, каб вы­ра­шыць праб­ле­му вы­пла­ты за­роб­каў бюд­жэт­ні­кам пас­ля
26 каст­рыч­ні­ка? На­ту­раль­на, не. Хут­чэй на­ад­ва­рот: на па­за­чар­го­выя вы­ба­ры бы­лі вы­дат­ка­ва­ны іс­тот­ныя дзяр­жаў­ныя срод­кі. Вя­до­ма ж, укла­лі­ся ў іх і спон­са­ры тых або ін­шых па­лі­тыч­ных сіл і фі­гур. Ка­лі мер­ка­ваць па па­пя­рэд­няй пар­ла­менц­кай кам­па­ніі, га­вор­ка ў су­куп­нас­ці ідзе пра па­тра­ча­ныя міль­яр­ды до­ла­раў.

Ці ўдас­ца пе­ра­асэн­са­ваць дзяр­жаў­ную эка­на­міч­ную па­лі­ты­ку та­кім чы­нам, каб укра­ін­ская эка­но­мі­ка ста­ла больш эфек­тыў­най? Так­са­ма на­ўрад ці. Ка­лі ў ка­а­лі­цый­ным ура­дзе бу­дзе пры­сут­ні­чаць не­каль­кі пар­тый, па­між іх прад­стаў­ні­ка­мі-мі­ніст­ра­мі не­па­збеж­на бу­дуць уз­ні­каць су­пя­рэч­нас­ці. Як па­каз­вае па­пя­рэд­ні до­свед раз­віц­ця Укра­і­ны, у та­кой сі­ту­а­цыі бу­дуць пры­мац­ца не най­больш ра­зум­ныя ра­шэн­ні, ня­хай ча­сам і жорст­кія, а кам­пра­міс­ныя, за­клі­ка­ныя пры­му­сіць кож­ную з пар­тый вы­гля­даць доб­ра ў ва­чах сва­іх спон­са­раў.

Ча­кан­ні прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны, што пас­ля вы­ба­раў ён змо­жа ажыц­цяў­ляць кант­роль ура­да пры да­па­мо­зе ўлас­най пар­тыі, якая пе­ра­маг­ла на вы­ба­рах, не апраў­да­лі­ся. Ды і не маг­лі апраў­дац­ца ў раз'­яд­на­ным укра­ін­скім гра­мад­стве, якое зве­да­ла моц­ны стрэс ад Май­да­на і гра­ма­дзян­скай вай­ны і больш ні­ко­му не да­вя­рае.

Па­вя­ліч­ва­юц­ца і ры­зы­кі на шля­ху мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня кры­зі­су з дан­бас­кім і лу­ган­скім тэ­ры­та­ры­яль­ны­мі фар­мі­ра­ван­ня­мі. Мо­жа ака­зац­ца, што вы­бра­ныя дэ­пу­та­ты за­хо­чуць пад­ма­ца­ваць сваю знач­насць ва­ен­най ры­то­ры­кай і за­клі­ка­мі да дзе­ян­няў, якія змо­гуць па­да­рваць крох­кую ста­біль­насць на фрон­це.

Маг­чы­ма, зы­хо­дзя­чы ме­на­ві­та з гэ­тых мер­ка­ван­няў кі­раў­нік між­на­род­на­га ка­мі­тэ­та Дзяр­жаў­най Ду­мы Ра­сіі Аляк­сей Пуш­коў за­явіў: «Вы­ба­ры, па сут­нас­ці, па­цвер­дзі­лі тую кан­фі­гу­ра­цыю ўла­ды, якая сён­ня іс­нуе ва Укра­і­не і якая да­гэ­туль пры­нес­ла Укра­і­не толь­кі не­га­тыў­ны сцэ­на­рый раз­віц­ця». А пер­шы ві­цэ-спі­кер Дзярж­ду­мы Іван Мель­ні­каў і зу­сім за­явіў: «Ра­да ста­не агрэ­сіў­най уль­тра­пра­вай ма­на­по­лі­яй».

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.