Вы тут

Якія праблемы хвалююць педагогаў?


«Аду­ка­цыя — тая га­лі­на, якая ства­рае на­строй уся­го гра­мад­ства. Не бу­дзем та­іць, праб­лем у нас шмат, але і га­лі­на на­ша — ве­лі­зар­ная. Мы са­мі вы­бра­лі пра­фе­сію пе­да­го­га і па­він­ны ра­зу­мець, што пры лю­бых аб­ста­ві­нах, ня­гле­дзя­чы на ўсе на­шы цяж­кас­ці, не­вы­со­кія за­роб­кі і вы­со­кую на­груз­ку, мы не мо­жам іс­ці да дзя­цей без доб­ра­га на­строю», — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі з удзель­ні­ка­мі VІІ пле­ну­ма Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі яго стар­шы­ня Аляк­сандр БОЙ­КА.

Ад­ной з тэм, якія ўзні­ма­лі­ся на пле­ну­ме, ста­ла рас­пра­цоў­ка пра­ек­та пра­гра­мы асноў­ных на­прам­каў дзей­нас­ці праф­са­ю­за на 2015—2020 га­ды. Ва ўдзель­ні­каў бы­ла маг­чы­масць за­даць пы­тан­ні, якія хва­лю­юць пе­да­го­гаў, на­мес­ні­ку мі­ніст­ра аду­ка­цыі Сяр­гею Ру­да­му. А пы­тан­няў ака­за­ла­ся шмат, пры­чым мно­гія з іх ста­вяц­ца пе­рад Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі ўжо не пер­шы год. На­прык­лад, пы­тан­не з вы­зна­чэн­нем ста­ту­су пе­да­го­га, які ад­каз­вае за бяс­пе­ку дзя­цей пры іх пад­во­зе ад до­ма да шко­лы. У вы­ні­ку ап­ты­мі­за­цыі сет­кі на­ву­чаль­ных уста­ноў і за­крыц­ця ма­ла­кам­плект­ных школ паў­ста­ла не­аб­ход­насць цэнт­ра­лі­за­ва­на ар­га­ні­зоў­ваць пад­воз 70 ты­сяч на­ву­чэн­цаў. У кож­най воб­лас­ці ў пад­во­зе дзя­цей за­дзей­ні­ча­на да 300 адзі­нак аў­то­бу­саў. fsvl

 

Але ўзні­кае пы­тан­не: ча­му на­стаў­нік, у яко­га так­са­ма ёсць свае ма­ла­лет­нія дзе­ці, у якас­ці «гра­мад­скай на­груз­кі» па­ві­нен у 6.30 ра­ні­цы збі­раць дзя­цей па на­ва­коль­ных вёс­ках і су­пра­ва­джаць іх у шко­лу? На­мес­ні­ку мі­ніст­ра аду­ка­цыі бы­ла вы­ка­за­на кан­крэт­ная пра­па­но­ва — вы­лу­чыць 10 га­дзін ар­га­ні­за­цый­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты на ты­дзень, якая бу­дзе аплач­вац­ца, на кож­ны школь­ны аў­то­бус. Па­тра­бу­ец­ца ўся­го адзін нар­ма­тыў­ны да­ку­мент з бо­ку Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, каб усе рэ­гі­ё­ны бы­лі ў ад­ноль­ка­вых умо­вах, бо па­куль што кож­ны дзей­ні­чае ў за­леж­нас­ці ад аб­ста­він. У ме­жах кра­і­ны — гэ­та не та­кія вя­лі­кія гро­шы...

 

Ра­ка, а не ру­ча­ёк

Шмат га­доў ста­віц­ца і пы­тан­не аб зні­жэн­ні тыд­нё­вай на­груз­кі на вы­ха­валь­ні­каў да­школь­ных уста­ноў (з 36 да 30 га­дзін). Пра ніз­кія за­роб­кі ў гэ­тай сфе­ры і ка­та­стра­фіч­ны дэ­фі­цыт кад­раў ве­да­юць усе. Як трап­на за­ўва­жы­ла ад­на з удзель­ніц пле­ну­му, «ка­лі ле­тась ад­ток пед­кад­раў з да­школь­ных уста­ноў мож­на бы­ло па­раў­наць з ру­чай­ком, то сё­ле­та ру­ча­ёк пе­ра­тва­рыў­ся ў шы­ро­кую ра­ку». Гле­дзя­чы на за­роб­кі сва­іх ста­рэй­шых ка­лег, якія ма­юць вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю і да­сяг­ну­лі ў апла­це пра­цы сва­ёй сто­лі, мо­ладзь ак­тыў­на па­цяг­ну­ла­ся шу­каць са­бе пры­мя­нен­не за сце­на­мі да­школь­ных уста­ноў. У апош­нія га­ды ла­таць «дзір­кі» ў кад­ра­вай па­лі­ты­цы ўда­ва­ла­ся толь­кі за кошт раз­мер­ка­ван­ня ва ўста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі вы­пуск­ні­коў фі­ла­ла­гіч­на­га, гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­таў і ін­шых ня­про­філь­ных пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў. На­прык­лад, у Брэсц­кай воб­лас­ці сё­ле­та больш за па­ло­ву ад агуль­най коль­кас­ці ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, якія раз­мер­ка­ва­лі­ся ў да­школь­ныя ўста­но­вы, не ма­юць аду­ка­цыі па про­фі­лі «пе­да­го­гі­ка дзя­цін­ства». І ні­во­дзін з іх не за­клю­чыў кант­ракт на тэр­мін боль­шы за 2 га­ды, бо перс­пек­ты­вы атры­ман­ня ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ў іх вель­мі цьмя­ныя. Хут­чэй за ўсё, пас­ля двух га­доў пра­цы па раз­мер­ка­ван­ні ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты сіс­тэ­му да­школь­най аду­ка­цыі па­кі­нуць.

Брас­таў­ча­не пра­па­ноў­ва­лі ўнес­ці ў ін­струк­цыю аб атэс­та­цыі ад­па­вед­ны пункт, які б да­зва­ляў да 1 ве­рас­ня 2017 го­да атэс­тоў­ваць вы­ха­валь­ні­каў да­школь­ных уста­ноў, якія не ма­юць про­філь­най аду­ка­цыі, на ра­ней­шых умо­вах. Але іх пра­па­но­ва не бы­ла па­чу­тая. Да­рэ­чы, у Брэсц­кай воб­лас­ці 47,2% ра­бот­ні­каў да­школь­ных уста­ноў не ма­юць спе­цы­яль­най про­філь­най аду­ка­цыі. А што бу­дзе, ка­лі ў на­ступ­ным го­дзе вы­пуск­ні­кі ня­про­філь­ных спе­цы­яль­нас­цяў ад­мо­вяц­ца раз­мяр­коў­вац­ца не па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці? Яны ма­юць на гэ­та пра­ва. Хто ў гэ­тым вы­пад­ку бу­дзе вы­хоў­ваць дзя­цей? Сі­ту­а­цыя скла­ла­ся вель­мі не­бяс­печ­ная...

Пра­фе­сій­ная пен­сія: не­вы­ка­наль­ныя ўмо­вы

Па-ра­ней­ша­му вост­ра ста­іць пы­тан­не пра­фе­сій­на­га пен­сій­на­га стра­ха­ван­ня, ня­гле­дзя­чы на не­ад­на­ра­зо­выя зва­ро­ты ЦК праф­са­ю­за ва ўрад, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі з пра­па­но­ва­мі пе­ра­гле­дзець кры­тэ­рыі ацэн­кі ўмоў пра­цы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. Сён­ня пра­фе­сій­на­му пен­сій­на­му стра­ха­ван­ню на­стаў­ні­кі пад­ля­га­юць пры вы­ка­нан­ні трох умоў ад­на­ча­со­ва. Пер­шая — гэ­та за­ня­тасць не менш чым на поў­ную стаў­ку (аклад), у тым лі­ку — вя­дзен­не пе­да­га­гіч­най дзей­нас­ці ў част­цы рэа­лі­за­цыі аду­ка­цый­ных пра­грам у аб'­ёме не менш за 18 га­дзін на ты­дзень. Дру­гая — вы­ка­нан­не ар­га­ні­за­цый­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты. І трэ­цяя — ажыц­цяў­лен­не да­дат­ко­ва­га кант­ро­лю за ву­чэб­най дзей­нас­цю на­ву­чэн­цаў. Та­кім чы­нам, фак­тыч­на сваё пра­ва на атры­ман­не пен­сіі па вы­слу­зе га­доў мо­гуць рэа­лі­за­ваць ця­пер толь­кі асоб­ныя на­стаў­ні­кі. А ўсе пе­да­го­гі, якія не вя­дуць вы­клад­чыц­кай ра­бо­ты (па­коль­кі тая не пра­ду­гле­джа­на іх служ­бо­вы­мі аба­вяз­ка­мі); кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі; на­стаў­ні­кі, якія пра­цу­юць менш чым на стаў­ку; на­стаў­ні­кі, якія не ма­юць га­дзін ар­га­ні­за­цый­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты; на­стаў­ні­кі дыс­цып­лін, па якіх ву­чэб­ны­мі пла­на­мі не пра­ду­гле­джа­ны да­дат­ко­вы кант­роль за ву­чэб­най дзей­нас­цю вуч­няў, не мо­гуць раз­ліч­ваць на вы­хад на пен­сію па вы­слу­зе га­доў. Між ін­шым, для пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў, якія ста­лі «ах­вя­ра­мі» ап­ты­мі­за­цыі сет­кі на­ву­чаль­ных уста­ноў, вы­хад на пен­сію па вы­слу­зе га­доў мог бы стаць са­праўд­ным вы­ра­та­ван­нем. Да та­го ж, пра­цу­ю­чы ў ма­ла­кам­плект­най шко­ле, прос­та не­маг­чы­ма вы­ка­наць усе вы­зна­ча­ныя кры­тэ­рыі.

Не да­пус­ціць зні­жэн­ня га­ран­тый

На­мес­нік стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ман ДА­ПІ­РА па­ве­да­міў, што праф­са­юз пры­няў ак­тыў­ны ўдзел у гра­мад­скім аб­мер­ка­ван­ні пра­ек­та змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Ко­дэкс аб аду­ка­цыі, каб не да­пус­ціць зні­жэн­ня га­ран­тый ра­бот­ні­кам га­лі­ны і на­ву­чэн­цам. У пры­ват­нас­ці, бы­ла ўне­се­на пра­па­но­ва дак­лад­на раз­ме­жа­ваць, якія ві­ды атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў ад­но­сяц­ца да іх аба­вяз­каў (на па­цвяр­джэн­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі), а якія — да іх пра­воў (на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі). Праф­са­юз за­клі­кае за­ма­ца­ваць у ко­дэк­се пра­ва пед­ра­бот­ні­каў на ска­ро­ча­ную пра­цяг­ласць ра­бо­ча­га ча­су, па­коль­кі ў Пра­цоў­ным ко­дэк­се гэ­тае пра­ва за­ма­ца­ва­на толь­кі за на­стаў­ні­ка­мі, гэ­та зна­чыць, толь­кі за ад­ной з ка­тэ­го­рый пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў.

Яшчэ ў 2013 го­дзе праф­са­юз звяр­нуў ува­гу Мі­на­ду­ка­цыі на не­ра­бо­чы ме­ха­нізм рэа­лі­за­цыі нор­мы, якая пра­ду­гледж­вае ўзгад­нен­не за­сна­валь­ні­кам уста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі кож­на­га вы­пад­ку зні­жэн­ня на­паў­няль­нас­ці ву­чэб­ных груп з Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў. Тым больш што штат­ная коль­касць пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду за­ле­жыць не ад коль­кас­ці груп, а ад коль­кас­ці кан­тын­ген­ту. Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пла­нуе ўрэ­гу­ля­ваць гэ­тую су­пя­рэч­насць у Ко­дэк­се.

ЦК праф­са­ю­за пра­па­на­ваў уліч­ваць пры пе­ра­раз­мер­ка­ван­ні ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на­яў­насць ме­ды­цын­скіх су­праць­па­ка­зан­няў да пра­цы не толь­кі па атры­ма­най спе­цы­яль­нас­ці, але ў пэў­ных умо­вах (ма­ец­ца на ўва­зе пры­род­ны фак­тар і г.д.).

Ча­му не­маг­чы­ма стаць «за­слу­жа­ным»?

Яшчэ ад­на не­ўрэ­гу­ля­ва­ная праб­ле­ма — но­вы па­ра­дак апла­ты баль­ніч­ных ліст­коў. У су­вя­зі з но­вай рэ­дак­цы­яй Па­ла­жэн­ня аб па­рад­ку за­бес­пя­чэн­ня да­па­мо­га­мі па ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці і па ця­жар­нас­ці і ро­дах на 14-дзён­ным ліст­ку не­пра­ца­здоль­нас­ці ніз­ка­аплат­ныя ра­бот­ні­кі га­лі­ны губ­ля­юць больш як 200 ты­сяч руб­лёў, а ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты-на­стаў­ні­кі на да­па­мо­зе па ця­жар­нас­ці і ро­дах — больш як 9 міль­ё­наў руб­лёў. Пра­па­но­вы па гэ­тай сі­ту­а­цыі не­ад­на­ра­зо­ва на­кі­роў­ва­лі­ся праф­са­юзам ва ўрад.

У праф­са­ю­зе за­да­во­ле­ны тым, што на­рэш­це быў зроб­ле­ны пер­шы крок па змян­шэн­ні праз­мер­на­га да­ку­мен­та­а­ба­ро­ту ва ўста­но­вах аду­ка­цыі. Вя­лі­кая коль­касць па­пер, якія да­во­дзіц­ца за­паў­няць пе­да­го­гам што­дня, і пры­цяг­нен­не іх да вы­ка­нан­ня ня­про­філь­ных функ­цый — два пы­тан­ні, якія па­ста­ян­на ўзні­ма­лі­ся на са­мых роз­ных уз­роў­нях. У праф­са­ю­зе спа­дзя­юц­ца, што пры­няц­це Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі «Пе­ра­лі­ку да­ку­мен­таў для асоб­ных пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі» — толь­кі па­ча­так ру­ху ў пра­віль­ным кі­рун­ку.

Звяр­ну­лі ўва­гу на­мес­ні­ка мі­ніст­ра аду­ка­цыі ўдзель­ні­кі пле­ну­ма і на ма­раль­ную праб­ле­му — не­вя­лі­кую коль­касць ад­зна­ча­ных уз­на­га­ро­да­мі пе­да­го­гаў. На­прык­лад, у Грод­не ня­ма ні­вод­на­га на­стаў­ні­ка, які б меў зван­не «за­слу­жа­на­га». Ня­ўжо ў вя­лі­кім аб­лас­ным цэнт­ры ад­сут­ні­ча­юць год­ныя кан­ды­да­ту­ры?

Як трап­на за­ўва­жы­ла стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га Са­ве­та ве­тэ­ра­наў пра­цы га­лі­ны і Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Яні­на ТРА­ХІ­МО­ВІЧ ( да­рэ­чы, прад­стаў­ні­ца пе­да­га­гіч­най ды­нас­тыі, якая мо­жа па­раў­ноў­ваць роз­ныя «эпо­хі» ў раз­віц­ці на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы аду­ка­цыі), трэ­ба больш ду­маць пра ча­ла­ве­ка, а не ха­вац­ца за па­пе­ра­мі. «У аду­ка­цыі бу­дзе на­мно­га больш па­рад­ку, ка­лі кі­раў­ніц­тва га­лі­ны бу­дзе ду­маць пра звы­чай­на­га на­стаў­ні­ка. І та­ды ста­тус пе­да­го­га ў гра­мад­стве аба­вяз­ко­ва па­вы­сіц­ца» — пад­крэс­лі­ла яна.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Загаловак у газеце: Думаць пра чалавека, а не хавацца за паперамі, або Якія праблемы хвалююць педагогаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.

Культура

Гурт Іrdorath: Наш пасыл - быць сапраўднымі і свабоднымі

Гурт Іrdorath: Наш пасыл - быць сапраўднымі і свабоднымі

Прыклад гісторыі, калі талент сам прабівае сабе месца пад сонцам.

Палітыка

Топ-5 дасягненняў Беларусі ў міжнародных адносінах

Топ-5 дасягненняў Беларусі ў міжнародных адносінах

Гэта не пачатак кнігі-антыўтопіі або фантастычнага фільма пра будучыню нашай планеты.

Грамадства

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

У 2019 годзе медыцынскую дапамогу ў Беларусі аказвалі на належным узроўні.