Вы тут

«Вёску на горад не прамяняю!» — кажа яна і прызнаецца, што не супраць завесці і карову


Раз­мер­ка­ван­не — не­бла­гі час, каб вы­зна­чыц­ца, ці га­то­вы ты да­лей пра­ца­ваць на гэ­тым мес­цы, або ва­бяць ця­бе ін­шыя перс­пек­ты­вы. Да­во­лі час­та ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты шу­ка­юць шчас­ця ў вя­лі­кіх га­ра­дах — там і за­ро­бак боль­шы, і ўмо­вы, маў­ляў, леп­шыя. А На­тал­ля ГО­ЛУБ, ад­пра­ца­ваў­шы па раз­мер­ка­ван­ні ў вёс­цы Ра­вя­ці­чы Бя­ро­заў­ска­га ра­ё­на, не толь­кі за­ста­ла­ся на ра­ней­шым мес­цы, але і пра­су­ну­ла­ся па служ­бо­вай лес­ві­цы. І мя­няць вёс­ку на го­рад па­куль не збі­ра­ец­ца...

5-17

Што пры­вя­ло ўра­джэн­ку Баб­руй­ска, вы­дат­ні­цу ву­чо­бы (На­тал­ля скон­чы­ла з ад­зна­кай у 2010 го­дзе Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную сель­ска­гас­па­дар­чую ака­дэ­мію) у ААТ «Ві­нец» Бя­ро­заў­ска­га ра­ё­на, — на­пэў­на, пер­шае пы­тан­не, якое ўзні­кае ў га­ла­ве. «Раз­мер­ка­ван­не я шу­ка­ла са­ма, — пры­зна­ец­ца дзяў­чы­на. — І на той мо­мант ні­я­кіх за­пы­таў з Баб­руй­ска ці Баб­руй­ска­га ра­ё­на не бы­ло. Прый­шла на дум­ку Бя­ро­заў­шчы­на — гэ­та зна­ё­мыя мне з дзя­цін­ства мяс­ці­ны: тут, у вёс­цы Га­лі­цы, на­ра­дзі­ла­ся мая ма­ці, кож­нае ле­та мы з сям'­ёй вы­яз­джа­лі сю­ды. А мес­ца пра­цы — ААТ «Ві­нец» — зна­хо­дзіц­ца ў аг­ра­га­рад­ку Ра­вя­ці­чы, што ў трох кі­ла­мет­рах ад Га­лі­цаў».

На­тал­ля скон­чы­ла фа­куль­тэт бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку па спе­цы­я­лі­за­цыі «бух­гал­тар­скі ўлік, ана­ліз і аў­дыт у АПК». У ААТ «Ві­нец» ма­ла­ды спе­цы­я­ліст пра­ца­ва­ла бух­гал­та­рам, праз не­ка­то­ры час ста­ла на­мес­ні­кам га­лоў­на­га бух­гал­та­ра. Пас­ля го­да ад­пра­цоў­кі На­тал­ля па­сту­пі­ла ў Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на фа­куль­тэт дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня і пра­ва і з мі­ну­ла­га го­да зай­мае па­са­ду сак­ра­та­ра-юрыс­кон­суль­та. Та­кім чы­нам, дзяў­чы­на пра­цяг­ну­ла сваё раз­мер­ка­ван­не.

— Ра­ней, ка­лі пра­ца­ва­ла бух­гал­та­рам, буд­ні бы­лі па­доб­ныя адзін да ад­на­го: з ра­ні­цы ся­дзеш на пра­цоў­нае мес­ца — і не ўста­еш да 6 га­дзін ве­ча­ра, — шчы­ра пры­зна­ец­ца На­тал­ля Го­луб. — Ця­пер ста­ла больш ма­біль­най: у мя­не з'я­ві­ла­ся шмат зна­ё­мых, на­ладж­ва­юц­ца су­вя­зі — я вы­яз­джаю ў ка­ман­дзі­роў­кі.

Воль­на­га ча­су ста­ла больш, а ў абе­дзен­ны пе­ра­пы­нак — цэ­лыя дзве га­дзі­ны — дзяў­чы­на па­спя­вае і ад­па­чыць, і з'ез­дзіць па спра­вах у го­рад.

— Ка­лі па­сту­па­ла на «бух­гал­тар­скі ўлік», то ра­зу­ме­ла, што гэ­та маё ад пры­ро­ды, — уз­гад­вае ма­ла­ды спе­цы­я­ліст. — Ма­тэ­ма­ты­ка мне да­ец­ца лёг­ка. Па пер­шым ча­се зда­ра­ла­ся і та­кое, што ся­дзе­ла па на­чах, але ра­бі­ла сваю спра­ву, бо ве­да­ла — пад­вя­ду лю­дзей, ка­лі не зраб­лю. Ка­лек­тыў мне так­са­ма па­да­ба­ец­ца...

Юрыс­пру­дэн­цыю На­тал­ля вы­бра­ла па ўлас­ным жа­дан­ні: у жыц­ці зда­ра­ла­ся шмат сі­ту­а­цый, ка­лі па­тра­ба­ва­лі­ся ве­ды ме­на­ві­та ў гэ­тай га­лі­не. Дзяў­чы­на па­ду­ма­ла, што змо­жа са­ма­стой­на раз­бі­рац­ца з та­кі­мі пы­тан­ня­мі, а яшчэ бы­ла ма­ра атры­маць дру­гую вы­шэй­шую аду­ка­цыю.

Па­куль пе­ра­бі­рац­ца ў Бя­ро­зу дзяў­чы­на не пла­нуе, хоць і пры­зна­ец­ца — ка­лісь­ці та­кое жа­дан­не бы­ло. Пра свой вы­бар яна не шка­дуе. У Га­лі­цах ёсць улас­ны дом, які за­стаў­ся ад сва­я­коў, ды не­вя­ліч­кая гас­па­дар­ка — ага­род, ку­ры, са­ба­ка і ка­ты.

«Я та­кі ча­ла­век, што на­ват ка­лі і бу­ду жыць у го­ра­дзе, то аба­вяз­ко­ва з участ­кам, — раз­ва­жае На­тал­ля. — Не пры­піс­ваю ся­бе ні да га­рад­скіх, ні да сель­скіх жы­ха­роў — ува мне па­па­лам і та­го, і дру­го­га. Ду­ма­ла на­ват пра тое, што мож­на бы­ло б і ка­ро­ву за­вес­ці, але з-за вы­ез­даў на се­сію не­маг­чы­ма на­доў­га па­кі­нуць на ка­гось­ці сваю гас­па­дар­ку».

Ага­род — спра­ва доб­рая і ка­рыс­ная, але і На­тал­лі, на­пэў­на ж, хо­чац­ца больш ці­ка­ва­га ад­па­чын­ку... Ад­нак ёй ха­пае з га­ла­вой ме­ра­пры­ем­стваў, якія пра­вод­зяц­ца ў аг­ра­га­рад­ку, на­прык­лад, се­зон­ныя свя­ты. Зрэш­ты, і да Бя­ро­зы не­да­лё­ка, а там ёсць і Ля­до­вы па­лац, і ба­сейн. Дзяў­чы­на яшчэ са школь­ных ча­соў пра­фе­сій­на зай­ма­ец­ца пе­ша­ход­ным ту­рыз­мам. За тры га­ды знай­шла ў Бя­ро­зе ад­на­дум­цаў, з які­мі ра­зам ез­дзіць на спа­бор­ніц­твы.

— У вы­хад­ныя аба­вяз­ко­ва вы­бі­ра­ю­ся на ры­нак: для са­ба­кі і ка­тоў трэ­ба на­быць корм і са­бе неш­та пры­ку­піць, — рас­па­вя­дае На­тал­ля. — А ка­лі адзен­не шу­каю, то ма­гу і ў Мінск па­ехаць.

Інф­ра­струк­ту­ра і ўмо­вы ў вёс­цы дзяў­чы­ну цал­кам за­да­валь­ня­юць. «У мя­не ня­ма асаб­лі­вых па­тра­ба­ван­няў, ды і да­мок у мя­не прос­цень­кі, без вы­год, — ад­зна­чае су­раз­моў­ца. — Ня­даў­на пры­еха­ла ад­на дзяў­чы­на — ма­ла­ды спе­цы­я­ліст — але ёй не спа­да­ба­ла­ся, што ў до­ме на ле­та ад­клю­ча­юць га­ра­чую ва­ду. Для мя­не та­кая сі­ту­а­цыя цал­кам нар­маль­ная. Вы­год ня­ма, за­тое дом свой. На пра­цу да­бі­ра­ю­ся на ве­ла­сі­пе­дзе. Да Бя­ро­зы 10 кі­ла­мет­раў». Да­рэ­чы, узім­ку кур­сі­руе аў­то­бус, ад­нак улет­ку да го­ра­да На­тал­ля пры­вык­ла да­бі­рац­ца на спа­да­рож­ным транс­пар­це: дзяў­чы­ну ўжо ўсе ве­да­юць, та­му і пад­во­зяць.

У воль­ны ад пра­цы і гас­па­дар­кі час На­тал­ля час­та ад­па­чы­вае ра­зам з сяб­ра­мі ці сва­я­ка­мі на пры­ро­дзе. «Ня­даў­на су­стра­ка­лі­ся тут з род­ны­мі — яны ў ста­лі­цы жы­вуць і мне зайз­дрос­цяць. Ка­жуць — па­жы­веш тры дні ў Мін­ску, дык хо­чац­ца збег­чы з го­ра­да ў вёс­ку». На­тал­ля ж прос­та зра­бі­ла вы­бар на ка­рысць вёс­кі. Ці за­ста­нец­ца яна ў Ра­вя­ці­чах на­заўж­ды, па­куль за­гад­ваць не бу­дзем, тут ужо як скла­дзец­ца.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Мінск — Бя­ро­за — Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».