Вы тут

Чатырохбаковы, літы, залаты


Ці прос­та на прак­ты­цы ад­на­віць слуц­кі по­яс?

Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма «Слуц­кія па­ясы» бы­ла рас­па­ча­та ў 2012 го­дзе і раз­лі­ча­на да 2015 го­да ўключ­на. Та­кім чы­нам, на яе рэа­лі­за­цыю за­ста­ло­ся кры­ху больш за год. Што па­спе­лі зра­біць спе­цы­я­ліс­ты за гэ­ты час і з які­мі скла­да­нас­ця­мі су­тык­ну­лі­ся?

26-33

Кан­суль­тант упраў­лен­ня ўста­но­вы куль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Іван Га­ла­бур­да ад­зна­чыў:

— Рас­пра­цоў­ва­лі дзяр­жаў­ную пра­гра­му па слуц­кіх па­ясах спе­цы­я­ліс­ты з доб­ры­мі ве­да­мі, грун­тоў­ным па­ды­хо­дам. Ад­нак у пра­цэ­се пра­цы над ёй да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца з пэў­ны­мі праб­ле­ма­мі. На­га­даю, што ўні­каль­насць слуц­ка­га по­яса ў тым, што ў яго асно­ве — жа­кар­да­вая тка­ні­на, што ён ча­ты­рох­ба­ко­вы або двух­ба­ко­вы. Гэ­та зна­чыць, ка­лі пе­ра­ва­роч­ва­еш по­яс на ін­шы бок, там ужо зу­сім ін­шы ма­лю­нак і ко­лер. Ака­за­ла­ся, што пе­ра­даць гэ­та ця­пер над­звы­чай скла­да­на.

Іван Га­ла­бур­да рас­па­вёў так­са­ма, што ёсць спе­цы­яль­ны на­ву­ко­ва-экс­перт­ны са­вет, які вы­зна­чае ад­нес­ці ўзор пра­дук­цыі да ана­ла­гаў, ці да ко­пій, ці да мас­тац­кіх сты­лі­за­цый слуц­кіх па­ясоў. Гэ­та зна­чыць, што не ўсе вы­раб­ле­ныя ко­піі слуц­кіх па­ясоў бу­дуць лі­чыц­ца ана­ла­гам тых са­мых, што тка­лі ў Слуц­ку ў ХVІІІ ста­год­дзі. Та­кое ра­шэн­не пры­мае толь­кі ка­мі­сія.

Па­пя­рэд­не бы­ло за­пла­на­ва­на, што ў 2012 го­дзе бу­дуць зроб­ле­ны два по­ясы, у 2013 го­дзе — ча­ты­ры, у 2014 — так­са­ма ча­ты­ры. Ад­нак у вы­ні­ку нель­га кан­ста­та­ваць, што ме­на­ві­та та­кая коль­касць бы­ла вы­раб­ле­на: не ўсе з іх маг­лі быць адоб­ра­ны ка­мі­сі­яй. Пры­бліз­на та­кую ж коль­касць зра­бі­лі і на фаб­ры­цы «Слуц­кія па­ясы».

Кан­ды­дат мас­тацт­ва­знаў­ства, да­цэнт, ды­рэк­тар Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай куль­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Ба­рыс ЛА­ЗУ­КА рас­па­вёў пра тое, што да­во­дзіц­ца ства­раць на­ват узор ко­піі пэў­на­га кан­крэт­на­га слуц­ка­га по­яса, а па ім — ра­біць ін­шыя:

— Мы па­чы­на­лі ства­раць ко­піі тых па­ясоў, што зна­хо­дзяц­ца ў схо­ві­шчах на­шых му­зе­яў, — у тым вы­гля­дзе, у якім яны за­ха­ва­лі­ся да сён­няш­ніх дзён. Ад­нак пад­час пра­цы ста­ла ві­да­воч­на, што не­аб­ход­на ўсё ж ра­біць по­яс па ўзо­ры та­го, якім ён быў у кан­цы XVІІІ ста­год­дзя, — а вы­свет­ліць гэ­та над­звы­чай скла­да­на. Та­му рас­пра­цоў­ва­ец­ца адзін эта­лон ко­піі слуц­ка­га по­яса, а ас­тат­нія вы­кон­ва­юц­ца па яго ўзо­ры, у тым ці ін­шым на­блі­жэн­ні да ары­гі­на­ла.

Ці­ка­ва, што ў ары­гі­наль­ных вы­ра­бах слуц­кай ма­ну­фак­ту­ры на адзін по­яс, даў­жы­нёй у не­каль­кі мет­раў, іш­ло ад 50 да 200 гра­маў зо­ла­та. У су­час­ныя па­ясы так­са­ма да­да­юц­ца за­ла­тыя і с­рэб­ныя ніт­кі, ад­нак іх ва­га не больш за 40-50 гра­маў. Уліч­ва­ю­чы, што та­кі по­яс атрым­лі­ва­ец­ца да­во­лі да­ра­гім, спе­цы­я­ліс­ты знай­шлі пэў­нае вый­сце, каб зні­зіць яго кошт, пра што рас­па­вёў Ба­рыс Ла­зу­ка:

— Ары­гі­наль­ны слуц­кі по­яс ткаў­ся з вы­ка­ры­стан­нем за­ла­тых і ся­рэб­ра­ных ні­так (у мі­ну­лым ніт­кі бы­лі аб­кру­ча­ны спе­цы­яль­ным дро­ці­кам). За­раз мы на­бы­ва­ем ніт­кі ўжо фаб­рыч­най вы­твор­час­ці, у іх ін­шая крут­ка, што ўплы­вае на якасць по­яса. Ад­нак, уліч­ва­ю­чы тое, што та­кія па­ясы над­звы­чай да­ра­гія, мы вы­ра­шы­лі пай­сці па ін­шым шля­ху — вы­ка­ры­стан­ня ме­та­лаў, якія імі­ту­юць каш­тоў­ныя ме­та­лы (так зва­ных ме­та­ні­та­вых спла­ваў). Толь­кі спе­цы­я­ліст мо­жа ад­роз­ніць, што гэ­та не зо­ла­та, а штуч­ны ме­тал. Пры гэ­тым цал­кам за­хоў­ва­ец­ца так­тыль­нае ад­чу­ван­не по­яса, яго цяж­касць, гнут­касць і ін­шае. Та­кія ко­піі знач­на тан­ней­шыя, і слуц­кая фаб­ры­ка ця­пер іх вы­пус­кае ў да­дат­ко­вай коль­кас­ці.

Спе­цы­я­ліст да­даў, што, ня­гле­дзя­чы на до­сыць вы­со­кую ца­ну — ры­нач­ны кошт скла­дае ад 35 млн руб­лёў — зна­хо­дзіц­ца да­во­лі шмат лю­дзей, якія хо­чуць на­быць ко­пію слуц­ка­га по­яса.

З ма­ты­ва­мі слуц­кіх па­ясоў вы­раб­ля­юц­ца і не­ка­то­рыя тка­ныя су­ве­нір­ныя рэ­чы — за­клад­кі, ды­ван­кі і ін­шыя рэ­чы. Іх мож­на на­быць на фаб­ры­цы «Слуц­кія па­ясы».

Ба­рыс Ла­зу­ка за­клі­каў і ін­шыя прад­пры­ем­ствы, не звя­за­ныя з ткац­твам, так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ваць для сва­ёй пра­дук­цыі ар­на­мен­та­цыю слуц­кіх па­ясоў. Да­рэ­чы, ад­на італь­ян­ская фір­ма ўжо зра­бі­ла ке­ра­міч­ную пліт­ку з вы­ява­мі, ана­ла­гіч­ны­мі тым, што бы­лі на слуц­кіх па­ясах. Ча­му б не зра­біць тое ж, на­прык­лад, Доб­руш­ска­му фарфораваму за­во­ду? Або буй­ней­ша­му ў кра­і­не вы­твор­цу тэкс­тыль­най пра­дук­цыі, прад­пры­ем­ству «Ма­га­тэкс», ча­му б не ства­рыць на­рэш­це тка­ні­ну з ма­ты­ва­мі слуц­кіх па­ясоў?..

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.