Вы тут

Экатранспарт — не толькі ўражанні, але і здароўе


Дзя­ку­ю­чы транс­гра­ніч­на­му су­пра­цоў­ніц­тву ства­ра­юц­ца но­выя ве­ла­сі­пед­ныя марш­ру­ты

На гэ­та скі­ра­ва­ны пра­ект між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі «Эка­ла­гіч­ны транс­парт, які яд­нае су­се­дзяў» (№ LLB-2-173) па Пра­гра­ме транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Лат­вія—Літва—Бе­ла­русь» на 2007-2013 га­ды. Пра­ект аб'­яд­наў ва ўза­е­ма­вы­гад­ным парт­нёр­стве ад­мі­ніст­ра­цыю Друс­кі­нін­кая, ад­дзел аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма і аб­лас­ное ад­дзя­лен­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Рэс­пуб­лі­кан­скі ту­рысц­ка-спар­тыў­ны са­юз».

фото 3

Кру­ці пе­да­лі ў «Пыш­ках»!

Гро­дзен­цам па­шан­ца­ва­ла, што лі­та­раль­на ў цэнт­ры го­ра­да ёсць цу­доў­ная пры­род­ная зо­на для ад­па­чын­ку без вы­хлап­ных га­заў, якой мяс­цо­выя жы­ха­ры ўжо даў­но ка­рыс­та­юц­ца для пе­шых пра­гу­лак. А ця­пер ле­са­парк «Пыш­кі» пры­ста­са­ва­лі і для ве­ла­сі­пе­дыс­таў. У рам­ках гэ­та­га між­на­род­на­га пра­ек­та там аб­ста­ля­ва­лі ве­ла­да­рож­ку пра­цяг­лас­цю 5 кі­ла­мет­раў 150 мет­раў з цвёр­дым па­крыц­цём і асвят­лен­нем. Ра­бо­ты вы­ка­наў пе­ра­мож­ца тэн­да­ра «Грод­на­ме­лі­я­вад­гас» ра­зам з суб­пад­рад­чы­ка­мі — ДБУ №18 і прад­пры­ем­ствам «Гарс­вят­ло». Ра­зам з ас­фаль­та­вым па­крыц­цём, якое ўжо бы­ло, пра­цяг­ласць ве­ла­да­рож­кі скла­дае ця­пер больш за 8 кі­ла­мет­раў.

Пры гэ­тым у ле­са­пар­ку раз­дзе­ле­ны пе­ша­ход­ныя і ве­ла­сі­пед­ныя па­то­кі. Доб­ра вя­до­мая га­ра­джа­нам «сця­жы­на зда­роўя» ад ву­лі­цы Фес­ты­валь­най да мес­ца ад­па­чын­ку «Ву­сі­кі» бу­дзе толь­кі для пе­ша­хо­даў, а ве­ла­да­рож­ка — вы­ключ­на для ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Та­кім чы­нам, ство­ра­ны ўмо­вы, каб удзель­ні­кі да­рож­на­га ру­ху (пяш­ком і на ве­ла­сі­пе­дзе) не пе­ра­шка­джа­лі ад­но ад­на­му.

Пры­чым но­вая ве­ла­сі­пед­ная тра­са ўжо ста­ла па­пу­ляр­най для ама­та­раў не толь­кі кру­ціць пе­да­лі, але і па­ка­тац­ца на ро­лі­ках, лы­жа­ро­ле­рах, а зі­мой, ве­ра­год­на, і на лы­жах. Яна мо­жа вы­ка­рыс­тоў­вац­ца і для азда­раў­лен­чых фес­ты­ва­ляў, трэ­ні­ро­вак спарт­сме­наў.

З уво­дам гэ­тай ве­ла­да­рож­кі, ра­зам з ужо іс­ну­ю­чы­мі марш­ру­та­мі на тэ­ры­то­рыі ле­са­пар­ку «Пыш­кі» з'я­ві­лі­ся вы­дат­ныя ўмо­вы для са­праўд­на­га ве­ла­сі­пед­на­га бу­му. А гэ­та, у сваю чар­гу, ства­рае «ні­шу» і для біз­не­су, бо ве­ла­сі­пе­даў у пра­ка­це па­куль у го­ра­дзе ма­ла­ва­та.

фото 2

Па марш­ру­тах «Нё­ман­скі» і «Рай­га­рад»

Рас­пра­цоў­шчы­кі гэ­та­га пра­ек­та па­кла­па­ці­лі­ся і пра ту­рыс­таў, якія па­да­рож­ні­ча­юць з Грод­на ў Друс­кі­нін­кай на бай­дар­ках па Нё­ма­не. Марш­рут «Нё­ман­скі» пра­мар­кі­ра­ва­ны зна­ка­мі, аб­ста­ля­ва­ны тры мес­цы для ад­па­чын­ку — з аль­тан­ка­мі, пры­бі­раль­ня­мі, кан­тэй­не­ра­мі для смец­ця, а так­са­ма з пяс­ком ка­ля вог­ні­шчаў. Усё зроб­ле­на згод­на з па­тра­ба­ван­ня­мі про­ці­па­жар­най бяс­пе­кі. Па­бу­да­ва­ны так­са­ма лес­ві­цы для схо­ду да ра­кі, а ў ад­ным з мес­цаў, по­бач з вёс­кай Ша­ба­ны, бу­дзе пры­чал.

Што ж ты­чыц­ца но­вай ве­ла­да­рож­кі ў ле­са­пар­ку «Пыш­кі», то ад­ны­мі з пер­шых яе 13 каст­рыч­ні­ка апра­ба­ва­лі, сеў­шы на ве­ла­сі­пе­ды, больш за 40 удзель­ні­каў пра­ек­та з бе­ла­рус­ка­га і лі­тоў­ска­га бо­ку — ар­хі­тэк­та­ры, бу­даў­ні­кі, прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, а так­са­ма ве­ла­гра­мад­скас­ці. Ура­жан­ні ад па­да­рож­жа эка­ла­гіч­ным транс­пар­там на ўлон­ні пры­ро­ды прос­та цу­доў­ныя, па­ве­да­мі­лі яны по­тым жур­на­ліс­там на прэс-кан­фе­рэн­цыі.

А на на­ступ­ны дзень прай­шла прэ­зен­та­цыя дру­гой част­кі пра­ек­та — ве­ла­сі­пед­на­га марш­ру­ту «Рай­га­рад», які злу­чае Грод­на і Друс­кі­нін­кай. У якас­ці экс­пер­таў гэ­та­га марш­ру­ту вы­сту­пі­лі кі­раў­ні­кі ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды — стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ігар ЖУК і на­мес­ні­кі стар­шынь шэ­ра­гу рай­вы­кан­ка­маў, якія ра­зам з бе­ла­рус­кі­мі і лі­тоў­скі­мі ама­та­ра­мі двух­ко­ла­вых транс­парт­ных срод­каў здзейс­ні­лі ве­ла­пра­бег да па­гран­пе­ра­хо­да «Пры­вал­ка», а за­тым на­кі­ра­ва­лі­ся ў Друс­кі­нін­кай.

— Ідэя бы­ла ў тым, каб вы­свет­ліць, якія ўмо­вы ство­ра­ны на мя­жы для ве­ла­ту­рыс­таў. Ака­за­ла­ся, што гэ­ты марш­рут цал­кам рэ­аль­ны, але, ра­зам з тым, па­тра­бу­ец­ца рэ­ар­га­ні­за­цыя на па­гран­пе­ра­хо­дзе. У пер­шую чар­гу дзе­ля бяс­пе­кі ве­ла­па­да­рож­ні­каў, каб іх рух ні­дзе не пе­ра­ся­каў­ся з па­то­ка­мі аў­та­ма­біль­на­га транс­пар­ту. На маю дум­ку, мож­на за­дзей­ні­чаць, аба­зна­чыў­шы ад­па­вед­ны­мі зна­ка­мі, за­па­сную па­ла­су, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску, — за­зна­чае ме­не­джар пра­ек­та з бе­ла­рус­ка­га бо­ку Сяр­гей КА­ЛЯ­ДА.

фото 1

Гэ­тае пы­тан­не ўдзель­ні­кі ве­ла­пра­бе­гу, па­сол Бе­ла­ру­сі ў Літ­ве Аляк­сандр КА­РОЛЬ аб­мер­ка­ва­лі на су­стрэ­чы з мэ­рам Друс­кі­нін­кая Ры­чар­да­сам МА­ЛІ­НАЎ­СКА­САМ і ра­бот­ні­ка­мі ад­мі­ніст­ра­цыі, якія ад­каз­ва­юць за раз­віц­цё ту­рыз­му. Маг­чы­ма, яго вы­ра­шаць дзя­ку­ю­чы но­ва­му су­мес­на­му пра­ек­ту. Пра­гу­ча­ла так­са­ма пра­па­но­ва злу­чыць Грод­на і Друс­кі­нін­кай не толь­кі ве­ла­марш­ру­там, што пра­хо­дзіць па ўскра­і­не ма­ляў­ні­чай да­лі­ны «Рай­га­рад», для ама­та­раў па­ка­тац­ца па ляс­ных сця­жын­ках, але і марш­ру­там для ве­ла­сі­пе­дыс­таў уз­доўж аў­та­ма­біль­най тра­сы.

Зрэш­ты, на гэ­тай су­стрэ­чы іш­ла га­вор­ка не толь­кі пра «ве­ла­сі­пед­ныя» кан­так­ты, але і пра ін­шыя ва­ры­ян­ты су­пра­цоў­ніц­тва па­між су­се­дзя­мі. На­прык­лад, Ры­чар­дас Ма­лі­наў­скас лі­чыць, што тэ­май су­мес­на­га пра­ек­та мо­жа стаць бу­даў­ніц­тва ў Друс­кі­нін­каі і Грод­не ўні­вер­саль­ных куль­тур­на-вы­ста­вач­ных комп­лек­саў, дзе мож­на бу­дзе пра­во­дзіць вя­лі­кія кан­цэр­ты, а так­са­ма, пе­ра­вяр­нуў­шы крэс­лы, раз­горт­ваць вы­ста­вач­ныя стэн­ды. Та­кія ар­хі­тэк­тур­ныя ра­шэн­ні ўжо ёсць.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

УНП 590373966

 

Мер­ка­ван­не ў тэ­му

Ва­ле­рый КЛІ­МО­ВІЧ, на­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, удзель­нік ве­ла­пра­бе­гу:

— Гэ­ты і ін­шыя транс­гра­ніч­ныя пра­ек­ты, якія ажыц­цяў­ля­юц­ца Гро­дзен­скім аб­лас­ным ад­дзя­лен­нем гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Рэс­пуб­лі­кан­скі ту­рысц­ка-спар­тыў­ны са­юз» у су­пра­цоў­ніц­тве з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі і дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі ўла­ды на­шай кра­і­ны, — доб­ры прык­лад і для ін­шых, як трэ­ба раз­ві­ваць доб­ра­су­сед­скія ад­но­сі­ны і пры­цяг­ваць ін­вес­ты­цыі. Пры­чым з рэ­аль­най вы­га­дай для рэ­гі­ё­на і яго жы­ха­роў, якія бу­дуць ка­рыс­тац­ца той жа ве­ла­сі­пед­най інф­ра­струк­ту­рай. Ве­ра­год­на, што за­ці­ка­вяц­ца на­ват тыя, хто да­гэ­туль ве­ла­сі­пе­дам і не за­хап­ляў­ся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».