Вы тут

Авалодаць словам і сучаснымі тэхналогіямі


Сту­дэн­ты Інстытута журналістыкі БДУ змо­гуць ста­жы­ра­вац­ца ў Гер­ма­ніі і ву­чыц­ца не­каль­кі га­доў па аб­ме­не ў Кі­таі

Што агуль­на­га ў пісь­мен­ні­цы Свят­ла­ны Алек­сі­е­віч, кі­на­рэ­жы­сё­ра Іга­ра Даб­ра­лю­ба­ва і тэ­ле­вя­ду­чай Але­ны Спі­ры­до­віч? Усе яны ў свой час скон­чы­лі фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі БДУ, як і мно­гія ін­шыя вя­до­мыя лю­дзі. Сён­ня фа­куль­тэт ад­зна­чае 70-год­дзе. Ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та Сяр­гей Ду­бо­вік рас­ка­заў у ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе», ці па­спя­вае аду­ка­цыя за раз­віц­цём ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, у чым ад­мет­насць бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі і што трэ­ба, каб стаць са­праўд­ным пра­фе­сі­я­на­лам.

2-26

2-26

 

— Сяр­гей Ва­лян­ці­на­віч, ёсць дум­ка, што, каб стаць жур­на­ліс­там, не па­трэб­на жур­на­лісц­кая аду­ка­цыя. Лепш, на­прык­лад, скон­чыць юры­дыч­ны фа­куль­тэт, стаць спе­цы­я­ліс­там у сва­ёй сфе­ры, а по­тым на гэ­тую тэ­му пі­саць. Вы па­го­дзі­це­ся ці па­спра­ча­е­це­ся?

— Прак­ты­ка па­каз­вае, што лю­дзі, якія па пра­фе­сіі з'яў­ля­юц­ца жур­на­ліс­та­мі, як пра­ві­ла, лепш вы­кон­ва­юць свае не­па­срэд­ныя аба­вяз­кі. Жур­на­ліст пра­цуе са сло­вам, яму трэ­ба ўмець пі­саць тэкс­ты. У та­го, хто ву­чыў­ся на ін­шую спе­цы­яль­насць, гэ­тых ве­даў мо­жа не быць. Зра­зу­ме­ла, што, каб пі­саць пра эка­но­мі­ку, не­да­стат­ко­ва толь­кі той ін­фар­ма­цыі, што дае фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі. Трэ­ба дэ­та­лё­ва раз­бі­рац­ца ў бан­каў­скай дзей­нас­ці, ме­ха­ніз­мах функ­цы­я­на­ван­ня рын­ку. Ка­лі ча­ла­век бя­рэ ін­тэр­в'ю ў мі­ніст­ра эка­но­мі­кі, ён па­ві­нен раз­маў­ляць на роў­ных, не быць ды­ле­тан­там у тэ­ме. Жур­на­лісц­кая аду­ка­цыя — гэ­та ба­за. А ўжо да­лей­шае раз­віц­цё вы­пуск­ні­ка як спе­цы­я­ліс­та — яго са­ма­аду­ка­цыя, жыц­цё­вы во­пыт.

— Ці нар­маль­на, што жур­на­ліс­ты­ка, мяр­ку­ю­чы па сту­дэн­тах, ста­но­віц­ца «дзя­во­чай» пра­фе­сі­яй?

— Ду­маю, што плён­на пра­ца­ваць у жур­на­ліс­ты­цы мо­гуць і дзяў­ча­ты. На­ўрад ці якасць ма­тэ­ры­я­лаў і са­міх срод­каў ін­фар­ма­цыі за­ле­жыць ад та­го, больш там жан­чын ці муж­чын. Ха­ця быў час, ка­лі ў жур­на­ліс­ты­ку іш­лі ў асноў­ным хлоп­цы. На­прык­лад, ся­рэ­дзі­на 60-х — па­ча­так 70-х га­доў. Та­ды на­огул на фа­куль­тэт пры­ма­лі зу­сім ма­ла лю­дзей, ча­ла­век 25.

[caption id="attachment_62835" align="alignnone" width="600"]Пра­гра­мы на­ву­чан­ня ў інстытуце адаптаваныя   да патрабаванняў су­час­най ме­дый­най сіс­тэ­мы.

Пра­гра­мы на­ву­чан­ня ў інстытуце адаптаваныя да патрабаванняў су­час­най ме­дый­най сіс­тэ­мы.

 Пра­гра­мы на­ву­чан­ня ў інстытуце адаптаваныя
да патрабаванняў су­час­най ме­дый­най сіс­тэ­мы.[/caption]

 

— Што іс­тот­на змя­ні­ла­ся ў апош­ні час на фа­куль­тэ­це і ў пра­фе­сіі?

— З 2008 го­да жур­фак пе­ра­ехаў у но­вае па­мяш­кан­не і атры­маў дру­гое ды­хан­не. Ёсць цу­доў­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя маг­чы­мас­ці для ар­га­ні­за­цыі на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су: доб­рыя аў­ды­то­рыі, ла­ба­ра­то­рыі, кам­п'ю­тар­ныя кла­сы, тэ­ле­сту­дыя. Ад­кры­лі­ся но­выя спе­цы­яль­нас­ці, што знач­на па­шы­ры­ла ко­ла спе­цы­я­ліс­таў, якія пой­дуць пра­ца­ваць у срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Мы ўліч­ва­ем за­па­тра­ба­ван­ні рэ­дак­цый. Ра­ней зда­ра­ла­ся так, што ча­ла­век пас­ля ўні­вер­сі­тэ­та пры­хо­дзіў у га­зе­ту ці на ра­дыё і яму яшчэ быў па­трэ­бен год, каб упі­сац­ца ў ка­лек­тыў, пра­ца­ваць на па­трэб­ным узроў­ні. Сён­ня на­шы вы­пуск­ні­кі ад­ра­зу ўклю­ча­юц­ца ў твор­чы пра­цэс. Трэ­цяя част­ка сту­дэн­таў ужо за­ма­ца­ва­лі­ся за срод­ка­мі ін­фар­ма­цыі. Мы са­дзей­ні­ча­ем та­му, каб яны на 2 — 3-м кур­се маг­лі пра­ца­ваць на чвэрць ці па­ло­ву стаў­кі. Ні­во­дзін рэ­дак­тар не бу­дзе браць у штат жур­на­ліс­та, яко­га ён не ве­дае. Та­му, каб раз­мер­ка­вац­ца ў пэў­нае вы­дан­не, вы­пуск­нік па­ві­нен спа­чат­ку па­пра­ца­ваць там па­за­штат­ным ка­рэс­пан­дэн­там. Са­ма пра­фе­сія ста­ла больш ды­на­міч­най, па­тра­буе ад жур­на­ліс­таў шмат ве­даў, тэх­ніч­най пад­рых­тоў­кі.

— Сён­ня ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі раз­ві­ва­юц­ца вель­мі хут­ка. Ці па­спя­вае аду­ка­цыя за імі?

— Мы адап­ту­ем пра­гра­мы на­ву­чан­ня пад вы­клі­кі су­час­най ме­дый­най сіс­тэ­мы. Не­каль­кі га­доў та­му ад­кры­лі та­кія на­прам­кі, як вэб-жур­на­ліс­ты­ка, ме­недж­мент СМІ. З'я­ві­лі­ся но­выя дыс­цып­лі­ны, якія ўліч­ва­юць асаб­лі­вас­ці ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. На­прык­лад, «Ме­ды­я­э­ка­ло­гія», «Асно­вы ін­тэр­нэт-жур­на­ліс­ты­кі».

— Не­каль­кі слоў пра пе­рай­ман­не між­на­род­на­га во­пы­ту. З які­мі кра­і­на­мі су­пра­цоў­ні­чае фа­куль­тэт?

— Ёсць да­га­во­ры аб між­на­род­ным су­пра­цоў­ніц­тве з Укра­і­най, Шве­цы­яй, Гер­ма­ні­яй, Сла­ва­кі­яй, Бал­га­ры­яй. На фа­куль­тэ­це ву­чац­ца сту­дэн­ты з Кі­тая (ка­ля ста ча­ла­век), япон­цы, жы­ха­ры Ра­сіі і Пры­бал­ты­кі. Ма­ем доб­рыя ста­сун­кі са швед­скім Ін­сты­ту­там па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі жур­на­ліс­таў FОJО. Гру­пы на­шых сту­дэн­таў што­год ез­дзяць па аб­ме­не на прак­ты­ку ў Шве­цыю, спра­бу­юць ся­бе ў мяс­цо­вых га­зе­тах і на ра­дыё­стан­цы­ях. Не­каль­кі дзён на­зад мы пад­пі­са­лі да­га­вор з Воль­ным ін­сты­ту­там Гер­ма­ніі. Пла­ну­ем, што бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі бу­дуць ста­жы­ра­вац­ца там, а іх лек­та­ры чы­таць у нас. З Кі­та­ем су­пра­цоў­ні­ча­ем ужо 15 га­доў. За гэ­ты час ка­ля дзвюх ты­сяч кі­тай­цаў скон­чы­лі наш фа­куль­тэт. Мно­гія з іх ву­чы­лі­ся ў ма­гіст­ра­ту­ры і ас­пі­ран­ту­ры. Ця­пер у Хэ­нань­скім уні­вер­сі­тэ­це пра­цу­юць два на­шы вы­клад­чы­кі. У перс­пек­ты­ве гру­пы кі­тай­скіх сту­дэн­таў пас­ля двух кур­саў бу­дуць да­вуч­вац­ца ў нас, а бе­ла­ру­сы — за­вяр­шаць аду­ка­цыю ў Хэ­на­ні. І атрым­лі­ваць двай­ныя дып­ло­мы. Да­рэ­чы, на між­на­род­ную кан­фе­рэн­цыю, пры­све­ча­ную 70-год­дзю фа­куль­тэ­та, мы ча­ка­ем ка­ля 30 вы­клад­чы­каў з роз­ных кра­ін.

— Вы­пуск­ні­кі жур­фа­ка зна­хо­дзяць ся­бе ў пра­фе­сіі?

— Пе­ра­важ­ная коль­касць вы­пуск­ні­коў ад­бы­лі­ся як жур­на­ліс­ты. Не­ка­то­рыя ста­лі пісь­мен­ні­ка­мі (Адам Маль­дзіс, Іван Чыг­ры­наў), паэ­та­мі (Ва­сіль Зу­ё­нак, Ге­надзь Бу­раў­кін), кі­на­рэ­жы­сё­ра­мі (Ана­толь Алай, Вік­тар Да­шук). У нас ёсць та­кое зван­не, як га­на­ро­вы пра­фе­сар Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі. Мы пры­свой­ва­ем яго на­шым вы­пуск­ні­кам, якія да­сяг­ну­лі вы­шынь у пра­фе­сіі. На сён­ня мы ма­ем трох га­на­ро­вых пра­фе­са­раў: га­лоў­ны рэ­дак­тар «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» Па­вел Яку­бо­віч, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар АНТ Ры­гор Кі­сель і мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч. Што да­ты­чыц­ца «зо­рак» бе­ла­рус­кай тэ­ле­жур­на­ліс­ты­кі, то вы са­мі ба­чы­це іх па тэ­ле­ві­за­ры.

— Да­рэ­чы, пра тэ­ле­ба­чан­не. На дум­ку дэ­ка­на, ча­му ў нас так шмат кры­мі­наль­най хро­ні­кі?

— Тэ­ле­гля­дач ча­кае кры­мі­наль­ных сю­жэ­таў. Не­ка­то­рыя ка­на­лы дзе­ля пры­быт­ку ідуць на тое, каб за­да­во­ліць ін­та­рэ­сы абы­ва­це­ля. Гэ­та праб­ле­ма не толь­кі бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня. Уклю­чы­це, на­прык­лад, НТБ. На ра­сій­скіх ка­на­лах цэ­лая шко­ла для зла­чын­цаў. Я лі­чу, мы па­куль не пе­ра­сту­пі­лі тую мя­жу, за якой па­чы­на­ец­ца жоў­тая, не­пры­го­жая жур­на­ліс­ты­ка. Мне па­да­ба­ец­ца, як вя­дуць пе­ра­да­чу «Зо­на Ікс».

— Як вы ду­ма­е­це, ча­му еў­ра­пей­скія ідэі не заў­сё­ды пры­жы­ва­юц­ца ў бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­цы? На­прык­лад, бяс­плат­ная га­рад­ская прэ­са. На За­ха­дзе яна раз­лі­ча­на на за­ня­тых лю­дзей, якім зруч­на чы­таць на­ві­ны па да­ро­зе на пра­цу. У нас жа гэ­тыя га­зе­ты ахап­ка­мі раз­бі­ра­юць ба­бу­лі...

— Пен­сі­я­не­ры ха­па­юць га­зе­ты, на­пэў­на для та­го, каб заўт­ра за­вез­ці іх на свае ле­ці­шчы. Ча­му не пры­жы­ва­ец­ца ідэя? Бяс­плат­ная прэ­са раз­лі­ча­на на рэ­кла­ма­даў­цаў, змя­шчае шмат аб'­яў. На­шы лю­дзі па­куль з не­да­ве­рам ста­вяц­ца да рэ­клам­ных вы­дан­няў. Але гэ­тая фор­ма да­стаў­кі ін­фар­ма­цыі да чы­та­ча апра­ба­ва­на ў Еў­ро­пе, ёсць та­кія га­зе­ты ў Ра­сіі. Ду­маю, у бу­ду­чы­ні пры­жы­вец­ца і ў нас.

— На­коль­кі сён­ня ўво­гу­ле за­па­тра­ба­ва­на пра­фе­сія жур­на­ліс­та?

— Кож­ны год мы вы­пус­ка­ем ка­ля 250 ча­ла­век. Праб­лем з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем ня­ма. У нас да­стат­ко­вая коль­касць СМІ, дзе па­трэб­ны ма­ла­дыя, здоль­ныя спе­цы­я­ліс­ты. Ка­лі пе­рад раз­мер­ка­ван­нем пры­хо­дзяць за­яў­кі, ча­сам на ад­на­го сту­дэн­та пры­па­дае два мес­цы. Мно­гія едуць у ра­ён­ныя і аб­лас­ныя га­зе­ты. На­шы вы­пуск­ні­кі пра­цу­юць і ў пі­я­ры, у рэ­клам­ных служ­бах.

— Мож­на сме­ла га­ва­рыць пра тое, што ў нас скла­ла­ся ме­на­ві­та бе­ла­рус­кая на­цы­я­наль­ная шко­ла жур­на­ліс­ты­кі. У чым яе ад­мет­насць?

— Мы не ад­ста­ём ад та­го, што ро­біц­ца ў Еў­ро­пе. Зраў­ня­лі­ся па тэх­ніч­ных срод­ках. Маг­чы­ма, нам трэ­ба больш пра­ца­ваць у на­прам­ку ма­біль­нас­ці жур­на­ліс­ты­кі. Але ў па­раў­на­нні з кра­і­на­мі-су­се­дзя­мі на­ша жур­на­ліс­ты­ка больш праў­дзі­вая, ма­раль­ная, ча­ла­веч­ная. Ду­маю, За­ход­няй Еў­ро­пе так­са­ма ёсць ча­му ў нас па­ву­чыц­ца.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».