Вы тут

Жыццё — адно, радзімы — дзве


Жы­ва­пі­сец Ба­рыс Арак­чэ­еў, які не так даў­но па­кі­нуў гэ­ты свет, на­га­даў пра ся­бе доб­рай і пры­го­жай па­дзе­яй. У Мін­ску па ву­лі­цы Ле­ні­на, 2 уста­ля­ва­на ме­ма­ры­яль­ная дош­ка ў го­нар пра­слаў­ле­на­га мас­та­ка.

19-361

Па­дзея, якую іні­цы­і­ра­ва­лі Мін­скі гар­вы­кан­кам і Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў, з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вым пра­ця­гам той роз­на­ба­ко­вай пра­цы, якую па ўша­на­ван­ні па­мя­ці баць­кі пра­во­дзіць мас­так, кніж­ны гра­фік Ак­са­на Арак­чэ­е­ва (на фота). Нель­га не ўс­пом­ніць, што як­раз у гэ­тым до­ме на ву­лі­цы Ле­ні­на, 2 на пра­ця­гу не­каль­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў зна­хо­дзі­ла­ся май­стэр­ня Ба­ры­са Ула­дзі­мі­ра­ві­ча. З вок­наў яе ві­даць пло­шча Сва­бо­ды, Свя­та-Ду­хаў ка­фед­раль­ны са­бор, га­рад­ская ра­ту­ша.

— Цяпер я пра­цую ў ко­ліш­няй май­стэр­ні баць­кі і ўсім сэр­цам, усёй ду­шой ад­чу­ваю яго твор­чае га­рэн­не, — дзе­ліц­ца сва­і­мі дум­ка­мі мас­тач­ка Ак­са­на Арак­чэ­е­ва. — Я вель­мі ра­да, што на ад­крыц­цё дош­кі, аў­та­рам якой з'яў­ля­ец­ца скульп­тар Яў­ген Кол­чаў, прый­шло шмат лю­дзей. Мне зда­ец­ца, што прый­шлі як­раз лю­дзі, якія, ка­лі і не ба­чы­лі ні­ко­лі баць­ку, то ўсё ад­но ад­чу­ва­юць яго энер­ге­ты­ку. Праз пей­за­жы яго, праз кар­ці­ны, які­мі ён пе­ра­да­ваў за­хап­лен­не ўсёй Бе­ла­рус­сю, за­хап­лен­не род­ным яра­слаў­скім кра­ем, дзе на­ра­дзіў­ся, не­абы­яка­выя да пры­га­жос­ці лю­дзі за­зі­ра­юць у глы­бі­ні баць­ка­ва­га на­тхнен­ня, на­сы­ча­юц­ца кры­ніч­най сі­лай яго ко­ле­раў і фар­баў.

19-351

На ўра­чыс­тым ад­крыц­ці ме­ма­ры­яль­най дош­кі вы­сту­піў і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў Ры­гор Сіт­ні­ца, які быў доб­ра зна­ё­мы з Ба­ры­сам Арак­чэ­е­вым. «Не­вы­пад­ко­ва, што Ба­ры­са Ула­дзі­мі­ра­ві­ча, за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­зна­чы­лі ор­дэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Уклад гэ­та­га ча­ла­ве­ка, на­ра­джэн­нем рус­ка­га, у бе­ла­рус­кую на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру над­звы­чай вя­лі­кі. І ў пла­не ад­люст­ра­ван­ня пры­га­жос­ці на­шай зям­лі, і ў су­вя­зі з тым, што ён вы­ха­ваў пле­я­ду та­ле­на­ві­тых твор­цаў. А най­перш свае мас­тац­кія за­па­ве­ты пе­ра­даў да­чцэ — Ак­са­не Ба­ры­саў­не Арак­чэ­е­вай. Ве­ру, што і да ары­гі­на­лаў, і да рэ­пра­дук­цый ра­бот та­ле­на­ві­та­га, яр­ка­га мас­та­ка не­ад­ной­чы бу­дуць пры­ка­ва­ны по­зір­кі мно­гіх і мно­гіх на­шых су­ай­чын­ні­каў. Ве­даю, што па­ша­нот­на ста­вяц­ца да здзейс­не­на­га Ба­ры­сам Арак­чэ­е­вым і ў Ра­сіі, на ра­дзі­ме твор­цы...» Па­цвяр­джэн­нем апош­ніх слоў ста­ла і ві­тан­не сям'і мас­та­ка, ар­га­ні­за­та­раў пра­ек­та па ўста­ля­ван­ні ме­ма­ры­яль­най дош­кі ад па­соль­ства Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Мі­ко­ла Бер­леж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?