Вы тут

БелАЭС: таннейшая электрычнасць — чысцейшае паветра


Праз 5 га­доў на­шай кра­і­не не­аб­ход­на да­сяг­нуць зні­жэн­ня вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу і дыя­ксі­ду азо­ту на 15% да ўзроў­ню 2010 го­да

Ва ўсім све­це зні­жэн­не вы­кі­даў пар­ні­ко­вых га­заў — за­да­ча гла­баль­ная, і Бе­ла­русь тут не вы­клю­чэн­не. Ад­нак вы­кон­ваць па­доб­ныя за­да­чы трэ­ба з ро­зу­мам. Прос­та па­за­кры­ваць ста­рыя элект­ра­стан­цыі на ву­га­лі ці ма­зу­це не­рэ­аль­на. Маг­чы­ма, што да­па­маг­чы вы­ка­наць на­цы­я­наль­ную пра­гра­му па вы­кі­дах змо­жа бу­ду­чая атам­ная стан­цыя. Ме­на­ві­та тэ­ме атам­най энер­ге­ты­кі бы­ла пры­све­ча­на ан­лайн-кан­фе­рэн­цыя з бе­ла­рус­кі­мі экс­пер­та­мі на сай­це БЕЛ­ТА.

aes

Цал­кам ад­мо­віц­ца ад ім­пар­ту

У пер­шую чар­гу звы­чай­ных лю­дзей ці­ка­віць пы­тан­не кош­ту гэ­тай са­май элект­рыч­нас­ці. І са­праў­ды, на­коль­кі па­да­ра­жэ­юць або па­тан­не­юць та­ры­фы на энер­гію пас­ля ўво­да ў экс­плу­а­та­цыю на­шай атам­най элект­ра­стан­цыі? На­чаль­нік упраў­лен­ня энер­га­эфек­тыў­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл МА­ЛА­ШЭН­КА лі­чыць, што ўвод Бе­лА­ЭС пры­вя­дзе да за­груз­кі най­больш эфек­тыў­на­га іс­ну­ю­ча­га аб­ста­ля­ван­ня энер­га­сіс­тэ­мы з мен­шым удзель­ным вы­дат­кам на вы­пра­цоў­ку элект­рыч­най энер­гіі. Са­бе­кошт кі­ла­ват-га­дзі­ны на Бе­ла­рус­кай АЭС бу­дзе іс­тот­на ні­жэй­шы, чым той элект­ра­энер­гіі, якая вы­пра­цоў­ва­ец­ца на­мі ця­пер. На­ту­раль­на, што з уво­дам у экс­плу­а­та­цыю Бе­лА­ЭС энер­ге­тыч­ны пра­дукт для спа­жыў­ца бу­дзе тан­нець, бо ў сва­ім ба­лан­се, па­чы­на­ю­чы з 2018 го­да, мы цал­кам ад­мо­вім­ся ад ім­пар­ту элект­рыч­най энер­гіі.

У перс­пек­ты­ве (пры спры­яль­ных геа­па­лі­тыч­ных умо­вах) мы змо­жам па­стаў­ляць элект­ра­энер­гію ў кра­і­ны бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. І гэ­та ада­б'ец­ца на са­бе­кош­це кан­чат­ко­ва­га пра­дук­ту для ай­чын­ных спа­жыў­цоў — як рэ­аль­на­га сек­та­ра, так і фі­зіч­ных асоб, упэў­не­ны спе­цы­я­ліст. Атрым­лі­ва­ец­ца, што праз пэў­ны час ад ра­бо­ты на­шай «атам­кі» вый­гра­ем усе мы.

Эка­но­мія 5 млрд ку­ба­мет­раў га­зу

Са спа­жыў­ца­мі зра­зу­ме­ла. А ў чым рэ­аль­ныя плю­сы для эка­но­мі­кі і эка­ло­гіі Бе­ла­ру­сі ад бу­даў­ніц­тва атам­най стан­цыі? Са­мае га­лоў­нае ў тым, што атам­ная стан­цыя з'яў­ля­ец­ца най­больш эка­ла­гіч­на чыс­тай у па­раў­на­нні са стан­цы­я­мі, якія пра­цу­юць на пры­род­ным га­зе, па­коль­кі вы­кі­даў аб­са­лют­на ня­ма, рас­каз­вае на­чаль­нік ад­дзе­ла між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, пад­рых­тоў­кі кад­раў і ін­фар­ма­цый­на­га за­бес­пя­чэн­ня Дэ­парт­амен­та па ядзер­най энер­ге­ты­цы Бе­ла­ру­сі Лі­лія ДУ­ЛІ­НЕЦ. Што да эка­но­мі­кі, то яна пра­ду­гледж­вае за­ме­ну ка­ля 5 млрд ку­біч­ных мет­раў пры­род­на­га га­зу што­год. Струк­ту­ра вы­дат­каў на вы­твор­часць элект­ра­энер­гіі ў атам­най энер­ге­ты­цы іс­тот­на ад­роз­ні­ва­ец­ца, па­коль­кі са­бе­кошт атам­най энер­гіі вы­зна­ча­ец­ца ў асноў­ным ка­пі­таль­ны­мі ўкла­дан­ня­мі ў бу­даў­ніц­тва АЭС, а не па­ліў­ны­мі вы­дат­ка­мі. Так, у са­бе­кош­це кі­ла­ват-га­дзі­ны элект­ра­энер­гіі на стан­цы­ях, якія пра­цу­юць на пры­род­ным га­зе, па­ліў­ны склад­нік мае больш за 75%, а на атам­ных ён не пе­ра­вы­шае 20%. Пры­чым вы­дат­кі на пры­род­ны ўран зна­хо­дзяц­ца ў ме­жах 5–7%. Та­му рост кош­таў на пры­род­ны ўран і ядзер­нае па­лі­ва ў знач­на мен­шай сту­пе­ні ўплы­ва­юць на кошт вы­раб­ле­най элект­ра­энер­гіі.

Што ж ты­чыц­ца эка­ла­гіч­на­га ас­пек­ту ўплы­ву АЭС, то з усіх тэх­на­ло­гій вы­твор­час­ці элект­ра­энер­гіі, якія дзей­ні­ча­юць сён­ня, толь­кі атам­ная энер­ге­ты­ка здоль­ная за­бяс­пе­чыць устой­лі­вае раз­віц­цё без вы­чэрп­ван­ня эка­на­міч­ных і эка­ла­гіч­ных рэ­сур­саў, а так­са­ма су­праць­ста­яць гла­баль­ным клі­ма­тыч­ным зме­нам на пла­не­це, так зва­на­му пар­ні­ко­ва­му эфек­ту.

Зні­жа­ем вы­кі­ды пар­ні­ко­вых га­заў

У ня­даў­на рас­паў­сю­джа­най за­яве Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі, ганд­лю і пра­мыс­ло­вас­ці Япо­ніі га­во­рыц­ца пра тое, што ў кра­і­не рэз­ка ўзрас­лі вы­кі­ды вуг­ля­кіс­ла­га га­зу. І звя­за­на гэ­та з тым, што пас­ля ава­рыі на АЭС «Фу­ку­сі­ма‑1» усе 48 атам­ных рэ­ак­та­раў бы­лі за­глу­ша­ны і на зме­ну ядзер­на­му па­лі­ву ў якас­ці энер­га­нось­бі­таў прый­шлі ар­га­ніч­ныя ві­ды па­лі­ва. Як лі­чаць іх экс­пер­ты, ка­лі гэ­тыя АЭС ад­но­вяць пра­цу, вы­кід пар­ні­ко­вых га­заў іс­тот­на змен­шыц­ца. У су­вя­зі з гэ­тым урад Япо­ніі за­явіў аб тым, што вяр­тан­не да атам­най энер­ге­ты­кі не­па­збеж­на, а не­каль­кі стан­цый ужо рых­ту­юц­ца да за­пус­ку.

Згод­на з Дзяр­жаў­най пра­гра­май раз­віц­ця бе­ла­рус­кай энер­ге­тыч­най сіс­тэ­мы на пе­ры­яд да 2016 го­да, нам не­аб­ход­на да 2020 го­да за­бяс­пе­чыць зні­жэн­не вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу і дыя­ксі­ду азо­ту не менш чым на 15% да ўзроў­ню 2010 го­да. Тут Мі­ха­іл Ма­ла­шэн­ка пе­ра­ка­на­ны, што зні­жэн­не вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў за­бяс­печ­ва­ец­ца за кошт ука­ра­нен­ня най­больш эфек­тыў­ных срод­каў ачыст­кі вы­кід­ных га­заў ад цвёр­дых час­ці­нак і дыя­ксі­ду се­ры, су­час­ных срод­каў зні­жэн­ня вы­кі­даў ак­сі­ду азо­ту і дыя­ксі­ду вуг­ля­ро­ду; вы­ка­ры­стан­ня ап­ты­маль­ных тэм­пе­ра­тур­на-цеп­ла­вых рэ­жы­маў экс­плу­а­та­цыі ка­цель­на­га аб­ста­ля­ван­ня і ўдас­ка­на­лен­ня кан­струк­тыў­ных эле­мен­таў і гэ­дак да­лей.

Ска­ра­чэн­не вы­кі­даў пар­ні­ко­вых га­заў бу­дзе за­бяс­печ­вац­ца за кошт удас­ка­на­лен­ня ар­га­ні­за­цый­на-эка­на­міч­най па­лі­ты­кі энер­га­збе­ра­жэн­ня; па­вы­шэн­ня ка­э­фі­цы­ен­та ка­рыс­на­га вы­ка­ры­стан­ня энер­га­нось­бі­таў на ўсіх ста­ды­ях вы­твор­час­ці, транс­пар­та­ван­ня і спа­жы­ван­ня; па­ве­лі­чэн­ня ў па­ліў­ным ба­лан­се кра­і­ны ад­наў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі і дру­гас­ных энер­га­рэ­сур­саў.

Асноў­ны склад­нік эфек­ту па гэ­тым на­прам­ку бу­дзе да­сяг­ну­ты за кошт ука­ра­нен­ня эка­ла­гіч­на і эка­на­міч­на эфек­тыў­ных ві­даў аб­ста­ля­ван­ня і тэх­на­ло­гій, а так­са­ма вы­цяс­нен­ня ар­га­ніч­на­га па­лі­ва з па­ліў­на­га ба­лан­су энер­га­сіс­тэ­мы за кошт уво­ду ў экс­плу­а­та­цыю двух бло­каў АЭС. Так­са­ма з улі­кам ука­ра­нен­ня па­ра­га­за­вых тэх­на­ло­гій, над­бу­доў га­за­тур­бін­ных уста­но­вак на іс­ну­ю­чых аб'­ек­тах і ўво­ду ў экс­плу­а­та­цыю АЭС, да 2020 го­да праг­на­зу­ец­ца двух­ра­зо­вае ска­ра­чэн­не эка­ла­гіч­най на­груз­кі энер­га­кры­ніц энер­га­сіс­тэ­мы на на­ва­коль­нае ася­род­дзе. Увод у экс­плу­а­та­цыю двух бло­каў су­мар­най элект­рыч­най ма­гут­нас­цю 2400 ме­га­ват да­зво­ліць за­мяс­ціць ка­ля 5 млрд ку­ба­мет­раў ім­парт­на­га пры­род­на­га га­зу. Ад­па­вед­на, на гэ­тую ж ве­лі­чы­ню ска­ро­цяц­ца і цеп­ла­выя вы­кі­ды ад спаль­ван­ня га­зу, якія ўплы­ва­юць на рост пар­ні­ко­ва­га эфек­ту.

Рэа­лі­за­цыя за­ха­даў, пра­ду­гле­джа­ных дзярж­пра­гра­май, да­зво­лі­ла ска­ра­ціць су­мар­ныя вы­кі­ды за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў па сіс­тэ­ме «Бел­энер­га» з 45,3 ты­ся­чы тон у 2010 го­дзе да 33,3 ты­ся­чы тон у 2013‑м. Вы­кі­ды ак­сі­даў азо­ту ска­ра­ці­лі­ся ад­па­вед­на з 27,7 ты­ся­чы тон да 23,6 ты­ся­чы тон. Пра­во­дзіц­ца ак­тыў­ная пра­ца па зні­жэн­ні ўдзель­ных нор­маў на вы­пра­цоў­ку цеп­ла­вой элект­рыч­най энер­гіі, зні­жэн­ня страт у элект­рыч­ных цеп­ла­вых сет­ках. Тут кра­і­на да 2016 го­да па­він­на зні­зіць стра­ты на два пра­цэнт­ныя пунк­ты. Усё гэ­та па­цяг­не за са­бой па­мян­шэн­не вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фер­нае па­вет­ра.

Са­мы чыс­ты від энер­гіі

Ка­жуць, што ву­галь­ныя цеп­ла­выя элект­ра­стан­цыі ў не­каль­кі ра­зоў мац­ней за­брудж­ва­юць на­ва­коль­нае ася­род­дзе, чым АЭС.

Тэх­на­ген­нае ўздзе­ян­не на ча­ла­ве­ка і на­ва­коль­нае ася­род­дзе пры вы­твор­час­ці элект­ра­энер­гіі не­су­мнен­на пры­сут­ні­чае, рас­каз­вае Лі­лія Ду­лі­нец. Ця­пер на­ша за­да­ча — гэ­та ўздзе­ян­не мі­ні­мі­за­ваць. З гэ­та­га пунк­ту гле­джан­ня атам­ная энер­ге­ты­ка з'яў­ля­ец­ца са­май эка­ла­гіч­на чыс­тай з усіх да­ступ­ных сён­ня кры­ніц энер­гіі. Так, пры ра­бо­це цеп­ла­вых элект­ра­стан­цый, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у якас­ці па­лі­ва ма­зут, ка­мен­ны ву­галь і пры­род­ны газ, у на­ва­коль­нае ася­род­дзе вы­кід­ва­юц­ца на­ступ­ныя за­брудж­валь­ныя рэ­чы­вы: вуг­ля­кіс­лы газ, які з'яў­ля­ец­ца асноў­най пры­чы­най пар­ні­ко­ва­га эфек­ту і вы­клі­кае гла­баль­нае па­цяп­лен­не; дыя­ксід се­ры, які вы­клі­кае кіс­лот­ныя даж­джы; ак­сі­ды азо­ту, якія раз­драж­ня­юць на­шы лёг­кія і вы­клі­ка­юць рэ­спі­ра­тор­ныя за­хвор­ван­ні. Усе пе­ра­лі­ча­ныя вы­кі­ды пад­час ра­бо­ты АЭС ад­сут­ні­ча­юць.

Акра­мя та­го, элект­ра­стан­цыя на ка­мен­ным ву­га­лі за год па­кі­дае ў ад­ва­лах 250 ты­сяч тон не­ля­ту­ча­га по­пе­лу і шла­ку. Па­коль­кі ка­мен­ны ву­галь з'яў­ля­ец­ца на­ту­раль­на ра­дые­ак­тыў­ным з‑за на­яў­нас­ці ў ім да­ме­шак ура­ну, то та­кая ра­дые­ак­тыў­насць тра­піць по­тым і ў ат­мас­фе­ру.

Спа­да­ры­ня Ду­лі­нец па­ве­да­мі­ла, што ў 2002 го­дзе Між­на­род­нае энер­ге­тыч­нае агенц­тва пра­вя­ло маш­таб­нае да­сле­да­ван­не ўплы­ву роз­ных ві­даў энер­ге­ты­кі на жыц­цё і зда­роўе лю­дзей. Уліч­ва­ла­ся мност­ва па­ра­мет­раў, уз­дзе­ян­не та­го ці ін­ша­га па­лі­ва на ўсіх эта­пах яго жыц­цё­ва­га цык­лу — ад зда­бы­чы да ўты­лі­за­цыі, а так­са­ма коль­касць звя­за­ных з элект­ра­ге­не­ра­цы­яй смер­цяў, як у вы­ні­ку ня­шчас­ных вы­пад­каў і ава­рый, так і з пры­чы­ны вы­кі­даў шкод­ных рэ­чы­ваў і ра­ды­я­цыі. Вы­нік да­сле­да­ван­ня та­кі: са­мая бяс­шкод­ная энер­гія — атам­ная, а больш за ўсё смер­цяў у раз­лі­ку на ме­га­ват вы­раб­ле­най элект­рыч­нас­ці вы­клі­кае спаль­ван­не ву­га­лю. Уся спра­ва ў вы­кі­дах з ву­галь­ных элект­ра­стан­цый. Да­да­юць да ста­тыс­ты­кі звя­за­ных з ву­га­лем смер­цяў і шмат­лі­кія ава­рыі на ву­галь­ных шах­тах, а так­са­ма за­брудж­ван­не пры транс­пар­та­ван­ні па­лі­ва. Та­кім чы­нам, АЭС, бяс­спрэч­на, з'яў­ля­ец­ца най­больш эка­ла­гіч­на чыс­тай, а зна­чыць пе­ра­важ­най кры­ні­цай энер­гіі на сён­няш­ні дзень.

На гэ­ты конт сваю дум­ку вы­ка­заў на­чаль­нік ад­дзе­ла экс­пер­ты­зы пра­мыс­ло­вых аб'­ек­таў Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Ва­сіль КА­ВА­ЛЕН­КА. Па­вод­ле яго слоў, пры ацэн­цы ўздзе­ян­ня на на­ва­коль­нае ася­род­дзе быў пра­ве­дзе­ны ана­ліз аль­тэр­на­тыў­ных ва­ры­ян­таў вы­твор­час­ці элект­ра­энер­гіі. У спра­ва­зда­чы па­раў­на­лі па­каз­чы­кі па вы­кі­дах ад га­за­вых і ву­галь­ных ка­цель­няў і тых, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у якас­ці па­лі­ва ма­зут. Па вы­ні­ках да­сле­да­ван­ня зроб­ле­на вы­сно­ва, што ўздзе­ян­не атам­най элект­ра­стан­цыі на эка­ла­гіч­нае ста­но­ві­шча з'яў­ля­ец­ца са­мым пры­маль­ным. На­ва­коль­нае ася­род­дзе за­бру­дзяць толь­кі вы­кі­ды пус­ка­на­ла­дач­най ка­цель­ні на мо­мант пус­ка­на­ла­дач­ных ра­бот на атам­най элект­ра­стан­цыі (ка­ля 93 тон). Ка­лі б пра­ца­ва­ла ву­галь­ная ка­цель­ня, то вы­кі­ды за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў скла­лі б ка­ля 17 ты­сяч тон за год, а вы­кі­ды пар­ні­ко­вых га­заў — больш за 5 млн тон за год.

Бяс­пе­ка но­ва­га па­ка­лен­ня

Зра­зу­ме­ла, што на­шай гра­мад­скас­ці не­абы­яка­ва, якім бу­дзе пер­шы ядзер­ны аб'­ект у кра­і­не. Асаб­лі­ва ў пла­не яго бяс­пе­кі. На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Аб'­яд­на­на­га ін­сты­ту­та энер­ге­тыч­ных і ядзер­ных да­сле­да­ван­няў «Сос­ны» Аляк­сандр ТРЫ­ФА­НАЎ ад­зна­чыў, што асаб­лі­вая ўва­га пры пра­ек­та­ван­ні элект­ра­стан­цыі на­да­ец­ца сіс­тэ­ме бяс­пе­кі. Уво­гу­ле, у пра­ек­та­ван­ні іс­нуе дзве край­нас­ці: аме­ры­кан­скі ва­ры­янт, дзе ства­ра­юц­ца чыс­та па­сіў­ныя сіс­тэ­мы бяс­пе­кі, і фран­цуз­скі, дзе вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ак­тыў­ныя сіс­тэ­мы, якія па­тра­бу­юць пад­во­ду знеш­няй энер­гіі. У Бе­ла­ру­сі бу­дзе па­бу­да­ва­на атам­ная стан­цыя но­ва­га па­ка­лен­ня — ра­сій­скі пра­ект «АЭС‑2006» з рэ­ак­та­ра­мі ты­пу ВВЭР па­ка­лен­ня «тры плюс», які цал­кам ад­па­вя­дае між­на­род­ным нор­мам і рэ­ка­мен­да­цы­ям МА­ГА­ТЭ. Аляк­сандр Тры­фа­наў упэў­не­ны, што бе­ла­рус­кая АЭС уяў­ляе са­бой ра­зум­нае спа­лу­чэн­не ак­тыў­най і па­сіў­най сіс­тэм, якое па­вя­ліч­вае бяс­пе­ку стан­цыі. Пе­рад па­чат­кам бу­даў­ніц­тва экс­пер­ты­за ядзер­най ра­ды­я­цый­най бяс­пе­кі пра­во­дзіц­ца як вя­ду­чы­мі бе­ла­рус­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, так і экс­пер­та­мі з МА­ГА­ТЭ.

Пры­хіль­ні­каў ста­ла знач­на больш

Кі­раў­ніц­тва кра­і­ны і спе­цы­я­ліс­таў энер­ге­тыч­най га­лі­ны заў­сё­ды ці­ка­ві­ла стаў­лен­не гра­мад­скас­ці да бу­даў­ніц­тва атам­най стан­цыі ў Бе­ла­ру­сі. Та­му, па­вод­ле слоў Лі­ліі Ду­лі­нец, на за­каз Мі­нэ­нер­га ін­сты­тут са­цы­я­ло­гіі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, па­чы­на­ю­чы з 2005 го­да, рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіць са­цы­я­ла­гіч­ныя апы­тан­ні гра­мад­скай дум­кі па пы­тан­нях раз­віц­ця ядзер­най энер­ге­ты­кі і ўспры­ман­ня на­сель­ніц­твам бу­даў­ніц­тва АЭС.

Апош­нія вы­ні­кі са­ца­пы­тан­ня па­ка­за­лі, што коль­касць пры­хіль­ні­каў раз­віц­ця ядзер­най энер­ге­ты­кі ў кра­і­не вы­рас­ла з 28,3% у 2005 го­дзе да 49,8% у 2014‑м, у той жа час коль­касць пра­ціў­ні­каў АЭС зні­зі­ла­ся з 46,7% у 2005 го­дзе да 19,7% у 2014‑м.

Зра­зу­ме­ла, што вя­лі­кі ўплыў на гра­мад­скую дум­ку — не толь­кі ў на­шай кра­і­не, але і ва ўсім све­це, ака­за­ла ава­рыя на АЭС «Фу­ку­сі­ма‑1» у Япо­ніі (у 2011 го­дзе). Пас­ля гэ­тай ава­рыі коль­касць пры­хіль­ні­каў ска­ра­ці­ла­ся, але ця­пер гэ­тая кры­вая па­воль­на, але ўпэў­не­на ідзе ўго­ру.

Пры­чым ні са­ма Япо­нія, ні ін­шыя кра­і­ны не ад­мо­ві­лі­ся ад вы­ка­ры­стан­ня атам­най энер­гіі. Але ўро­кі «Фу­ку­сі­мы» бы­лі ста­ран­на вы­ву­ча­ны і пры­ня­ты не­аб­ход­ныя за­ха­ды для не­да­пу­шчэн­ня па­доб­ных ава­рый у бу­ду­чы­ні.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.