Вы тут

Вучыцца і вучыць якасці жыцця


У ацэн­цы дзей­нас­ці та­го ці ін­ша­га вы­твор­ча­га ка­лек­ты­ву не­су­мнен­ную ва­гу мае дум­ка дзе­ла­во­га парт­нё­ра, гэ­та ак­сі­ё­ма рын­ка­вых ад­но­сін. Пад­час ка­ман­дзі­ро­вак на пе­ра­да­выя прад­пры­ем­ствы Пры­нё­ман­ска­га краю (та­кія, як вы­твор­чыя аб'­яд­нан­ні «Грод­на-Азот», «Грод­нап­рам­буд», ін­сты­тут «Грод­наг­ра­ма­дзянп­ра­ект», Ваў­ка­выс­кі і Ашмян­скі мя­са­кам­бі­на­ты, ды і на ін­шыя) заў­сё­ды шмат доб­рых слоў чу­лі ў ад­рас Гро­дзен­ска­га цэнт­ра стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі. Агуль­ная дум­ка зво­дзі­ла­ся да ка­рот­кай, але ёміс­тай ха­рак­та­рыс­ты­кі: вы­со­ка­пра­фе­сій­ны ка­лек­тыў.

У цэнт­ры мы з ка­ле­гай па­бы­ва­лі як­раз па­між двух свят — ня­даў­нім Днём стан­дар­ты­за­цыі і Між­на­род­ным днём якас­ці, які бу­дзе ад­зна­чац­ца 13 ліс­та­па­да. Тым не менш аб­ста­ноў­ка ў аб­лас­ным ЦСМС бы­ла са­мая што ні ёсць ра­бо­чая. Ха­рак­тэр­ная дэ­таль: ні ў ад­ным цэнт­ры (а мы ра­ней на­ве­да­лі пе­ра­важ­ную боль­шасць за­наль­ных цэнт­раў рэс­пуб­лі­кі) не су­стрэ­лі та­кой коль­кас­ці за­каз­чы­каў. Гэ­тая ад­мет­насць ад­ра­зу кі­ну­ла­ся ў во­чы.

Ад­мет­нас­цяў мы на­огул су­стрэ­лі тут мно­га, і вар­та пра іх ска­заць з са­ма­га па­чат­ку, каб зра­зу­ме­ла бы­ло, на­коль­кі гэ­та твор­чы ка­лек­тыў, у якім за­хоў­ва­юц­ца і раз­ві­ва­юц­ца шмат­га­до­выя тра­ды­цыі (а гіс­то­рыя цэнт­ра па­чы­на­ла­ся ў да­лё­кім 1940-м). І за­хоў­ва­ец­ца пе­ра­ем­насць гра­мат­на­га, энер­гіч­на­га кі­раў­ніц­тва, чым цэнтр так­са­ма вы­зна­ча­ец­ца, бо з кі­раў­ні­ка­мі яму шан­цуе.

Па­зна­ё­міць нас з ка­лек­ты­вам, ха­ця б ко­рат­ка, мы па­пра­сі­лі на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра Мі­ка­лая Гры­ня.

IMG_2448

«Мы ўклю­ча­ны ў жыц­цё­вы цыкл прад­пры­ем­стваў»

— З ад­на­го бо­ку, у цэнт­ра той жа на­бор функ­цый, што і ў ін­шых, — стан­дар­ты­за­цыя, мет­ра­ло­гія, сер­ты­фі­ка­цыя пра­дук­цыі і па­слуг, сер­ты­фі­ка­цыя сіс­тэм ме­недж­мен­ту. Без іх у та­кім раз­ві­тым пра­мыс­ло­вым рэ­гі­ё­не, як Гро­дзен­шчы­на, не абы­сці­ся. І ка­лі рас­кры­ваць кож­ную з іх, то па­ве­да­міць мож­на шмат ці­ка­ва­га, — пад­крэс­ліў Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч. — З дру­го­га бо­ку, час­та бя­ром на ся­бе больш шы­ро­кія функ­цыі, не заў­сё­ды на­ват улас­ці­выя, бо та­го па­тра­бу­юць рын­ка­выя ад­но­сі­ны. Та­кім чы­нам, вы­кон­ва­ем тую ці ін­шую дзяр­жаў­ную за­да­чу і пра­па­ну­ем за­каз­чы­ку больш шы­ро­кае ко­ла па­слуг.

Прос­ты прык­лад. У нас цу­доў­ная вы­пра­ба­валь­ная ла­ба­ра­то­рыя, асноў­ны­мі кі­рун­ка­мі дзей­нас­ці якой да ня­даў­ня­га ча­су бы­лі вы­пра­ба­ван­ні хар­чо­вай, сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі і сы­ра­ві­ны, ва­ды. Але ў мі­ну­лым го­дзе яе ка­лек­тыў асво­іў но­вы вя­лі­кі кі­ру­нак — вы­пра­ба­ван­ні пра­дук­цыі лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці на ад­па­вед­насць усім па­тра­ба­ван­ням тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў Мыт­на­га са­ю­за. Гэ­та быў скла­да­ны шлях, які па­чы­наў­ся з вы­дзя­лен­ня асоб­на­га па­мяш­кан­ня для пры­га­та­ван­ня вод­ных і па­вет­ра­ных вы­ця­жак, ука­ра­нен­ня вы­со­ка­дак­лад­на­га аб­ста­ля­ван­ня — га­за­ва­га хра­ма­тог­ра­фа «Хро­ма­тэк-Крыш­таль 5000» з да­за­та­рам для вы­зна­чэн­ня міг­ра­цыі хі­міч­ных рэ­чы­ваў, ана­лі­за­та­ра так­січ­нас­ці АТ-05 для вы­зна­чэн­ня ін­дэк­са так­січ­нас­ці, ана­лі­тыч­ных ва­гаў з мі­ні­маль­най хіб­нас­цю для вы­зна­чэн­ня ві­ду і ма­са­вай до­лі сы­ра­ві­ны і гэ­так да­лей. Пер­са­нал ла­ба­ра­то­рыі прай­шоў абу­чэн­не на ба­зе Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. У вы­ні­ку асвое­ны ме­та­ды, які­мі не ва­ло­дае ні­вод­ная ла­ба­ра­то­рыя воб­лас­ці; прай­шла акрэ­ды­та­цыя, з'я­ві­лі­ся па­ста­ян­ныя клі­ен­ты, у тым лі­ку ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі, якія ганд­лю­юць на рын­ках. У ла­ба­ра­то­рыю ўкла­дзе­на паў­та­ра міль­яр­да руб­лёў. Тым не менш за­раз пра­во­дзіц­ца да­лей­шая ма­дэр­ні­за­цыя пры­бор­най ба­зы і асвой­ва­юц­ца но­выя ме­та­ды вы­пра­ба­ван­няў.

IMG_2504

Важ­на, што ла­ба­ра­то­рыя акрэ­ды­та­ва­на ў сіс­тэ­ме ра­сій­скай акрэ­ды­та­цыі, для ра­сій­скіх спа­жыў­цоў пра­дук­цыі бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў наш да­ку­мент мае ва­гу, ён пры­ма­ец­ца і пры­зна­ец­ца.

Ка­лі да­лей га­ва­рыць пра на­він­кі, то сё­ле­та ўка­ра­ні­лі ўні­каль­нае аб­ста­ля­ван­не — пе­ра­соў­ную ла­ба­ра­то­рыю для па­вер­кі аў­та­ма­біль­ных ва­гаў гру­за­па­ды­маль­нас­цю да 80 тон. Па­слу­га важ­ная для аграр­ных гас­па­да­рак і та­кіх вя­лі­кіх прад­пры­ем­стваў, як «Крас­на­сель­скбуд­ма­тэ­ры­я­лы», Скі­дзель­скі цук­ро­вы кам­бі­нат. У Бе­ла­ру­сі ін­шай та­кой уста­ноў­кі па­куль ня­ма.

Чым ад­роз­ні­ва­ем­ся яшчэ? Ёсць свая пра­ліў­ная ла­ба­ра­то­рыя — зна­чыць, ква­лі­фі­ка­ва­на вы­ка­наць ра­монт і па­вер­ку пры­бо­раў па ўлі­ку цяп­ла мож­на не толь­кі ў ста­лі­цы, але і ў нас. Ма­ем ад­дзел, які зай­ма­ец­ца ра­мон­там ка­са­вых су­му­ю­чых апа­ра­таў. Мы ство­ра­ны, каб не прос­та да­па­ма­гаць прад­пры­ем­ствам (у тым лі­ку ганд­лё­вым) — мы ўклю­ча­ны ў іх жыц­цё­вы цыкл. Без той жа па­вер­кі срод­каў вы­мя­рэн­няў — ад ма­но­мет­ра да пры­бо­раў па ры­ды­ё­э­лект­рон­ных вы­мя­рэн­нях — ім не абы­сці­ся. Без гэ­та­га не мо­жа іс­на­ваць ні­вод­нае прад­пры­ем­ства.

IMG_2575

Бы­вае, з-за дэ­фі­цы­ту мес­ца (а ў нас не­вя­лі­кія ла­ба­ра­то­рыі) да­во­дзіц­ца аран­да­ваць пло­шчы на прад­пры­ем­ствах го­ра­да ці на­ват воб­лас­ці. Яшчэ і та­му, што для функ­цы­я­на­ван­ня вы­со­ка­дак­лад­ных срод­каў вы­мя­рэн­ня ства­рыць умо­вы не прос­та. На­прык­лад, на ад­ным з транс­парт­ных прад­пры­ем­стваў го­ра­да ўста­на­ві­лі фран­цуз­скі стэнд для па­вер­кі аў­та­ма­біль­ных та­хог­ра­фаў і спі­до­мет­раў. Та­кі стэнд ёсць толь­кі на Ві­цеб­скім ЦСМС. На ўсю рэс­пуб­лі­ку два стэн­ды. Ва­дзі­це­лям не па­трэб­на зды­маць спі­до­метр — па­вер­ка пра­во­дзіц­ца аў­та­ма­тыч­на, з да­па­мо­гай кам­п'ю­та­ра. А з да­па­мо­гай но­вых дат­чы­каў, якія ня­даў­на за­ку­пі­лі, мо­жам па­ве­рыць спі­до­мет­ры на тэх­ні­цы ў ад­да­ле­ных гас­па­дар­ках, не зды­ма­ю­чы іх з аў­та­ма­бі­ляў. Ста­ра­ем­ся, каб усё, што ро­бім, бы­ло зруч­на за­каз­чы­ку.

За­ка­заў на тую ж па­вер­ку вель­мі мно­га. Ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, за пер­шае паў­год­дзе прай­шлі па­вер­ку 167 ты­сяч адзі­нак пры­бо­раў і ін­шых срод­каў вы­мя­рэн­няў. Толь­кі ў сек­та­ры ме­ха­ніч­ных і геа­мет­рыч­ных ве­лі­чынь ёсць ча­ты­ры транс­парт­ныя адзін­кі, на якіх мы вы­кон­ва­ем ра­бо­ты з вы­ез­дам. З са­бой бя­ром эта­лон­ныя срод­кі вы­мя­рэн­ня і ра­бо­ты пра­во­дзім не­па­срэд­на ў за­каз­чы­ка. Тут так­са­ма свая ці­ка­вая ста­тыс­ты­ка. Па­вер­ку і атэс­та­цыю, рэ­гу­лі­роў­ку (а ў вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці і ра­монт) 95% адзі­нак ва­га­вай гас­па­дар­кі за­каз­чы­ка (асаб­лі­ва ла­ба­ра­тор­ных ва­гаў) вы­кон­ва­ем не­па­срэд­на на мес­цах, у тых умо­вах, у якіх яны пра­цу­юць. Гэ­та зруч­на на­шым парт­нё­рам.

У нас ня­дрэн­ная ла­ба­ра­то­рыя па ра­ды­я­ло­гіі. Яна зай­ма­ец­ца і лёг­кай пра­мыс­ло­вас­цю (што не зу­сім ты­по­ва), вы­пра­ба­ван­ня­мі бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў і ра­бот. Ма­ем доб­ра аб­ста­ля­ва­ную элект­ра­тэх­ніч­ную ла­ба­ра­то­рыю. Пе­ра­лік мож­на пра­цяг­ваць доў­га.

IMG_2668

Мы акрэ­ды­та­ва­ны на пра­вя­дзен­не сер­ты­фі­ка­цый­ных ра­бот як пра­дук­цыі, так і па­слуг. Ад­дзел сер­ты­фі­ка­цыі сіс­тэм кі­ра­ван­ня зай­ма­ец­ца ўка­ра­нен­нем ІSO 9001, НАССР, ІSO 18000, ІSO 14000, ІSO 22000. Прад­пры­ем­ствы, якія па­да­юць за­яў­ку на сер­ты­фі­ка­цыю, хо­чуць атры­маць да­ку­мент аб тым, што яны вы­ве­лі кі­ра­ван­не вы­твор­час­цю, якас­цю пра­дук­цыі, на­ва­коль­ным ася­род­дзем, бяс­пе­кай на прад­пры­ем­стве на еў­ра­пей­скі ўзро­вень. Па­цвяр­джэн­не гэ­та­га — вель­мі сур'­ёз­ны для нас учас­так ра­бо­ты. Ад­каз­нас­ці на­дае той факт, што наш пра­та­кол пры­зна­ец­ца ў Мыт­ным са­ю­зе цал­кам. На­шы ла­ба­ра­то­рыі ўклю­ча­ны ў адзі­ны рэ­естр ор­га­наў па сер­ты­фі­ка­цыі Мыт­на­га са­ю­за. Гэ­та азна­чае, што на­шы пра­та­ко­лы, на­шы сер­ты­фі­ка­ты ма­юць ха­джэн­не на тэ­ры­то­рыі трох кра­ін без уся­ля­ка­га пе­ра­па­цвяр­джэн­ня.

Па­шы­рае сваю дзей­насць сек­тар па ака­зан­ні па­слуг у га­лі­не ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя: яны асвой­ва­юць но­вае аб­ста­ля­ван­не. Бо за­раз, пры ўвя­дзен­ні сіс­тэм ме­недж­мен­ту кі­ра­ван­ня вы­твор­час­цю, зноў ак­ту­аль­нымі ста­лі праб­ле­мы ахо­вы пра­цы, тая ж атэс­та­цыя ра­бо­чых мес­цаў — з улі­кам усіх па­ра­мет­раў: шу­му, віб­ра­цыі, тэм­пе­ра­тур­на­га рэ­жы­му, элект­ра­маг­ніт­ных вы­пра­мень­ван­няў і г.д., з афарм­лен­нем на­леж­ных да­ку­мен­таў.

Су­пра­цоў­ні­ча­ем з на­ву­кай. У Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Ян­кі Ку­па­лы ства­ры­лі фі­лі­ял ка­фед­ры агуль­най фі­зі­кі на ба­зе на­ша­га ад­дзе­ла мет­ра­ло­гіі.

Ма­ем во­пыт пра­мо­га ку­ры­ра­ван­ня вы­твор­чых прад­пры­ем­стваў. Пад­час ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­ча­га аб'­яд­нан­ня «Мас­тоў­дрэў» у нас бы­ла ство­ра­на ка­мі­сія, якая пра­ца­ва­ла ў Мас­тах. Мы да­па­ма­га­лі ім рых­та­ваць усе тэх­ніч­ныя да­ку­мен­ты, і гэ­та бы­ла іс­тот­ная пад­трым­ка.

...Па­дзя­ка­ваў­шы Мі­ка­лаю Мі­ка­ла­е­ві­чу Гры­ню, мы на­кі­ра­ва­лі­ся не­па­срэд­на ў ад­дзе­лы і ла­ба­ра­то­рыі.

IMG_2713

За­да­ча ну­мар адзін

Пы­тан­не, якое перш-на­перш нас зай­ма­ла: ча­му ў цэнт­ры та­кая коль­касць на­вед­валь­ні­каў? Пе­ра­ка­наў­ча ад­каз­вае на яго Іры­на Грын­цэ­віч, на­чаль­нік сек­та­ра сер­ты­фі­ка­цыі хар­чо­вай, сель­ска­гас­па­дар­чай, пар­фу­мер­на-кас­ме­тыч­най пра­дук­цыі і мы­ю­чых срод­каў.

— Сён­ня за­да­ча ну­мар адзін — рэг­ла­мен­ты Мыт­на­га са­ю­за. Да нас пры­хо­дзяць лю­дзі з са­мых раз­на­стай­ных ар­га­ні­за­цый, у тым лі­ку з буй­ных прад­пры­ем­стваў, ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі. Што вы і ба­чы­лі. Усе яны прый­шлі за кан­суль­та­цы­яй, бо хо­чуць пра­віль­на па­бу­да­ваць свой біз­нес. Для гэ­та­га па­трэб­на дак­лад­на за­хоў­ваць па­тра­ба­ван­ні да­стат­ко­ва скла­да­на­га за­ка­на­даў­ства — сён­ня цяж­ка­ва­та ў ім ра­за­брац­ца. Пе­ра­ход­ны пе­ры­яд скла­да­ны яшчэ і та­му, што іс­нуе ста­рое за­ка­на­даў­ства і да­ба­ві­ла­ся за­ка­на­даў­ства Мыт­на­га са­ю­за. Част­ка пра­дук­цыі вы­пус­ка­ец­ца згод­на са ста­рым за­ка­на­даў­ствам, а част­ка па­він­на ўжо ад­па­вя­даць но­ва­му. Мар­кі­роў­ка ра­ней бы­ла пры­ня­та ад­на, а тут — ін­шая. І по­тым, рэг­ла­мент жа не адзін, іх шмат. Ад­ны ўста­наў­лі­ва­юць агуль­ныя па­тра­ба­ван­ні да ўсіх ві­даў пра­дук­цыі, ін­шыя — да кан­крэт­ных ві­даў, груп. Ка­лі ўзяць хар­чо­вую пра­дук­цыю, то на тую ж каў­ба­су ў нас дзей­ні­чае пяць рэг­ла­мен­таў. І кож­ны па­трэб­на ве­даць і ўмець пры­мя­ніць.

Рэг­ла­мен­ты на­пі­са­ны для трох кра­ін. Кож­ная мае на­цы­я­наль­ныя асаб­лі­вас­ці і тра­ды­цыі, і ў кож­най па­куль што дзей­ні­ча­юць свае ўлас­ныя стан­дар­ты. Уні­фі­ка­ваць па­тра­ба­ван­ні вель­мі цяж­ка. Бы­вае, што чы­та­еш у рэг­ла­мен­це ней­кае па­тра­ба­ван­не, якое трак­ту­ец­ца па-роз­на­му ў кож­най кра­і­не. А мы аба­вя­за­ны да­па­ма­гаць ай­чын­ным вы­твор­цам вы­хо­дзіць на рын­кі Мыт­на­га са­ю­за, на су­свет­ны ры­нак. Ка­лі не ра­зу­ме­ем трак­тоў­ку ней­ка­га но­ва­га да­ку­мен­та, які дзей­ні­чае ў трох на­шых кра­і­нах, то час­та звяз­ва­ем­ся з ра­сій­скі­мі ка­ле­га­мі, каб прый­сці да агуль­на­га мер­ка­ван­ня і да­вес­ці агуль­ную па­зі­цыю да на­ша­га вы­твор­цы. І та­ды ў яго не па­він­на быць праб­лем на ра­сій­скім рын­ку.

Каб ву­чыць ін­шых, да­во­дзіц­ца са­ма­стой­на пра­ца­ваць з да­ку­мен­та­мі, вель­мі мно­га ву­чыц­ца са­мім, у тым лі­ку ў га­лі­но­вым ін­сты­ту­це па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі. А яшчэ па­шы­раць воб­ласць сва­ёй акрэ­ды­та­цыі, зда­ваць эк­за­ме­ны і атрым­лі­ваць ад­па­вед­ныя сер­ты­фі­ка­ты кам­пе­тэнт­нас­ці (вы маг­лі ба­чыць над ра­бо­чы­мі ста­ла­мі на­шых су­пра­цоў­ні­каў ад­ра­зу не­каль­кі та­кіх сер­ты­фі­ка­таў).

Та­кім чы­нам, што­дзень аказ­ва­ем ме­та­дыч­ную і кан­суль­та­тыў­ную да­па­мо­гу дзя­сят­кам прад­стаў­ні­коў прад­пры­ем­стваў і ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам.

IMG_2762

На­ма­ган­ні па­тро­іў Мыт­ны са­юз

У на­чаль­ні­ка вы­пра­ба­валь­най ла­ба­ра­то­рыі На­тал­лі Шам­рук па­ці­ка­ві­лі­ся, што ў яе пра­цы змя­ні­ла­ся з ус­туп­лен­нем Бе­ла­ру­сі ў Мыт­ны са­юз.

— З'я­віў­ся той но­вы кі­ру­нак у на­шай дзей­нас­ці, пра які вам ужо ка­за­лі: мы па­ча­лі пра­во­дзіць вы­пра­ба­ван­ні яшчэ і пра­дук­цыі лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. Бо на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, ды і ўся­го Мыт­на­га са­ю­за, ус­ту­пі­лі ў сі­лу тэх­ніч­ныя рэг­ла­мен­ты (ТР) Мыт­на­га са­ю­за. І згод­на з гэ­ты­мі ТР пра­дук­цыя, якую вы­пус­ка­юць на­шы вы­твор­цы, а так­са­ма тая, што ўво­зіц­ца на тэ­ры­то­рыю рэс­пуб­лі­кі ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі, пад­ля­гае аба­вяз­ко­ва­му дэк­ла­ра­ван­ню і сер­ты­фі­ка­цыі. І каб у поў­ным аб'­ёме за­бяс­пе­чыць пра­вя­дзен­не вы­пра­ба­ван­няў, каб за­каз­чы­кі не ез­дзі­лі па кра­і­не ў по­шу­ку та­кіх ла­ба­ра­то­рый, а маг­лі пра­вес­ці ўсё на мес­цы, пе­рад на­мі і бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча асва­ен­ня ме­та­даў вы­пра­ба­ван­няў пра­дук­цыі лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, — грун­тоў­на ад­каз­вае На­тал­ля Ба­ры­саў­на.

Ад­ным з та­кіх асноў­ных ме­та­даў, які ўпер­шы­ню з'я­віў­ся ў тэх­ніч­ным рэг­ла­мен­це Мыт­на­га са­ю­за ме­на­ві­та па вы­ра­бах лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, з'яў­ля­ец­ца вы­зна­чэн­не ві­ду і ма­са­вай до­лі сы­ра­ві­ны. (Ка­жу­чы спро­шча­на, ад­па­вед­насць са­ста­ву вы­ра­бу та­му, што ўка­за­ны ў мар­кі­роў­цы.) На­прык­лад, су­ад­но­сі­ны ва­лок­наў ба­воў­ны і по­лі­эс­тэ­ру ў мар­кі­роў­цы вы­ра­бу за­яў­ле­ны ад­ны, а на­ша пра­вер­ка па­ка­за­ла, што яны зу­сім ін­шыя. А спа­жы­вец хо­ча на­сіць вы­ра­бы, у якіх больш на­ту­раль­ных ва­лок­наў.

— З якім асар­ты­мен­там вы пра­цу­е­це, На­тал­ля Ба­ры­саў­на?

— З до­сыць шы­ро­кім: з адзен­нем, абут­кам, з вы­ра­ба­мі для дзя­цей і пад­лет­каў, з фут­ра­вы­мі вы­ра­ба­мі... Атры­ма­лі акрэ­ды­та­цыю ў 2013 го­дзе і ўжо ў 2014-м па­спя­хо­ва пра­цу­ем на гэ­тым по­лі дзей­нас­ці. З'я­ві­лі­ся па­ста­ян­ныя клі­ен­ты, якія звяр­та­юц­ца да нас і ча­сам на­ват ка­жуць «дзя­куй» за пра­ве­дзе­ныя вы­пра­ба­ван­ні, за тэр­мі­но­васць і дак­лад­насць. І пры­хо­дзяць да нас паў­тор­на. Шмат да­вя­ло­ся па­пра­ца­ваць з ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі, а праз іх — на­ват з па­стаў­шчы­ка­мі.

Мы цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з прад­пры­ем­ства­мі Гро­дзен­скай воб­лас­ці і пры­хо­дзім да вы­сно­вы, што яны над­звы­чай за­ці­каў­ле­ны ў па­вы­шэн­ні якас­ці сва­ёй пра­дук­цыі. Гэ­та па­цвяр­джа­ец­ца вы­пра­ба­ван­ня­мі, што пра­вод­зяц­ца ў на­шай ла­ба­ра­то­рыі.

— А што з хар­чо­вай пра­дук­цы­яй?

— Па-ра­ней­ша­му на­шым кло­па­там за­ста­ец­ца якасць хар­чо­вай пра­дук­цыі, яе вы­пра­ба­ван­ні — клю­ча­вы кі­ру­нак і за­раз, — пра­цяг­вае На­тал­ля Шам­рук. — У тым лі­ку пра­дук­цыі на экс­парт. І мы со­чым за якас­цю ім­пар­ту. Час­та звяр­та­юц­ца фір­мы і пры­ват­ныя прад­пры­маль­ні­кі, якія зай­ма­юц­ца ўво­зам ім­парт­най пра­дук­цыі на бе­ла­рус­кі ры­нак. Яны за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб пра­дук­цыя бы­ла сер­ты­фі­ка­ва­на, дэк­ла­ра­ва­на. Мы пра­во­дзім вы­пра­ба­ван­ні і, ка­лі атрым­лі­ва­ем вы­нік ін­шы, чым ён быў, ска­жам так, за­яў­ле­ны, ад­ра­зу па­ве­дам­ля­ем за­каз­чы­ку. Асаб­лі­ва ўваж­лі­ва со­чым за на­яў­нас­цю і коль­кас­цю кан­сер­ван­таў, фар­ба­валь­ні­каў, хар­чо­вых да­ба­вак. Ка­лі яны пе­ра­вы­ша­юць нор­му, та­вар на наш ры­нак, хут­чэй за ўсё, не тра­піць. Так і з ге­не­тыч­на ма­ды­фі­ка­ва­ны­мі пра­дук­та­мі. На­ша ла­ба­ра­то­рыя — адзі­ная ў воб­лас­ці, якая зай­ма­ец­ца вы­зна­чэн­нем на­яў­нас­ці ге­не­тыч­на ма­ды­фі­ка­ва­на­га склад­ні­ка (ГМО) ме­та­дам па­лі­мі­ра­знай лан­цу­го­вай рэ­ак­цыі (ПЦР). На­яў­насць сін­тэ­тыч­ных фар­ба­валь­ні­каў, ара­ма­ты­за­та­раў, бен­з(а)­пі­рэ­на так­са­ма вы­зна­ча­ем толь­кі мы.

Асноў­нае ў на­шай ла­ба­ра­то­рыі — усё ж спе­цы­я­ліс­ты, наш вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ны пер­са­нал. З лі­ку леп­шых я на­за­ву вя­ду­чых ін­жы­не­раў Але­ну Юр'­еў­ну Лу­па­на­ву, Та­ма­ру Фё­да­раў­ну Мень­ко, Га­лі­ну Сця­па­наў­ну Ла­ме­ка, Але­ну Ар­сень­еў­ну Ду­ба­тоў­ку. Усе яны — з вя­лі­кім ста­жам ра­бо­ты, а зна­чыць, і во­пы­там, са­праўд­ныя пра­фе­сі­я­на­лы. І пра­вод­зяць на­ву­чан­не ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў.

На­тал­ля Ба­ры­саў­на зна­ё­міць са сва­ёй гас­па­дар­кай. На цу­доў­на аб­ста­ля­ва­ных ра­бо­чых мес­цах — вя­лі­кае мност­ва са­мых раз­на­стай­ных пры­бо­раў з кам­п'ю­тар­ным на­чын­нем. Вы­со­ка­дак­лад­ны спект­ра­фа­то­метр япон­скай вы­твор­час­ці, рэ­фрак­то­мет­ры, да­лей — цэ­лае ся­мей­ства звыш­дак­лад­ных вад­ка­сных і га­за­вых хра­ма­тог­ра­фаў. По­бач — цэнт­ры­фу­га для вы­зна­чэн­ня тлус­тас­ці та­го ж ма­ла­ка, і яшчэ ад­на — для со­ка­вай пра­дук­цыі. Аб'­ём­ную до­лю мя­ка­ці ў со­ках вы­зна­чае толь­кі гэ­тая ла­ба­ра­то­рыя. Цал­кам кам­п'ю­та­ры­за­ва­ныя пры­бо­ры для ін­шых грун­тоў­ных фі­зі­ка-хі­міч­ных вы­пра­ба­ван­няў. І ўсім гэ­тым ба­гац­цем па­трэб­на ва­ло­даць дас­ка­на­ла. Коль­касць эк­ра­наў ноў­тбу­каў на ра­бо­чых ста­лах су­пра­цоў­ні­каў да­ла пад­ста­ву па­жар­та­ваць: «Ва­шы су­пра­цоў­ні­кі больш хі­мі­кі ці кам­п'ю­тар­шчы­кі?» Ад­каз гас­па­ды­ні гэ­та­га па­ла­ца дак­лад­ных вы­мя­рэн­няў быў та­кім: «Больш хі­мі­кі. Але і кам­п'ю­тар­шчы­кі так­са­ма. Ва­ло­дан­не су­час­ны­мі ме­та­да­мі вы­пра­ба­ван­няў аба­вяз­ко­вае, у тым лі­ку з да­па­мо­гай вы­лі­чаль­най тэх­ні­кі».

Ня­гле­дзя­чы на пе­ра­гру­жа­насць но­вым аб­ста­ля­ван­нем, у ла­ба­ра­тор­ных па­ко­ях свет­ла, пра­стор­на, усё зі­ха­ціць чыс­ці­нёй.

Нас зна­ё­мяць з вя­ду­чым ін­жы­не­рам Але­най Лу­па­на­вай, пра якую мы чу­лі шмат доб­рых слоў ад кі­раў­ніц­тва. Яна, між ін­шым, ста­я­ла ка­ля вы­то­каў гэ­тай ла­ба­ра­то­рыі.

— Тра­пі­ла сю­ды пас­ля за­кан­чэн­ня ў 1991 го­дзе Мінск­ага тэх­на­ла­гіч­на­га ін­сты­ту­та, — ко­рат­ка рас­ка­за­ла Але­на Юр'­еў­на. — Усё жыц­цё ха­це­ла зай­мац­ца хі­мі­яй і лі­чу, што зай­ма­ю­ся як­раз той спра­вай, пра якую і ма­ры­ла. Праў­да, не­ка­то­ры час пра­ца­ва­ла ў аб­лас­ной са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­най стан­цыі, а ўжо по­тым прый­шла сю­ды. З та­го ча­су аб­ста­ля­ван­не і ме­та­ды да­сле­да­ван­няў кар­ды­наль­на па­мя­ня­лі­ся. За­раз усё больш су­час­нае, больш дак­лад­нае. Па­тра­ба­ван­ні да вы­ні­каў вель­мі вы­со­кія, та­му мы па­ста­ян­на пе­ра­жы­ва­ем за дак­лад­насць вы­мя­рэн­няў, каб усё бы­ло вы­ка­на­на ме­на­ві­та на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні.

IMG_2812

Нас зна­ё­мяць і са ста­лы­мі ра­бот­ні­ка­мі, і з ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там Воль­гай Вярс­так, якая сё­ле­та прый­шла ў ла­ба­ра­то­рыю пас­ля за­кан­чэн­ня Гро­дзен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ста­жы­роў­ку яна пра­хо­дзіць у Та­ма­ры Фё­да­раў­ны Мень­ко, над­звы­чай во­пыт­на­га вя­ду­ча­га ін­жы­не­ра.

— Ву­чу­ся пра­ца­ваць на вель­мі скла­да­ным, вы­со­ка­дак­лад­ным атам­ным ад­сарб­цый­ным спект­ро­мет­ры. На ім вы­зна­ча­ец­ца на­яў­насць аль­бо ад­сут­насць у пра­дук­цыі цяж­кіх ме­та­лаў — свін­цу, кад­мію, мыш'­я­ку, рту­ці. Для мя­не ўсё но­вае, ці­ка­вае і па­куль скла­да­нае. Але па­да­ба­ец­ца вель­мі, і ду­маю, што до­пуск для ра­бо­ты на атам­ным спект­ро­мет­ры я аба­вяз­ко­ва атры­маю.

Да со­тых до­ляў мік­ра­мет­ра

У ад­дзе­ле мет­ра­ло­гіі на­чаль­нік сек­та­ра ме­ха­ніч­ных і геа­мет­рыч­ных вы­мя­рэн­няў Га­лі­на Ва­сі­люк так­са­ма рас­па­вя­дае пра цес­ныя су­вя­зі з вы­твор­час­цю.

— Ары­ен­ту­ем­ся на тое, што па­трэб­на прад­пры­ем­ствам, рэ­гі­ё­ну ў цэ­лым. Якія пры­бо­ры ім не­аб­ход­ны, якія ра­бо­ты па­трэб­на вы­ка­наць — і ў пэў­най сту­пе­ні пад­строй­ва­ем­ся пад іх. І ўсе вы­мя­рэн­ні па­трэб­на ра­біць гра­мат­на, у поў­най ад­па­вед­нас­ці з тэх­ніч­най нар­ма­тыў­на-пра­ва­вой да­ку­мен­та­цы­яй, што дзей­ні­чае сён­ня ў кра­і­не.

Но­вы ім­пульс ра­бо­це на­да­ло на­быц­цё комп­лек­су па па­вер­цы аў­та­цыс­тэр­наў і рэ­зер­ву­а­раў. Ча­ка­ем па­стаў­ку з Санкт-Пе­цяр­бур­га ўста­ноў­кі для па­вер­кі кан­ца­вых мер даў­жы­ні. Па­куль вы­кон­ва­ем гэ­та на ін­тэр­фе­ро­мет­рах, і дак­лад­насць у мно­гім за­ле­жыць ад ча­ла­ве­ча­га фак­та­ра. На­прык­лад, ад та­го, як па­ве­ры­цель па­кла­дзе ме­ру. А дак­лад­насць вы­мя­рэн­няў вель­мі вя­лі­кая — да со­тых до­ляў мік­ра­мет­ра. На­шы спе­цы­я­ліс­ты дак­лад­насць заў­сё­ды за­бяс­печ­ва­юць, але пры ра­бо­це з ін­тэр­фе­ро­мет­рам вель­мі стам­ля­ец­ца во­ка ча­ла­ве­ка, пры­ка­ва­нае да аку­ля­ра на пра­ця­гу дня. Но­вая ўста­ноў­ка, якая мае пра­грам­нае асна­шчэн­не, да­зво­ліць па­вы­сіць пра­дук­цый­насць пра­цы, бо ўсе апе­ра­цыі вы­кон­вае аў­та­ма­тыч­на.

За­куп­ля­ем та­хі­ё­метр для па­вер­кі рэ­зер­ву­а­раў геа­мет­рыч­ным ме­та­дам. Ка­лі ча­ла­век пра­цуе з та­кі­м пры­бо­рам, хіб­насць яко­га на ад­лег­лас­ці плюс-мі­нус адзін мі­лі­метр, а хібнасць вуг­ла плюс-мі­нус ад­на се­кун­да, яго ін­тэ­ле­кту­аль­ны ўзро­вень па­ві­нен быць вель­мі вы­со­кім. Та­хі­ё­метр так­са­ма дасць маг­чы­масць спе­цы­я­ліс­там не так стам­ляц­ца. Ва ўся­кім ра­зе не па­трэб­на бу­дзе кож­ны раз уз­бі­рац­ца на тыя ж рэ­зер­ву­а­ры. Усё бу­дзе вы­кон­вац­ца з над­звы­чай­най дак­лад­нас­цю ў не­каль­кі пры­ёмаў... з зям­лі.

Пра вы­со­кія па­тра­ба­ван­ні да ін­тэ­ле­кту пра­цаў­ні­ка цэнт­ра пра­цяг­ва­ем раз­мо­ву з Лі­дзі­яй Ця­рэш­ка. У цэнт­ры Лі­дзія Пят­роў­на пра­цуе 35 га­доў.

— Дзяр­жаў­ныя вы­пра­ба­ван­ні срод­каў вы­мя­рэн­ня — гэ­та па ін­тэ­ле­кту­аль­най на­груз­цы — са­мая ад­каз­ная і па­тра­бу­ю­чая вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі мет­ро­ла­га пра­ца. Па­трэб­ны вя­лі­кі за­пас ве­даў і не мен­шы во­пыт ра­бо­ты. Вы пы­та­е­це­ся, ча­му гэ­та вы­со­ка­ін­тэ­ле­кту­аль­ная пра­ца? Каб за­цвер­дзіць тып срод­каў вы­мя­рэн­ня і ўнес­ці іх у дзяр­жаў­ны рэ­естр, па­трэб­на спа­чат­ку аца­ніць вы­твор­чы пра­цэс — як вы­раб­ля­ец­ца пры­бор, як ажыц­цяў­ля­ец­ца ўва­ход­ны кант­роль, а так­са­ма кант­роль на ста­дыі ства­рэн­ня і на за­ключ­най ста­дыі. Як яны за­бяс­пе­ча­ны мет­ра­ла­гіч­на, як пра­вод­зяц­ца вы­пра­ба­ван­ні, у тым лі­ку на патрабаванні рэгламентаў Мытнага саюза. Прад­пры­ем­ства-вы­твор­ца па­він­на да­ка­заць, што яны ўсё ро­бяць згод­на з дзе­ю­чы­мі ў кра­і­нах нор­ма­мі і тэх­ніч­ны­мі рэг­ла­мен­та­мі. А на­шым спе­цы­я­ліс­там па­трэб­на ўсё гэ­та аца­ніць, ве­да­ю­чы і са­мі пры­бо­ры, і да­ку­мен­та­цыю. Вось ча­му ад­бор кад­раў у нас до­сыць па­тра­ба­валь­ны і па­чы­на­ец­ца яшчэ ў пе­ры­яд сту­дэнц­кай вы­твор­чай прак­ты­кі. Пры­гля­да­ем­ся да мо­ла­дзі і са­мых та­ле­на­ві­тых за­пра­ша­ем да ся­бе. Да­рэ­чы, у нас у ад­дзе­ле да­стат­ко­ва ма­ла­ды, ха­ця і во­пыт­ны ка­лек­тыў. Пра гэ­та свед­чыць ха­ця б та­кі факт. Дзяр­жаў­ныя вы­пра­ба­ван­ні пра­во­дзім па за­яў­ках як ай­чын­ных, так і за­меж­ных фір­маў. Дзярж­стан­дарт не­ад­на­ра­зо­ва да­ру­чаў Гро­дзен­ска­му ЦСМС пра­вя­дзен­не вы­пра­ба­ван­няў пра­дук­цыі як гро­дзен­скіх, так і мін­скіх за­каз­чы­каў.

Хто вы­ру­чыў «іпэш­ні­ка»

Мы га­ва­ры­лі ўжо, што, ка­лі ў су­вя­зі са ства­рэн­нем Мыт­на­га са­ю­за быў уве­дзе­ны цэ­лы шэ­раг но­вых тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў, а ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці не бы­ло акрэ­ды­та­ва­най ла­ба­ра­то­рыі, цэнтр аб­на­віў сваю вы­пра­ба­валь­ную ба­зу і асво­іў но­выя ме­та­ды кант­ро­лю. Да справы падключылася і лабараторыя радыяцыйна-экалагічных і геаметрычных вымярэнняў.

— У но­вым для ся­бе кі­рун­ку — выпрабаванні прадукцыі лёгкай прамысловасці, абутку, футравых, скургалантарэйных і цэлага шэрагу іншых вырабаў — пра­цу­ем у асноў­ным з біялагічнымі і ме­ха­ніч­ны­мі па­ра­мет­ра­мі, — рас­каз­вае на­чаль­нік ла­ба­ра­то­рыі Ні­на Га­ла­вен­чык. — Для ча­го на­бы­лі шмат выпрабавальнага абсталявання, у тым ліку ўні­вер­саль­ную вы­пра­ба­валь­ную ма­шы­ну, клі­ма­тыч­ную ка­ме­ру і ка­ме­ру для па­раў­на­ння ко­ле­раў, спе­цы­яль­ную праль­ную ма­шы­ну (на іх вя­дзец­ца вы­зна­чэн­не ўстой­лі­вас­ці афар­боў­кі тэкс­тыль­ных ма­тэ­ры­я­лаў да мыц­ця, трэн­ня, по­ту) і іншае.

У лабараторных памяшканнях мы назіралі, як вы­пра­ба­валь­ная ма­шы­на ад­дзі­рае аб­ца­сы ад абут­ку, спра­буе па­дэ­шву на раз­рыў і гнут­касць, пра­вя­рае, на­коль­кі тры­ва­ла да яе пры­шы­ты верх. а на скур­га­лан­та­рэй­ных вы­ра­бах пра­вя­раецца моц­насць ні­тач­на­га шва, раз­рыў­ная на­груз­ка ру­чак і г.д.

З дапамогай лабараторыі бы­ла зня­та хва­ля не­за­да­во­ле­нас­ці ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якім для атры­ман­ня ад­па­вед­ных да­ку­мен­таў на якасць за­ве­зе­най імі пра­дук­цыі па­трэб­на бы­ло звяр­тац­ца ў ста­ліцу. «Мы пра­вя­лі вель­мі вя­лі­кую ра­бо­ту для на­ша­га ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су, каб яны маг­лі раз­ві­ваць яго і аказ­ваць на­сель­ніц­тву па­слу­гі па продажу якасных тавараў», — лі­чыць Ні­на Ры­го­раў­на.

Гэ­та ж са­мая ла­ба­ра­то­рыя ў свой час іс­тот­на да­па­маг­ла і бу­даў­ні­кам воб­лас­ці, ка­лі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб сер­ты­фі­ка­цыі ра­бот і па­слуг у бу­даў­ніц­тве. Бы­лі апе­ра­тыў­на асвое­ны і ўка­ра­нё­ны ў прак­ты­ку ме­то­ды­кі вы­мя­рэн­няў для бу­даў­ні­чай ін­дуст­рыі. Безумоўна, лабараторыя па-ранейшаму займаецца і праверкай паказчыкаў радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі.

Ад­ным сло­вам, са свя­там!

У цэнт­ры ў нас ад­бы­ло­ся шмат ці­ка­вых су­стрэч. Га­лоў­ны ін­жы­нер цэнт­ра, на­чаль­нік ад­дзе­ла элект­рыч­ных вы­мя­рэн­няў і на­лад­кі Ва­ле­рый Мас­ке­віч га­ва­рыў не толь­кі пра па­слу­гі па ра­мон­це срод­каў вы­мя­рэн­няў — ад ме­ха­ніч­ных да элект­рон­ных ва­гаў, як ла­ба­ра­тор­ных, так і аў­та­ма­біль­ных. А так­са­ма сіс­тэм аў­та­ма­тыч­на­га рэ­гу­ля­ван­ня цяп­ла, якія да­зва­ля­юць спа­жыў­цу эка­но­міць яго да 30-40 пра­цэн­таў. Ён за­пра­сіў за­каз­чы­каў звяр­тац­ца ў акрэ­ды­та­ва­ную элект­ра­тэх­ніч­ную ла­ба­ра­то­рыю, асна­шча­ную са­мым су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем. На­прык­лад, цеп­ла­ві­за­ры да­зва­ля­юць аказ­ваць па­слу­гі ў га­лі­не не­раз­бу­раль­на­га кант­ро­лю, вы­зна­чыць ка­э­фі­цы­ент цеп­ла­вой пра­ні­каль­нас­ці бу­дын­ка.

На­шы­мі кам­пе­тэнт­ны­мі су­бя­сед­ні­ка­мі бы­лі так­са­ма вя­ду­чы ін­жы­нер па ар­га­ні­за­цыі пра­цы Ула­дзі­мір Мі­хай­ла­віч Шыш — бы­лы ды­рэк­тар цэнт­ра, ча­ла­век вель­мі да­свед­ча­ны і па-ра­ней­ша­му не­спа­кой­ны, нераў­на­душ­ны; Вік­тар Ген­ры­ха­віч Юш­ке­віч — гас­па­дар ла­ба­ра­то­рыі, у якой мож­на па­ве­рыць тэр­мо­мет­ры, тэр­ма­пе­ра­ўтва­раль­ні­кі, тэр­ма­па­ры і ін­шыя пры­бо­ры ў дыя­па­зо­не тэм­пе­ра­тур ад мі­нус 40 да плюс 300. (Да­рэ­чы, на мес­цы ла­ба­ра­то­рыі не­ка­лі быў ста­ры га­раж; бу­ды­нак яго рэ­кан­стру­я­ва­лі і да­лі но­вае жыц­цё.) Шмат ці­ка­ва­га рас­ка­за­лі ін­шыя спе­цы­я­ліс­ты.

Ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча і раз­мо­ва з ды­рэк­та­рам цэнт­ра Мі­ка­ла­ем Ка­ва­лё­вым. Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч мае ба­га­ты во­пыт кі­раў­ніц­кай ра­бо­ты, у цэнтр прый­шоў ча­ты­ры га­ды та­му. Рас­каз­вае, што яго ад­ра­зу па-доб­ра­му ўра­зіў ка­лек­тыў.

— Са­мае асноў­нае ў лю­бой спра­ве — ка­лек­тыў, — лі­чыць Мі­ка­лай Ка­ва­лёў. — А ка­лек­тыў тут па­да­бра­ны цу­доў­ны, за што я асаб­лі­ва ўдзяч­ны Ула­дзі­мі­ру Мі­хай­ла­ві­чу Шы­шу. Ён згур­та­ва­ны, ство­ра­на не­звы­чай­на цёп­лая ат­мас­фе­ра. Гэ­та пра­фе­сі­я­на­лы, якія сме­ла аб­мяр­коў­ва­юць лю­быя тэ­мы і не ба­яц­ца но­вай ра­бо­ты. Па­тэн­цы­ял у ка­лек­ты­ву та­кі, што пра­ца­ваць з ім — ад­но за­да­валь­нен­не. Тым больш што ра­бо­та па сва­ёй сут­нас­ці на­па­ло­ву на­ву­ко­вая, ска­жам так.

Цэнтр — наш ці лю­бы ін­шы — не мо­жа жыць сам па са­бе, на­вош­та ён та­ды? Мы па­він­ны не­па­срэд­на ўплы­ваць на рэ­аль­ны сек­тар, а праз яго — на са­цы­яль­ную сфе­ру.

Мы ха­це­лі б, каб нас уме­лі слу­хаць і па­чуць. Каб на мес­цах не ча­ка­лі, што на­шы спе­цы­я­ліс­ты пры­едуць і ўсё за не­ка­га зро­бяць. Мы мо­жам да­па­маг­чы зра­біць неш­та ста­ноў­чае толь­кі тым, хто сам жа­дае пра­ца­ваць. Так што важ­на слу­хаць і чуць, ра­зам ву­чыц­ца жыць па-но­ва­му. А мы га­то­вы ву­чыц­ца са­мі і да­па­ма­гаць ву­чыць ін­шых.

Пуб­лі­ка­цыю пад­рых­та­ва­лі Ула­дзі­мір Хіль­ке­віч і Яў­ген Пя­сец­кі (фо­та).

УНП 500028553

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.

Грамадства

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

«Не кідай мяне на лецішчы», «Я таксама хачу сустрэць Новы год дома» — такія кранальныя словы бачылі жыхары Масквы на білбордах з сацыяльнай рэкламай пра бяздомных жывёл.

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.