Вы тут

Святочныя цацкі


Каб апы­нуц­ца ў на­ва­год­няй каз­цы, не аба­вяз­ко­ва прос­та ся­дзець і ча­каць Но­ва­га го­да. Па­глы­біц­ца ў свя­точ­ны на­строй мін­ча­не і гос­ці го­ра­да мо­гуць, на­ве­даў­шы вы­ста­ву-пра­ект «Му­зей ёлач­най цац­кі», якая пра­хо­дзіць гэ­ты­мі дня­мі ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі.ъ

3-9

Экс­па­зі­цыя са­бра­ла ка­ля 500 ёлач­ных упры­го­жан­няў і ўклю­чае ў ся­бе ўсю раз­на­стай­насць пры­го­жых ца­цак — ад за­ра­джэн­ня да на­шых дзён. Ра­ней на ёл­кі ве­ша­лі роз­ныя ла­сун­кі, цу­кер­кі, пер­ні­кі, пла­ды. Га­лоў­ным упры­га­жэн­нем лі­чыў­ся яб­лык. Але ж ся­рэ­дзі­на ХІХ ста­год­дзя вы­да­ла­ся не ўра­джай­най на са­да­ві­ну. На да­па­мо­гу свя­ту прый­шлі ня­мец­кія шкло­вы­дзі­маль­шчы­кі, якія ста­лі ра­біць ша­ры, па­доб­ныя да яб­лы­каў. Ме­на­ві­та так і па­ча­ла­ся эпо­ха ёлач­ных ца­цак.

3-10

— На­ша га­лоў­ная ідэя — па­ка­заць усю раз­на­стай­насць ёлач­ных ца­цак, — рас­каз­вае ку­ра­тар вы­ста­вы Анд­рэй Бя­гун.— Так, у СССР бы­ла тра­ды­цыя ра­біць цац­кі са шкла, з прэ­са­ва­най ва­ты, кар­до­ну. У Еў­ро­пе ж вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ін­шыя ма­тэ­ры­я­лы — ме­тал, хрус­таль, фар­фор, дрэ­ва. Акра­мя та­го, на вы­ста­ве па­ка­за­ны пра­цэс вы­дзі­ман­ня шкля­ной ёлач­най цац­кі, яе се­раб­рэн­ня і афар­боў­кі. Ёсць на вы­ста­ве і са­праў­ды ра­ры­тэт­ныя экс­па­на­ты — аў­стра-вен­гер­ская шкля­ная ёлач­ныя цац­ка кан­ца XІX ста­год­дзя з Вен­ска­га ка­ляд­на­га ба­лю дыя­мет­рам больш за 40 см і дак­лад­ная ко­пія ша­ра, які шкло­вы­дзі­маль­шчы­кі па­да­ры­лі Па­пу Рым­ска­му Яну Паў­лу ІІ.

3-11

Су­ма­ваць гле­да­чам не да­вя­дзец­ца. Тэ­ма­тыч­ныя стэн­ды з цац­ка­мі пры­ваб­лі­ва­юць сва­ёй раз­на­стай­нас­цю. Тут мож­на ўба­чыць упры­га­жэн­ні як са­вец­ка­га пе­ры­я­ду, так і эк­за­тыч­ныя асоб­ні­кі, пры­ве­зе­ныя з Егіп­та і Аме­ры­кі. Па­доб­най вы­ста­вы ў Бе­ла­ру­сі ра­ней не бы­ло. Але яна ўжо вы­клікае ці­ка­васць ся­род гра­мад­ства. Так, па­поў­ніць экс­па­зі­цыю на­ва­год­ні­мі ша­ра­мі з Маль­ты вы­яві­ла жа­дан­не дэ­ле­га­цыя са Сма­лен­ска. Та­му Анд­рэй Бягун і яго ка­ман­да пла­ну­юць зра­біць му­зей ёлач­ных ца­цак з па­ста­ян­най экс­па­зі­цы­яй.

3-12

Каб яшчэ больш за­ці­ка­віць сва­іх гас­цей, ар­га­ні­за­та­ры пры­ду­ма­лі шмат ці­ка­вых «фі­ша­чак». Ад­на з іх — пош­та Дзе­да Ма­ро­за. Да­слаць пры­го­жую паш­тоў­ку з він­ша­ван­нем сва­ім род­ным і сяб­рам мож­на на­ват з вы­ста­вы. Ёсць тут і кра­ма з ужо га­то­вы­мі ёлач­ны­мі цац­ка­мі. Так­са­ма на­вед­валь­ні­каў за­пра­ша­юць пры­няць удзел у май­стар-кла­се, дзе ўлас­на­руч­на мож­на раз­ма­ля­ваць свой на­ва­год­ні шар, каб по­тым за­браць яго да­до­му, па­ве­сіць на ёл­ку і су­стра­каць Но­вы год з доб­рым на­стро­ем.

3-13

На­дзея Бу­жан, фо­та аў­та­ра

3-14

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.