Вы тут

Пайшоў з жыцця рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анатоль Маразевіч


Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анатоль Мікалаевіч Маразевіч памёр 9 лістапада на 67 годзе жыцця.
Цырымонія развітання з Анатолем Макалаевічам пройдзе сёння ў холе вучэбнага корпуса №2 Акадэміі кіравання (вул. К. Маркса, 22). Пачатак - у 11.30.
Беларускі вучоны нарадзіўся 13 чэрвеня 1948 года ва Уладзівастоку (Расія) у сям'і вайскоўца. Доктар тэхнічных навук, прафесар Анатоль Маразевіч займаў пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 15 лістапада 2007 года. Амаль усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціў нацыянальнай сістэме вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі. Займаў пасады прафесарска-выкладчыцкіх работнікаў вядучых універсітэтаў Беларусі. У 1990 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю. У 1991-м яму было прысвоена вучонае званне прафесара. У 2014 годзе атрымаў званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».