Вы тут

Праверка боегатоўнасці


Су­мес­ная ка­манд­на-штаб­ная трэ­ні­роў­ка па су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­не дзяр­жаў — удзель­ніц СНД ад­бы­ла­ся на бе­ла­рус­кай зям­лі, а дак­лад­ней — у не­бе. Дзя­жур­ныя сі­лы па су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­не Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі пра­дэ­ман­стра­ва­лі свае маг­чы­мас­ці па вы­ка­нан­ні за­дач ба­я­во­га дзя­жур­ства.

Дзя­жур­ныя сі­лы не толь­кі за­бяс­пе­чы­лі ўстой­лі­вую пра­вод­ку цэ­ляў і вы­да­чу ін­фар­ма­цыі на ка­манд­ныя пунк­ты злу­чэн­няў і во­ін­скіх час­цей, але і кі­ра­ван­не дзе­ян­ня­мі дзя­жур­ных сіл авія­цыі. Ад­ным сло­вам, уза­е­ма­дзе­ян­не з дзя­жур­ны­мі сі­ла­мі па су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі на­ла­дзіць уда­ло­ся.

Ор­га­ны кі­ра­ван­ня, дзя­жур­ныя раз­лі­кі зе­ніт­ных ра­кет­ных і ра­дыё­тэх­ніч­ных вой­скаў, пунк­ты на­вя­дзен­ня авія­цыі, па­вет­ра­ныя су­дны Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі роз­ных ты­паў — та­кім быў маш­таб трэ­ні­роў­кі. Уся­го пад­час яе пра­вя­дзен­ня за­дзей­ні­ча­лі ка­ля 20 са­ма­лё­таў і вер­та­лё­таў.

Экі­па­жы зні­шчаль­ні­каў Міг-29 і вер­та­лё­таў Мі-8, Мі-24 шу­ка­лі, вы­яў­ля­лі і пе­ра­хоп­лі­ва­лі па­вет­ра­ныя аб'­ек­ты, што вы­кон­ва­лі мі­сію кант­роль­ных цэ­ляў, па­вет­ра­ных суд­наў, якія ўга­ня­юць, і па­ру­шаль­ні­каў дзяр­жаў­най мя­жы. Са­ма­лёт бе­ла­рус­кіх Ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл і вой­скаў су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны Ан-26, які «ўга­ня­лі», у па­вет­ра­най пра­сто­ры пе­ра­сек мя­жу Бе­ла­ру­сі з Ра­сі­яй. Ад­нак экі­па­жам са­ма­лё­таў Су-27 дзя­жур­на­га звя­на на­шых су­се­дзяў, якія нес­лі ба­я­вое дзя­жур­ства на аэ­ра­дро­ме Ба­ра­на­ві­чы, уда­ло­ся пе­ра­ха­піць умоў­ных па­ру­шаль­ні­каў.

У хо­дзе вы­ка­нан­ня за­дач трэ­ні­роў­кі так­са­ма ад­пра­цоў­ва­лі­ся пы­тан­ні пры­мя­нен­ня но­вых срод­каў вы­яў­лен­ня ніз­ка­вы­сот­ных і ма­ла­па­мер­ных цэ­ляў. Эфек­тыў­насць — на­ві­да­во­ку. Па сло­вах ка­ман­ду­ю­ча­га Ва­ен­на-па­вет­ра­ны­мі сі­ла­мі і вой­ска­мі су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі Але­га ДВІ­ГА­ЛЕ­ВА, за­да­чы, па­стаў­ле­ныя пе­рад удзель­ні­ка­мі трэ­ні­роў­кі, бы­лі вы­ка­на­ны. «Уза­е­ма­дзе­ян­не ў га­лі­не су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны бы­ло і за­ста­ец­ца ад­ным з важ­ней­шых і пер­ша­чар­го­вых кі­рун­каў су­пра­цоў­ніц­тва дзяр­жаў — удзель­ніц СНД у ва­ен­най сфе­ры», — пад­крэс­ліў ге­не­рал-ма­ёр.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.