Вы тут

Нестандартна!


«Ма­ла­досць», «По­лы­мя», «Нё­ман» у cне­жань­скі агляд

Ці­хі­мі, не­за­ўваж­ны­мі кро­ка­мі ады­хо­дзіць у гіс­то­рыю чар­го­вы год на­ша­га жыц­ця. Хут­ка пра­чнём­ся ўжо ў 2015-м. На па­ды­хо­дзе апош­нія ў гэ­тым го­дзе ну­ма­ры лі­та­ра­тур­ных ча­со­пі­саў «Нё­ман», «По­лы­мя» і «Ма­ла­досць» — пра­сяк­ну­тае пе­рад­свя­точ­ным уз­ру­шэн­нем пад­су­ма­ван­не та­го, што бы­ло на­пі­са­на, пра­чы­та­на, пе­ра­ду­ма­на за да­во­лі плён­ны 2014-ы. Да­вай­це пры­гле­дзем­ся блі­жэй.

13-17

«Прый­дзі, Но­вы го­дзе, і не крыў­дзі мя­не нэн­дзай-бя­дою так, як па­пя­рэд­нія ста­рыя... І пры­ня­сі мне доб­рыя па­мыс­ныя ва­рун­кі жыц­ця дзе­ля пра­цы ма­ёй на ка­рысць лю­дзям праз на­ву­ку, праз пры­го­жыя сло­вы і пры­го­жыя тво­ры мас­тац­тва!» Гэ­ты­мі сло­ва­мі, на­пі­са­ны­мі ру­кой (у пра­мым сэн­се) Язэ­па Драз­до­ві­ча, па­чы­на­ец­ца сне­жань­скі ну­мар «Ма­ла­до­сці». Дак­лад­на та­го са­ма­га, хі­ба, му­сяць па­пра­сіць усе тры ча­со­пі­сы — ле­пей не пры­ду­ма­еш... Тэ­ма свят у два­нац­ца­тай «Ма­ла­до­сці» прад­стаў­ле­на шы­ро­ка: тут і «ка­ля­ка­ляд­ная» апы­тан­ка, і па­ра­ды псі­хо­ла­га на­конт «пе­рад­на­ва­го­дняй пе­ра­на­строй­кі»... Паэ­зія ну­ма­ра прад­стаў­ле­на «па­чат­коў­цам» Паў­лам Сі­мам, Змі­це­рам За­ха­рэ­ві­чам, па­эт­кай з эк­за­тыч­ным іме­нем Ёха­на Лі, а так­са­ма доб­ра вя­до­мым вам На­ву­мам Галь­пя­ро­ві­чам. У про­зе вар­та звяр­нуць ува­гу на асо­бу Сяр­гея Ма­ці­на — ма­ла­до­га пісь­мен­ні­ка, жыц­цё яко­га не­да­рэ­чна аба­рва­ла­ся пры­клад­на год та­му. У «Ма­ла­до­сці» вы зной­дзе­це яго да­во­лі не­стан­дарт­ны твор «Анд­рэй Зай­цаў. Па­між на­ра­джэн­ня­мі». Па­ці­каў­це­ся так­са­ма тво­рам яшчэ ад­на­го «ма­ла­до­сцеў­ска­га» ад­крыц­ця Ары­ны Гар­дзей пад наз­вай «Па­слуш­ні­ца» і доб­ры­мі каз­ка­мі Воль­гі Ка­рат­ке­віч пра ўпар­ты цвік ды па­цу­ка, які ма­рыў аб кры­лах... Са­мае тое пад Но­вы год!

У сне­жань­скім ну­ма­ры «Ма­ла­до­сці» чы­тай­це так­са­ма ін­тэр­в'ю з ча­ла­ве­кам «з іні­цы­я­ла­мі Баг­да­но­ві­ча» Мі­ха­і­лам Ба­ра­ноў­скім, лі­да­рам гур­та «Нель­га за­быць». Гэ­та сяб­роў­ская раз­мо­ва пра та­го ж Баг­да­но­ві­ча, лі­та­ра­ту­ру, бе­ла­рус­ка­моў­насць, Ка­ля­ды... Пра што яшчэ — пра­чы­та­е­це ў ча­со­пі­се.

Тут жа вы зной­дзе­це ці­ка­вы ма­тэ­ры­ял Але­ся Кар­лю­ке­ві­ча, пры­све­ча­ны не­паў­тор­на­му Ада­му Маль­дзі­су, а так­са­ма ар­ты­кул Жан­ны Не­кра­шэ­віч-Ка­рот­кай пра сла­ву­та­га «вяс­ко­ва­га лір­ні­ка» Ула­дзі­сла­ва Сы­ра­ком­лю — да­рэ­чы, аб'­ект на­ву­ко­вых ін­та­рэ­саў та­го ж Маль­дзі­са... Праў­да, ма­ла іс­нуе куль­тур­ных по­ста­цяў мі­ну­ла­га, які­мі б не ці­ка­віў­ся Адам Во­сі­па­віч.

Сур'­ёз­ны «ста­рэй­шы брат» га­рэз­лі­вай «Ма­ла­до­сці» ча­со­піс «По­лы­мя» па­чы­на­ец­ца ад­ра­зу з грун­тоў­на­га — з ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Гні­ла­мё­да­ва «Пас­ля вай­ны» (гэ­та пра­цяг, та­му ка­лі хо­ча­це цал­кам пра­чы­таць — зда­бы­вай­це яшчэ і па­пя­рэд­ні ну­мар). Як за­хо­чац­ца ча­го ляг­чэй­ша­га, звяр­ні­це­ся да паэ­зіі два­нац­ца­та­га ну­ма­ра «По­лы­мя» — вер­шаў Вік­та­ра Гар­дзея, Дзміт­рыя Пят­ро­ві­ча, Ва­сі­ля Дэ­бі­ша, Га­лі­ны За­гур­скай, Ва­лян­ці­ны Гі­руць-Ру­са­ке­віч... Але па­ча­кай­це, мы яшчэ з про­зай да кан­ца не ра­за­бра­лі­ся! Мі­хась Па­зня­коў па­ра­дуе чы­та­чоў тры­ма но­вы­мі апа­вя­дан­ня­мі «Ад лё­су не ўця­чэш», «На паў­да­ро­зе», «Стар­шы лей­тэ­нант». А ў руб­ры­цы «Га­ла­сы све­ту» зме­шча­ны пе­ра­клад на бе­ла­рус­кую мо­ву апо­вес­ці ўкра­ін­ска­га пісь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Да­ні­лен­кі «Со­ней­ка маё, чор­нае і кал­ма­тае». Для ама­та­раў па­ванд­ра­ваць па па­та­ем­ных ку­точ­ках ду­шы вя­лі­кіх лю­дзей — руб­ры­ка «Дзён­ні­кі». У сне­жань­скім ну­ма­ры «По­лымя» вы зной­дзе­це пас­ля­ва­ен­ныя дзён­ні­кі Ві­са­ры­ё­на Гар­бу­ка, пісь­мен­ні­ка, які доў­гі час зма­гаў­ся з цяж­кой хва­ро­бай. «На­дыш­ла па­ра ім­гнен­на вы­ра­шаць, на што тра­ціць кож­ную се­кун­ду ча­су, ад­ва­я­ва­ную ў хва­ро­бы» — за­піс ад 6 чэр­ве­ня 1985 го­да. Ка­лі вам цяж­ка ма­ты­ва­вац­ца на пра­цу, твор­часць, жыц­цё, дзён­нік Ві­са­ры­ё­на Гар­бу­ка не­су­мнен­на дасць вам па­трэб­ны штур­шок.

13-16

Для лі­та­ра­ту­раз­наў­цаў «По­лы­мя» пад­рых­та­ва­ла на­ву­ко­вы ар­ты­кул Га­лі­ны Тыч­ко пра воб­раз­ны свет паэ­мы Ян­кі Ку­па­лы «Сон на кур­га­не» і раз­ва­гі Бра­ні­сла­ва Зуб­коў­ска­га пра твор­часць Ян­кі Маў­ра.

І, на­рэш­це, у чы­та­чоў «По­лы­мя» бу­дзе маг­чы­масць стаць свед­ка­мі дыс­ку­сіі на вель­мі пра­ва­ка­цый­ную тэ­му — стан і перс­пек­ты­вы дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры. Не­здар­ма ма­тэ­ры­ял мае наз­ву «Эк­стрэ­маль­на не­бяс­печ­ны за­ня­так». Пра ці­ка­васць дыс­ку­сіі га­во­раць ім­ёны яе ўдзель­ні­каў: Люд­мі­ла Сінь­ко­ва, Яў­ген Мар­ты­но­віч, Ак­са­на Бяз­леп­кі­на, Тац­ця­на Ша­мя­кі­на...

Ця­пер за­пра­шаю ныр­нуць у «Нё­ман» — па­ці­ка­віц­ца лі­та­ра­тур­ны­мі на­він­ка­мі ча­со­пі­са. Па­чы­нае «Нё­ман», як і «По­лы­мя», з грун­тоў­на­га — апо­вес­ці Сяр­гея Тра­хі­мён­ка «Ге­ном Нью­то­на». Пры­хіль­ні­кі ма­лых пра­за­іч­ных фор­маў па­це­шац­ца «Дву­ма апа­вя­дан­ня­мі» Ва­сі­ля Тка­чо­ва і «Буль­бя­ны­мі па­ся­дзел­ка­мі» Ра­і­сы Дзей­кун.

У сне­жань­скім «Нё­ма­не» зме­шча­на пад­бор­ка паэ­тыч­ных тво­раў фі­на­ліс­таў і пры­зё­раў фес­ты­ва­ля ад­на­го вер­ша, які пра­во­дзіў мін­скі па­эт Г. Бар­таш у 2007—2012 гг. Пад­бор­ка мае вель­мі ак­ту­аль­ную наз­ву — «Па­да­рун­кі на Бо­жае на­ра­джэн­не». Ба­дай, укра­ду для вас ад­туль, каб за­інт­ры­га­ваць, адзін па­да­ру­на­чак — дас­ціп­ны верш Ка­ця­ры­ны Зы­ка­вай:

зима это где-то меж­ду молитвами
лыж­но­го магазина о сне­ге

и дворника о бесснежии. меж­ду ког­да ты зиму
не хо­чешь и ког­да уже с ней.

зима это ког­да серебристая ры­ба взой­дет
на синем

и ста­нет со-всем-прос­то

            и ты вдруг прос­нешь­ся от ощущения
у ко­то­ро­го нет имени

            (как у мес­та меж­ду верх­ней гу­бой и но­сом)

Шу­кай­це ў сне­жань­скім «Нё­ма­не» так­са­ма пе­ра­клад ме­му­а­раў ура­джэн­ца На­ва­груд­ка Іг­на­ція Яц­коў­ска­га «Апо­весць май­го ча­су, або Лі­тоў­скія пры­го­ды». Га­ран­та­ва­на за­хап­ляль­нае па­гру­жэн­не ў гіс­то­рыю. Да­рэ­чы, тут пры­во­дзіц­ца тэкст вер­ша Паў­лю­ка Баг­ры­ма «Зай­грай, зай­грай, хлоп­ча ма­лы» — ад­на з са­мых та­ям­ні­чых ста­ро­нак гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

13-18

Ка­лі вы яшчэ не ўсве­дам­ля­е­це вар­тас­цяў род­най лі­та­ра­ту­ры і кам­плек­су­е­це з гэ­тай пры­чы­ны, то пра­чы­тай­це ар­ты­кул Пят­ра Ва­сю­чэн­кі «Ула­да тэкс­ту. Бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра на фо­не су­свет­най». Пры­вя­дзём ка­ва­ла­чак, пры­све­ча­ны ўжо зга­да­на­му Паў­лю­ку Баг­ры­му.

«О нем говорили: хо­тел стать по­этом,
а стал сол­да­том.

Никто не зна­ет, кем он действительно
хо­тел стать. Се­год­ня нет да­же уве­ренности,
действительно ли он написал стихотворение
«Зай­грай, зай­грай, хлоп­ча ма­лы...»

Его лирический ге­рой хо­чет стать
вол­ко­ла­ком (обо­рот­нем), что­бы носиться
по ле­сам и быть воль­ным.

Или карликом, на ко­то­ро­го в дет­стве
се­ла ле­ту­чая мышь.

Лишь бы не идти в рек­ру­ты или на панщину.
Сво­бо­да пре­вы­ше все­го.

Быть вол­ко­ла­ком или карликом, существом
стран­ным и не­по­ня­тным, —
не та­ков ли удел по­эта в Беларуси?

Багрим в кон­це кон­цов не стал ни пер­вым,
ни вто­рым, ни третьим. Взял в руки мо­лот,
вы­ко­вал люст­ру для кос­те­ла,
где служил ког­да-то ксендз, благословивший
его на писание стихов, а еще смастерил
ог­ра­ду на кладбище, на ко­то­ром
и сам за­снул веч­ным сном...»

Жа­да­ем вам, лю­быя на­шы чы­та­чы, су­стрэць но­вы 2015-ы з ман­да­ры­на­вым на­стро­ем і без жа­лю да та­го, што сплы­вае ра­зам з 2014-м. Будзь­це шчас­лі­выя ў но­вым го­дзе, а «Ма­ла­досць», «По­лы­мя» і «Нё­ман», тры кі­ты бе­ла­рус­кай мас­тац­кай пе­ры­ё­ды­кі, абя­ца­юць руп­лі­ва кла­па­ціц­ца, каб вам бы­ло чым уз­ба­га­чац­ца ду­хоў­на і ін­тэ­ле­кту­аль­на.

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.