Вы тут

Васіль Быкаў: «Вашы радкі пра Хемінгуэя канчаткова ашаламілі мяне...»


1974 год. Якім быў ён для кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Ва­сі­ля Бы­ка­ва? Ві­даць, усё ж ня­прос­тым. Чы­та­ем у «хро­ні­цы» Сяр­гея Шап­ра­на: «50-год­дзе Ва­сі­ля Бы­ка­ва ад­зна­ча­ец­ца ў 1974 г. Не зу­сім так, як та­го жа­да­юць яго сяб­ры, сам юбі­ляр ка­тэ­га­рыч­на су­праць лю­бых ура­чыс­тас­цяў, але ў Гро­дзен­скім аб­ка­ме на­стой­ва­юць: трэ­ба. Акра­мя та­го, 22 лі­пе­ня пісь­мен­нік бу­дзе ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га — за лі­та­ра­тур­ную дзей­насць і ў су­вя­зі з 50-год­дзем з дня на­ра­джэн­ня...» У 1974 г. Гро­дзен­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр ста­віць п'е­су «Апош­ні шанц» (па апо­вес­ці В. Бы­ка­ва «Сот­ні­каў»). 13 лю­та­га 1974 г. пісь­мен­нік звяр­та­ец­ца ў ліс­це да Ва­лян­ці­на Аскоц­ка­га: «...Я сижу эту зиму до­ма, написал не­боль­шую по­вес­туш­ку под хлестким названием «Волчья стая». Но не об охо­те — о вой­не. Не знаю, что из нее получилось, хо­тя вещь эта впол­не безобидная. От­дал Буравкину в «Ма­ла­досць»...»

5-24

У 1974 го­дзе Ва­сі­ля Бы­ка­ва ад­зна­ча­юць і Дзяр­жаў­най прэ­мі­яй СССР. За апо­весць «Да­жыць да сві­тан­ня». Аў­тар «Брэсц­кай крэ­пас­ці» Сяр­гей Смір­ноў на­пі­саў у він­ша­ван­ні з гэ­тай на­го­ды — 14 ліс­та­па­да 1974 го­да: «Ра­ду­юсь без­мер­но — на­ко­нец-то появились пер­вые признаки то­го, что Ваш та­лант и Ва­ше великолепное твор­чест­во начинают ценить по достоинству...»

Не­су­мнен­на, Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч, як ні­хто ін­шы ра­зу­меў, што зна­чыць ухваль­нае сло­ва, доб­рая згад­ка. Та­му, му­сіць, і не па­шка­да­ваў ча­су, каб у той са­мы 1974 год ад­гук­нуц­ца пас­ля пра­чы­та­на­га, на­пі­саць не­зна­ё­ма­му лі­та­ра­та­ру... З ліс­та Ва­сі­ля Бы­ка­ва пра­за­іку, пуб­лі­цыс­ту, дра­ма­тур­гу, кі­на­сцэ­на­рыс­ту Юлі­я­ну Ся­мё­на­ву (ці не най­перш мы ве­да­ем яго па філь­ме «Сям­нац­цаць ім­гнен­няў вяс­ны»): «...З даў­но не­чу­ва­ным за­да­валь­нен­нем пра­чы­таў Ва­шу кні­гу «На каз­ле за ваў­ком». Ад­мет­на доб­рая ва ўсіх ад­но­сі­нах: і з пунк­ту гле­джан­ня змес­ту, ін­фар­ма­цыі, жыц­ця, Ва­ша­га не­паў­тор­на­га сты­лю. Ва­шы рад­кі пра Хе­мін­гу­эя кан­чат­ко­ва аша­ла­мі­лі мя­не. Я не час­та пі­шу аў­та­рам, на­ват тым, з кім зна­хо­джу­ся ў бліз­кіх ад­но­сі­нах, але тут не ўтры­маў­ся, каб не па­слаць Вам сяб­роў­скую, чы­тац­кую ўдзяч­насць.

Будзь­це зда­ро­выя. А рап­там не­як зда­рыц­ца па­зна­ё­міц­ца, быў бы гэ­та­му вель­мі ра­ды.

Ваш Ва­сіль Бы­каў.

P.S. Ра­зам з сы­нам пра­чы­та­лі «Іс­пан­скі ва­ры­янт», які дру­куе з пра­ця­гам мін­ская кам­са­моль­ская га­зе­та «Зна­мя юности». Цу­доў­на».

«На каз­ле за ваў­ком» — кні­га, у асно­ву якой па­кла­дзе­ны дзён­ні­ка­выя за­пі­сы Юлі­я­на Ся­мё­на­ва, жур­на­ліс­та, пісь­мен­ні­ка, са­праўд­на­га мас­та­ка-ванд­роў­ні­ка. Ві­да­воч­на, Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча ўра­зі­ла ўмен­не вя­до­ма­га рус­ка­га пісь­мен­ні­ка з па­ва­гай ста­віц­ца да роз­ных па­дзей, кра­ін, роз­ных асоб. З кім толь­кі Ся­мё­наў ні су­стра­каў­ся!.. У ко­ле яго зна­ё­мых — вы­со­кія чы­ноў­ні­кі з ка­пі­та­ліс­тыч­ных кра­ін, біз­нес­ме­ны, па­лі­ты­кі, пісь­мен­ні­кі, якіх ча­сам не ду­жа ша­на­ва­ла ка­му­ніс­тыч­ная ідэа­ло­гія. У пісь­мен­ні­ка быў свой по­гляд на жыц­цё. Ён пра­яў­ляў ра­шу­часць і сме­ласць у вы­кла­дан­ні сва­іх по­гля­даў.

А па­тра­піў ліст В. Бы­ка­ва на во­чы ў кні­зе Ю. Ся­мё­на­ва «Не­вя­до­мы Юлі­ян Ся­мё­наў. Па­мру я не­на­доў­га... Ліс­ты, дзён­ні­кі, па­да­рож­ныя на­тат­кі» (Маск­ва, «Ве­че», 2008 год). Укла­даль­нік кні­гі — дач­ка пісь­мен­ні­ка Воль­га Ся­мё­на­ва. На ста­рон­цы, дзе на­дру­ка­ва­ны ліст, — па­зна­ка: «Бы­каў, яко­га за­раз на­зы­ва­юць сум­лен­нем Бе­ла­ру­сі, быў Юлі­я­нам Ся­мё­на­ві­чам лю­бі­мы і ша­ну­е­мы».

Але вось ці су­стра­ка­лі­ся Ва­сіль Бы­каў і Юлі­ян Ся­мё­наў — гэ­та не­вя­до­ма. Рус­кі пра­за­ік па­мёр 15 ве­рас­ня 1993 го­да. Апош­нія га­ды жыц­ця цяж­ка хва­рэў... Ды і шля­хі ў Бы­ка­ва і Ся­мё­на­ва бы­лі роз­ныя...

Ці­ка­ва, між ін­шым, што ка­ра­ня­мі сва­і­мі аў­тар мно­гіх гіс­та­рыч­ных і па­лі­тыч­ных дэ­тэк­ты­ваў — з Бе­ла­ру­сі. Баць­ка пісь­мен­ні­ка Ся­мён Аляк­санд­ра­віч Лянд­рэс, ар­га­ні­за­тар вы­да­вец­кай спра­вы ў Маск­ве, на­ра­дзіў­ся ў Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні. У 1952 го­дзе быў не­за­кон­на рэ­прэ­сі­ра­ва­ны.

Сяр­гей Шыч­ко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?