Вы тут

Больш за 160 заявак пададзена на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў


Рэкордная колькасць заявак пададзена ў гэтым годзе на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

"Мы праводзім конкурс ужо ў пяты раз, і ў гэтым годзе да нас прыйшло найбольшая колькасць заявак - мы атрымалі на разгляд 162 інавацыйных праекта", - растлумачыў Аляксандр Шумілін.

Па словах старшыні ДКНТ, шмат у чым такая актыўнасць абумоўлена павелічэннем матэрыяльнага ўзнагароджання пераможцам і прызёрам конкурсу. "За 1-е месца, да прыкладу, мы даем 60 тарыфных ставак, а раней было 22", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Уладальнік другога месца атрымае ўзнагароду ў 40 тарыфных ставак (было 13), трэцяга - 20 тарыфных ставак (было 9).

Конкурс праводзіцца па 2 намінацыях: "Лепшы інавацыйны праект" (тут было пададзена 45 заявак) і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" (прадстаўлена 117 праектаў). Найбольшая колькасць заявак, што паступілі ў галіне экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання, праблем будаўніцтва і энергетыкі, IT-тэхналогій, аховы здароўя, сацыяльна-эканамічных праблем.

У гэтым годзе да правядзення конкурсу актыўна падключыўся Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Так, у рамках праекта "100 ідэй для Беларусі" на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў пададзена 72 заяўкі.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Беларускі інавацыйны фонд плануюць правесці семінар-трэнінг для падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароне інавацыйных праектаў. Мяркуецца, што на ім выступяць вядучыя беларускія спецыялісты па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванню.

Аляксандр Шумілін адзначыў, што большасць праектаў-пераможцаў паспяхова ўкараняюцца і паказваюць высокую эфектыўнасць. "Па атрыманых дадзеных, больш за 70% праектаў пераможцаў конкурсу 2010-2012 гадоў паспяхова ўкаранёны, 20% знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі і толькі 10% маюць цяжкасці з укараненнем. Пераможцы 2013 года, якія занялі 1-е і 2-е месцы, паспяхова ўкараняюць праекты , астатнія - знаходзяцца ў працэсе ", - адзначыў ён.

Асноўнай мэтай правядзення Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў з'яўляецца актывізацыя інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. Удзельнікамі мінулых конкурсаў выступалі ВНУ, дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы. За 4 гады існавання конкурсу разгледжана каля 300 праектаў, 103 заяўкі пададзеныя ў 2013 годзе, з іх 72 праекта былі накіраваныя на экспертызу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.