Вы тут

Чырвоны касцёл і яго таямніцы


Што пра свя­ты­ню не рас­ка­жа звы­чай­ны эк­скур­са­вод?

Кас­цёл свя­тых Сы­мо­на і Але­ны, які здаў­на пра­зва­лі Чыр­во­ным, — са­праўд­ная ар­хі­тэк­тур­ная пер­лі­на ста­лі­цы. Уба­чыць яго вы­яву мож­на не толь­кі на паш­тоў­ках, але і на май­ках, куб­ках і ўлю­бё­ных усі­мі маг­ні­тах. Ад­нак вось і па­ра­докс: вы­браць асоб­ную эк­скур­сію, як гэ­та здаў­на прак­ты­ку­юць за мя­жой, атры­ма­ла­ся ня­прос­та. Звы­чай­на Чыр­во­ны кас­цёл раз­гля­да­ец­ца як толь­кі част­ка ў вя­лі­кім марш­ру­це па ста­лі­цы. Але мы сва­ёй мэ­ты да­сяг­ну­лі: знай­шлі эк­скур­сій­ную аб'­яву ў са­мім кас­цё­ле і пад вы­гля­дам ту­рыс­таў у мі­ну­лую су­бо­ту за­ві­та­лі ў зна­ка­мі­тую ка­та­ліц­кую свя­ты­ню.

2-23

Анг­лі­ча­нін, які па­лю­біў Бе­ла­русь

Ля га­лоў­на­га ўва­хо­да нас су­стра­кае Га­лі­на ІВУЦЬ, якая не толь­кі ла­дзіць эк­скур­сіі па хра­ме для ўсіх ах­вот­ных, але і апя­куе мяс­цо­вую біб­лі­я­тэ­ку імя Ада­ма Міц­ке­ві­ча.

— Пра­во­дзіць эк­скур­сіі мы па­ча­лі ў 2002 го­дзе, ка­лі пры па­ра­фіі ства­ры­лі на­ву­ко­вы цэнтр па да­сле­да­ван­ні Ту­рын­скай пла­шча­ні­цы, ко­пія якой зна­хо­дзіц­ца ў на­шым касцёле. Спа­чат­ку чы­та­лі лек­цыі аб пла­шча­ні­цы, а пас­ля вы­ра­шы­лі, што лю­дзям трэ­ба так­са­ма больш пад­ра­бяз­на рас­каз­ваць пра наш род­ны кас­цёл. Пер­шы­мі на­вед­валь­ні­ка­мі ста­лі па­ра­фі­я­не, а не­ўза­ба­ве па­ча­лі пад­цяг­вац­ца ўсе ах­вот­ныя: ад вуч­няў, сту­дэн­таў да су­пра­цоў­ні­каў мі­ніс­тэр­стваў, за­меж­ных ту­рыс­таў і прад­стаў­ні­коў дып­мі­сій.

Але пе­рад тым як уба­чыць ко­пію пла­шча­ні­цы, га­лоў­ную рэ­лік­вію кас­цё­ла, спа­да­ры­ня Га­лі­на спы­няе нас ка­ля плі­ты не­па­да­лёк ад ува­хо­да. Пад фі­гу­рай Ісу­са Хрыс­та зна­хо­дзіц­ца прах Эд­вар­да Вай­ні­ло­ві­ча, фун­да­та­ра кас­цё­ла і вя­до­ма­га па­лі­тыч­на­га дзея­ча Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Спра­ва ў тым, што пас­ля Рыжскага мірнага дагавора яму прый­шло­ся пе­ра­ехаць на ста­лае мес­ца жы­хар­ства ў Поль­шчу. Ён асеў у Быд­га­шчы, дзе і па­мёр у 1928 го­дзе. Праў­да, 8 га­доў та­му дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням ксян­дза Ула­дзі­сла­ва За­валь­ню­ка, про­ба­шча па­ра­фіі свя­тых Сы­мо­на і Але­ны, кас­цёль­ных іе­рар­хаў, мі­ніс­тэр­стваў за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі і Поль­шчы прах Вай­ні­ло­ві­ча пе­ра­вез­лі на яго ра­дзі­му. Між ін­шым у бу­ду­чы­ні фун­да­тар Чыр­во­на­га кас­цё­ла мо­жа стаць пер­шым бла­слаў­лё­ным на­шым су­ай­чын­ні­кам з лі­ку свец­кіх асоб. Бе­а­ты­фі­ка­цый­ны пра­цэс Вай­ні­ло­ві­ча ўжо рас­па­ча­ты.

Зле­ва ад па­ха­ван­ня за­сна­валь­ні­ка кас­цё­ла зна­хо­дзіц­ца кап­су­ла з пра­хам Гая Пі­кар­ды, анг­лій­ска­га юрыс­та па аду­ка­цыі, які да­сле­да­ваў бе­ла­рус­кія пес­на­пен­ні, твор­часць Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, быў чле­нам жу­ры кон­кур­су ха­ра­во­га мас­тац­тва «Ма­гут­ны Бо­жа». Ме­на­ві­та Пі­кар­да стаў пер­шым за­меж­ні­кам, які за­ха­цеў, каб яго па­ха­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі. Аказ­ва­ец­ца, з на­шай кра­і­най сям'ю Пі­кар­ды звяз­ва­юць даў­ніш­нія «ад­но­сі­ны».

2-24

— Пад­час рус­ка-фран­цуз­скай вай­ны 1812 го­да яго пра­шчур слу­жыў у вой­ску На­па­ле­о­на, — рас­каз­вае наш эк­скур­са­вод. — Вя­до­ма, вя­лі­кая коль­касць фран­цу­заў за­гі­ну­ла як­раз на Бе­ла­ру­сі. Па­доб­ны лёс мог на­пат­каць і сва­я­ка Гая, ка­лі б не бе­ла­рус­ка, якая вы­ле­чы­ла па­ра­не­на­га фран­цу­за.

«Лю­дзі азда­раў­ля­юц­ца пас­ля ма­літ­вы пе­рад пла­шча­ні­цай»

У кас­цё­ле па­куль не­шмат­люд­на. Не­каль­кі вер­ні­каў уклен­чы­лі пе­рад ал­та­ром, ас­тат­нія на­бы­ва­юць лі­та­ра­ту­ру ў кі­ёс­ку. Да ко­піі Ту­рын­скай пла­шча­ні­цы іс­ці праз увесь кас­цёл не трэ­ба. На ўва­хо­дзе па­ва­роч­ва­еш на­пра­ва і праз не­каль­кі кро­каў ба­чыш вя­лі­кае за­шклё­нае па­лат­но. Да нас да­лу­ча­юц­ца не­каль­кі маск­ві­чоў, якія зай­шлі ў кас­цёл са сва­ім эк­скур­са­во­дам.

— Гэ­та ко­пія са­ва­на, у які, згод­на з пад­ан­нем, пас­ля смер­ці быў аб­гор­ну­ты Ісус Хрыс­тос. Ары­гі­нал зна­хо­дзіц­ца ў Ту­ры­не. Уся­го зроб­ле­на 7 поў­на­маш­таб­ных ко­пій пла­шча­ні­цы. Боль­шасць з іх зна­хо­дзіц­ца ў за­кры­тых кляш­та­рах, і да­лё­ка не кож­ны мож­а па­тра­піць да яе, каб па­ма­ліц­ца. Бе­ла­рус­кі­мі на­ву­коў­ца­мі ўжо да­ка­за­на, што на­ват ко­пія мае доб­рую энер­ге­ты­ку. І я ве­даю лю­дзей, якія дзя­ку­ю­чы ве­ры і ма­літ­ве пе­рад мін­скай ко­пі­яй пла­шча­ні­цы азда­раў­ля­лі­ся не толь­кі ду­хоў­на, але і фі­зіч­на.

Маўк­лі­выя ра­сі­я­не кі­ва­юць, фа­та­гра­фу­юць рэ­лік­вію на па­мяць, а мы ру­шым да­лей — да ад­на­го з боч­ных ал­та­роў.

За­мест кас­цё­ла ха­це­лі па­бу­да­ваць «Дзі­ця­чы свет»

На­пэў­на, кож­ны мін­скі ста­ра­жыл ве­дае, што ў са­вец­кі час у бу­дын­ку хра­ма быў Дом кі­но, на мес­цы га­лоў­на­га ал­та­ра зна­хо­дзіў­ся ку­рыль­ны па­кой. Але да­лё­ка не кож­ны чуў, што кас­цёл на­огул маг­лі зруй­на­ваць!

—На гэ­тым мес­цы ў пла­нах бы­ло бу­даў­ніц­тва ўні­вер­ма­га «Дзі­ця­чы свет» аль­бо буй­но­га кі­на­тэ­ат­ра, — уз­гад­вае су­мную гіс­то­рыю Га­лі­на Івуць. — Ад­га­вор­ваць ад за­ду­мы на­шыя ўла­ды пры­яз­джа­лі на­ват з Маск­вы. І дзя­куй Бо­гу, што гэ­та­га не атры­ма­ла­ся.

Мы па­ды­хо­дзім да пры­го­жа аздоб­ле­на­га бакавога ал­та­ра, пе­рад якім у шкля­ной скры­ні ля­жыць яшчэ дзве рэ­лік­віі — бе­лы крыж і піуска, круг­лая бе­лая ша­пач­ка Па­пы Рым­ска­га.

2-28

— Наш ксёндз-про­башч у 2005-м ез­дзіў на па­ха­ван­не Па­пы Яна Паў­ла ІІ, яко­га сё­ле­та пры­зна­лі свя­тым. Пры­вёз з Ры­ма рэ­чы Па­пы, якія ця­пер за­хоў­ва­юц­ца ў на­шым кас­цё­ле.

На­огул у Чыр­во­ным кас­цё­ле ха­пае ці­ка­ві­нак, якія маг­лі б стаць фон­дам спе­цы­яль­на­га му­зея. У хра­ме маю ідэю не аспрэч­ва­юць. Па­доб­ную за­ду­му і са­праў­ды аб­мяр­коў­ва­лі, але для ажыц­цяў­лен­ня ідэі па­трэб­ны час і срод­кі.

Ёсць у кас­цё­ле свя­тых Сы­мо­на і Але­ны і свая ле­ген­да. Па­вод­ле яе, Але­на, дач­ка Эд­вар­да Вай­ні­ло­ві­ча, уба­чы­ла ў сне пры­го­жы храм, які пас­ля на­ма­ля­ва­ла на па­пе­ры. У па­мяць аб заў­час­на па­мер­лых дзе­цях (Сы­мо­ну і Але­не) Вай­ні­ло­віч па­бу­да­ваў кас­цёл згод­на з ма­люн­кам дач­кі. На­са­мрэч усё атры­ма­ла­ся інакш. Кас­цёл, вель­мі па­доб­ны на мін­скі, зна­хо­дзіц­ца ў не­вя­ліч­кім поль­скім мяс­тэч­ку Ют­ро­сін. Кас­цё­лы аб'­яд­ноў­ва­юць не толь­кі сты­ліс­тыч­ныя ры­сы, ко­лер, але і імя ар­хі­тэк­та­ра. Пра­ект свя­ты­ні Вай­ні­ло­віч за­мо­віў То­ма­шу Пай­здэр­ска­му. Ня­гле­дзя­чы на ар­хі­тэк­тур­ныя па­да­бен­ствы (неараманскі стыль) з ют­ро­сін­скім хра­мам, у мін­скі пра­ект ар­хі­тэк­тар да­даў эле­мен­ты го­ты­кі, ма­дэр­ну.

Біб­лі­я­тэ­ку кні­га­мі па­паў­няў граф Тыш­ке­віч

Ра­зам са спа­да­ры­няй Га­лі­най мы спус­ка­ем­ся ў доль­ны кас­цёл, на цо­каль­ны па­верх, дзе зна­хо­дзіц­ца ак­та­вая за­ла і біб­лі­я­тэ­ка імя Ада­ма Міц­ке­ві­ча.

—Су­час­ны кас­цёл — гэ­та не толь­кі ду­хоў­ны цэнтр, але і куль­тур­ны, — пад­крэс­лі­вае Га­лі­на Івуць. — У нас дзей­ні­ча­юць два дзяр­жаў­ныя тэ­ат­ры, ла­дзяц­ца кан­фе­рэн­цыі, ад­бы­ва­юц­ца мас­тац­кія вы­ста­вы, рэ­пе­ці­ру­юць ха­ра­выя ка­лек­ты­вы і пра­хо­дзяць кан­цэр­ты ар­ган­най му­зы­кі. Мы пра­во­дзім се­мі­на­ры для эк­скур­са­во­даў. Рас­каз­ва­ем ім пра гіс­то­рыю кас­цё­ла, да­ём прак­тыч­ныя па­ра­ды, як трэ­ба вес­ці ся­бе ў свя­ты­ні, пра­во­дзіць эк­скур­сію і пры гэ­тым не пе­ра­шка­джаць ма­ліц­ца вер­ні­кам.

— І як гэ­та зра­біць, ка­лі сло­вы гі­да ўсё роў­на нель­га не па­чуць?

— З ту­рыс­тыч­най гру­пай па­жа­да­на ру­хац­ца толь­кі па пе­ры­мет­ры свя­ты­ні. Ад­клю­чыць срод­кі су­вя­зі і, без­умоў­на, не раз­маў­ляць гуч­на.

Мяс­цо­вая біб­лі­я­тэ­ка — гэ­та на­огул зна­ход­ка для біб­лі­я­фі­лаў. Мы за­хо­дзім у па­мяш­кан­не і пе­рад на­мі з'яў­ля­юц­ца шэ­ра­гі вы­со­кіх па­ліц з раз­на­стай­най лі­та­ра­ту­рай.

— Так зва­ную «міц­ке­ві­чаў­ку» за­сна­ва­лі яшчэ ў 1908 го­дзе. Фонд біб­лі­я­тэ­кі па­паў­ня­ла га­рад­ская ін­тэ­лі­ген­цыя. Шмат кніг біб­лі­я­тэ­цы па­да­ры­лі граф Юзаф Тыш­ке­віч, Ядз­ві­га Каст­ра­віц­кая, сяст­ра Эд­вар­да Вай­ні­ло­ві­ча. На па­чат­ку 1920-х біб­лі­я­тэ­ка знікла, і ад­на­віць яе атры­ма­ла­ся толь­кі ў 1998 го­дзе, у 200-ю га­да­ві­ну з дня на­ра­джэн­ня сла­ву­та­га паэ­та.

Ці­ка­ва, што знач­ны ўклад у ад­наў­лен­ні кні­га­схо­ві­шча ўнес­лі ўла­ды поль­ска­га Бе­ла­сто­ка. Ва ўра­чыс­тых аб­ста­ві­нах та­га­час­ны прэ­зі­дэнт го­ра­да Кшыш­таф Юр­гель пе­ра­даў Ула­дзі­сла­ву За­валь­ню­ку 6,5 ты­ся­чы та­моў! Асно­ву біб­лі­я­тэ­кі скла­дае мас­тац­кая і тэ­а­ла­гіч­ная лі­та­ра­ту­ра. Га­лі­на Івуць га­на­рыц­ца тым, што тут ха­пае кніг, якіх больш ні­дзе не су­стрэ­неш у Бе­ла­ру­сі. А гэ­та і вя­лі­кі збор тво­раў Па­пы Яна Паў­ла ІІ, і доб­рая пад­бор­ка за­меж­ных кніг, да­та­ва­ных па­за­мі­ну­лым ста­год­дзем.

Ка­лі мы вы­хо­дзім на ву­лі­цу да зво­на На­га­са­кі, які слу­жыць на­па­мі­нам пра ах­вяр ядзер­ных ка­та­строф, пы­та­ю­ся пра кошт эк­скур­сіі, бо цэ­ны на­ват не ўка­за­ны на аб'­явах.

— Эк­скур­сіі бяс­плат­ныя. Іх мож­на за­мо­віць не­па­срэд­на ў кас­цё­ле, — ад­каз­вае наш гід. — У мя­не ча­сам ту­рыс­ты так­са­ма пы­та­юц­ца: «Дык коль­кі трэ­ба за­пла­ціць?» Ні­коль­кі не трэ­ба. Але вы мо­жа­це па­клас­ці ў скрын­ку для ах­вя­ры кас­цё­ла столь­кі гро­шай, коль­кі лі­чы­це па­трэб­ным.

Вось та­кая тут па­лі­ты­ка. І мне зда­ец­ца, цал­кам адэ­кват­ная. Бо га­лоў­нае тут да­лё­ка не гро­шы, а ве­ды, ад­чу­ван­ні, з які­мі ты пой­дзеш з кас­цё­ла, рас­па­вя­дзеш сва­ім зна­ё­мым і, верагодна, у на­ступ­ны раз пры­вя­дзеш з са­бой кам­па­нію сяб­роў. І хто ве­дае, маг­чы­ма, нех­та з іх пас­ля па­доб­най ванд­роў­кі ад­крые для ся­бе яшчэ адзін сэнс жыц­ця.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Што трэ­ба па­ба­чыць у кас­цё­ле свя­тых Сы­мо­на і Але­ны?

1. Ко­пію Ту­рын­скай пла­шча­ні­цы.

2. Крыж і піуску, ша­пач­ку Па­пы, якія на­ле­жа­лі Яну Паў­лу ІІ.

3. Па­ха­ван­не Эд­вар­да Вай­ні­ло­ві­ча.

4. Ста­ра­даў­нія кні­гі біб­лі­я­тэ­кі імя Ада­ма Міц­ке­ві­ча.

5. Пля­бань, дом ксян­дза. Па­вод­ле не­ка­то­рых звес­так, ра­ней тут быў «Дом ар­га­ніс­та».

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.