Вы тут

Як з ва­ды га­рэл­ку ро­бяць


З на­да­куч­лі­вай ці не­за­кон­най рэ­кла­май не толь­кі мож­на, але і трэ­ба зма­гац­ца

На што толь­кі не ідуць рэ­кла­ма­даў­цы, каб па­вя­лі­чыць пры­бы­так свай­го прад­пры­ем­ства! Вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ве­лі­зар­ны ар­се­нал хіт­ры­каў: ад за­над­та лі­та­раль­на­га ра­зу­мен­ня за­ка­на­даў­ства, да ад­маў­лен­ня ад нор­маў эты­кі і ма­ра­лі. Ад­нак па­куп­нік не дрэм­ле, а ўслед за ім заў­сё­ды ідзе і Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю, га­то­вае па­спры­яць та­му, каб за­кон аб рэ­кла­ме вы­кон­ваў­ся. Пра тое, хто больш стро­гі, чым Мін­ган­даль, у пы­тан­ні ад­па­вед­нас­ці рэ­кла­мы, коль­кі ар­ты­ку­лаў ад­каз­нас­ці для ня­дбай­на­га рэ­кла­ма­даў­цы, як зма­гац­ца з не­санк­цы­я­на­ва­най рэ­кла­май і ча­му ня­даў­на ўно­сі­лі­ся па­праў­кі ў за­кон аб рэ­кла­ме — да­ве­даў­ся ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды".

За­кон су­ро­вы, але па­ві­нен быць вы­ка­на­ны

На па­ся­джэн­ні пар­ла­мен­та, якое ад­бы­ло­ся 22 каст­рыч­ні­ка, раз­гля­да­лі­ся па­праў­кі ў За­кон "Аб рэ­кла­ме". Яны пра­ду­гледж­ва­юць ўня­сен­не змен вы­ключ­на для "па­ра­со­на­вых брэн­даў". А гэ­та, да­рэ­чы, стра­тэ­гія па­шы­рэн­ня брэн­да, якая за­клю­ча­ец­ца ў вы­пус­ку пад ад­ной мар­кай ад­ра­зу не­каль­кіх груп та­ва­раў або та­вар­ных ка­тэ­го­рый. Пры гэ­тым у наз­ве та­ва­раў да­мі­нуе імя кам­па­ніі-вы­твор­цы, а ў рэ­кла­ме пра­дук­цыі кам­па­ніі дэ­ман­стру­ец­ца яе ла­га­тып. Гэ­ты пра­ект за­ко­на га­во­рыць пра тое, што пад брэн­да­мі ал­ка­голь­най і ты­ту­нё­вай пра­дук­цыі нель­га бу­дзе рэ­кла­ма­ваць ін­шыя та­ва­ры, якія ні­як не аб­ме­жа­ва­ны для рэ­кла­ма­ван­ня. У ад­па­вед­нас­ці з нор­май, па­праў­кі, якія ўнес­лі ў за­кон, ус­ту­пяць у сі­лу праз 3 ме­ся­цы пас­ля апуб­лі­ка­ван­ня. Ад­нак у СМІ бы­ло мност­ва за­яў, якія ты­чы­лі­ся так­са­ма і за­ба­ро­ны на рэ­кла­му ле­ка­вых прэ­па­ра­таў. Па сло­вах Іны Гаў­рыль­чык, кан­суль­тан­та ўпраў­лен­ня аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў і кант­ро­лю за рэ­кла­май Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю, мі­ністр ганд­лю вы­ка­заў па­зі­цыю, што ён га­то­вы пад­тры­маць за­ба­ро­ну рэ­кла­мы ле­ка­вых срод­каў, ад­нак кан­крэт­на­га пра­ек­та яшчэ ня­ма. Адзін з важ­кіх ар­гу­мен­таў для та­ко­га кро­ку — ба­раць­ба з са­ма­ля­чэн­нем. Год та­му так­са­ма бы­лі ўне­се­ны зме­ны ў па­доб­ным кі­рун­ку. З лі­пе­ня 2013 го­да ўка­зан­не на ля­чэб­ныя ўлас­ці­вас­ці та­ва­раў, якія не з'яў­ля­юц­ца ле­ка­вы­мі срод­ка­мі і ме­ды­цын­скай тэх­ні­кай, за­ба­ро­не­на цал­кам. Гэ­тым ра­ней гра­шы­лі вы­твор­цы зуб­ной па­сты, ёгур­таў, ма­лоч­ных вы­ра­баў. Ужо ця­пер, на­прык­лад, у рэ­кла­ме элект­рон­ных цы­га­рэт нель­га ска­заць, што яны па­зба­вяць ад ты­ту­нё­вай за­леж­нас­ці. Да­рэ­чы, у су­вя­зі з па­праў­ка­мі ў за­ко­не аб рэ­кла­ме, знік­не рэ­кла­ма элект­рон­ных цы­га­рэт, бо яны ма­юць па­да­бен­ства са звы­чай­ны­мі цы­га­рэ­та­мі.

Апош­няя кроп­ля

А што ж ме­на­ві­та ста­ла пад­ста­вай для ўня­сен­ня но­вых па­пра­вак у За­кон "Аб рэ­кла­ме"? За­кон больш за год пра­ца­ваў ста­біль­на. "Хут­ка бу­дзе за­ба­ро­не­на рэ­кла­ма­ваць та­вар­ны знак, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для аба­зна­чэн­ня ал­ка­голь­ных на­по­яў, на піт­ной ва­дзе. Ма­быць, ка­лі вы­твор­цы ал­ка­го­лю ўчы­та­лі­ся ў за­кон і зра­зу­ме­лі, што мож­на рэ­кла­ма­ваць ін­шы та­вар пад па­доб­ным брэн­дам, то ўсе ал­ка­голь­ныя кам­па­ніі пай­шлі па шля­ху вы­твор­час­ці піт­ной ва­ды. Гэ­та не зу­сім ка­рэкт­на ў да­чы­нен­ні да спа­жыў­цоў та­му, што мно­гія скар­дзяц­ца на ад­сут­насць рэ­кла­му­е­май ва­ды ў про­да­жы. І маг­чы­ма, ка­лі б спа­жы­вец быў бы за­да­во­ле­ны, гэ­тую рэ­кла­му не ўспры­ма­лі б як скры­тую рэ­кла­му спірт­ных на­по­яў, дэ­фі­цы­ту якіх у про­да­жы ня­ма", — па­тлу­ма­чы­ла Іна Гаў­рыль­чык.

Так­са­ма іс­ну­юць пры­кла­ды і больш крэ­а­тыў­на­га па­ды­хо­ду ў скры­тай рэ­кла­ме спірт­ных і ты­ту­нё­вых вы­ра­баў. Адзін з вы­твор­цаў ал­ка­голь­ных на­по­яў за­рэ­гіст­ра­ваў пад та­вар­ным зна­кам пра­вя­дзен­не спар­тыў­на­га тур­ні­ру. Рэ­кла­ма бы­ла аформ­ле­на спе­цы­фіч­на: на пра­ця­гу ўся­го ві­дэа­ро­лі­ка ля­та­лі ку­бі­кі лё­ду, як­раз тое, што аса­цы­ю­ец­ца з ал­ка­голь­ным на­по­ем пры чы­тан­ні рэ­кла­мы той кам­па­ніі. Ад­на з ты­ту­нё­вых кам­па­ній рэ­кла­ма­ва­ла па­ляў­ні­чую гас­па­дар­ку, якая на­мя­ка­ла на аса­цы­я­цыю з цы­га­рэ­та­мі.

"Ад­ной з апош­ніх кро­пель, што пры­му­сі­лі пры­няць па­праў­кі ў за­кон аб рэ­кла­ме, стаў па­каз па тэ­ле­ба­чан­ні рэ­клам­на­га ро­лі­ка, дзе бу­тэль­ка для піт­ной ва­ды бы­ла сты­лі­за­ва­на пад фор­му бу­тэль­кі для га­рэл­кі. Фар­маль­на, па ста­рым за­ка­на­даў­стве рэ­кла­ма ні­чо­га не па­ру­ша­ла. Але яна ў гэ­тым вы­пад­ку па­ру­ша­ла за­ка­на­даў­ства аб скры­тай рэ­кла­ме. Уся ас­тат­няя ін­фар­ма­цыя ро­лі­ка пра­ца­ва­ла на пад­трым­ку аса­цы­я­цыі з ал­ка­голь­ным на­по­ем", — рас­ка­за­ла Іна Гаў­рыль­чык.

Хто больш стро­гі?

Мно­гія рэ­кла­ма­даў­цы, якія трап­ля­юць у по­ле зро­ку кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў, вель­мі час­та ка­жуць, што, на­прык­лад, тэкст, ві­зу­аль­ны рад не су­пя­рэ­чаць за­ка­на­даў­ству. Ад­нак рэ­кла­ма раз­гля­да­ец­ца ў су­куп­нас­ці. "Так­са­ма іс­нуе мер­ка­ван­не, што Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю — са­мы стро­гі ор­ган, які зай­ма­ец­ца вы­яў­лен­нем не­даб­ра­якас­най рэ­кла­мы. Ад­нак псі­хо­ла­гі і са­цы­ё­ла­гі, да якіх на­кі­роў­ва­ец­ца па­доб­ная рэ­кла­ма для за­клю­чэн­ня, яшчэ больш стро­гія. Яны со­чаць за пра­мы­мі за­клі­ка­мі, якія ады­гры­ва­юць ро­лю на пад­свя­до­мым уз­роў­ні. Та­му, ка­лі пі­шуц­ца рэ­клам­ныя тэкс­ты, трэ­ба быць вель­мі асця­рож­ным у сва­іх ра­шэн­нях. Бо рэ­кла­ма моц­на ўздзей­ні­чае на пад­свя­до­масць ча­ла­ве­ка, з-за яе вы­со­кай пе­ры­я­дыч­нас­ці", — ад­зна­чы­ла Іна Гаў­рыль­чык.

У Бе­ла­ру­сі ажыц­цяў­ля­ец­ца прэ­вен­тыў­ны кант­роль за рэ­кла­май. Ка­лі рэ­кла­ма­даў­ца раз­мя­шчае знеш­нюю рэ­кла­му, гэ­та ўзгад­ня­ец­ца з мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды. Што так­са­ма да­ты­чыц­ца і рэ­кла­мы на транс­пар­це. Перш чым раз­мяс­ціць рэ­кла­му, па­трэб­на мі­ні­маль­ная юры­дыч­ная кан­суль­та­цыя. Гэ­тая ме­ра за­сце­ра­жэ рэ­кла­ма­даў­цу. Так­са­ма вар­та ад­зна­чыць, што рэ­кла­ма ме­ды­цын­скіх прэ­па­ра­таў уз­гад­ня­ец­ца з Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя. Усё ас­тат­няе — са­ма­стой­ная ад­каз­насць суб'­ек­та гас­па­да­ран­ня, які па­ві­нен кі­ра­вац­ца за­ко­нам аб рэ­кла­ме".

Якая ад­каз­насць?

Па­ру­шэн­ні вы­яў­ля­юц­ца Мі­ніс­тэр­ствам ганд­лю і ўпраў­лен­ня­мі ганд­лю і па­слуг абл­вы­кан­ка­маў і рай­вы­кан­ка­маў.

"Ёсць гра­ма­дзя­не, якія вель­мі ўваж­лі­ва ста­вяц­ца да рэ­кла­мы. На фо­ру­мах у ін­тэр­нэ­це іс­на­ва­ла мер­ка­ван­не, што гэ­та пен­сі­я­не­ры. Ад­нак са скар­га­мі звяр­та­юц­ца гра­ма­дзя­не ва ўзрос­це ад 25 да 40 га­доў. Вель­мі час­та аб­грун­та­ва­на. На­пе­ра­дзе ўсіх па скар­гах — кан­ку­рэн­ты. Яны со­чаць за рэ­кла­май адзін ад­на­го і пі­шуць у ад­па­вед­ныя ін­стан­цыі, каб па­ру­шаль­ні­ка пры­цяг­ну­лі да ад­каз­нас­ці. Ад­нак гэ­та не пад­ста­ва ад­ра­зу за­ба­ра­ніць рэ­кла­му. Кож­ны вы­па­дак раз­гля­да­ец­ца з удзе­лам абод­вух ба­коў і ана­лі­зу­ец­ца на ад­па­вед­насць рэ­кла­мы за­ка­на­даў­ству. У вы­пад­ку, ка­лі зна­хо­дзяц­ца па­ру­шэн­ні, ві­на­ва­тых пры­цяг­ва­юць да ад­каз­нас­ці", — удак­лад­ні­ла Іна Гаў­рыль­чык.

Ёсць 2 ар­ты­ку­лы Ад­мі­ніст­ра­цый­на­га ко­дэк­са, якія пра­ду­гледж­ва­юць ад­каз­насць па за­ка­на­даў­стве аб рэ­кла­ме: ар­ты­кул 12.15, ка­лі га­вор­ка ідзе аб па­ру­шэн­нях агуль­на­га ха­рак­та­ру, і ар­ты­кул 12.26, ка­лі мы га­во­рым пра па­ру­шэн­ні ў рэ­кла­ме ал­ка­голь­ных на­по­яў, пі­ва, сла­ба­ал­ка­голь­ных на­по­яў і ты­ту­нё­вых вы­ра­баў. Ча­сам ро­бяц­ца толь­кі прад­пі­сан­ні. Мно­гія прад­пі­сан­ні раз­гля­да­лі­ся ўжо як па­ка­ран­не. Усё та­му, што, ка­лі пры­бі­ра­юць рэ­кла­му па­вод­ле за­га­ду, рэ­кла­ма­даў­ца ўжо губ­ляе гро­шы, бо рэ­кла­ма не ад­пра­ца­ва­ла за­пла­на­ва­ны пе­ры­яд. Так­са­ма ў гэ­тым вы­пад­ку мо­жа да­да­вац­ца ад­мі­ніст­ра­цый­нае па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе штра­фу. Згод­на з ар­ты­ку­лам 12.15, штраф для юры­дыч­най асо­бы скла­дае ад 20 да 50 ба­за­вых ве­лі­чынь, для ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка — ад 10 да 20, для фі­зіч­най асо­бы — ад 5 па­чы­на­ец­ца мі­ні­маль­ны штраф. У ар­ты­ку­ле 12.26 ня­се ад­каз­насць служ­бо­вая асо­ба юры­дыч­най асо­бы (на­прык­лад, на­чаль­нік ад­дзе­ла рэ­кла­мы). Штра­фы — ад 50 да 100 ба­за­вых ве­лі­чынь. Ад­ной з мер, на­кі­ра­ва­ных на ад­наў­лен­не пра­воў спа­жыў­цоў, ка­лі бы­ла за­пу­шча­на не­дак­лад­ная рэ­кла­ма, дзяр­жаў­ны ор­ган мо­жа аба­вя­заць па­ру­шаль­ні­ка раз­мяс­ціць контр­рэ­кла­му. Гэ­та ка­лі за ўлас­ныя срод­кі па­ру­шаль­ні­ка ў тым жа мес­цы і ў тым жа вы­гля­дзе раз­мя­шча­ец­ца рэ­кла­ма з за­явай, што па­ру­шаль­нік пра­да­ста­віў не­дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю спа­жыў­цу. Та­кіх вы­пад­каў ня­шмат, але яны ме­лі мес­ца.

Як зма­гац­ца са спа­мам?

Ба­раць­ба з не­санк­цы­я­на­ва­най рэ­кла­май до­сыць цяж­кая. Асаб­лі­ва ка­лі гэ­та ты­чыц­ца ліс­то­вак не­вя­лі­ка­га фар­ма­ту. З лі­пе­ня мі­ну­ла­га го­да рэ­кла­ма, якая мае пло­шчу да 0,5 кв. м, ні з кім не ўзгад­ня­ец­ца. Нор­мы за­ка­на­даў­ства ў гэ­тым вы­пад­ку не дзей­ні­ча­юць. Але дзей­ні­ча­юць нор­мы Гра­ма­дзян­ска­га ко­дэк­са. На­прык­лад, ка­лі без да­зво­лу ўлас­ні­ка на­кле­іць рэ­кла­му на сця­ну яго бу­дын­ка. Мож­на па­даць гра­ма­дзян­скі іск, які бу­дзе су­пра­ва­джац­ца да­стат­ко­ва пра­цяг­лым су­до­вым пра­цэ­сам. Як па­тлу­ма­чы­ла Іна Гаў­рыль­чык, хут­чэй за ўсё, ра­за­брац­ца з гэ­тай праб­ле­май мож­на толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі вы доб­ра ве­да­е­це за­ка­на­даў­ства аб рэ­кла­ме і зной­дзе­це там па­ру­шэн­не та­ко­га ха­рак­та­ру.

Так­са­ма За­кон "Аб рэ­кла­ме" аба­вяз­вае рас­паў­сюдж­валь­ні­ка рэ­кла­мы спы­ніць рас­сыл­ку яе на ад­рас спа­жыў­ца, ка­лі той не жа­дае яе атрым­лі­ваць. "Вель­мі час­та рас­паў­сюдж­валь­ні­кі ка­жуць, што не ма­юць тэх­ніч­ных срод­каў для ад­клю­чэн­ня рас­сыл­кі на ваш тэ­ле­фон. Маг­чы­масць заў­сё­ды ёсць, і, ка­лі вам рэ­кла­ма не па­да­ба­ец­ца, звяр­тай­це­ся да та­го, хто рас­сы­лае рэ­кла­му. Па пер­шым ва­шым па­тра­ба­ван­ні ён аба­вя­за­ны спы­ніць рас­сыл­ку рэ­кла­мы. І ў прак­ты­цы бы­ло не­каль­кі вы­пад­каў, ка­лі ма­біль­ныя апе­ра­та­ры пры­цяг­ва­лі­ся да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці на пад­ста­ве зва­ро­ту гра­ма­дзя­ні­на. Для та­го, каб ад­клю­чыць рэ­кла­му на ма­біль­ным тэ­ле­фо­не, у вы­пад­ку, ка­лі яе да­сы­лае ма­біль­ны апе­ра­тар, не трэ­ба за­паў­няць да­ку­мен­ты. Да­стат­ко­ва па­тэ­ле­фа­на­ваць і ад­мя­ніць гэ­тую функ­цыю. Сён­ня за­кон аб рэ­кла­ме па­тра­буе, каб апе­ра­тар (пад под­піс) азна­ё­міў аба­не­нта, што ён мае пра­ва ад­мо­віц­ца ад рас­сыл­кі", — пад­крэс­лі­ла Іна Гаў­рыль­чык.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.