Вы тут

Жыватворнае веры крыніца


Кож­ную ня­дзе­лю, спя­ва­ю­чы ў хо­ры кас­цё­ла імя Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі, які зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Па­раф'­я­на­ва Док­шыц­ка­га ра­ё­на, я не раз між­во­лі за­дум­ва­ла­ся аб тым, як уз­нік­ла на­ша свя­ты­ня і хто ста­яў ля вы­то­каў яе ства­рэн­ня.

12-24

З гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў і ад ста­рэй­шых лю­дзей я да­ве­да­ла­ся, што пер­шы кас­цёл у Пар­фе­на­ве быў збу­да­ва­ны ў 1620 го­дзе, зні­шча­ны ў ча­се вай­ны 1654—1667 гг., ад­бу­да­ва­ны ў 1675 го­дзе. На­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя бы­ло вы­ра­ша­на ўзвес­ці но­вы му­ра­ва­ны кас­цёл. Збор срод­каў на гэ­тую спра­ву рас­па­чаў ксёндз-про­башч Ба­ляс­лаў Корн у 1899 го­дзе, а ў 1900 го­дзе біс­куп ві­лен­скі асвя­ціў вуг­ла­вы ка­мень но­ва­га хра­ма. Глі­ну для па­бу­до­вы кас­цё­ла зда­бы­ва­лі ў Па­рэч­чы. На цэг­ле, вы­раб­ле­най з той глі­ны, вы­ціс­ну­ты іні­цы­я­лы Ба­ляс­ла­ва Кор­на. Ста­ры бу­ды­нак кас­цё­ла быў ад­су­ну­ты ўбок, а ў ся­рэ­дзі­не 1920-х — ра­за­бра­ны. Па­бу­до­ва кас­цё­ла бы­ла за­вер­ша­на ў 1904 го­дзе.

Ці­ка­вы вы­па­дак у гіс­то­рыі кас­цё­ла зда­рыў­ся ў 1942 го­дзе. У той час нем­цы зды­ма­лі з усіх хра­маў у на­ва­кол­лі зва­ны. Про­ба­шчам па­ра­фіі та­ды быў ксёндз Вя­чо­рак. Ка­лі нем­цы пай­шлі на ве­жу, каб зняць зва­ны, ён зай­шоў ту­ды і неш­та ім га­ва­рыў. Што га­ва­рыў — не­вя­до­ма, але зва­ны не зня­лі. Праў­да, праз не­каль­кі дзён ксян­дза ўзя­лі пад хат­ні арышт, а по­тым за­бра­лі ў Бе­раз­веч­ча, дзе рас­стра­ля­лі. Апош­ні­мі сло­ва­мі яго бы­лі: «Ня­хай жы­ве Бог, ня­хай жы­ве Ай­чы­на».

У па­раф'­я­наў­скім кас­цё­ле ёсць парт­рэт ксян­дза Ме­чы­сла­ва Ба­гат­ке­ві­ча. Пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ён слу­жыў у кас­цё­ле на Глы­боч­чы­не. Яго про­па­ве­дзі вель­мі не па­да­ба­лі­ся фа­шыс­там. За гэ­та ён быў арыш­та­ва­ны і за­ка­та­ва­ны. Пас­ля вай­ны Па­па Рым­скі Ян Па­вел ІІ ра­зам з шэ­ра­гам ксян­дзоў, за­гі­нулых у га­ды фа­шысц­кай аку­па­цыі, аб­вяс­ціў яго бла­га­сла­вё­ным. А вось у на­шым па­раф'­я­наў­скім кас­цё­ле ён пра­вёў сваю пер­шую ім­шу.

У 1963 го­дзе кас­цёл быў за­кры­ты ўла­да­мі. У ім раз­мяс­ціў­ся склад мяс­цо­ва­га спірт­за­во­да. Кас­цёл быў за­поў­не­ны смец­цем ды роз­ны­мі скры­ня­мі, унутр бу­дын­ка за­яз­джа­лі трак­та­ры і ма­шы­ны.

Толь­кі з па­чат­кам пе­ра­бу­до­вы лю­дзі па­ча­лі пі­саць зва­ро­ты да ўлад, каб вяр­нуць кас­цёл. На­рэш­це, у 1988 го­дзе вер­ні­кі да­маг­лі­ся свай­го. Пер­шая за шмат га­доў ім­ша бы­ла пра­ве­дзе­на 2 лю­та­га 1989 го­да. У 1992 го­дзе кас­цёл на­на­ва асвя­ціў ар­цы­біс­куп Ка­зі­мір Свён­тэк. У тым жа го­дзе рас­па­чаў сваю пра­цу ай­цец Та­дэ­вуш Ка­валь­скі. За 11 га­доў, ка­лі ён быў про­ба­шчам, кас­цёл быў поў­нас­цю ад­ра­ман­та­ва­ны і ад­ноў­ле­ны. За гэ­ты пе­ры­яд бы­ла ад­ноў­ле­на кап­лі­ца ў Кі­я­ко­ве, ад­кры­та но­вая кап­лі­ца ў мяс­тэч­ку Пар­фе­на­ва, аб­ста­ля­ва­ны па­ра­фі­яль­ны дом. З 2001 го­да свя­тая ім­ша па­ча­ла пра­во­дзіц­ца на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Што­год у лі­пе­ні на­ша па­ра­фія пры­мае пі­ліг­ры­маў з На­ва­по­лац­ка, Ві­цеб­ска, Глы­бо­ка­га, якія ідуць на ўра­чыс­тасць Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі Будс­лаў­скай, каб па­кла­ніц­ца ад­на­му з най­больш ша­на­ва­ных ка­та­ліц­кіх аб­ра­зоў Бе­ла­ру­сі.

Хтось­ці мо­жа ска­заць, што на­ша вёс­ка па­сту­по­ва вы­мі­рае. Але я ўпэў­не­на, што, па­куль іс­нуе «сэр­ца» Па­раф'­я­на­ва, цэнтр ду­хоў­нас­ці — Па­раф'­я­наў­скі кас­цёл імя Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі, дзе кож­ную ня­дзе­лю збі­ра­ец­ца шмат лю­дзей роз­ных па­ка­лен­няў, на­ша вёс­ка бу­дзе пра­даў­жаць сваю гіс­то­рыю і на­пе­ра­дзе яе ча­кае толь­кі свет­лае бу­ду­чае.

Юлія Яну­ко­віч, ву­ча­ні­ца 11 кла­са Па­раф'­я­наў­скай ся­рэд­няй шко­лы Док­шыц­ка­га ра­ё­на.

P.S. Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­сы­лай­це нам свае ма­тэ­ры­я­лы пра гіс­то­рыю род­на­га краю, сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы, пра вы­біт­ных асоб ці прос­та доў­га­жы­ха­роў, якія ста­лі свед­ка­мі пэў­ных гіс­та­рыч­ных па­дзей. Ві­та­юц­ца так­са­ма фо­та ці­ка­вых мяс­цін і края­ві­даў. Ча­ка­ем ва­шы ар­ты­ку­лы па ад­ра­се: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, га­зе­та «Звяз­да», з па­зна­кай «Край, дзе я жы­ву», або на элект­рон­ны ад­рас іnfo@zvyazda.mіnsk.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.