Вы тут

Каму патрэбны «харчовыя войны»?


У ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных ста­сун­ках па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй уз­нік­лі чар­го­выя цяж­кас­ці. З кан­ца ліс­та­па­да ра­шэн­нем Рас­сель­гас­на­гля­ду быў аб­ме­жа­ва­ны экс­парт пра­дук­цыі шэ­ра­гу ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў хар­чо­вай пра­мыс­ло­вас­ці на ра­сій­скі ры­нак, а так­са­ма за­ба­ро­не­ны тран­зіт бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі праз тэ­ры­то­рыю РФ у трэ­ція кра­і­ны.

У якас­ці прэ­тэн­зій ра­сій­ска­га кант­роль­на­га ор­га­на гу­чаць як не­вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў бяс­пе­кі бе­ла­рус­кі­мі вы­твор­ца­мі мяс­ных і ма­лоч­ных пра­дук­таў, а так­са­ма па­да­зрэн­ні ў ар­га­ні­за­цыі схем рэ­экс­пар­ту з кра­ін Еў­ра­са­ю­за, у да­чы­нен­ні да якіх Ра­сія ўвя­ла эка­на­міч­ныя санк­цыі.

Сі­ту­а­цыя вы­гля­дае над­звы­чай дзіў­на з улі­кам та­го, што згод­на з да­га­во­ра­мі аб Са­юз­най дзяр­жа­ве, Мыт­ным са­ю­зе па­між кра­і­на­мі іс­нуе сва­бод­нае пе­ра­мя­шчэн­не та­ва­раў, пры­тым не толь­кі па­між Ра­сі­яй і Бе­ла­рус­сю, але так­са­ма і з Бе­ла­ру­сі ў Ка­зах­стан праз тэ­ры­то­рыю Ра­сіі. Фак­тыч­на ад­на­ба­ко­вае ўвя­дзен­не ра­сій­скім бо­кам мыт­на­га кант­ро­лю на пад­ста­ве ўся­го толь­кі «па­да­зрэн­няў» не толь­кі ня­се эка­на­міч­ныя стра­ты для бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, іх парт­нё­раў у Ра­сіі, Ка­зах­ста­не і ін­шых кра­і­нах, але су­пя­рэ­чыць да­га­во­рам аб адзі­най мыт­най пра­сто­ры, пад­ры­вае сам прэ­стыж ін­тэ­гра­цыі на­пя­рэ­дад­ні стар­ту Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

Вы­ні­кае, што лю­быя да­га­во­ры мо­гуць быць фак­тыч­на дэ­нан­са­ва­ны на­ват без не­аб­ход­най юры­дыч­най пра­цэ­ду­ры, ка­лі на тое бу­дзе па­лі­тыч­ная во­ля ці «па­да­зрэн­ні» кант­роль­ных ар­га­ні­за­цый. Та­кім чы­нам, дзе­ян­ні Рас­сель­гас­на­гля­ду ства­ра­юць не­бяс­печ­ны прэ­цэ­дэнт, што мо­жа вель­мі не­га­тыў­на ад­біц­ца на бу­ду­чы­ні еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі.

Без ві­ны ві­на­ва­тыя?

Як заўж­ды бы­вае, ка­лі Рас­сель­гас­на­гляд рап­там зна­хо­дзіць якую-не­будзь «шко­ду» ў гру­зін­скіх, мал­даў­скіх, лі­тоў­скіх ці бе­ла­рус­кіх пра­дук­тах хар­ча­ван­ня, да кам­па­ніі дыс­крэ­ды­та­цыі пад­клю­ча­ец­ца ра­сій­ская прэ­са. Шмат­лі­кія жур­на­лісц­кія «рас­сле­да­ван­ні», ка­мен­та­рыі «экс­пер­таў», час­та бес­пад­стаў­ныя аб­ві­на­ва­чан­ні вя­дуць да та­го, што чыс­та ве­да­мас­нае эка­на­міч­нае пы­тан­не вы­но­сіц­ца на ўзро­вень між­дзяр­жаў­ных ста­сун­каў.

Пры гэ­тым, ка­лі ў афі­цый­най за­яве Рас­сель­гас­на­гля­ду га­во­рыц­ца пра тое, што «іс­ну­юць па­да­зрэн­ні, што пад вы­гля­дам бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі мо­жа быць ар­га­ні­за­ва­ны рэ­экс­парт та­ва­раў санк­цый­най гру­пы», то пуб­лі­цыс­ты­ка жур­на­ліс­таў ужо даў­но зра­бі­ла бе­ла­рус­кі бок ві­на­ва­тым. Так, з лёг­кай ру­кі тэ­ле­ві­зій­ных і га­зет­ных «кі­ле­раў», без уся­ля­ка­га след­ства «хіт­рыя бе­ла­ру­сы» ака­за­лі­ся ад­каз­ны­мі за тое, што «на­жы­ва­юц­ца» на «эка­на­міч­най вай­не» па­між Ра­сі­яй і За­ха­дам.

З пра­ва­во­га пунк­ту гле­джан­ня вель­мі цяж­ка ка­мен­та­ваць ра­шэн­ні Ра­ссель­гас­наг­ля­ду, пры­ня­тыя на пад­ста­ве «мо­жа быць» і «іс­нуе па­да­зрэн­не», але па­трэб­на ад­зна­чыць, што прось­бу бе­ла­рус­ка­га прад­стаў­ні­ка ў Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі Сяр­гея Сі­дор­ска­га не ўво­дзіць аб­ме­жа­ван­ні да атры­ман­ня вы­ні­каў афі­цый­най пра­вер­кі ра­сій­скія парт­нё­ры не па­чу­лі і па­кі­ну­лі без ува­гі.

Па­доб­на на тое, што тыя вы­ні­кі на­са­мрэч ні­ко­га і не ці­ка­вяць, а са­ма кам­па­нія бы­ла ар­га­ні­за­ва­на з зу­сім ін­шы­мі мэ­та­мі.

Гіс­то­рыя пы­тан­ня

Спра­ва ў тым, што Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя, ня­гле­дзя­чы на амаль ап­ты­маль­ныя ўмо­вы для зем­ля­роб­ства і жы­вё­ла­га­доў­лі, да­гэ­туль не мо­жа паў­на­вар­тас­на вы­ра­шыць за­да­чы ўлас­най хар­чо­вай бяс­пе­кі. Па вель­мі па­зі­тыў­ных афі­цый­ных звест­ках кі­раў­ні­ка ра­сій­ска­га ўра­да Дзміт­рыя Мядз­ве­дзе­ва, па­каз­чык за­бяс­пе­ча­нас­ці па мя­се і мя­са­пра­дук­тах — ка­ля 75%, а па ма­лоч­ных пра­дук­тах — ка­ля 60%. Ка­лі браць асоб­ную на­менк­ла­ту­ру, то най­больш не­пры­ем­ная сі­ту­а­цыя скла­ла­ся на рын­ку яла­ві­чы­ны (ка­ля 37%) і сы­роў (53,2%).

У гэ­тых умо­вах, уцяг­ва­ю­чы­ся ў эка­на­міч­нае су­праць­ста­ян­не з кра­і­на­мі ЕС, чыя до­ля ў ра­сій­скім ім­пар­це, на­прык­лад, сы­роў і тва­ра­гу скла­да­ла ка­ля 62%, кі­раў­ніц­тва РФ му­сі­ла па­ру­піц­ца пра ін­та­рэ­сы хар­чо­вай бяс­пе­кі і па­трэ­бы звы­чай­ных спа­жыў­цоў.

Вя­до­ма, ад­ной з асноў­ных на­дзей Ра­сіі ў пла­не за­бес­пя­чэн­ня пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня бы­ла і за­ста­ец­ца Бе­ла­русь. Згод­на са ста­тыс­ты­кай, та­го ж сы­ру ра­сій­скі ры­нак спа­жы­вае ка­ля 800 тыс. тон што­год, пры гэ­тым ка­ля 400 тыс. тон скла­дае ім­парт, з іх ка­ля 25% — пра­дук­цыя бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. Пры гэ­тым, бы­ло ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што маг­чы­мас­ці ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў да­лё­ка не бяз­меж­ныя, та­му афі­цый­ным Мінск­ам на ўзроў­ні ўра­да яшчэ ў жніў­ні бы­ло ўзгод­не­на з Рас­сель­гас­на­гля­дам пра­ва на пе­ра­пра­цоў­ку за­меж­най сы­ра­ві­ны бе­ла­рус­кі­мі вы­твор­ца­мі. Вя­до­ма, та­кія да­моў­ле­нас­ці пэў­ным чы­нам паў­плы­ва­лі на стра­тэ­гію знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці шэ­ра­гу ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў. Ска­жам, толь­кі з па­ля­ка­мі бы­лі пад­пі­са­ны пра­та­ко­лы аб на­ме­рах на­бы­ваць да 200 ты­сяч тон ма­ла­ка што­ме­сяц з мэ­тай да­лей­шай пе­ра­пра­цоў­кі для рэа­лі­за­цыі на рын­ку Ра­сіі.

Ка­му вы­гад­на?

Ад­ра­зу ж пас­ля ўвя­дзен­ня эка­на­міч­ных санк­цый у да­чы­нен­ні да за­ход­ніх кра­ін у ма­тэ­ры­я­лах ра­сій­скай прэ­сы па­ча­лі му­сі­ра­ваць тэ­му аб ней­кай над­звы­чай­най вы­га­дзе для эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі па­доб­на­га ста­но­ві­шча, а афі­цый­ныя асо­бы РФ ста­лі па­пя­рэдж­ваць са­юз­ні­каў аб не­да­пу­шчаль­нас­ці рэ­экс­пар­ту за­меж­ных та­ва­раў.

Вы­га­да, без­умоў­на, ёсць, ад­нак маш­та­бы пры­быт­каў ра­сій­скім бо­кам яў­на за­вы­ша­юц­ца, гэ­так жа як і спа­ку­са ар­га­ні­за­ваць шэ­рую схе­му хут­чэй зна­хо­дзіц­ца блі­жэй да ра­сій­скіх пра­ві­лаў гас­па­да­ран­ня, чым да бе­ла­рус­кіх. На­прык­лад, згод­на з ін­фар­ма­цы­яй Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня, у ве­рас­ні 2014 го­да экс­парт сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі вы­рас уся­го на 10,2% у па­раў­на­нні з ве­рас­нем 2013‑га, што скла­ла ў чыс­тым гра­шо­вым вы­ра­жэн­ні ка­ля 27 млн до­ла­раў.

Пас­ля дэ­валь­ва­цыі ра­сій­ска­га руб­ля гэ­тыя «звыш­пры­быт­кі» агу­лам ста­ла цяж­ка пад­лі­чыць, а той жа Мін­сель­гас­харч Бе­ла­ру­сі га­во­рыць ужо не пра вы­га­ду, а пра стра­ты бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў у вы­ні­ку абяс­цэнь­ван­ня ра­сій­скай ва­лю­ты, што, згод­на з пад­лі­ка­мі эка­на­міс­таў, да­ся­га­юць 160 млн до­ла­раў.

Гэ­та зна­чыць, тыя 10–15% рос­ту бе­ла­рус­кіх па­ста­вак на­ўрад ці да­зва­ля­юць за­ўва­жыць ша­лё­ны рост экс­пар­ту, які мо­жа вы­клі­каць «па­да­зрэн­ні» Рас­сель­гас­на­гля­ду. Атрым­лі­ва­ец­ца, што ка­жуць праў­ду экс­пер­ты, якія на­зы­ва­юць са­праўд­най мэ­тай «ата­кі» не лік­ві­да­цыю мер­ка­ва­ных схем рэ­экс­пар­та, а спро­бу пэў­ных фі­нан­са­вых ко­лаў РФ узяць пад кант­роль прад­пры­ем­ствы бе­ла­рус­кай сель­скай гас­па­дар­кі.

Па­доб­на на тое, што буй­ны ра­сій­скі біз­нес са­праў­ды па­ве­рыў у маг­чы­масць атрым­лі­ваць сур'­ёз­ныя ба­ры­шы, зай­ма­ю­чы­ся рэ­экс­пар­там з бе­ла­рус­кіх па­зі­цый, а ін­стру­мен­там ціс­ку, як ужо не раз бы­ва­ла, вы­сту­пі­ла дзяр­жаў­ная кант­роль­ная ўста­но­ва — гэ­тым ра­зам Рас­сель­гас­на­гляд.

Па за­ко­не, а не «па па­няц­цях»

Ця­пер па­між бе­ла­рус­кім і ра­сій­скім ба­ка­мі ідуць ін­тэн­сіў­ныя кан­суль­та­цыі, па вы­ні­ках якіх ча­ка­ец­ца, што па­стаў­кі бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі, гэ­так жа як і тран­зіт, ад­но­вяц­ца з 2 снеж­ня 2014 го­да. Та­кі па­ва­рот да ра­ней­ша­га «ста­тус кво» яшчэ больш да­дае ня­пэў­нас­ці ва ўсю гэ­тую гіс­то­рыю і прос­та зму­шае шу­каць «пад­вод­ныя ка­мя­ні».

У лю­бым вы­пад­ку зра­зу­ме­ла, што ін­тэ­гра­цый­ныя струк­ту­ры яшчэ за­над­та сы­рыя і му­сяць быць ума­ца­ва­ны пе­рад на­цы­я­наль­ны­мі ор­га­на­мі, ка­лі ў пры­яры­тэ­це ад­но­сін бу­дзе не­за­леж­нае след­ства згод­на з нор­ма­мі пра­ва, а не па­лі­тыч­ная во­ля ад­на­го з суб'­ек­таў ула­ды кра­ін — удзель­ніц Мыт­на­га са­ю­за.

Цал­кам слуш­на ў гэ­тым клю­чы вы­гля­дае дум­ка бе­ла­рус­ка­га ві­цэ-прэм'­е­ра Мі­ха­і­ла Ру­са­га: «Каб кож­ны раз не да­каз­ваць ра­сій­скім парт­нё­рам, што «я не лы­сы», у бу­ду­чым ЕА­ЭС па­він­на быць пра­ду­гле­джа­на над­на­цы­я­наль­ная кант­роль­ная служ­ба, ра­шэн­не якой і бу­дзе вы­зна­чаль­ным для суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня».

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?