Вы тут

Нерв арміі


Сё­ле­та вой­скі су­вя­зі  Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі ад­зна­ча­юць 95-год­дзе

Су­вязь — як па­вет­ра. Яе не за­ўва­жа­еш, але іс­на­ваць без яе не­маг­чы­ма. Асаб­лі­ва ў ар­міі. На­ла­джа­ва­ю­чы су­вязь пад аў­та­мат­ныя чэр­гі і вы­бу­хі сна­ра­даў, сал­да­ты Вя­лі­кай Ай­чын­най за­бяс­печ­ва­лі ін­фар­ма­цы­яй цэ­лыя пад­раз­дзя­лен­ні. Свое­ча­со­ва атры­ма­ныя звест­кі ча­сам вы­ра­ша­лі ход шмат­лі­кіх ба­ёў і апе­ра­цый. 303 ва­ен­ныя су­вя­зіс­ты бы­лі ўда­сто­е­ны Зор­кі Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, 12 ча­ла­век ста­лі поў­ны­мі ка­ва­ле­ра­мі ор­дэ­на Сла­вы. Ка­ля 600 час­цей су­вя­зі ўзна­га­ро­дзі­лі ор­дэ­на­мі, 58 з іх на­бы­лі ста­тус гвар­дзей­скіх.

[caption id="attachment_58833" align="alignnone" width="600"]Ка­ман­дзір уз­во­да су­вя­зі, на­чаль­нік ра­дыё­рэ­лей­най стан­цыі стар­шы лей­тэ­нант Сяр­гей КЛАЧ­КО асвой­вае но­вую тэх­ні­ку. Ка­ман­дзір уз­во­да су­вя­зі, на­чаль­нік ра­дыё­рэ­лей­най стан­цыі стар­шы лей­тэ­нант Сяр­гей КЛАЧ­КО асвой­вае но­вую тэх­ні­ку.[/caption]

Сён­ня ва­ен­ная су­вязь па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай кі­ра­ван­ня вой­ска­мі, яго ма­тэ­ры­яль­най ас­но­вай. Нерв ар­міі — так на­зы­ва­юць вой­скі су­вя­зі. І са­праў­ды, вуз­лы і лі­ніі су­вя­зі, быц­цам нер­во­выя ва­лок­ны, звяз­ва­юць увесь ар­га­нізм вай­ско­вага жыц­ця.

За сваю гіс­то­рыю — а гэ­та 95 га­доў — ва­ен­ная су­вязь прай­шла ня­лёг­кі шлях раз­віц­ця. З най­прас­цей­шых гу­ка­вых і зро­ка­вых срод­каў су­вя­зі для пе­ра­да­чы сіг­на­лаў і ка­ман­даў не­па­срэд­на на по­лі бою яна пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў шы­ро­ка раз­га­лі­на­ва­ныя шмат­ка­наль­ныя аў­та­ма­ты­за­ва­ныя сіс­тэ­мы, здоль­ныя за­бяс­пе­чыць су­вязь амаль на не­аб­ме­жа­ва­ную ад­лег­ласць. І гэ­та ўда­ец­ца як пры да­па­мо­зе ста­цы­я­нар­ных, так і ру­хо­мых аб'­ек­таў, якія зна­хо­дзяц­ца на зям­лі, у па­вет­ры, на ва­дзе і на­ват пад ва­дой.

Вы­кон­ва­ю­чы рэ­аль­ныя прак­тыч­ныя за­да­чы ў мір­ны час, ва­ен­ныя су­вя­зіс­ты зна­хо­дзяц­ца ў па­ста­ян­най ба­я­вой га­тоў­нас­ці. Апе­ра­тыў­насць кі­ра­ван­ня злу­чэн­ня­мі і во­ін­скі­мі час­ця­мі, свое­ча­со­васць і эфек­тыў­насць пры­мя­нен­ня ба­я­вых срод­каў і зброі за­ле­жаць ад ста­ну і функ­цы­я­на­ван­ня ва­ен­най су­вя­зі. А з гэ­тым, на шчас­це, як­раз усё ў па­рад­ку. Ужо амаль за­вер­ша­на асна­шчэн­не ста­цы­я­нар­най сет­кі су­вя­зі Уз­бро­е­ных Сіл ліч­ба­вы­мі сіс­тэ­ма­мі пе­ра­да­чы, ін­тэн­сіў­на вы­кон­ва­юц­ца ра­бо­ты па аб­ста­ля­ван­ні між­гар­ні­зон­най аў­та­ма­тыч­най сет­кі за­сак­рэ­ча­най су­вя­зі, скон­ча­на бу­даў­ніц­тва ліч­ба­вай ра­дыё­рэ­лей­най су­вя­зі.

— Сі­ла­мі прад­пры­ем­стваў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь мы ства­ра­ем срод­кі ра­дыё-, ра­дыё­рэ­лей­най, тра­пас­фер­най су­вя­зі і за­бяс­печ­ва­ем імі на­шы злу­чэн­ні і во­ін­скія час­ці. Стан­цыі спа­да­рож­ні­ка­вай су­вя­зі па­куль за­куп­ля­ем у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, — рас­ка­заў на­чаль­нік су­вя­зі Уз­бро­е­ных Сіл — на­чаль­нік упраў­лен­ня су­вя­зі Ге­не­раль­на­га шта­ба Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі ге­не­рал-ма­ёр Ге­надзь КА­ЗА­КОЎ. — У на­шай кра­і­не ўжо за­вяр­ша­ец­ца ства­рэн­не на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы спа­да­рож­ні­ка­вай су­вя­зі. Па­куль мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем рэ­сурс ра­сій­скіх кас­міч­ных апа­ра­таў, але, ства­рыў­шы сваю на­цы­я­наль­ную сіс­тэ­му, пя­рой­дзем да рэ­сур­су на­шых спа­да­рож­ні­каў. Пры­чым бу­дзе на­ла­джа­на су­мес­нае вы­ка­ры­стан­не ар­бі­таль­ных гру­по­вак.

У на­гу з су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі — ме­на­ві­та так раз­ві­ва­ец­ца ва­ен­ная су­вязь. Не сак­рэт, што як­раз ад пер­шых і за­ле­жыць, на­коль­кі хут­кай і якас­най яна бу­дзе. Но­выя ін­фа­ка­му­ні­ка­цый­ныя тэх­на­ло­гіі пры­мя­ня­юц­ца не толь­кі пры ма­дэр­ні­за­цыі вуз­лоў су­вя­зі і асоб­ных ру­хо­мых комп­лек­саў, але і ўка­ра­ня­юц­ца ў струк­ту­ру сіс­тэ­мы кі­ра­ван­ня су­вяз­зю. Су­час­ны аў­та­ма­ты­за­ва­ны пункт кі­ра­ван­ня да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць ма­ні­то­рынг ста­ну ўсіх ліч­ба­вых сіс­тэм су­вя­зі, ды­яг­нос­ты­ку аў­та­ма­тыч­ных тэ­ле­фон­ных стан­цый, зме­ны ў па­ра­мет­рах апа­ра­ту­ры, ві­дэа­су­вязь з аба­не­нта­мі і ві­дэа­на­зі­ран­не за най­больш важ­ны­мі аб'­ек­та­мі су­вя­зі. Пры­чым ліч­ба­выя срод­кі су­вя­зі не аб­ме­жа­ва­ны да­лё­кас­цю рас­паў­сю­джан­ня: ча­сам ін­фар­ма­цыя за лі­ча­ныя хві­лі­ны пе­ра­адоль­вае сот­ні ці на­ват ты­ся­чы кі­ла­мет­раў.

Да­рэ­чы, боль­шасць гэ­тых рэа­лі­за­ва­ных за­дум на­ле­жыць бе­ла­рус­кім рас­пра­цоў­шчы­кам. Толь­кі ў гэ­тым го­дзе звыш 50 ру­хо­мых апа­рат­ных і стан­цый су­вя­зі ай­чын­най вы­твор­час­ці па­сту­пі­ла ў вой­скі су­вя­зі. Но­вы­мі пе­ра­нос­ны­мі ра­дыё­стан­цы­я­мі апош­ня­га па­ка­лен­ня да кан­ца го­да бу­дуць так­са­ма за­бяс­пе­ча­ны агуль­на­вай­ско­выя час­ці і пад­раз­дзя­лен­ні бе­ла­рус­кай ар­міі. Як ад­зна­чыў на­чаль­нік ад­дзе­ла ААТ «Агат-сіс­тэм» Яў­ген КРЭЙ­ДЗІК, пра­дук­цыя ўлас­най вы­твор­час­ці пры­зна­ча­на для асна­шчэн­ня ліч­ба­вы­мі срод­ка­мі су­вя­зі ўсіх сі­ла­вых ве­дам­стваў. «Бе­ла­рус­кая тэх­ні­ка зна­хо­дзіц­ца на ўзроў­ні пе­ра­да­вых су­свет­ных узо­раў, — пад­крэс­ліў прад­стаў­нік Дзяр­жаў­на­га ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га ка­мі­тэ­та. — Яна пра­хо­дзіць шлях ад рас­пра­цоў­кі, вы­твор­час­ці да па­стаў­кі па­тэн­цы­яль­ным спа­жыў­цам. Вель­мі ра­дуе, што гэ­тым у асноў­ным зай­ма­ец­ца мо­ладзь, яны — бы­лыя сту­дэн­ты вя­ду­чых ВНУ кра­і­ны».

На­ту­раль­на, су­час­ная тэх­ні­ка су­вя­зі па­тра­буе вы­со­ка­га пра­фе­сі­я­на­ліз­му і ў ва­ен­ных су­вя­зіс­таў. Не­вы­пад­ко­ва пад­рых­тоў­ка вай­скоў­цаў ажыц­цяў­ля­ец­ца з улі­кам па­ступ­лен­ня на ўзбра­ен­не но­вых і ма­дэр­ні­за­ва­ных срод­каў і комп­лек­саў.

— Но­вая тэх­ні­ка знач­на па­шы­ры­ла маг­чы­мас­ці ў за­бес­пя­чэн­ні су­вяз­зю кі­раў­ніц­тва Уз­бро­е­ных Сіл, — мяр­куе ка­ман­дзір ба­таль­ё­на 86-й бры­га­ды су­вя­зі пад­пал­коў­нік Дзміт­рый ГРЫ­ГА­РО­ВІЧ. — У пры­ват­нас­ці, ру­хо­мы ма­біль­ны ву­зел су­вя­зі да­зво­ліў за­мя­ніць сён­ня дзе­сяць ма­шын на дзве, а коль­касць аса­бо­ва­га скла­ду па­мен­шы­ла­ся ў 10 ра­зоў. Ру­хо­мыя ра­дыё­рэ­лей­ныя ліч­ба­выя стан­цыі, больш вя­до­мыя пад наз­вай «Цыт­рус», раз­горт­ва­юц­ца ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме, што знач­на зні­жае пра­ца­ём­касць і ска­ра­чае час на яе ўлад­ка­ван­не. На­прык­лад, ра­ней­шая ана­ла­гіч­ная стан­цыя раз­горт­ва­ла­ся на пра­ця­гу га­дзі­ны і 45 хві­лін. Сён­ня на гэ­та за­трач­ва­ец­ца 55 хві­лін, на­ват уліч­ва­ю­чы тое, што экі­паж з дзе­ся­ці ча­ла­век зменшыўся да шас­ці. Нель­га не ад­зна­чыць, што па­вя­лі­чы­ла­ся і да­лё­касць су­вя­зі. Ка­лі ра­ней гэ­та бы­ло 40 кі­ла­мет­раў, то ця­пер мак­сі­маль­ны ін­тэр­вал — 50-70 кі­ла­мет­раў. Вы­рас­ла і коль­касць ка­на­лаў, якую ства­рае та­кая стан­цыя: больш як 300 ка­на­лаў за­мест ра­ней­ша­га 21. Ця­пер во­і­нам-су­вя­зіс­там не па­трэб­ны спе­цы­яль­ныя па­лат­кі, мес­ца для хар­ча­ван­ня: усё гэ­та зна­хо­дзіц­ца ў бы­та­вым ад­се­ку, раз­ме­шча­ным на стан­цыі.

28-30

Ра­дыё­рэ­лей­ная стан­цыя «Ярус» ад­но­сіц­ца да менш ма­гут­ных і ма­ла­ка­наль­ных. Стан­цыя «Ме­гат­рон» за­мя­ні­ла шмат­ка­наль­ныя ру­хо­мыя апа­рат­ныя, якія за­бяс­печ­ва­лі су­вязь па ка­бель­ных лі­ні­ях. Яшчэ ад­на ўні­каль­ная кан­струк­тар­ская рас­пра­цоў­ка — «Мус­кат». Гэ­та ма­біль­ны ву­зел су­вя­зі, які да­зво­ліў за­мя­ніць звыш 10 ма­шын, якія ра­ней за­бяс­печ­ва­лі су­вяз­зю ка­манд­ныя пунк­ты Уз­бро­е­ных Сіл. Ад­ным сло­вам, ство­ра­ны ўсе ўмо­вы, каб на­ват у по­лі су­вязь бы­ла, як той ка­заў, на вы­шэй­шым уз­роў­ні.

Усе но­выя ўзо­ры прай­шлі экс­плу­а­та­цыю і ўжо зна­хо­дзяц­ца на ўзбра­ен­ні больш за год, а не­ка­то­рыя — і за два. Тэх­ні­ка су­вя­зі на­ват прай­шла вы­пра­ба­ван­нем бо­ем: яна ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся пад­час ву­чэн­няў «За­хад-2013» і ня­даў­на, у хо­дзе так­ты­ка-спе­цы­яль­ных ву­чэн­няў злу­чэн­няў і вай­ско­вых час­цей су­вя­зі.

— Сён­ня вы­ні­кі ба­я­вой і апе­ра­тыў­най пад­рых­тоў­кі войск су­вя­зі вы­со­кія, — пад­су­ма­ваў Ге­надзь Ка­за­коў. — На ўзбра­ен­не па­стаў­ле­на ка­ля сот­ні асоб­ных узо­раў, 11 з якіх — ру­хо­мыя комп­лек­сы су­вя­зі. Ідзе пад­рых­тоў­ка кад­раў: мы прад'­яві­лі сур'­ёз­ныя па­тра­ба­ван­ні да на­шых спе­цы­я­ліс­таў. Ад­нак спы­няц­ца мы не бу­дзем. З кож­ным днём ба­чым, што тэх­ні­ка мя­ня­ец­ца, та­му перыядычна ўно­сім ка­рэк­ты­вы ў на­ву­чан­не. Не ма­гу не ад­зна­чыць, што і афі­цэ­ры, і пра­пар­шчы­кі, і на­ват сяр­жан­ты — вы­со­ка­пад­рых­та­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты. У вой­сках су­вя­зі сён­ня ня­ма ча­ла­ве­ка, які не мае аду­ка­цыі. На­ват сал­дат тэр­мі­но­вай служ­бы — прак­тыч­на вы­ха­дзец з ка­ле­джа су­вя­зі.

Та­кім чы­нам, мож­на спа­дзя­вац­ца, што не толь­кі ар­мія, а і ўво­гу­ле кра­і­на бу­дзе заў­сё­ды на су­вя­зі. А ка­лі рап­там і ўзнік­нуць не­па­лад­кі, то іх бу­дзе ка­му лік­ві­да­ваць.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Аляк­санд­ра ШАБ­ЛЮ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».