Вы тут

Глядзець батлейку!


У сакавіку наступнага года ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна мяркуецца правесці міжнародны фестываль самадзейных батлеечных тэатраў.

Прапанова арганізаваць гэтую імпрэзу, прымеркаваўшы яе да міжнароднага Дня лялечных тэатраў, прагучала за «круглым сталом» на тэму «Роля мясцовай гісторыі, культуры і самабытнага батлеечнага мастацтва ў развіцці сельскіх тэрыторый», які прайшоў у Залессі па ініцыятыве мясцовага дабрачыннага фонду «Паўночныя Афіны».

У цэнтры дыскусіі, у якой удзельнічалі кіраўнікі і рэжысёры батлеечных тэатраў Залескага дома культуры, Мірскага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, музейныя і бібліятэчныя работнікі, кіраўнікі мясцовых органаў улады, былі пытанні папулярызацыі ўнікальнай беларускай традыцыі глядзець батлейку, інтэграцыі гэтага старажытнага мастацтва ў сучасныя ўмовы, перш за ўсё ў рабоце з дзецьмі. Ідэя правядзення міжнароднага фестывалю батлеечных тэатраў была горача падтрымана і ў бліжэйшы час распачнецца яго падрыхтоўка. Ён можа стаць цудоўным падарункам не толькі аматарам гэтага мастацтва, але і да 250-годдзя знакамітага жыхара Залесся, аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

VLUU L100, M100  / Samsung L100, M100

Народны тэатр «Батлейка» Залескага дома культуры. Пастаноўка «Пра бабку Еўку, купальскага дзедку і папараць-кветку».

Фестывалю батлеечных тэатраў будзе аказана арганізацыйная і тэхнічная падтрымка, падкрэсліла член праўлення фонду «Паўночныя Афіны», кіраўнік праекта «Самабытныя традыцыі для павышэння якасці жыцця на вёсцы» Галіна МАЦЮШЭНКА.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?