Вы тут

Як не верыш вачам, то памацай сам


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­спра­ба­ваў вы­свет­ліць усе не­да­хо­пы і пе­ра­ва­гі пра­ек­та «АЭС-2006», па якім бу­ду­ец­ца Бе­ла­рус­кая атам­ная элект­ра­стан­цыя

Уз­га­да­ла­ся мне ад­на раз­мо­ва. Па­зна­ё­міў­ся ад­ной­чы з хлоп­цам-ад­на­год­кам, які пра­цуе пі­ло­там па­са­жыр­скіх лі­ній. І вель­мі ха­це­ла­ся ў яго да­ве­дац­ца, ці не страш­на ля­таць, — столь­кі ж ка­та­строф бы­вае... Хло­пец зрэ­заў маё пы­тан­не яшчэ на па­ло­ве: «Ну ча­му ўсе так упэў­не­ны, што ля­таць на са­ма­лё­тах не­бяс­печ­на? Зра­зу­ме­ла, што ры­зы­ка ёсць, ад­нак ка­лі пад­лі­чыць, коль­кі лю­дзей гі­не кож­ны год пад­час аў­та­ка­та­строф, то ака­жац­ца, што ля­таць больш бяс­печ­на. Прос­та ўсе пры­звы­ча­і­лі­ся да та­го, што па­дзен­не са­ма­лё­та — гэ­та сен­са­цыя. А ах­вя­ры на да­ро­гах — спра­ва паў­ся­дзён­ная». Мне зда­ец­ца, што пры­клад­на тая ж сі­ту­а­цыя склад­ва­ец­ца ва­кол вы­ка­ры­стан­ня атам­най энер­ге­ты­кі. Ва ўсіх на слы­ху і ў па­мя­ці чар­но­быль­скі вы­бух, ава­рыя на япон­скай АЭС. У гэ­тым арэ­о­ле бу­даў­ніц­тва атам­най стан­цыі на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны вы­гля­дае для мно­гіх не­зра­зу­ме­лым. І ка­лі эка­на­міч­ныя ар­гу­мен­ты больш-менш ма­юць плён, то ў эка­ла­гіч­ную бяс­пе­ку цяж­ка па­ве­рыць. Ад­нак без элект­рыч­нас­ці жыць сён­ня не­маг­чы­ма. І ўво­гу­ле: ка­лі ўзга­даць пра авія­ка­та­стро­фы, то мож­на па та­кім жа прын­цы­пе (не аб­са­лют­на бяс­печ­на — зна­чыць, не па­трэб­на) за­ба­ра­ніць авія­пе­ра­воз­кі. Але ці ра­зум­на гэ­та?

29-2511

Бе­тон­ныя го­ры

Факт, які ма­ем сён­ня — бу­даў­ніц­тва рас­па­ча­та, і спы­няць яго ня­вы­гад­на. Трэ­ба да­бу­да­ваць і атры­маць усе пе­ра­ва­гі ад гэ­та­га. У мя­не ёсць жа­дан­не вы­свет­ліць уз­ро­вень бяс­печ­нас­ці стан­цыі. Ажыц­ця­віць за­ду­му мне да­па­маг­лі ўда­лыя аб­ста­ві­ны: па­езд­ка на бу­доў­лю но­вай Ле­нін­град­скай атам­най стан­цыі (ЛА­ЭС-2), якая ўз­во­дзіц­ца па тым жа пра­ек­це, што і бе­ла­рус­кая («АЭС-2006»). Раз­мо­вы з пра­ек­ці­роў­шчы­ка­мі, на­вед­ван­не бу­даў­ні­чай пля­цоў­кі, са­ма­стой­нае вы­ву­чэн­не пра­ек­та — усім гэ­тым я па­ста­ра­юся па­дзя­ліц­ца з чы­та­ча­мі.

Пач­ну з бу­даў­ніц­тва. Яшчэ ка­лі на­вед­ваў бе­ла­рус­кую будп­ля­цоў­ку, я быў ура­жа­ны маш­та­бам пра­цы, не­спа­сці­галь­нас­цю та­кіх па­ме­раў для ро­зу­му, да­лё­ка­га ад ін­жы­нер­на­га. Ад­нак уба­ча­ныя на свае во­чы амаль цал­кам уз­ве­дзе­ны бу­ды­нак рэ­ак­та­ра і гра­дзір­ні пры­му­сі­лі за­ду­мац­ца аб ме­жах ча­ла­ве­чых маг­чы­мас­цяў. Бу­ды­нак не прос­та вя­лі­кі, ён — ма­гут­ны. Цяж­ка бы­ло па­ве­рыць, што гэ­та ство­ра­на людзь­мі. Ду­ма­ла­ся, што гэ­та ней­кая га­ра, толь­кі пра­віль­най фор­мы і без рас­лін­нас­ці. А з вы­шы­ні гэ­тай га­ры ві­даць на не­каль­кі кі­ла­мет­раў на­пе­рад: бу­даў­ні­кі да­зво­лі­лі пад­няц­ца ледзь не на са­мы вы­со­кі пункт — ка­ля 50 мет­раў (ве­даю, што ёсць бу­дын­кі і больш вы­со­кія, на­прык­лад, гра­дзір­ні па 150 мет­раў, ад­нак усё роў­на пей­заж ураж­ваў). Ка­лі га­ра­ды на­зы­ва­юць бе­тон­ны­мі джунг­ля­мі, то АЭС — гэ­та бе­тон­ны гор­ны лан­цуг.

Як гэта пра­цуе?

Унут­ры бу­дын­ка рэ­ак­та­ра бы­ло больш утуль­на (ка­лі ўво­гу­ле мож­на так ска­заць), але ад­чу­ван­не ма­гут­нас­ці ні­ку­ды не знік­ла. Кор­пус рэ­ак­та­ра ўжо не­дзе па­да мною і ледзь за­ўваж­ны па­між бе­тон­ны­мі пе­ра­крыц­ця­мі. Хут­ка яго не бу­дзе ві­даць зу­сім, бо ён — у са­мым сэр­цы бу­дын­ка і аб­кру­жа­ны па­ра­ге­не­ра­та­ра­мі і ін­шы­мі не­аб­ход­ны­мі пры­ста­са­ван­ня­мі.

Як жа гэ­та ўсё пра­цуе? Рэ­ак­тар пры­зна­ча­ны для пе­ра­ўтва­рэн­ня энер­гіі дзя­лен­ня ядзер­на­га па­лі­ва ў цеп­ла­вую і пе­ра­да­чы яе цеп­ла­нось­бі­ту пер­ша­га кон­ту­ра. У «АЭС-2006» вы­ка­ры­ста­ны кор­пус­ны во­да-ва­дзя­ны рэ­ак­тар на цеп­ла­вых ней­тро­нах. Ён пра­цуе з цеп­ла­нось­бі­там пад ціс­кам 16,2 МПа. Гэ­тым цеп­ла­нось­бі­там з'яў­ля­ец­ца ва­да, якая ў рэ­ак­та­ры на­гра­ва­ец­ца да 320 гра­ду­саў за кошт рэ­гу­ля­ва­най лан­цуж­ко­вай рэ­ак­цыі і ру­ха­ец­ца пад вы­со­кім ціс­кам. Па­кі­да­ю­чы рэ­ак­тар, га­ра­чая ва­да пра­хо­дзіць праз па­ра­ге­не­ра­тар. Ха­лод­ная ва­да ў па­ра­ге­не­ра­та­ры пад уз­дзе­ян­нем на­грэ­ву ад цеп­ла­нось­бі­та пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ў па­ру. Яна вы­хо­дзіць з па­ра­ге­не­ра­та­ра і з вя­лі­кай хут­ка­сцю ру­ха­ец­ца да тур­бі­ны, якая кру­ціц­ца пад яе ціс­кам. Ме­ха­ніч­ную энер­гію тур­бі­на пе­рад­ае ў ге­не­ра­тар, які зна­хо­дзіц­ца на ад­ной во­сі з тур­бі­най. І ён, на­рэш­це, вы­пра­цоў­вае элект­рыч­ную энер­гію. Па­ра з тур­бі­ны, якая асты­ла, апус­ка­ец­ца ў кан­дэ­нса­тар. Ха­лод­ная ва­да з рэ­зер­ву­а­ра (спе­цы­яль­на­га ба­сей­на) пе­ра­ўтва­рае па­ру ў ва­ду ўнут­ры кан­дэ­нса­та­ра. Элект­ра­энер­гія, атры­ма­ная ад ге­не­ра­та­ра, пра­хо­дзіць праз транс­фар­ма­тар­ную стан­цыю, якая вы­раў­ноў­вае на­пру­жан­не, і па лі­ні­ях элект­ра­пе­ра­дач (ЛЭП) ад­праў­ля­ец­ца да спа­жыў­цоў.

На­пру­жа­ная па­бу­до­ва

Трэба сказаць, што рас­пра­цоў­шчы­кі па­ста­ра­лі­ся ўлі­чыць усе маг­чы­мыя праб­лем­ныя мо­ман­ты і зні­зіць ве­ра­год­насць іх уз­нік­нен­ня, асаб­лі­ва па ві­не ча­ла­ве­ка.

Тэр­мін служ­бы аб­ста­ля­ван­ня стан­цыі, якое не за­мя­ня­ец­ца, — не менш за 60 га­доў. Пра­ект мае ўстой­лі­васць да па­мы­лак пер­са­на­лу, а так­са­ма да вон­ка­вых (пры­род­ных і тэх­на­ген­ных) і ўнут­ра­ных уз­дзе­ян­няў як пры ра­бо­це рэ­ак­та­ра на ма­гут­нас­ці, так і ў пры­пы­нач­ным рэ­жы­ме. Акра­мя та­го, мі­ні­мі­за­ва­на коль­касць вы­твор­чых ад­хо­даў, асаб­лі­ва ра­дые­ак­тыў­ных.

Да­вай­це раз­гле­дзім яшчэ раз бу­ды­нак рэ­ак­та­ра. Ён з'яў­ля­ец­ца асноў­ным бу­дын­кам АЭС, во­кал яко­га гру­пу­юц­ца ас­тат­нія па­бу­до­вы «ядзер­на­га вост­ра­ва». Там раз­мя­шча­ец­ца ядзер­ная па­ра­выт­вор­ная ўста­ноў­ка і сіс­тэ­мы яе ава­рый­на­га рас­ха­лодж­ван­ня. Двай­ная аба­лон­ка за­бяс­печ­вае мак­сі­маль­нае вы­клю­чэн­не ўплы­ву ава­рый­ных вы­кі­даў ра­дые­ак­тыў­ных пра­дук­таў у на­ва­коль­нае ася­род­дзе. Больш за тое, знеш­няя аба­лон­ка слу­жыць фі­зіч­най аба­ро­най для ўнут­ра­най аба­лон­кі ад усіх вон­ка­вых уз­дзе­ян­няў. Унут­ра­ная за­бяс­печ­вае гер­ме­тыч­насць унут­ра­на­га аб'­ёму пры ўсіх рэ­жы­мах ра­бо­ты АЭС, уклю­ча­ю­чы ава­рый­ныя.

Да­рэ­чы, унут­ра­ная аба­лон­ка — збу­да­ван­не з па­пя­рэд­не на­пру­жа­на­га жа­ле­за­бе­то­ну (гэ­та бу­даў­ні­чы ма­тэ­ры­ял, пры­зна­ча­ны для пе­ра­адо­лен­ня ня­здоль­нас­ці бе­то­ну су­пра­ціў­ляц­ца знач­ным рас­цяг­валь­ным вы­сіл­кам. Кан­струк­цыі з па­пя­рэд­не на­пру­жа­на­га жа­ле­за­бе­то­ну ў па­раў­на­нні з не­на­пру­жа­ным ма­юць знач­на мен­шыя пра­гі­ны і па­вы­ша­ную трэ­шчы­нас­той­касць, ва­ло­да­ю­чы ад­ноль­ка­вай тры­ва­лас­цю), якое скла­да­ец­ца з цы­лінд­рыч­най част­кі і паў­сфе­рыч­на­га ку­па­ла. Унут­ра­ная па­верх­ня аба­лон­кі аб­лі­ца­ва­на 6-мі­лі­мет­ро­вай вуг­ля­ро­дзіс­тай стал­лю для за­бес­пя­чэн­ня гер­ме­тыч­нас­ці.

Унут­ра­ны дыя­метр па­пя­рэд­не на­пру­жа­най аба­лон­кі — 44 мет­ры, таў­шчы­ня, па раз­лі­ко­вых звест­ках, скла­дае 1,2 мет­ра для цы­лінд­рыч­най част­кі і 1 метр для ку­па­ла. Да рэ­ак­та­ра­на­га бу­дын­ка пры­мы­кае эс­та­ка­да транс­парт­на­га шлю­за, па якой ажыц­цяў­ля­ец­ца транс­пар­та­ван­не ў бу­ды­нак рэ­ак­та­ра буй­на­га­ба­рыт­ных гру­заў.

Пра­па­на­ва­ная кан­струк­цыя ахоў­ных аба­ло­нак мае боль­шую на­дзей­насць у па­раў­на­нні з ра­ней рас­пра­ца­ва­ны­мі кан­струк­цы­я­мі і з'яў­ля­ец­ца но­вым кро­кам у па­вы­шэн­ні бяс­пе­кі АЭС.

Глы­бо­кая аба­ро­на

У асно­ву бяс­пе­кі стан­цыі ў пра­ек­це за­кла­дзе­ны прын­цып глы­бо­ка­э­ша­ла­ні­ра­ва­най аба­ро­ны. Гэ­та зна­чыць, што там пры­мя­ня­ец­ца сіс­тэ­ма бар'­е­раў на шля­ху рас­паў­сю­джан­ня іа­ні­зу­ю­чых вы­пра­мень­ван­няў і ра­дые­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў у на­ва­коль­нае ася­род­дзе і сіс­тэ­мы тэх­ніч­ных і ар­га­ні­за­цый­ных за­ха­даў па аба­ро­не бар'­е­раў і за­ха­ван­ні іх эфек­тыў­нас­ці і не­па­срэд­на па аба­ро­не на­сель­ніц­тва. Бар'­е­ры, якія пра­ду­хі­ля­юць вы­хад пра­дук­таў дзя­лен­ня ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе:

— па­ліў­ная мат­ры­ца, якая пра­ду­хі­ляе вы­хад пра­дук­таў дзя­лен­ня пад аба­лон­ку вы­дзя­ляль­на­га эле­мен­ту;

— аба­лон­ка цеп­ла­вы­дзя­ляль­на­га эле­мен­та, якая пра­ду­хі­ляе вы­хад пра­дук­таў дзя­лен­ня ў цеп­ла­нось­біт га­лоў­на­га цыр­ку­ляр­на­га кон­ту­ру;

— га­лоў­ны цыр­ку­ляр­ны кон­тур, які пра­ду­хі­ляе вы­хад пра­дук­таў дзя­лен­ня пад ахоў­ную гер­ме­тыч­ную аба­лон­ку;

— сіс­тэ­ма ахоў­ных гер­ме­тыч­ных ага­ро­джаў, якая пра­ду­хі­ляе вы­хад пра­дук­таў дзя­лен­ня ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

Ла­ка­лі­зу­ю­чыя сіс­тэ­мы бяс­пе­кі пры­зна­ча­ны для пра­ду­хі­лен­ня ці аб­ме­жа­ван­ня рас­паў­сю­джан­ня ўнут­ры АЭС і вы­ха­ду ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе ра­дые­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, якія вы­лу­ча­юц­ца пры ава­ры­ях. Ана­толь Мал­ча­наў, га­лоў­ны ін­жы­нер кам­па­ніі-рас­пра­цоў­шчы­цы «Атамп­ра­ект», сцвяр­джае, што пра­ект «АЭС-2006» прай­шоў больш за 20 экс­пер­тыз МА­ГА­ТЭ. Асноў­ная яго асаб­лі­васць — па­сіў­ная сіс­тэ­ма бяс­пе­кі («паст­ка рас­пла­ву») у да­да­так да 4-х ак­тыў­ных ка­на­лаў. «Паст­ка» зна­хо­дзіц­ца пад рэ­ак­та­рам. У ава­рый­най сі­ту­а­цыі дно рэ­ак­та­ра рас­плаў­ля­ец­ца і ўсе шкод­ныя рэ­чы­вы трап­ля­юць ме­на­ві­та ў гэ­тую «паст­ку».

Аў­тар­скі на­гляд

На маю дум­ку, важ­на яшчэ і тое, што рас­пра­цоў­шчы­кі пра­ек­та «АЭС-2006» па­ста­ян­на со­чаць за ўзвя­дзен­нем на­шай атам­най стан­цыі. І якасць бу­даў­ні­чых ра­бот на Бе­ла­рус­кай АЭС яны лі­чаць вель­мі вы­со­кай. «Мы вель­мі за­да­во­ле­ны ўзроў­нем і па­ды­хо­дам да спра­вы бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­коў. Яны пра­цу­юць аку­рат­на, дак­лад­на пры­трым­лі­ва­юц­ца за­цвер­джа­на­га гра­фі­ка», — га­во­рыць га­лоў­ны ін­жы­нер пра­ек­та Бе­ла­рус­кай АЭС ААТ «Атамп­ра­ект» Па­вел Бяз­ру­каў. Прад­стаў­ні­кі ААТ «Атамп­ра­ект» рэ­гу­ляр­на ажыц­цяў­ля­юць на пля­цоў­цы бу­даў­ніц­тва стан­цыі аў­тар­скі на­гляд. У вы­ні­ку ро­біц­ца вы­сно­ва аб ад­па­вед­нас­ці бу­даў­ні­чых, тэх­ніч­ных, тэх­на­ла­гіч­ных ра­шэн­няў і дзе­ян­няў бу­даў­ні­коў за­цвер­джа­най да­ку­мен­та­цыі.

Акра­мя та­го, ня­даў­на дэ­ле­га­цыя дэ­парт­амен­та па ядзер­най і ра­ды­я­цый­най бяс­пе­цы Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Бе­ла­ру­сі пры­ня­ла ўдзел у якас­ці на­зі­раль­ні­каў у пла­на­вай комп­лекс­най пра­вер­цы Ле­нін­град­скай АЭС-2, ар­га­ні­за­ва­най Рас­тэх­на­гля­дам. «Ці­ка­васць спе­цы­я­ліс­таў бе­ла­рус­ка­га на­гляд­на­га ор­га­на да бу­доў­лі ме­на­ві­та гэ­тай ра­сій­скай стан­цыі не вы­пад­ко­вая: ЛА­ЭС-2 з'яў­ля­ец­ца ана­ла­гам Бе­ла­рус­кай АЭС. Для стан­цый-ана­ла­гаў пра­цэ­сы бу­да­ван­ня, вы­ра­бу аб­ста­ля­ван­ня і на­гля­ду па­доб­ныя», — рас­тлу­ма­чы­лі ў Дзярж­атам­наг­ля­дзе. Асноў­ная каш­тоў­насць ві­зі­ту — у атры­ман­ні бе­ла­рус­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі прак­тыч­ных на­вы­каў па спе­цы­фіч­ных пы­тан­нях, якія скла­да­на дэ­та­лё­ва апі­саць у кі­ру­ю­чых да­ку­мен­тах. Гэ­ты во­пыт бу­дзе вы­ка­ры­ста­ны для па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці на­гля­ду за бу­даў­ніц­твам бло­каў №1 і №2 Бе­ла­рус­кай АЭС.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ, фо­та аў­та­ра.

Мінск — Санкт-Пе­цяр­бург — Мінск

Бу­ды­нак рэ­ак­та­ра аба­ро­не­ны ад на­ступ­ных вон­ка­вых уз­дзе­ян­няў:

— па­дзен­ня са­ма­лё­та;

— ура­га­наў, смер­чаў, тар­на­да;

— сей­сміч­най ак­тыў­нас­ці;

— удар­най хва­лі;

— па­вод­кі.

Прын­цып дзе­ян­ня

Цеп­ла­нось­біт пер­ша­га кон­ту­ру (ва­да), пра­хо­дзя­чы праз ак­тыў­ную зо­ну рэ­ак­та­ра, на­гра­ва­ец­ца і па­сту­пае ў труб­ную пра­сто­рупа­ра­ге­не­ра­та­ра, дзе ад­дае сваю энер­гію ін­шай ва­дзе, вы­раб­ля­ю­чы па­ру дру­го­га кон­ту­ру. Ад па­ра­ге­не­ра­та­ра цеп­ла­нось­біт вяр­та­ец­ца ў рэ­ак­тар для паў­тор­на­га на­грэ­ву. Ва­ган­ні ціс­ку кант­ра­лю­юц­ца спе­цы­яль­ны­мі кам­пен­са­та­ра­мі.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Бе­ла­рус­кая атам­ная элект­ра­стан­цыя бу­ду­ец­ца па пра­ек­це «АЭС-2006». Пра­ект пра­ду­гледж­вае на­яў­насць удас­ка­на­ле­ных во­да-ва­дзя­ных рэ­ак­та­раў па­ка­лен­ня «тры плюс» па­вы­ша­най на­дзей­нас­ці і бяс­пе­кі. «АЭС-2006» цал­кам ад­па­вя­дае між­на­род­ным нор­мам і рэ­ка­мен­да­цы­ям МА­ГА­ТЭ. Бе­ла­рус­кая АЭС бу­дзе скла­дац­ца з двух энер­га­бло­каў су­мар­най ма­гут­нас­цю да 2400 (2х1200) МВт. Пер­шы энер­га­блок пла­ну­ец­ца ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю ў 2018 го­дзе, дру­гі — у 2020-м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.