Вы тут

Сэканоміць час мы зможам разам


Пош­та ў су­час­ным све­це не толь­кі апе­ра­тыў­на ад­каз­вае на са­мыя роз­ныя тра­ды­цый­ныя за­пы­ты сва­іх клі­ен­таў, але і па­пя­рэдж­вае іх жа­дан­ні пра­па­но­вай но­вых па­слуг. Пра гэ­та і не толь­кі — раз­мо­ва з ды­рэк­та­рам Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Га­лі­най Ця­рэ­шчан­ка.

2-6

— Неш­та па­ста­ян­на змя­няць і та­кім чы­нам удас­ка­наль­вац­ца — прос­та не­аб­ход­насць сён­няш­ня­га ча­су, — лі­чыць кі­раў­нік. — Трэ­ба па­ста­ян­на пра­па­ноў­ваць но­выя па­слу­гі, ука­ра­няць іх, ра­біць так, каб яны зна­хо­дзі­лі сваё да­стой­нае мес­ца на рын­ку. Сён­ня мы за­мя­шча­ем звы­чай­ную пе­ра­сыл­ку пісь­ма на пе­ра­сыл­ку ў фар­ма­це «пер­шы клас». Згод­на з між­на­род­ным стан­дар­там, пе­ра­сыл­ка ідзе па прын­цы­пе «дзень+адзін» у лю­бы на­се­ле­ны пункт рэс­пуб­лі­кі, у той час як звы­чай­ным пісь­мом гэ­та ро­біц­ца ў за­леж­нас­ці ад пунк­та пры­зна­чэн­ня па фор­му­ле «дзень+тры». Каш­туе па­слу­га кры­ху да­ра­жэй, але ж пры гэ­тым знач­на па­мян­ша­юц­ца тэр­мі­ны яе вы­ка­нан­ня.

— На­коль­кі ве­даю, сён­ня ўсе ад­дзя­лен­ні су­вя­зі пе­ра­бу­да­ва­лі сіс­тэ­му сва­ёй ра­бо­ты яшчэ і та­му, што клі­ен­ты атрым­лі­ва­юць шмат па­сы­лак ад ін­тэр­нэт-крам.

— Так, апош­нія га­ды струк­ту­ра на­шых па­слуг у ад­дзя­лен­нях су­вя­зі мя­ня­ец­ца. Па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць па­сы­лак і дроб­ных па­ке­таў. Ад­па­вед­на, мы пры­ня­лі ра­шэн­не ад­кры­ваць пунк­ты па іх вы­да­чы. Вы­дзе­ле­ны пра­цоў­ныя мес­цы. У Го­ме­лі пра­цу­юць па­куль 2 та­кія пунк­ты. У па­чат­ку снеж­ня мы ад­кры­ва­ем яшчэ 2. А вы­дзе­ле­ных ра­бо­чых мес­цаў па пры­ёме і вы­да­чы ў нас уво­гу­ле па воб­лас­ці 23, у тым лі­ку 10 у Го­ме­лі.

— На пош­ту ня­рэд­ка пры­хо­дзяць лю­дзі, якія кла­дуць, на­прык­лад, не­вя­ліч­кія гро­шы на тэ­ле­фон. Гэ­та ча­сам моц­на нер­вуе, бо знач­на за­цяг­ва­ец­ца час на аб­слу­гоў­ван­не ін­шых клі­ен­таў.

— Ра­бо­та з дроб­ны­мі пла­ця­жа­мі для нас так­са­ма з'яў­ля­ец­ца праб­ле­май. Прос­та па­ве­лі­чэн­нем коль­кас­ці пра­цоў­ных мес­цаў ці па­ве­лі­чэн­нем пра­цоў­на­га ча­су на­шых апе­ра­та­раў яе не вы­ра­шыць. Прый­шоў час, ка­лі мы па­він­ны ву­чыць мно­гіх на­шых клі­ен­таў ка­рыс­тац­ца ін­шы­мі, аль­тэр­на­тыў­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі для апла­ты. Да сло­ва, пла­ця­жы за ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны ў струк­ту­ры ўсіх на­шых пла­ця­жоў зай­ма­юць да­стат­ко­ва вя­лі­кі пра­цэнт. У той жа час пра­цэ­ду­ру апла­ты не­скла­да­на ажыц­ця­віць праз ін­шыя пла­цеж­ныя сіс­тэ­мы. У тым лі­ку і не­па­срэд­на на по­шце праз ін­фа­кі­ёс­кі. Ця­пер іх 135, і яны ўста­ля­ва­ны ва ўсіх буй­ных ад­дзя­лен­нях су­вя­зі. Тую ж апе­ра­цыю не­скла­да­на зра­біць і праз кар­ту экс­прэс-апла­ты — гэ­та вель­мі хут­ка.

— Клі­ен­таў трэ­ба ву­чыць. Але ж, ві­даць, і су­пра­цоў­ні­каў пош­ты — так­са­ма...

— Вя­до­ма ж. Што­ме­сяц мы збі­ра­ем для гэ­та­га на­чаль­ні­каў ад­дзя­лен­няў су­вя­зі. Ву­чым на­ват та­му, якія сло­вы па­ві­нен ка­заць апе­ра­тар пры ра­бо­це з клі­ен­та­мі, га­во­рым пра тое, як спе­цы­я­ліст па­ві­нен вы­гля­даць на пра­цоў­ным мес­цы.

— Га­лі­на Ана­толь­еў­на, а вы са­мі ча­му ву­чы­це­ся ад свай­го пер­са­на­лу?

— Не­ка­то­рыя ўзнік­шыя праб­ле­мы мо­жа пад­ка­заць толь­кі апе­ра­тар ці на­чаль­нік ад­дзя­лен­ня. Та­му час­та атрым­лі­ва­ец­ца, што важ­ныя ідэі ідуць ад іх. По­тым мы рэа­лі­зу­ем па­жа­дан­ні і атрым­лі­ва­ем хут­кі эфект.

Час­та пры аса­біс­тым кан­так­це су­пра­цоў­ні­кі пош­ты як у га­рад­скіх, так і ў сель­скіх ад­дзя­лен­нях су­вя­зі неш­та важ­нае пра­па­ноў­ва­юць. Бы­вае, ра­зам са­дзім­ся і па­чы­на­ем вы­ву­чаць пра­грам­ны пра­дукт: што прос­та, што скла­да­на, што трэ­ба ўдас­ка­на­ліць.

— А як пры­жы­ва­юц­ца, як пра­цу­юць пе­ра­соў­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі?

— На Го­мель­шчы­не іх 53, і пра­ца іх у мно­гім за­ле­жыць ад асо­бы су­пра­цоў­ні­ка. У снеж­ні ў Рэ­чы­цы і Ма­зы­ры мы пра­во­дзім два се­мі­на­ры для на­чаль­ні­каў пе­ра­соў­ных ад­дзя­лен­няў су­вя­зі. Для та­го, каб па­вы­сіць якасць па­слуг, бу­дзем яшчэ больш ува­гі на­да­ваць аб­ме­ну во­пы­там, па­вы­шэн­ню пра­фе­сі­я­на­ліз­му.

— А як з па­шы­рэн­нем сет­кі паш­то­вых аб'­ек­таў у га­ра­дах?

— Мы па­ста­ян­на пра­цу­ем у гэ­тым кі­рун­ку. Сё­ле­та ў 19 мік­ра­ра­ё­не Го­ме­ля па­бу­да­ва­лі но­вае буй­ное ад­дзя­лен­не су­вя­зі, ад­крыц­цё яко­га пла­ну­ем на 6 снеж­ня. У гэ­тым ад­дзя­лен­ні клі­ен­таў бу­дуць аб­слу­гоў­ваць на трох ра­бо­чых мес­цах і ў пунк­це вы­да­чы паш­то­вых ад­праў­лен­няў. За­га­дзя за­пра­ша­ем!

— У на­ша жыц­цё ак­тыў­на ўва­хо­дзіць тэ­ма элект­рон­на­га ўра­да. У якой якас­ці тут прад­стаў­ле­на пош­та?

— Мы рэа­лі­зу­ем гэ­тую па­слу­гу праз агуль­на­дзяр­жаў­ную аў­та­ма­ты­за­ва­ную ін­фар­ма­цый­ную сіс­тэ­му. Для гэ­тай мэ­ты ў нас па­куль што ў трох ад­дзя­лен­нях су­вя­зі Го­ме­ля ўста­ля­ва­ны кам­п'ю­та­ры, якія вы­да­юць да­вед­кі. А з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да та­кія па­слу­гі мож­на бу­дзе за­ка­заць і ў кож­ным ра­ён­ным вуз­ле паш­то­вай су­вя­зі. Ця­пер клі­ент мо­жа атры­маць ін­фар­ма­цыю па трох кі­рун­ках. На­прык­лад, за­пы­таць ін­фар­ма­цыю па сва­іх за­па­зы­ча­нас­цях у бюд­жэт: крэ­ды­тах, ка­му­наль­ных пла­ця­жах... Па-дру­гое, ча­ла­век мо­жа да­ве­дац­ца пра ней­кі аб'­ект ма­ё­мас­ці, ка­лі, на­прык­лад, ён хо­ча яго на­быць: ма­ю­чы ад­рас, мож­на да­ве­дац­ца, хто гас­па­дар до­ма, якая пло­шча яго, які год бу­даў­ніц­тва... Гэ­тая ды ін­шая ін­фар­ма­цыя мо­жа да­па­маг­чы ча­ла­ве­ку ра­за­брац­ца ў роз­ных жыц­цё­вых сі­ту­а­цы­ях. І трэ­цяя па­слу­га — да­вед­кі юры­дыч­най асо­бе пра яе за­па­зы­ча­насць у бюд­жэт. Дзя­ку­ю­чы та­кой ін­фар­ма­цыі лю­дзі змо­гуць вы­ра­шыць мно­гія да­лі­кат­ныя праб­ле­мы. На жаль, па­куль што мо­жам пра­па­на­ваць у гэ­тым кі­рун­ку толь­кі 3 па­слу­гі, але па ме­ры га­тоў­нас­ці ўла­даль­ні­каў ін­фар­ма­цыі бу­дзем па­шы­раць іх спектр...

— Го­мель­шчы­на, як і ін­шыя воб­лас­ці кра­і­ны, ак­тыў­на ўклю­чы­ла­ся ў пост­кро­сінг — між­на­род­ны ан­лайн-пра­ект, мэ­тай яко­га з'яў­ля­ец­ца аб­мен паш­то­вы­мі карт­ка­мі і мар­ка­мі па­між людзь­мі з роз­ных кут­коў пла­не­ты.

— Пост­кро­сінг быў пры­ду­ма­ны для тых, хто ста­міў­ся ад ста­сун­каў толь­кі ў ін­тэр­нэ­це і ад­дае пе­ра­ва­гу паш­тоў­кам. Між ін­шым, на­ша рэс­пуб­лі­ка ак­тыў­на ўклю­чы­ла­ся ў раз­віц­цё гэ­та­га пра­ек­та і ця­пер ува­хо­дзіць у топ-10 па аб'­ёмах пе­ра­сы­лак. Ін­та­рэс да пост­кро­сін­гу вя­лі­кі. Праз паш­тоў­кі лю­дзі мо­гуць рас­каз­ваць пра сваю кра­і­ну, дзя­ліц­ца па­чуц­ця­мі і жар­та­мі, рас­каз­ваць пра свае за­хап­лен­ні. На паш­тоў­ках — не толь­кі ві­ды на­шай пры­го­жай пры­ро­ды, але і фо­та­здым­кі з рэ­цэп­та­мі бе­ла­рус­кай кух­ні, аб­ра­ды Бе­ла­ру­сі, ві­ды ма­рак кра­і­ны, кар­ці­ны На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея... Тыя, хто за­ці­ка­віў­ся гэ­тай спра­вай, га­во­раць, што ада­рвац­ца ўжо нель­га. У нас на Го­мель­шчы­не ёсць не­каль­кі сот­няў па­ста­ян­ных ама­та­раў пост­кро­сін­гу, якія вя­дуць ак­тыў­ную пе­ра­піс­ку з усім све­там.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.
Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».