Вы тут

Харчаванне ў дзіцячых садках даражэе


У снеж­ні гра­шо­вая су­ма, якую баць­кі ўно­сяць за хар­ча­ван­не сва­іх дзя­цей у да­школь­ных уста­но­вах, кры­ху пад­рас­це.

Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, гра­шо­выя нор­мы вы­дат­каў на хар­ча­ван­не дзя­цей у да­школь­ных уста­но­вах па­вя­лі­чы­лі­ся. Ад­па­вед­на па­вя­лі­чац­ца і вы­дат­кі баць­коў, якія з кра­са­ві­ка бя­гу­ча­га го­да ста­лі па­кры­ваць кошт на­бо­ру пра­дук­таў хар­ча­ван­ня ў поў­ным аб'­ёме (усе 100 пра­цэн­таў вы­дат­каў). Трэ­ба па­тлу­ма­чыць, што су­ма баць­коў­скай пла­ты «пры­вя­за­на» да гра­шо­вых нор­маў вы­дат­каў на хар­ча­ван­не. Апош­нія рэ­гу­ляр­на пе­ра­гля­да­юц­ца бе­ла­рус­кім ура­дам. І ка­лі па­вы­ша­юц­ца гра­шо­выя нор­мы на хар­ча­ван­не — пра­пар­цы­я­наль­на па­вы­ша­юц­ца і вы­дат­кі баць­коў.

Згод­на з Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 26 ліс­та­па­да 2014 го­да № 1104, гра­шо­выя нор­мы вы­дат­каў на хар­ча­ван­не ў да­школь­ных уста­но­вах па­вя­лі­чы­лі­ся.

Так, ва ўста­но­вах з пра­цяг­лас­цю зна­хо­джан­ня 10,5 га­дзі­ны вы­дат­кі на хар­ча­ван­не дзя­цей ва ўзрос­це 1–2 го­да па­вя­ліч­ва­юц­ца з 14 010 да 15 410 руб­лёў, а ва ўзрос­це ад 3 да 5 га­доў — з 17 770 да 19 550 руб­лёў.

Ва ўста­но­вах да­школь­най аду­ка­цыі з 12‑га­дзін­ным рэ­жы­мам пра­цы хар­ча­ван­не ў ясель­ных гру­пах па­да­ра­жэ­ла з 18 260 руб­лёў да 20 090 руб­лёў; для дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 6 га­доў — з 22 030 да 24 230 руб­лёў.

Змя­ніў­ся так­са­ма і кошт хар­ча­ван­ня вы­ха­ван­цаў са­на­тор­ных яс­ляў-сад­коў, са­на­тор­ных груп і Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра для дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху з пра­цяг­лас­цю зна­хо­джан­ня ад 12 да 24 га­дзін. Для дзя­цей ва ўзрос­це 1–2 га­доў кошт па­вя­лі­чыў­ся з 20 940 руб­лёў да 23 030 руб­лёў. Для дзя­цей 2–6 га­доў — з 26 350 руб­лёў да 28 990 руб­лёў.

Гра­шо­выя вы­дат­кі на хар­ча­ван­не ў да­школь­ных уста­но­вах на тэ­ры­то­рыі ра­дые­ак­тыў­на­га за­брудж­ван­ня з пра­цяг­лас­цю зна­хо­джан­ня 10,5 га­дзі­ны па­вы­сі­лі­ся для дзя­цей 1–2 га­доў з 16 550 руб­лёў да 18 210 руб­лёў, для дзя­цей 3–6 га­доў — з 21 510 да 23 660 руб­лёў. У ма­лод­шых гру­пах, дзе дзе­ці зна­хо­дзяц­ца 12 га­дзін, нор­мы ўзня­лі­ся з 19 600 да 21 560 руб­лёў, а ў гру­пах з дзець­мі ад 3 да 6 га­доў — з 25 130 да 27 640 руб­лёў.

Ра­шэн­не ўра­да аб па­вы­шэн­ні гра­шо­вых нор­маў вы­дат­каў на хар­ча­ван­не за­кра­ну­ла так­са­ма цэнт­ры ка­рэк­цый­на-раз­віц­цё­ва­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі, шко­лы, гім­на­зіі і лі­цэі.

На­га­да­ем, што апош­ні раз гра­шо­выя нор­мы вы­дат­каў на хар­ча­ван­не ва ўста­но­вах аду­ка­цыі пе­ра­гля­да­лі­ся ў маі бя­гу­ча­га го­да.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.