Вы тут

«Я раптам бачу, што многія салдаты ляжаць мёртвыя. Іх — большасць...»


На брац­кай ма­гі­ле ў За­лес­сі амаль праз 100 га­доў уста­на­ві­лі пом­нік тым, хто за­гі­нуў ад атрут­ных га­заў у да­лё­кім 1916-м

Па­куль у Смар­го­ні ўзво­дзіц­ца ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс па­мя­ці ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны, з'яў­ля­юц­ца ад­мет­ныя па­зна­кі — час­цей кры­жы, зрэд­ку не­вя­лі­кія пом­ні­кі — і на ін­шых мес­цах. На­пэў­на, менш сім­ва­ліч­ных, але так­са­ма важ­ных. А мо­жа, на­ват больш важ­ных. Яны не та­кія ве­ліч­ныя і маш­таб­ныя. Пра іх, як і пра тыя мес­цы, амаль ні­хто не ве­дае. А там, між ін­шым, спа­чы­ва­юць лю­дзі, шмат лю­дзей, якія за­гі­ну­лі ў Пер­шую су­свет­ную вай­ну. Па­лег­лі за ра­дзі­му, за на­род, а маг­чы­ма, і за нас з ва­мі...

19-22

Ча­сам по­шу­кі не­вя­до­мых ма­гіл той вай­ны пе­ра­тва­ра­юц­ца ў ці­ка­выя рас­сле­да­ван­ні. На гэ­ты раз штурш­ком да дзе­ян­ня стаў фо­та­зды­мак, які тра­піў на во­чы вя­до­ма­му жур­на­ліс­ту і фа­то­гра­фу Ула­дзі­мі­ру Баг­да­на­ву — ча­ла­ве­ку, які шмат га­доў зай­ма­ец­ца тэ­май Пер­шай су­свет­най вай­ны і па пра­ве лі­чыц­ца экс­пер­там па па­ха­ван­нях гэ­та­га пе­ры­я­ду. Фо­та ва­ен­на­га ўра­ча Рус­кай ім­пе­ра­тар­скай ар­міі Аляк­санд­ра Зус­ма­но­ві­ча, зроб­ле­на ў 1916 го­дзе. На ім ад­люст­ра­ва­на све­жая ма­гі­ла пе­рад драў­ля­най царк­вой, крыж, на зва­рот­ным ба­ку — раз­бор­лі­вы над­піс: «Брац­кая ма­гі­ла за­гі­ну­лых ад удуш­лі­вых га­заў, пу­шча­ных пра­ціў­ні­кам су­праць ст. За­лес­се. 1916 г.».

— Гэ­та бы­ла ад­на з пер­шых най­мац­ней­шых га­за­вых атак во­ра­га, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Баг­да­наў. — Яна ад­бы­ла­ся ў ноч з 1-га на 2-е жніў­ня 1916 го­да (19-20 лі­пе­ня па ста­рым сты­лі). Сал­да­ты рус­кай ар­міі бы­лі не пад­рых­та­ва­ны. За­гі­ну­ла кры­ху больш за 280 вай­скоў­цаў, са строю бы­ло вы­ве­дзе­на 3846 ча­ла­век. Сён­ня вя­до­ма звыш
70 ім­ёнаў тых, хто за­гі­нуў. Ах­вя­ры той тра­ге­дыі слу­жы­лі ў Каў­каз­скай грэ­на­дзёр­скай ды­ві­зіі. Ся­род сал­дат гэ­тай ды­ві­зіі, да­рэ­чы, быў і Мі­ха­іл Зо­шчан­ка.

[caption id="attachment_61300" align="alignnone" width="600"]19-20 Фо­та­зды­мак ва­ен­на­га ўра­ча Аляк­санд­ра Зус­ма­но­ві­ча, зроб­ле­ны ў 1916 го­дзе.[/caption]

Вось што вя­до­мы пісь­мен­нік паз­ней рас­каз­ваў пра гэ­та ў сва­ёй кні­зе «Пе­рад узы­хо­дам сон­ца»: «Я стаю ў ако­пах і з ці­каў­нас­цю па­зі­раю на раз­ва­лі­ны мяс­тэч­ка. Гэ­та — Смар­гонь. <...>. Цям­нее. Я вяр­та­ю­ся ў сваю зям­лян­ку. Душ­ная лі­пень­ская ноч. Зняў­шы фрэнч, я пі­шу ліс­ты. Ужо ка­ля га­дзі­ны. Трэ­ба клас­ці­ся. Я ха­чу па­гнаць вес­та­во­га. Але рап­там чую ней­кі шум. Шум на­рас­тае. Я чую ту­пат ног. І браз­га­цен­не ка­цял­коў. Але кры­каў ня­ма. І ня­ма стрэ­лаў. Я вы­бя­гаю з зям­лян­кі. І рап­там са­лод­кая ўдуш­лі­вая хва­ля ахоп­лі­вае мя­не. Я кры­чу: «Га­зы!.. Мас­кі!..» І кі­да­ю­ся ў зям­лян­ку. Там у мя­не на цві­ку ві­сіць про­ці­ва­газ. Свеч­ка згас­ла, ка­лі я імк­лі­ва за­бег у зям­лян­ку. Ру­кой я на­ма­цаў про­ці­ва­газ і стаў на­цяг­ваць яго. За­быў­ся ад­крыць ніж­нюю за­тыч­ку. За­ды­ха­ю­ся. <...>. Мы ля­жым ча­ты­ры га­дзі­ны. Па­чы­нае свят­лець. Ця­пер ві­даць, як ідуць га­зы. Гэ­та не су­цэль­ная сця­на. Гэ­та клуб ды­му шы­ры­нёй у дзе­сяць саж­няў. Ён па­воль­на на­соў­ва­ец­ца на нас, пад­га­ня­ю­чы­ся ці­хім вет­рам. Мож­на ады­сці на­пра­ва або на­ле­ва — і та­ды ён пра­хо­дзіць мі­ма, не за­кра­на­ю­чы. Ця­пер не страш­на. <...>. Я рап­там ба­чу, што мно­гія сал­да­ты ля­жаць мёрт­выя. Іх — боль­шасць. Ін­шыя ж стог­нуць і не мо­гуць пад­няц­ца. Я чую гу­кі раж­ка ў ня­мец­кіх ако­пах. Гэ­та атрут­ні­кі іг­ра­юць ад­бой. Га­за­вая ата­ка скон­ча­на. Аба­пі­ра­ю­чы­ся на пал­ку, я цяг­ну­ся ў ла­за­рэт. На ма­ёй хуст­цы кроў ад жу­дас­ных ва­ні­таў. Я іду па ша­шы. Я ба­чу па­жоў­клую тра­ву і сот­ню здох­лых ве­раб'­ёў, якія зва­лі­лі­ся на да­ро­гу».

Са­праў­ды, у пра­цэнт­ных ад­но­сі­нах стра­ты бы­лі ка­ла­саль­ны­мі. Толь­кі ах­вяр удуш­лі­вай ата­кі маг­ло быць менш. Спра­ва ў тым, што рус­кія сал­да­ты яшчэ доб­ра не ве­да­лі, што гэ­та та­кое, і, на­ту­раль­на, не бы­лі пад­рых­та­ва­ны. Гэ­та ўжо по­тым яны смя­лей у па­доб­ных вы­пад­ках вы­ка­рыс­тоў­ва­лі мар­ле­выя па­вяз­кі, спе­цы­яль­ныя мас­кі, про­ці­ва­га­зы.

«Пер­ша­па­чат­ко­вы пах га­за­ва­га воб­ла­ка быў пры­ем­ны: пах­ла яб­лы­ка­мі, са­да­ві­ной, ско­ша­ным се­нам; пер­шыя ўды­хі га­зу не вы­клі­ка­лі не­пры­ем­на­га ад­чу­ван­ня, і ня­звык­лыя да га­за­вых на­па­даў сал­да­ты не спя­ша­лі­ся да сва­іх про­ці­ва­га­заў», — пі­саў по­тым у ра­пар­це ге­не­рал-лей­тэ­нант Каў­каз­скай грэ­на­дзёр­скай ды­ві­зіі Дзміт­рый Па­рскі.

[caption id="attachment_61299" align="alignnone" width="600"]19-19 Так вы­гля­дае ма­гі­ла ў За­лес­сі сён­ня.[/caption]

Пас­ля та­го, як Ула­дзі­мір Баг­да­наў аб­мер­ка­ваў фо­та­зды­мак з ад­на­дум­ца­мі, ён па­чаў збі­рац­ца ў да­ро­гу. «Быў фо­та­зды­мак, кан­крэт­ная па­дзея, зна­ка­вая ў гіс­то­рыі Пер­шай су­свет­най вай­ны, вя­до­мыя не­ка­то­рыя ім­ёны па­ха­ва­ных. Ста­ла ці­ка­ва па­гля­дзець на гэ­тае мес­ца, да­ве­дац­ца, дзе дак­лад­на зна­хо­дзіц­ца ма­гі­ла», — так ду­маў фа­то­граф пе­рад па­да­рож­жам.

Толь­кі на вяс­ко­вых мо­гіл­ках у За­лес­сі брац­кай ма­гі­лы не знай­шло­ся і бліз­ка. Больш за тое, пра яе на­ват ні­чо­га не на­гад­ва­ла. Ні­я­кіх за­чэ­пак. Ад­нак яны ўсё ж та­кі з'я­ві­лі­ся. Праў­да, перш Ула­дзі­мі­ру Баг­да­на­ву прый­шло­ся не­ад­ной­чы абы­сці мо­гіл­кі, каб ха­ця б знай­сці пры­клад­нае мес­ца, дзе ў са­вец­кія ча­сы ста­я­ла драў­ля­ная царк­ва, якая і бы­ла б ары­ен­ці­рам у да­лей­шым по­шу­ку. Не знай­шоў. І толь­кі ка­лі ён, рас­ча­ра­ва­ны, ужо збі­раў­ся з'яз­джаць, па­шчас­ці­ла на су­стрэ­чу.

— Гэ­та быў мяс­цо­вы жы­хар Аляк­сандр Броў­ка, яго ха­та зна­хо­дзіц­ца амаль ка­ля мо­гі­лак, — ус­па­мі­нае Ула­дзі­мір Ана­толь­е­віч. — Я ўжо сы­хо­дзіў і прос­та для ачыст­кі сум­лен­ня па­ка­заў яму фо­та­зды­мак. І трэ­ба ж та­кое! Ён не толь­кі ве­даў пра царк­ву, але і доб­ра яе па­мя­таў. Аляк­сандр Кан­стан­ці­на­віч па­ка­заў, дзе яна ста­я­ла, як бы­ла па­вер­ну­та.

І тут вы­свет­лі­ла­ся, што пус­ты пра­ма­ву­голь­нік, на які Ула­дзі­мір Баг­да­наў ад­ра­зу звяр­нуў ува­гу, ра­ней з'яў­ляў­ся фраг­мен­там цэнт­раль­най алеі мо­гі­лак, якая вя­ла ад ста­рой да­ро­гі да царк­вы. Храм ста­яў бо­кам да алеі і зна­хо­дзіў­ся зу­сім не­да­лё­ка ад цаг­ля­най кап­ліч­кі, якая ста­іць і сён­ня. Та­кім чы­нам, на яе і трэ­ба бы­ло ары­ен­та­вац­ца. Вя­до­ма, лепш бы­ло б на царк­ву, але ад яе, на жаль, не за­ста­ло­ся і сле­ду.

[caption id="attachment_61301" align="alignnone" width="600"]19-21 Пад­час уста­ноў­кі пом­ні­ка на брац­кай ма­гі­ле за­гі­ну­лых ад удуш­лі­вых га­заў пад Смар­гон­ню.[/caption]

Аляк­сандр Броў­ка па­ка­заў у тра­ве шэ­раг ка­мя­нёў, якія ўтва­ра­лі фун­да­мент бы­лой царк­вы. Па іх ста­ла зра­зу­ме­ла, што храм быў не­вя­лі­кі, а част­ка мес­ца, дзе ён ста­яў, ужо за­ня­та ма­гі­ла­мі. Па­ча­лі шу­каць ра­зам: раз­гляд­ва­ю­чы то фо­та­зды­мак, то мяс­цо­васць. Ад­нак усё роў­на не бы­ло ні­я­кіх за­чэ­пак. Па­куль Броў­ка не па­ка­заў на не­вя­лі­кі пом­нік у ме­та­ліч­най ага­ро­джы, які ад­люст­ра­ва­ны і на фо­та­здым­ку.

— Я на гэ­та на­ват ува­гі не звяр­нуў, шу­каў толь­кі ка­мя­ні-пом­ні­кі, — пры­зна­ец­ца Ула­дзі­мір Баг­да­наў. — А са­праў­ды, на ста­рым фо­та на­па­ло­ву сха­ва­ная за дрэ­вам, амаль упры­тык да царк­вы «пры­кле­і­ла­ся» ага­ро­джа з ма­лень­кім абел­іс­кам. Пры­гле­дзе­лі­ся: пом­нік ста­іць на па­ста­мен­це з трох плос­кас­цяў — та­кі ж, як і на мо­гіл­ках ця­пер. Пас­ля та­го, як з'я­ві­лі­ся два пунк­ты ка­ар­ды­на­таў, усё ас­тат­няе ака­за­ла­ся зу­сім прос­тым. Вар­та бы­ло ады­сці на пры­клад­нае мес­ца, ад­куль амаль 100 га­доў та­му мог зды­маць Зус­ма­но­віч, і вы­яві­лі­ся яшчэ аб'­ек­ты, якія вы­дат­на ўпісаліся ў наш «пазл». Не­ўза­ба­ве ста­ла зра­зу­ме­ла: мы знай­шлі мес­ца, дзе бы­ла брац­кая ма­гі­ла.

Пус­тое мес­ца, даў­но па­рос­лае тра­вой, вы­лу­ча­ла­ся з агуль­най кар­ці­ны. Больш поз­ніх па­ха­ван­няў там не бы­ло. «Ві­даць, мяс­цо­выя жы­ха­ры ве­да­лі, хто там па­ха­ва­ны, та­му і не ча­па­лі гэ­ты ўчас­так мо­гі­лак», — мяр­куе Ула­дзі­мір Ана­толь­е­віч.

Ад­нак пус­тым гэ­тае мес­ца бы­ло да ня­даў­ня­га ча­су. Сён­ня там су­час­ны пом­нік: ка­мен­ны фун­да­мент, крыж. Зда­ец­ца, так усё і бы­ло. І толь­кі чле­ны бе­ла­рус­ка­га даб­ра­чын­на­га фон­ду па­мя­ці Пер­шай су­свет­най вай­ны «Кро­кі», ку­ды і ўва­хо­дзіць Ула­дзі­мір Баг­да­наў, а так­са­ма мяс­цо­выя жы­ха­ры ве­да­юць, якія на­ма­ган­ні ім да­вя­ло­ся пры­клас­ці, каб сал­да­ты Вя­лі­кай вай­ны, на­рэш­це, на­бы­лі свой дом. Ня­хай і на тым све­це.

— Крыж, які ця­пер ста­іць на ма­гі­ле, зроб­ле­ны з ду­ба ў мас­тац­кім афарм­лен­ні мас­та­ка Ба­ры­са Ці­то­ві­ча, — рас­каз­вае член фон­ду «Кро­кі», адзін з удзель­ні­каў ства­рэн­ня пом­ні­ка Анд­рэй Ян­чу­ко­віч. — Па­коль­кі гэ­та ма­са­вае па­ха­ван­не, пом­нік па­ві­нен быў ад­па­вя­даць коль­кас­ці тых, хто тут спа­чы­вае. І, зда­ец­ца, мы спра­ві­лі­ся з па­стаў­ле­най за­да­чай. Ён хоць і не зу­сім вя­лі­кі, але ўраж­вае. На чор­ным ка­рэль­скім гра­ні­це бе­лы­мі лі­та­ра­мі паў­то­ра­ны над­піс, які быў на ста­рым кры­жы: «Тут спа­чы­ва­юць грэ­на­дзё­ры 14-га Гру­зін­ска­га, 15-га Тыф­ліс­ка­га, 16-га Мінг­рэль­ска­га і ні­жэй­шыя чы­ны 6-га пя­хот­на­га Лі­баў­ска­га пал­ка, атру­ча­ныя га­за­мі 20 лі­пе­ня 1916 г.».

Мес­ца па­мя­ці ства­ра­ла­ся лі­та­раль­на на даб­ра­чын­най асно­ве. Хто чым мог, тым і да­па­ма­гаў — як той ка­заў, кры­ха да кры­хі. Да гэ­тай спра­вы пад­клю­чы­лі­ся і мяс­цо­выя жы­ха­ры: ад­ны за­бяс­пе­чы­лі спе­цы­я­ліс­та­мі, ін­шыя да­па­маг­лі з транс­пар­там, ма­тэ­ры­я­ла­мі. Ра­зам з імі ва ўклад­цы плі­ты, уста­ноў­цы пом­ні­ка ўдзель­ні­ча­лі і школь­ні­кі. «Як­раз у та­кіх агуль­ных спра­вах і пра­яў­ля­ец­ца глы­бін­ная хрыс­ці­ян­ская сут­насць на­ша­га на­ро­да. Вель­мі важ­на, што і мо­ладзь не­абы­яка­вая да на­шай гіс­то­рыі. Бо ўся гэ­тая пра­ца ро­біц­ца ме­на­ві­та для пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, якое не па­він­на за­бы­ваць сваю гіс­то­рыю», — мяр­куе Анд­рэй Ян­чу­ко­віч.

...Па­куль ся­род нас ёсць іні­цы­я­тыў­ныя лю­дзі, мы мо­жам быць спа­кой­ны­мі. Але крыўд­на, што гэ­та на сён­няш­ні дзень па­трэб­на толь­кі нам, бе­ла­ру­сам. А ў па­доб­ных не­вя­до­мых ма­гі­лах ля­жаць і вы­хад­цы з усёй бы­лой вя­ліз­най ім­пе­рыі. І як бы мы ні ха­це­лі, тая вай­на не скон­чыц­ца, па­куль не бу­дзе год­на па­ха­ва­ны яе апош­ні сал­дат.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Ула­дзі­мі­ра БАГ­ДА­НА­ВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Вясной у ВНУ традыцыйна пачынаецца размеркаванне.

Культура

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Дом без падмурка, печ — на драўляным фундаменце.

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Аднаўленне разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны народнай гаспадаркі стала беспрэцэдэнтным подзвігам мірнага часу.

Грамадства

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Залежнасць краіны ад імпарту павінна быць зніжана пры захаванні якасці і эфектыўнасці лекавых прэпаратаў.