Вы тут

Звярнуцца да нябёсаў па-беларуску


Знаў­ца дзе­вя­ці моў, кан­ды­дат ба­га­слоўя про­та­і­е­рэй Сер­гій Гар­дун ся­род усіх свя­до­ма вы­бі­рае бе­ла­рус­кую. І тлу­ма­чыць, што гэ­та зу­сім не дзі­ва

У па­коі пры­ёму Свя­та-Ду­ха­ва ка­фед­раль­на­га са­бо­ра Мін­ска ўсё ас­ке­тыч­на прос­та: стол, тэ­ле­фон, крэс­лы, ша­фа ды аб­ра­зы на сце­нах. Ай­цец Сер­гій су­стра­кае мя­не род­ным «Доб­ры дзень». Зрэш­ты, ча­го здзіў­ляц­ца: ме­на­ві­та яго го­лас па-бе­ла­рус­ку мы чу­ем за кад­рам транс­ля­цый вя­лі­кіх пра­ва­слаў­ных на­ба­жэн­стваў па бе­ла­рус­кім тэ­ле­ба­чан­ні.

4-31

— Ай­цец Сер­гій, вы раз­маў­ля­е­це па-бе­ла­рус­ку што­дзён­на?

— Так. З жон­кай і дзець­мі. Па-за сям'­ёю га­ва­ру на той мо­ве, на якой са мной раз­маў­ля­юць. Ка­лі мя­не за­пра­ша­юць у шко­лу ці да сту­дэн­таў, звы­чай­на вы­сту­паю па-бе­ла­рус­ку.

У Мін­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі і се­мі­на­рыі я вы­кла­даю цал­кам па-бе­ла­рус­ку ўжо 25 га­доў, ад са­ма­га яе па­чат­ку. Так­са­ма і ў ду­хоў­най ака­дэ­міі. І ў ка­фед­раль­ным Свя­та-Ду­ха­вым са­бо­ры, дзе я слу­жу ўжо 20 га­доў, пра­па­ве­дую толь­кі на род­най мо­ве, — пра­цяг­вае су­раз­моў­ца. А вось у Ін­сты­ту­це тэ­а­ло­гіі БДУ вя­ду за­ня­ткі пе­ра­важ­на па-рус­ку. Так скла­ла­ся гіс­та­рыч­на. Там я па­чы­наў вы­кла­даць у 1994 го­дзе. Та­ды гэ­та быў не ін­сты­тут, а фа­куль­тэт тэ­а­ло­гіі ў скла­дзе Еў­ра­пей­ска­га гу­ма­ні­тар­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, рэк­тар яко­га не пры­маў бе­ла­рус­кую мо­ву. У 2004 го­дзе мы пе­рай­шлі ў склад БДУ, але я ўжо не па­ды­маў пы­тан­ня пра мо­ву вы­кла­дан­ня. Праў­да, і тут, у Ін­сты­ту­це тэ­а­ло­гіі, у мя­не ёсць курс, пры­све­ча­ны раз­віц­цю бе­ла­рус­кай мо­вы ме­на­ві­та ў цар­коў­ным ася­род­дзі. На­ту­раль­на, я яго вя­ду па-бе­ла­рус­ку.

Я скон­чыў Ін­сты­тут за­меж­ных моў. Спе­цы­яль­насць — вы­клад­чык анг­лій­скай і фран­цуз­скай моў. Ця­пер ва­ло­даю дзе­вяц­цю мо­ва­мі: бе­ла­рус­кай, рус­кай, укра­ін­скай, грэ­час­кай, ла­цін­скай, цар­коў­на­сла­вян­скай, анг­лій­скай, фран­цуз­скай, поль­скай. Бы­ло на­ват так, што да­во­дзі­ла­ся слу­жыць на­ба­жэн­ствы цал­кам па-анг­лій­ску.

— На­коль­кі час­та мож­на су­стрэць бе­ла­рус­ка­моў­на­га свя­та­ра?

— Ня­час­та. Па той жа пры­чы­не, што і бе­ла­рус­ка­моў­на­га ле­ка­ра мож­на су­стрэць не час­та. І на­ват бе­ла­рус­ка­моў­на­га мі­ніст­ра. Але бе­ла­рус­ка­моў­ныя свя­шчэн­ні­кі ёсць. Ду­маю, па­ру дзя­сят­каў на­бя­рэц­ца.

Ра­ней, праў­да, іх бы­ло знач­на больш. На­прык­лад, пад­час «хру­шчоў­скай ад­лі­гі» (ся­рэ­дзі­на 1950-х — ся­рэ­дзі­на 1960-х). Та­ды быў узя­ты курс на па­бу­до­ву ка­му­ніз­му і зліц­цё моў у ад­ну агуль­ную. А пра­ва­слаў­ныя свя­шчэн­ні­кі ў той час амаль усе раз­маў­ля­лі па-бе­ла­рус­ку. Гэ­та бы­ла для іх на­ту­раль­ная мо­ва. І гэ­та, да­рэ­чы, та­ды ад­роз­ні­ва­ла іх ад ксян­дзоў, якія раз­маў­ля­лі па-поль­ску. Па­мя­таю, як ужо ў 1981 го­дзе я су­стра­каў­ся з адзі­ным та­ды на ўсю Бе­ла­русь бе­ла­рус­ка­моў­ным ксян­дзом Ула­дзіславам Чар­няў­скім, і ён мне па­каз­ваў за­піс­кі, якія яму пі­са­лі пры­ха­джан­кі поль­скі­мі лі­та­ра­мі: «Не бу­ду ха­дзіць да кас­цё­ла ў Віш­не­ва, бо тут у вас усё па-бе­ла­рус­ку, як у пра­ва­слаў­най царк­ве».

І ў 1970-я га­ды не­каль­кі дзя­сят­каў свя­шчэн­ні­каў ак­тыў­на ка­рыс­та­лі­ся род­най мо­вай у про­па­ве­дзях. І на­ват пі­са­лі па-бе­ла­рус­ку вер­шы. Вось, на­прык­лад, рад­кі з вер­ша про­та­і­е­рэя Іа­а­на Міць­ко:

Ка­лі ты астаў­ся адзін

І трэ­ба та­бе да­па­мо­га,

Хоць па­ру ма­лень­кіх хві­лін

Ус­пом­ні пра Бо­га.

Яшчэ ра­ней, у XІX ста­год­дзі, вя­до­мыя нам са школь­ных пад­руч­ні­каў дзея­чы так­са­ма су­мя­шча­лі цар­коў­нае слу­жэн­не і мо­ву. На­прык­лад, Іван Іва­на­віч На­со­віч, рэк­тар Ві­цеб­ска­га ду­хоў­на­га ву­чы­лі­шча. Акра­мя сва­ёй цар­коў­на-пе­да­га­гіч­най дзей­нас­ці, ён зай­маў­ся фальк­ло­рам і вы­даў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу збор­нік бе­ла­рус­кіх пры­ка­зак і пры­ма­вак, а так­са­ма пе­сень. У 1870 го­дзе на­дру­ка­ваў пер­шы слоў­нік су­час­най бе­ла­рус­кай мо­вы. Яў­хім Кар­скі, аў­тар пра­цы «Бе­ла­ру­сы», — вы­пуск­нік Мін­скай ду­хоў­най се­мі­на­рыі. Мі­ка­лай Бай­коў і Сця­пан Не­кра­шэ­віч, вы­пуск­ні­кі ду­хоў­ных се­мі­на­рый, у 1920-я га­ды вы­да­лі рус­ка-бе­ла­рус­кі слоў­нік, якім мы ка­рыс­та­ем­ся да­гэ­туль.

Цэ­лая пле­я­да бе­ла­рус­ка­моў­ных цар­коў­ных дзея­чаў бы­ла ў 20-30-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Най­больш вя­до­мыя — гэ­та Сяр­гей Паў­ло­віч, які скла­даў пад­руч­ні­кі па За­ко­не Бо­жым на бе­ла­рус­кай мо­ве і вы­да­ваў ча­со­піс для дзя­цей «Сна­пок». Так­са­ма Вя­ча­слаў Баг­да­но­віч, які ў 20-я га­ды ў Віль­ні вы­да­ваў ча­со­піс «Пра­ва­слаў­ная Бе­ла­русь». А з на­шай больш даў­няй гіс­то­рыі мне вель­мі ха­це­ла­ся б пры­га­даць пра­па­доб­на­му­ча­ні­ка Афа­на­сія Фі­лі­по­ві­ча, ігу­ме­на Бе­рас­цей­ска­га. Пра яго вель­мі доб­ра рас­па­вёў Кас­тусь Та­ра­саў у сва­ім гіс­та­рыч­ным на­ры­се «Го­нар». Раю кож­на­му па­чы­таць.

— На якой мо­ве пра­хо­дзяць пра­ва­слаў­ныя на­ба­жэн­ствы?

— У Пра­ва­слаў­най Царк­ве па ўсім све­це адзін з асноў­ных прын­цы­паў — гэ­та слу­жэн­не на род­най мо­ве. Што да­ты­чыц­ца на­шай кра­і­ны, ка­лі на бе­ла­рус­кія зем­лі прый­шло хрыс­ці­ян­ства (ка­нец X ста­год­дзя), та­ды па­на­ва­ла мо­ва, якую най­час­цей на­зы­ва­юць ста­ра­жыт­на­рус­кай, але больш дак­лад­на яна за­вец­ца агуль­на­ўсход­не­сла­вян­скай. На гэ­тай мо­ве пі­са­лі і раз­маў­ля­лі прод­кі сён­няш­ніх укра­ін­цаў, бе­ла­ру­саў, рус­кіх. Аба­пі­ра­ю­чы­ся на яе з улі­кам кі­ры­ла-ме­фо­дзі­еў­скай тра­ды­цыі, сфар­мі­ра­ва­ла­ся цар­коў­на­сла­вян­ская мо­ва. Гэ­та род­ная мо­ва на­шых прод­каў, а зна­чыць, і на­ша. На ёй ця­пер і ідуць на­ба­жэн­ствы.

Пра­ва­слаў­ная Царк­ва па сва­ёй пры­ро­дзе вель­мі кан­сер­ва­тыў­ная. Мы ве­рым у тое, што ад­крыў нам Бог. І мы не мо­жам вы­дум­ляць штось­ці ін­шае. Ба­ю­чы­ся стра­ціць змест, пра­ва­слаў­ныя ба­яц­ца мя­няць мо­ву бо­га­слу­жэн­ня. Але ар­ха­іч­ная мо­ва мо­жа быць ча­сам не­зра­зу­ме­лай су­час­на­му ча­ла­ве­ку. Та­му Царк­ва да­зва­ляе мя­няць мо­ву на­ба­жэн­ства на больш зра­зу­ме­лую — рус­кую ці бе­ла­рус­кую.

Але ў Ра­сіі та­кая прак­ты­ка не пры­жы­ла­ся. Там ня­ма ні­вод­на­га хра­ма, у якім служ­ба іш­ла б па-рус­ку. Су­час­ная мо­ва ў іх лі­чыц­ца што­дзён­най, по­бы­та­вай. А цар­коў­на­сла­вян­ская — сро­дак для раз­мо­вы з Бо­гам. Тая са­мая сі­ту­а­цыя ў Грэ­цыі і Гру­зіі: там служ­бы ідуць не на су­час­ных мо­вах, а на ста­ра­жыт­ных. Ін­шая сі­ту­а­цыя ў Бал­га­рыі і Сер­біі: у Бал­га­рыі служ­ба пра­віц­ца па-цар­коў­на­сла­вян­ску, але Свя­шчэн­нае Пі­сан­не чы­та­ец­ца на су­час­най мо­ве. У Сер­біі на бо­га­слу­жэн­нях ужы­ва­юц­ца абедз­ве мо­вы: цар­коў­на­сла­вян­ская і серб­ская. У Поль­шчы, ва Укра­і­не і ў нас уа Бе­ла­ру­сі служ­бы пра­вяц­ца па цар­коў­на­сла­вян­ску, але да­пус­ка­юц­ца на­ба­жэн­ствы на род­най для кра­і­ны мо­ве.

— Ка­лі ча­ла­век вы­ра­шыць ду­хоў­на аду­коў­вац­ца па-бе­ла­рус­ку, у яго бу­дзе та­кая маг­чы­масць?

— Без­умоў­на. У 1989 го­дзе бы­ла ство­ра­на Бе­ла­рус­кая біб­лей­ская ка­мі­сія, якая зай­ма­ец­ца пе­ра­кла­дам тэкс­таў Свя­шчэн­на­га Пі­сан­ня і на­ба­жэн­стваў на бе­ла­рус­кую мо­ву. Што­год вы­да­ец­ца пра­ва­слаў­ны ка­лян­дар на род­най мо­ве. Так­са­ма мож­на на­быць пе­ра­кла­дзе­ны пра­ва­слаў­ны ма­літ­вас­лоў. Усё гэ­та ёсць у кні­гар­нях Бе­ла­ру­сі.

Ча­сам іні­цы­я­ты­ва ўклю­чыць бе­ла­рус­кую мо­ву ў про­па­ведзь ідзе ад свя­та­ра, на­ста­я­це­ля, спе­ва­коў хо­ру або пры­ха­джан. І служ­ба мо­жа стаць бе­ла­рус­ка­моў­най у лю­бым хра­ме. На­прык­лад, у Свя­та-Пет­ра-Паў­лаў­скім са­бо­ры ў Мін­ску не ра­дзей чым раз на ты­дзень лі­тур­гія слу­жыц­ца па-бе­ла­рус­ку (ра­ні­цай у су­бо­ту). І ка­лісь­ці гэ­та так­са­ма бы­ла чы­ясь­ці пра­па­но­ва, якая ста­ла тра­ды­цы­яй.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ,
сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».