Вы тут

Вярнуцца да сябе


І свет па­ве­рыў бы...

Ле­там не­як ішоў праз парк, што ў на­шай вёс­цы, па­раў­няў­ся з пля­цоў­кай, дзе гу­ля­ла дзят­ва гад­коў ча­ты­рох-пя­ці і па­чуў ад­туль: «Здраст­вуй­ця... здраст­вуй­ця!». Па вы­маў­лен­ні слоў бы­ло зра­зу­ме­ла, што гэ­тыя хлоп­чы­кі і дзяў­чат­кі, ну вя­до­ма ж, з ту­тэй­шых, бе­ла­рус­кіх сем'­яў. Та­му я спы­таў: «А ча­му вы га­во­ры­це «здрав­ствуй­те»? Ва­ша ра­дзі­ма — Бе­ла­русь, вы — бе­ла­ру­сы. Та­му ві­та­ю­чы­ся, ка­жы­це «доб­ры дзень!».

Па­ра­іў так і пай­шоў са­бе да­лей. Праз коль­кі хві­лін паўз тую ж гуль­ня­вую пля­цоў­ку вяр­та­ю­ся на­зад. Чую ад­туль: «Доб­ры дзень! Доб­ры дзень!»...

Га­ла­сы гу­чаць на­пе­ра­бой, як бы ў спа­бор­ніц­тве — хто пры­га­жэй пра­мо­віць гэ­тыя і без та­го пры­го­жыя сло­вы...

Між­во­лі за­мі­ла­ваў­ся — і дзі­ця­чай шчы­рас­цю, і не­па­срэд­нас­цю. Па­ду­маў: ву­чы­лі б мы свай­му, род­на­му ў сям'і, у дзі­ця­чых сад­ках, коль­кі б пад­рас­та­ла бе­ла­рус­ка­моў­ных дзе­так!

З ах­во­тай яны пай­шлі б у бе­ла­рус­кія шко­лы, у гім­на­зіі, ка­ле­джы, у ВНУ... Гля­дзіш, з ця­гам ча­су на аб­ся­гах Бе­ла­ру­сі — ад Доб­ру­ша да Ка­мян­ца, ад Ра­со­наў да Хой­ні­каў — за­гу­ча­ла б бе­ла­рус­кая мо­ва. І па­ве­рыў бы свет, што мы — бе­ла­ру­сы.

Па­чы­наць з ся­бе

Зноў жа ле­там па пу­цёў­цы тра­піў у Ві­цеб­скі аб­лас­ны шпі­таль ін­ва­лі­даў вай­ны. Не­па­да­лёк ад яго зна­хо­дзі­ла­ся кра­ма. Усе над­пі­сы там, вя­до­ма ж, бы­лі на рус­кай мо­ве, па­куп­ні­кі і пра­даў­цы так­са­ма га­ва­ры­лі па-рус­ку. Але ж я, звяр­та­ю­чы­ся да гэ­тых дзяў­чат — як і да ўсіх ін­шых на пры­ёмах у дак­та­роў, у пры­ват­ных гу­тар­ках — заў­сё­ды га­ва­рыў на род­най мо­ве...

Гля­джу: і яны, па­да­ючы мне той ці ін­шы та­вар, ста­лі ка­заць «ка­лі лас­ка», а по­тым і «дзя­куй за па­куп­ку». Пры­тым кож­ны раз па-доб­ра­му ўсмі­ха­лі­ся...

Ло­гі­ка пад­каз­вае, што па­чы­наць трэ­ба з ся­бе. Гля­дзіш, і ў та­го, з кім за­га­во­рыш на род­най мо­ве, неш­та ў ду­шы зва­рух­нец­ца, спра­цуе ген­ная па­мяць, і ча­ла­век, маг­чы­ма, на здзіў­лен­не са­бе, за­га­во­рыць на мо­ве прод­каў-ліц­ві­наў. Ды яшчэ і ўзра­ду­ец­ца, што (вось бач ты!) вяр­нуў­ся да ся­бе — бе­ла­ру­са.

Цяж­кі, як той ка­заў, толь­кі па­ча­так.

Ні­бы ў пус­ты­ні

...Ка­рэс­пан­дэн­ту да­ва­ла ін­тэр­в'ю жан­чы­на — па бе­ла­рус­ку. Не на­стаў­ні­ца род­най мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, не бе­ла­рус­кая пісь­мен­ні­ца, — за­гад­чы­ца ад­дзе­ла са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня, зда­ец­ца, За­вод­ска­га ра­ё­на Мін­ска (на жаль, не за­пом­ніў проз­ві­шча).

І бы­ло ад­чу­ван­не, ні­бы ў пус­ты­ні, ся­род су­цэль­ных пяс­коў, на­тра­піў на жы­вую, зя­лё­ную рас­лін­насць... Ці на кры­ніч­ку з жы­вою ва­дой.

Па­ве­я­ла бе­ла­рус­кім ду­хам

У вёс­цы Ка­маі, дзе я жы­ву, пяць крам. Як ні сум­на, у іх не ві­даць ні­вод­на­га бе­ла­рус­ка­га сло­ва, — ці гэ­та шыль­да, ці ней­кая аб'­ява, ці цэн­нік, ці неш­та яшчэ. І пра­даў­цы там рус­ка­моў­ныя (чы­тай: пра­маў­ля­юць рус­кія сло­вы ў бе­ла­рус­кім фа­не­тыч­ным афарм­лен­ні: бла­га­да­ру, пры­ят­на, пра­нік...).

І вось па­ві­нен з'я­віц­ца но­вы ганд­лё­вы аб'­ект. На­пя­рэ­дад­ні на дзвя­рах яго чы­таю аб­вест­ку: «Ша­ноў­ныя зем­ля­кі! 6 ліс­та­па­да 2014 го­да (чац­вер) ад­бу­дзец­ца ад­крыц­цё кра­мы «Гро­шык». Шчы­ра за­пра­ша­ем! М.К. Да­вы­доў­ская».

Ма­рыя Ка­зі­мі­раў­на — бы­лая на­стаў­ні­ца на­шай шко­лы, вы­кла­да­ла дзе­цям ма­тэ­ма­ты­ку, што, вя­до­ма ж, не за­мі­на­ла ёй ве­даць і лю­біць род­ную мо­ву, лі­та­ра­ту­ру. А та­му ў на­шай но­вай крам­цы па-бе­ла­рус­ку не толь­кі таб­ліч­ка з ука­зан­нем рэ­жы­му пра­цы, але і цэн­ні­кі на та­ва­ры.

Сын Ма­рыі Ка­зі­мі­раў­ны Па­вел Да­вы­доў­скі вы­дат­на ва­ло­дае бе­ла­рус­кай мо­вай і з па­куп­ні­ка­мі га­во­рыць толь­кі па-бе­ла­рус­ку.

Та­ко­га ў Ка­ма­ях, хоць гэ­та вёс­ка і бе­ла­рус­кая, яшчэ не бы­ло.

Як трэ­ба

Пры­ем­на ўра­зіў бу­ды­нак аў­та­вак­за­ла ў га­рад­скім па­сёл­ку Ку­па (Мя­дзель­скі ра­ён). Ка­лі ж зай­шоў уся­рэ­дзі­ну па­мяш­кан­ня і агле­дзеў­ся, то не ад­ра­зу змог зра­зу­мець, ча­му так су­меў­ся, што пры­цяг­ну­ла ўва­гу.

На сце­нах ві­се­лі вя­ліз­ныя стэн­ды з тэкс­та­мі — на­прык­лад, «Пра­вы і аба­вяз­кі па­са­жы­раў». Звер­ху тэкст на­пі­са­ны на бе­ла­рус­кай мо­ве, ні­жэй — на рус­кай.

Прай­шоў­ся па доў­гім ка­лі­до­ры — на ўсіх дзвя­рах служ­бо­вых ка­бі­не­таў таб­ліч­кі, на­пі­са­ныя па-бе­ла­рус­ку. Вый­шаў у двор, там не­да­лё­ка — «Мі­ні-кра­ма».

На таб­ло, што ві­сіць над пля­цоў­ка­мі, дзе спы­ня­юц­ца аў­то­бу­сы, так­са­ма све­цяц­ца бе­ла­рус­кія сло­вы.

Ві­даць, што мяс­цо­вая ўла­да па­важ­лі­ва ста­віц­ца да абедз­вюх моў. Пры­тым пер­шае мес­ца ад­во­дзіць бе­ла­рус­кай — мо­ве ты­туль­най на­цыі, на што ары­ен­туе і Кан­сты­ту­цыя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Але ці ўсю­ды так?

Ар­кадзь На­фра­но­віч,

Па­стаў­скі раён

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.