Вы тут

Маладыя людзі ўжывалі спайс пры двухгадовым дзіцяці


Госць «вый­шаў» у акно, гас­па­дар ні­чо­га не па­мя­тае

…З ква­тэ­ры на пер­шым па­вер­се до­ма па ву­лі­цы Во­ла­ха да­но­сіў­ся гуч­ны плач дзі­ця­ці. Ад­нак дзве­ры ні­хто не ад­чы­няў, хоць у жыл­лі дак­лад­на па­ві­ны бы­лі быць да­рос­лыя. Не­абы­яка­выя лю­дзі па­тэ­ле­фа­на­ва­лі ў мі­лі­цыю.

Не па­спе­лі пра­ва­ахоў­ні­кі ра­зам з ме­ды­ка­мі пры­быць на мес­ца, як акно ква­тэ­ры рас­чы­ні­ла­ся і ад­туль… «пра­гу­лач­ным» кро­кам «вый­шаў» ма­ла­ды ча­ла­век. Ба­ла­зе пад­акон­нік зна­хо­дзіў­ся не вель­мі вы­со­ка і, не­ўза­ба­ве ўпа­ўшы, ён на­ват не атры­маў ней­кіх сур'­ёз­ных траў­маў. Дзя­ку­ю­чы ад­чы­не­на­му акну мі­лі­цы­я­не­ры змаг­лі тра­піць у ква­тэ­ру, дзе ўба­чы­лі ма­лень­кую дзяў­чын­ку, якая пла­ка­ла, зна­хо­дзя­чы­ся на жы­ва­це яшчэ ад­на­го ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка. Той ля­жаў на ка­на­пе з вы­цяг­ну­ты­мі па швах ру­ка­мі і ад­сут­ным по­зір­кам. Ні плач дзі­ця­ці, ні з'яў­лен­не пра­ва­ахоў­ні­каў ні­як не змя­ні­лі па­во­дзі­ны гра­ма­дзя­ні­на. Хло­пец, як вы­свет­лі­ла­ся, быў дзядзь­кам дзяў­чын­кі, яко­га па­кі­ну­лі на­гля­даць за дзі­цем.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Мас­коў­ска­га РУ­УС г. Мін­ска, у здым­най ква­тэ­ры пра­жы­ва­лі муж з жон­кай і двух­га­до­вай дач­кой, а так­са­ма 17‑га­до­вы брат ма­ла­дой жан­чы­ны. Ма­ці дзі­ця­ці па ста­не зда­роўя зна­хо­дзі­ла­ся ў баль­ні­цы, а яе су­жэ­нец ад­сут­ні­чаў не­каль­кі га­дзін па спра­вах пра­цы. З дзяў­чын­кай па­пра­сі­лі па­быць ма­ла­до­га дзядзь­ку. А той, не доў­га ду­ма­ю­чы, за­пра­сіў у гос­ці пры­яце­ля. Апош­ні пры­нёс з са­бой ку­ры­цель­ную су­месь. Пад уз­дзе­ян­нем псі­ха­тро­пу гос­ця і па­цяг­ну­ла «на пра­гул­ку» праз акно… Апош­няе, што за­пом­ніў дзядзь­ка дзяў­чын­кі, — гэ­та тое, што ён узяў яе на ру­кі…

Па­коль­кі ма­ла­дыя лю­дзі ўжы­ва­лі спайс у пры­сут­нас­ці дзі­ця­ці, дзяў­чын­цы да­вя­ло­ся ды­хаць псі­ха­троп­ным ды­мам, та­му яе на ўся­ля­кі вы­па­дак тут жа да­ста­ві­лі ў баль­ні­цу.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.