Вы тут

Імянныя вуліцы — па адзіным стандарце


Ця­пер у на­шай кра­і­не наз­вы ву­ліц у го­нар зна­ка­мі­тых лю­дзей бу­дуць да­ваць па поў­ным іме­ні і проз­ві­шчы, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі.

Спе­цы­я­ліс­ты ка­мі­тэ­та па­тлу­ма­чы­лі, што ад­ра­зу раз­гля­даў­ся і дру­гі «ды­фе­рэн­цы­ра­ва­ны» па­ды­ход. Ён пра­ду­гледж­ваў, што наз­ва мо­жа скла­дац­ца з проз­ві­шча; імя і проз­ві­шча ў вы­пад­ках, ка­лі наз­вы пры­свой­ва­юц­ца ў го­нар не­паў­на­лет­няй вы­дат­най асо­бы (на­прык­лад, вул. Ма­ра­та Ка­зея); у го­нар за­меж­ных вя­до­мых асоб (вул. Кар­ла Марк­са); у не­мі­ла­гуч­ных і двух­сэн­соў­ных на­звах (на­прык­лад, вул. На­па­ле­о­на Ор­ды); зван­ня і проз­ві­шча; псеў­да­ні­ма.

Ад­нак, зы­хо­дзя­чы з та­го, што наз­вы эле­мен­таў ву­ліч­на-да­рож­най сет­кі і ін­шых аб'­ек­таў інф­ра­струк­ту­ры вы­кон­ва­юць як мі­ні­мум дзве функ­цыі (ад­рас­ную і ме­ма­ры­яль­ную), за ўвя­дзен­не ў дзе­ян­не ад­на­стай­на­га па­ды­хо­ду вы­ка­за­ла­ся боль­шасць чле­наў Та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі ка­мі­тэ­та. Экс­пер­ты па­га­дзі­лі­ся, што пры­няц­це гэ­та­га па­ды­хо­ду ў поў­най ме­ры ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням уні­фі­ка­цыі та­па­ні­міч­най сіс­тэ­мы ўнут­ры на­се­ле­ных пунк­таў і ад­на­ча­со­ва слу­жыць аду­ка­цый­на-вы­ха­ваў­чым мэ­там. Па­ды­ход да­зва­ляе ідэн­ты­фі­ка­ваць асо­бу, у го­нар якой на­зва­на ву­лі­ца.

Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы гэ­тым ме­рам жы­ха­ры Мін­ска да­ве­да­юц­ца, што ву­лі­ца Ка­рат­ке­ві­ча на­зва­на ў го­нар не Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, а пад­поль­шчы­ка Дзміт­рыя Ка­рат­ке­ві­ча, які за­гі­нуў у час вай­ны з фа­шыс­та­мі. А ву­лі­ца Бя­ды на­зва­на ў го­нар ге­не­рал-ма­ё­ра авія­цыі Ле­а­ні­да Бя­ды, які за­гі­нуў у аў­та­ка­та­стро­фе ра­зам з Фё­да­рам Сур­га­на­вым. Больш дак­лад­ныя наз­вы ву­ліц га­ра­доў і вё­сак кра­і­ны па­спры­я­юць уваж­лі­ва­му вы­ву­чэн­ню гіс­то­рыі на­шай Ай­чы­ны.

З прак­тыч­на­га пунк­ту гле­джан­ня вы­ка­ры­стан­не ў наз­ве іме­ні, пры­чым на пер­шым мес­цы, не­аб­ход­на для пра­віль­на­га на­пі­сан­ня проз­ві­шча на рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах, што да­па­ма­гае па­збег­нуць гра­ма­тыч­ных па­мы­лак. Экс­пер­ты ўпраў­лен­ня геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі ка­мі­тэ­та на­гад­ва­юць, што згод­на з пра­ві­ла­мі ар­фа­гра­фіі:

—проз­ві­шча, якое за­кан­чва­ец­ца на лі­та­ру «о» не пад на­ціс­кам у рус­кай мо­ве, на бе­ла­рус­кай мо­ве бу­дзе мець апош­нюю лі­та­ру «і», ка­лі га­вор­ка ідзе пра муж­чы­ну, і — «а», ка­лі пра жан­чы­ну: ул. Але­ся Осипенко — вул. Але­ся Асі­пен­кі; ул. Полины Осипенко — вул. Па­лі­ны Асі­пен­ка;

—проз­ві­шча, якое ў на­зоў­ным скло­не за­кан­чва­ец­ца на лі­та­ру «к», у род­ным скло­не мае канчатак «а», ка­лі га­вор­ка ідзе пра муж­чы­ну, і нулявы канчатак, ка­лі пра жан­чы­ну: Ильюнчик: ул. Ірины Ильюнчик — вул. Іры­ны Іль­юн­чык; ул. Оле­га Ильюнчика — вул. Але­га Іль­юн­чы­ка;

—проз­ві­шча, якое за­кан­чва­ец­ца на «вич/віч» не скла­ня­ец­ца, ка­лі га­вор­ка ідзе пра жан­чы­ну, і скла­ня­ец­ца, ка­лі га­вор­ка ідзе пра муж­чы­ну: Баг­да­но­віч: вул. Іры­ны Баг­да­но­віч — ул. Ирины Богданович; вул. Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча — ул. Максима Богдановича.

Стар­шы­ня Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі і Та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Ге­ор­гій Куз­ня­цоў ад­зна­чыў, што во­пыт на­шай кра­і­ны па на­вя­дзен­ні па­рад­ку з наз­ва­мі на­се­ле­ных пунк­таў і іх са­стаў­ных час­так (ву­ліц, пло­шчаў і г. д.) лі­чыц­ца пе­ра­да­вым у СНД.Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці, «мы ства­ра­ем асно­ву для лік­ві­да­цыі той блы­та­ні­ны, якая да гэ­та­га ча­су па­на­ва­ла, ка­лі ім­ёны зна­ка­мі­тых лю­дзей пры­свой­ва­лі­ся не па агуль­ным пра­ві­ле, а па чы­ёй­сьці суб'­ек­тыў­най дум­цы. Гус­таў­шчы­не ў гэ­тай спра­ве не мес­ца. Ця­пер па ўсёй кра­і­не бу­ду­ец­ца шмат но­ва­га жыл­ля, пра­клад­ва­юц­ца но­выя ву­лі­цы. У вы­пад­ку, ка­лі яны бу­дуць мець ней­кае імя і проз­ві­шча аль­бо псеў­да­нім, то бу­дуць на­зы­вац­ца па адзі­ным стан­дар­це, які пра­піс­ва­ец­ца».

Ра­зам з тым, у Дзярж­ка­мі­тэ­це быў зроб­ле­ны ак­цэнт на праб­ле­мы, што рэ­гу­ляр­на ўзні­ка­юць з вы­ка­наў­ца­мі. Мяс­цо­выя ўла­ды і жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя служ­бы не заў­сё­ды звя­ра­юць звест­кі, якія на­но­сяць на ад­рас­ныя таб­ліч­кі, з тым, як па­зна­ча­ны наз­вы ву­ліц у рэ­ест­ры ад­ра­соў Бе­ла­ру­сі.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.