Вы тут

На «Вадзяны вецер» грошай не шкада


Пра­па­нуйце ці­ка­выя пра­ек­ты! Леп­шыя з іх пад­тры­ма­юць

У 2015-м, які аб'­яў­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі Го­дам мо­ла­дзі, у Грод­не ад­кры­ец­ца фі­лі­ял Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій. Аб гэ­тым стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ рас­ка­заў на су­стрэ­чы са сту­дэн­та­мі ме­ды­цын­ска­га, аграр­на­га, «ку­па­лаў­ска­га» ўні­вер­сі­тэ­таў і на­ву­чэн­ца­мі ін­шых аду­ка­цый­ных уста­ноў рэ­гі­ё­на. Ён лі­чыць, што гэ­та бу­дзе вы­дат­ная пля­цоў­ка для вы­ка­ры­стан­ня здоль­нас­цяў і па­тэн­цы­я­лу ма­ла­дых лю­дзей у ін­та­рэ­сах іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця на­шай кра­і­ны.

20-9

20-9

 

Су­стрэ­ча з мо­лад­дзю ў фар­ма­це ад­кры­та­га дыя­ло­гу, у якім ра­зам з кі­раў­ні­ка­мі ўлад­ных струк­тур удзель­ні­чаў пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та ГА «БРСМ» Ігар БУ­ЗОЎ­СКІ, ад­бы­ла­ся ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім уні­вер­сі­тэ­це. Там жа бы­ла раз­гор­ну­та аб­лас­ная вы­ста­ва рэс­пуб­лі­кан­ска­га ма­ла­дзёж­на­га кон­кур­су «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі».

На­прык­лад, ву­чань СШ №12 г. Грод­на Ле­а­нід ГАН­ЧАР прэ­зен­та­ваў пра­ект «Вір­ту­аль­ны му­зей тэх­ні­кі ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны». Гэ­та элект­рон­ны рэ­сурс, які да­зва­ляе вы­ка­рыс­тоў­ваць ма­дэ­лі тэх­ні­кі для ства­рэн­ня ані­ма­цый­ных 3D філь­маў, рэ­кан­струк­цый па­дзей. Пры рас­пра­цоў­цы ідэі, якая на­ле­жыць твор­чай гру­пе Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га цэнт­ра тэх­ніч­най твор­час­ці, ка­рыс­та­лі­ся чар­ця­жа­мі і фа­та­гра­фі­я­мі рэ­аль­ных эк­зэмп­ля­раў ба­я­вой тэх­ні­кі. Пра­ект стаў пе­ра­мож­цам га­рад­ско­га эта­пу кон­кур­су «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» і бу­дзе рэа­лі­за­ва­ны, атры­маў­шы ад Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма сер­ты­фі­кат на 50 міль­ё­наў руб­лёў.

На аб­лас­ным эта­пе кон­кур­су быў прад­стаў­ле­ны 21 пра­ект у са­мых роз­ных сфе­рах — пра­мыс­ло­вас­ці, сель­скай гас­па­дар­цы, энер­га­збе­ра­жэн­ні, эка­ло­гіі, ме­ды­цы­не, ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гіях, аду­ка­цыі, гіс­то­рыі, куль­ту­ры, ар­хі­тэк­ту­ры... У пры­ват­нас­ці, адзін з леп­шых ма­ла­дых ра­цы­я­на­лі­за­раў Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, ін­жы­нер ла­ка­ма­тыў­на­га дэ­по г. Лі­да Аляк­сандр ЗЯНЬ­КЕ­ВІЧ рас­пра­ца­ваў спо­саб ад­наў­лен­ня ма­наб­ло­ка ды­зе­ля ў цеп­ла­во­зах, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі і ін­шых кра­і­нах пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Сту­дэнт­ка фі­зі­ка-тэх­ніч­на­га фа­куль­тэ­та ГрДУ імя Ян­кі Ку­па­лы Іры­на ЧАР­НЯ­КО­ВА пра­па­на­ва­ла ідэю пар­та­тыў­ных за­рад­ных устрой­стваў шля­хам су­мя­шчэн­ня со­неч­ных ба­та­рэй з адзен­нем, сум­ка­мі для ноў­тбу­каў і ін­шы­мі прад­ме­та­мі паў­ся­дзён­на­га ўжыт­ку. Мэ­та пра­ек­та дзе­ся­ці­клас­ні­ка гро­дзен­скай гім­на­зіі № 4 Кан­стан­ці­на ГРА­МЫ­КІ «Ва­дзя­ны ве­цер» — атры­ман­не элект­ра­энер­гіі не­вя­лі­кай ма­гут­нас­ці для ла­каль­ных мэт. А пра­ект «По­гляд у мі­ну­лае праз су­час­насць» мас­та­ка ў сты­лі «гра­фі­ці» Дзміт­рыя СМА­ГІ­НА скі­ра­ва­ны на тое, каб упры­го­жыць га­рад­скія ву­лі­цы эле­мен­та­мі на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны ў вы­гля­дзе на­цы­я­наль­ных бе­ла­рус­кіх ар­на­мен­таў.

Жу­ры вы­зна­чы­ла трох пе­ра­мож­цаў кон­кур­су, а яшчэ пяць пра­ек­таў ад­зна­ча­ны спе­цы­яль­ны­мі пры­за­мі.

— Усе пра­ек­ты па-свой­му ўні­каль­ныя і ак­ту­аль­ныя, а мно­гія жыц­ця­здоль­ныя на­ват на ка­мер­цый­ным уз­роў­ні. Кон­курс да­ка­заў, што ў мо­ла­дзі шмат ці­ка­вых ідэй — трэ­ба толь­кі іх уба­чыць і да­па­маг­чы рэа­лі­за­ваць, — упэў­не­ны стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Краў­цоў. — Маг­чы­ма, трэ­ба ства­рыць рэ­гі­я­наль­ную сту­дэнц­кую ар­га­ні­за­цыю, якая аку­му­ля­ва­ла б і ла­бі­ра­ва­ла іна­ва­цый­ныя пра­ек­ты. Але каб гэ­та пра­ца­ва­ла, іні­цы­я­ты­ва па­він­на зы­хо­дзіць ад са­мой мо­ла­дзі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».