16 Жнівень, чацвер

Вы тут

Знесці нельга выкарыстаць


Удас­ка­на­лен­не дзей­нас­ці Са­ве­таў дэ­пу­та­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню, а так­са­ма за­бес­пя­чэн­не ўстой­лі­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця вёс­кі аб­мер­ка­ва­лі ўдзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла». Ме­ра­пры­ем­ства прай­шло ў Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У ім пры­ня­лі ўдзел стар­шы­ні па­сял­ко­вых і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, а так­са­ма гос­ці з Та­джы­кі­ста­на, якія пры­еха­лі ў Бе­ла­русь для па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі.

10-19

За­меж­ным гас­цям ці­ка­ва бы­ло па­чуць аб ра­бо­це бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та і, у пры­ват­нас­ці, Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду, якую ўзна­чаль­вае Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч, а так­са­ма Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. «Ся­род ак­ту­аль­ных пы­тан­няў, якімі займаюцца дэпутаты, — ства­рэн­не ўмоў для прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, ту­рысц­ка-эк­скур­сій­ных па­слуг, аг­ра­эка­ту­рыз­му, нар­маль­най жыц­ця­дзей­нас­ці лю­дзей, за­бес­пя­чэн­не тэ­ры­то­рый якас­най піт­ной ва­дой. Вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца на­вя­дзен­ню па­рад­ку на зям­лі, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню на­се­ле­ных пунк­таў», — ад­зна­чы­ла се­на­тар.

Пра тое, як рэа­лі­зу­юц­ца па­ла­жэн­ні Ука­за Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь № 100 «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ўлі­ку і ска­ра­чэн­ні коль­кас­ці пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў у сель­скай мяс­цо­вас­ці», рас­ка­за­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Вік­то­рыя Ве­ры­на. На на­пра­цоў­ках цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на ў гэ­тым на­прам­ку спы­ніў­ся стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іван Ліп­ніц­кі.

Дзе спра­вяд­лі­васць?

У Мін­скай воб­лас­ці ле­тась зне­се­на 1260 ста­рых і пус­ту­ю­чых да­моў. На гэ­ты год за­пла­на­ва­на 1360. «Але іх раз­мер­ка­ван­не па кан­крэт­ных рэ­гі­ё­нах вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца, — за­ўва­жыў Іван Ліп­ніц­кі. — Бя­рэ­зін­скі і Клец­кі ра­ё­ны бя­руць на ся­бе амаль паў­ты­ся­чы ста­рых бу­дын­каў, ча­го не ска­жаш пра Мін­скі ра­ён. І гэ­та­му ёсць тлу­ма­чэн­не — зям­ля тут каш­туе до­ра­га, спад­чы­ні­кам не над­та хо­чац­ца раз­віт­вац­ца з ёю. Пры гэ­тым, ка­лі браць Дзяр­жын­скі, Ва­ло­жын­скі, Пу­ха­віц­кі, Уз­дзен­скі ра­ё­ны, то най­боль­шая за­па­тра­ба­ва­насць зя­мель­ных участ­каў ме­на­ві­та ў тых сель­са­ве­тах, якія пры­ля­га­юць да Мінск­а-
га ра­ё­на. «Та­му мы вы­му­ша­ны ча­сам пры­мя­няць і ад­мі­ніст­ра­цый­ныя ме­та­ды, ка­лі ба­чым, што ра­ё­ны не­раў­на­мер­на бя­руць на ся­бе на­груз­ку па зно­се. На­прык­лад, дзе спра­вяд­лі­васць: Клец­кі ра­ён па­ві­нен знес­ці 300 да­моў, а Мя­дзель­скі толь­кі 25–30? Ха­ця і тут зям­ля «гу­ляе» пад пус­ту­ю­чы­мі да­ма­мі, ня­ма гас­па­да­роў», — за­ўва­жыў стар­шы­ня аб­лса­ве­та.

З гэ­тай на­го­ды ён на­га­даў пра вель­мі кра­са­моў­ны вы­па­дак. У 2013 го­дзе ў Ка­пыль­скім ра­ё­не быў зне­се­ны ста­ры дом, які, так бы мо­віць, ды­хаў на ла­дан. Пас­ля гэ­та­га аб'­яві­ла­ся спад­чын­ні­ца, якая пра­жы­ва­ла ў Ра­сіі, і за­па­тра­ба­ва­ла кам­пен­са­цыю. Дай­шла да гас­па­дар­ча­га су­да, які за­да­во­ліў яе па­тра­ба­ван­ні — вы­пла­ціць 40 млн руб­лёў. До­ва­ды, што жан­чы­на на пра­ця­гу га­доў не пла­ці­ла па­да­так на зям­лю і не­ру­хо­масць, не бы­лі пры­ня­ты да ўва­гі.

У су­вя­зі з гэ­тым, лі­чыць Іван Ліп­ніц­кі, на­спе­ла не­аб­ход­насць унес­ці пра­па­но­ву ў Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні па зме­нах і да­паў­нен­нях у за­ка­на­даў­чую ба­зу. У пры­ват­нас­ці, згод­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та № 100, пус­ту­ю­чыя да­мы — гэ­та тыя, пра якія ёсць дак­лад­ныя звест­кі, што на пра­ця­гу трох апош­ніх га­доў асо­бы, якія ма­юць пра­ва ка­ры­стан­ня імі, пра­жы­ва­юць у іх менш за адзін ме­сяц. Але ў за­ко­не не пра­пі­са­на, якія ж да­ку­мен­ты мо­гуць з'яў­ляц­ца ве­ра­год­ны­мі свед­чан­ня­мі пра гэ­та. А та­кія па­ла­жэн­ні, на дум­ку стар­шы­ні аб­лас­но­га Са­ве­та, па­він­ны змя­шчац­ца ў ад­па­вед­ных да­ку­мен­тах.

Па-дру­гое, у ра­ён­ныя ка­мі­сіі, якія ацэнь­ва­юць стан пус­ту­ю­чых да­моў, не ўва­хо­дзіць пра­ку­рор. «А без яго санк­цыі мы не мо­жам ус­крыць бу­ды­нак», — кан­ста­та­ваў Іван Ліп­ніц­кі. На яго дум­ку, не­аб­ход­на на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні ўста­на­віць нор­му па­за­су­до­ва­га ад­чу­жэн­ня пус­ту­ю­чых зя­мель­ных участ­каў і збу­да­ван­няў на пад­ста­ве прад­стаў­лен­ня сель­вы­кан­ка­ма, за­клю­чэн­ня ра­ён­най ка­мі­сіі і ра­шэн­ня рай­вы­кан­ка­ма. Гэ­та бу­дзе дыс­цып­лі­на­ваць на­сель­ніц­тва. Ка­лі гра­ма­дзя­нін ці спад­чын­нік па за­вя­шчан­ні ці па за­ко­не не афор­міў або не па­даў за­яву ў на­та­ры­яль­ную кан­то­ру аб ус­туп­лен­ні ў пра­ва спад­чын­нас­ці ў вы­зна­ча­ныя за­ка­на­даў­ствам тэр­мі­ны, не да­гля­дае дом, не апра­цоў­вае зя­мель­ны ўчас­так, то та­кі дом па­ві­нен аў­та­ма­тыч­на пе­ра­хо­дзіць у дзяр­жаў­ную ўлас­насць. Пры гэ­тым, як ад­зна­чыў Іван Ліп­ніц­кі, нель­га па­ру­шаць пра­вы гра­ма­дзян, ка­лі яны зна­хо­дзяц­ца на ва­ен­най служ­бе, у пра­цяг­лай ка­ман­дзі­роў­цы, на ля­чэн­ні. Пус­ту­ю­чыя да­мы мож­на ад­даць тым, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. А ка­лі та­кіх ня­ма — вы­ста­віць на аў­кцы­ён.

Лепш да­мо­віц­ца

— Так, жыц­цё не ста­іць на мес­цы, і ў за­ко­ны так­са­ма трэ­ба ўно­сіць зме­ны. Але ў лю­бым за­ко­на­пра­ек­це ўсё дак­лад­на не ўлі­чыш. Стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў па­він­ны быць зна­ё­мы з кож­най сям'­ёй, з кож­ным жы­ха­ром. Тыя, хто пра­ца­ваў да вас, ве­да­юць, ка­му на­ле­жаў дом, на якім эта­пе ён пе­ра­стаў аб­слу­гоў­вац­ца. Ка­лі па­мі­рае ста­ры ча­ла­век, трэ­ба ад­ра­зу ж ва­ру­шыц­ца, вы­свят­ляць, шчыль­на зай­мац­ца гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі. Та­ды на­мно­га ляг­чэй бу­дзе вы­кон­ваць за­ко­ны, якія пры­ма­юц­ца, і не спат­рэ­бяц­ца су­ды, — па­ра­і­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

— Ка­лі да нас пры­зна­чы­лі но­ва­га стар­шы­ню рай­вы­кан­ка­ма, ён за­пра­сіў да ся­бе ўсіх стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў і ска­заў лі­та­раль­на на­ступ­нае: вы мае па­моч­ні­кі, мая апо­ра. Вы і псі­хо­ла­гі, і дып­ла­ма­ты, і вам вы­ра­шаць пы­тан­ні, які­мі не па­ві­нен зай­мац­ца чы­ноў­нік. У гэ­тым пла­не, лі­чу, мы ў больш вы­гад­ным ста­но­ві­шчы ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі ра­ё­на­мі, бо ад­чу­ва­ем пад­трым­ку і ра­зу­мен­не мяс­цо­вай ула­ды, у тым лі­ку і па пы­тан­нях вы­ка­ры­стан­ня пус­ту­ю­чых да­моў, — кан­ста­та­ва­ла стар­шы­ня Са­лі­гор­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Лі­дзія Клі­шэ­віч. — Ра­зам з тым і нам не ўда­ло­ся па­збег­нуць не­пры­ем­най сі­ту­а­цыі. У ад­ным з сель­са­ве­таў быў зне­се­ны ста­ры дом. Пры гэ­тым пры­сут­ні­ча­ла і ад­на з улас­ніц, на­ват да­па­ма­га­ла вы­но­сіць рэ­чы. Але за­тым жан­чы­на пе­ра­ду­ма­ла і… па­да­ла іск у суд ра­зам са сва­ёй сва­яч­кай. І ім вы­му­ша­ны бы­лі вы­пла­ціць кам­пен­са­цыю: па 28 млн руб­лёў кож­най.

Сён­ня мы імк­нём­ся вы­ра­шаць пы­тан­ні не праз су­ды, а не­па­срэд­на са спад­чын­ні­ка­мі: зна­хо­дзім іх, пры­ма­ем ад іх ад­моў­ніц­кія пісь­мы і з іх зго­ды зно­сім ста­рыя да­мы. Акра­мя та­го, за кож­ным сель­са­ве­там рас­па­ра­джэн­нем стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма за­ма­ца­ва­ны ар­га­ні­за­цыі, у тым лі­ку і га­рад­скія, якім ста­вяц­ца дак­лад­ныя за­да­чы: у пэў­ны тэр­мін у кан­крэт­ным на­се­ле­ным пунк­це знес­ці дом.

Па адзі­ным стан­дар­це

Спы­ні­ла­ся Лі­дзія Клі­шэ­віч і на та­кім пы­тан­ні, як на­вя­дзен­не па­рад­ку на гра­мад­скіх мо­гіл­ках. Уся­го ў ра­ё­не іх 103, у тым лі­ку 14 з іх пе­ра­да­дзе­ны на ба­ланс ЖКГ, ас­тат­нія ў ве­дан­ні сель­скіх Са­ве­таў. Не­ага­ро­джа­ны­мі за­ста­ло­ся толь­кі 10 мо­гі­лак. «Мы мэ­та­на­кі­ра­ва­на ідзём да та­го, каб ага­ро­джа бы­ла не драў­ля­ная, а бе­тон­ная. Ста­ра­ем­ся, каб па­ра­дак на ма­гі­лах на­во­дзі­лі са­мі лю­дзі, бліз­кія, род­ныя. І толь­кі там дзе ня­ма сва­я­коў, пад­клю­ча­ем гра­мад­скасць, — ад­зна­чы­ла Лі­дзія Клі­шэ­віч. — На­шы дэ­пу­та­ты па­ста­ян­на да­вод­зяць да сва­іх вы­бар­шчы­каў, што яны са­мі па­він­ны пад­трым­лі­ваць па­ра­дак там, дзе жы­вуць: на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, у до­ме, пад'­ез­дзе. Нам не па­трэб­ны пра­та­ко­лы, спаг­нан­ні. Нам па­трэ­бен па­ра­дак, яко­га мож­на да­сяг­нуць толь­кі ўза­е­ма­ра­зу­мен­нем».

— Ство­ра­на ра­бо­чая гру­па па ўдас­ка­на­лен­ні ра­бо­ты ЖКГ, якая вы­ву­чае ў тым лі­ку і пы­тан­ні доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня на­се­ле­ных пунк­таў, на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі, — па­ве­да­міў на­мес­нік мі­ніст­ра жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Ана­толь Ша­гун.

У пры­ват­нас­ці, яна пра­па­нуе да­зво­ліць ор­га­нам мяс­цо­вай ула­ды за­ма­цоў­ваць асоб­ныя тэ­ры­то­рыі за суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня і гра­ма­дзя­на­мі для вы­ка­нан­ня ра­бот па іх утры­ман­ні. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца, што асвят­лен­не ву­ліц у на­се­ле­ных пунк­тах бу­дзе пе­ра­да­дзе­на энер­га­за­бяс­печ­валь­ным ар­га­ні­за­цы­ям. Але фі­нан­са­ван­не за­ста­нец­ца з мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту. Па-дру­гое, ву­лі­цы сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў мэ­та­згод­на пе­ра­даць на аб­слу­гоў­ван­не да­рож­ным ар­га­ні­за­цы­ям мяс­цо­вых ЖКГ — каб за­бяс­пе­чыць адзі­ны стан­дарт іх утры­ман­ня.

Таццяна Лазоўская

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.