Вы тут

«Вясёлы шляхцюк — вольны шляхцюк»


У го­нар жа­ні­ха і ня­вес­ты за ста­лом увесь час гу­чаць ба­дзё­рыя зы­чэн­ні. Звон кі­ліш­каў су­пра­ва­джа­ец­ца гуч­ным «будзь­ма!» Ся­род гас­цей, што прый­шлі па­він­ша­ваць ма­ла­дых, ужо вы­бра­ны год­ны гет­ман і яго вой­ска. Па­між ла­ва­мі па­важ­на шпа­цы­руе са­праўд­ны шлях­цюк у жу­па­не... Ду­ма­е­це, гэ­та ма­лю­нак з жыц­ця да­лё­ка­га XV ці XVІ ста­год­дзя?.. Не! Усё гэ­та мож­на не толь­кі ўба­чыць, але і ад­чуць на са­бе на ад­ным з тых вя­сел­ляў, што для сва­іх сяб­роў і зна­ё­мых пра­во­дзіць Ва­сіль Гры­боў­скі-Гу­ры­но­віч — та­ма­да свят у шля­хец­кім сты­лі. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся з ім, каб рас­пы­таць, што і як ро­біць гэ­ты та­ле­на­ві­ты шлях­цюк XXІ ста­год­дзя.

[caption id="attachment_64660" align="alignnone" width="600"]Ва­сіль Гры­боў­скі-Гу­ры­но­віч з ты­мі гас­ця­мі, якім шля­хец­кія тра­ды­цыі прый­шлі­ся ну вель­мі да­спа­до­бы. Ва­сіль Гры­боў­скі-Гу­ры­но­віч з ты­мі гас­ця­мі, якім шля­хец­кія тра­ды­цыі прый­шлі­ся ну вель­мі да­спа­до­бы.[/caption]

— Ва­сіль, рас­па­вя­дзі­це, як вы па­ча­лі вес­ці шля­хец­кія вя­сел­лі?

— Са­ма ідэя з'я­ві­ла­ся до­сыць спан­тан­на, пад­час пра­цы ў сфе­ры ту­рыз­му — да гэ­та­га я ўжо ўдзель­ні­чаў у ані­ма­цый­ных пра­ек­тах, тэ­ат­ра­лі­за­цы­ях пад­час эк­скур­сій. Зна­ё­мыя па­пра­сі­лі пра­вес­ці для іх вя­сел­ле ў шля­хец­кім сты­лі, я зга­дзіў­ся. А ў вы­ні­ку ўба­чыў, што атры­ма­ла­ся да­во­лі ары­гі­наль­на: та­кое свя­та ад­роз­ні­ва­ец­ца ад пра­ве­дзе­на­га ў фальк­лор­най тра­ды­цыі. Так і з'я­ві­ла­ся ідэя пра­во­дзіць не ры­цар­скія, не ся­лян­скія, а ме­на­ві­та шля­хец­кія вя­сел­лі.

— Чым шля­хец­кае вя­сел­ле ад­роз­ні­ва­ец­ца ад вяс­ко­ва­га?

— У ся­лян­скім, хат­нім вя­сел­лі (у су­час­най па­да­чы) вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца шмат фальк­ло­ру — гэ­та апя­ван­не ма­ла­дой, на­дзя­ван­не на­міт­кі, сту­жач­кі ў га­ла­ве, тан­цы пад гар­мо­нік і ін­шае (хоць гэ­тыя рэ­чы ча­сам пры­сут­ні­ча­лі і ў шлях­ты). Гу­чаць на­род­ныя ін­стру­мен­ты, та­кія як цым­ба­лы. Гос­ці і ма­ла­дыя там час­та адзе­тыя ў на­род­ныя строі. У шля­хец­кім вя­сел­лі іс­тот­ную ро­лю адыгрываюць за­клі­кі да ма­ла­дых, вель­мі важ­на па-шля­хец­ку па­даць тост. На­прык­лад, я на вя­сел­лях, якія вя­ду, за­клі­каю ўсіх ка­заць «будзь­ма!» — і гэ­та ак­ты­ві­зуе гас­цей у 90% вы­пад­каў. За ста­ла­мі я раз­даю па­са­ды: чаш­нік, які ад­каз­вае за тое, каб ва ўсіх ке­лі­хі бы­лі на­поў­не­ны ві­ном ды шам­пан­скім, так­са­ма столь­нік, які со­чыць, каб гос­ці доб­ра пад'­яда­лі, не гля­дзе­лі адзін на ад­на­го. Над­звы­чай важ­ныя па­во­дзі­ны са­мо­га вя­ду­ча­га: я за сло­вам у кі­шэ­ню не ле­зу ды па­чу­ваю ся­бе са­праўд­ным шлях­цю­ком. І апра­ну­ты я заў­сё­ды ў шля­хец­кі жу­пан: як той ка­заў, шу­кай па­на па жу­па­не. Свя­та су­пра­ва­джае му­зы­ка, ад­па­вед­ная той, якая ра­ней гу­ча­ла на шля­хец­кіх бя­се­дах, у карч­ме. Я за­пра­шаю буб­на­ча, ду­да­ра — каб усё бы­ло гуч­ным, за­бія­цкім. Я звяр­та­ю­ся да ма­ла­дых «ма­ла­дое спа­дар­ства, пан­ства», «пан Аляк­сандр», «па­ні Ядз­ві­га» — тым са­мым уз­вя­ліч­ваю іх на­ват ад­но пе­рад ад­ным. Каб ма­ла­дая, на­прык­лад, па­ду­ма­ла: «О, я вый­шла за­муж за па­на,» — а ён ня­хай ду­мае: «Я ажа­ніў­ся з па­нен­кай».

— Рас­ка­жы­це, як шу­ка­лі ін­фар­ма­цыю, што ме­на­ві­та так ка­лісь­ці пра­хо­дзі­лі та­кія свя­ты?

— Рас­пра­ца­ва­ных на­ву­ко­вых прац па гэ­тай тэ­ме ня­ма, ні­хто дак­лад­на яе не вы­ву­чаў. Тое-сёе мож­на знай­сці ў ін­тэр­нэ­це, біб­лі­я­тэ­ках, чы­та­ю­чы ме­му­а­рыс­ты­ку. Ад­нак трэ­ба ра­зу­мець, што асноў­ны склад­нік ко­ліш­ніх шля­хец­кіх вя­сел­ляў — гэ­та ес­ці, пі­ці і ка­за­ці зы­чэн­ні ў го­нар ма­ла­дых. Ні­хто не та­ма­дзіў, не вы­во­дзіў шлях­цю­коў і шлях­ця­нак на кон­кур­сы — вя­до­ма, тут мы не ка­жам пра маг­на­тэ­рыю з яе раз­ма­хам на ба­лях.

— Ці ад­бы­ва­лі­ся та­кія вя­сел­лі, на якія вы­яз­джа­лі ў за­мак ці ін­шае мес­ца, што сва­ёй ат­мас­фе­рай да­па­ма­га­ла ства­рыць ад­па­вед­ны на­строй?

— Ня­даў­на пра­во­дзіў зна­ё­мым вя­сел­ле ў Галь­ша­нах, ма­ла­дыя рас­піс­ва­лі­ся ля зам­ка. Абы­гра­лі пя­рэй­мы ма­ла­дых ля Галь­шан­ска­га зам­ка — і Леў Са­пе­га да спра­вы пад­клю­чыў­ся. Са­мо мяс­тэч­ка вель­мі ста­ра­жыт­нае, ад­па­вя­дае сты­ліс­ты­цы шля­хец­ка­га вя­сел­ля.

— За­пра­ша­юць вас на свя­та ма­ла­дыя. А як іх гос­ці ста­вяц­ца да вя­ду­ча­га-шлях­цю­ка?

— Час­цей за ўсё гос­ці ўжо з ган­ка, ад са­ма­га па­чат­ку су­стрэ­чы здзіў­ля­юц­ца бе­ла­рус­кай мо­ве. Бо ма­ла­дыя не заў­сё­ды па­ве­дам­ля­юць гас­цям, што бу­дзе бе­ла­рус­кае вя­сел­ле са шля­хец­кім ка­ла­ры­там. Та­му ка­лі гос­ці ба­чаць вя­ду­ча­га ў жу­па­не, шаб­лю, яны вы­каз­ва­юць су­мнен­ні, ці зра­зу­ме­юць усё. Ад­нак я ад­ра­зу па­чы­наю жар­та­ваць, ува­хо­джу ў ро­лю вя­сё­ла­га шлях­цю­ка і су­па­кой­ваю іх. У вы­ні­ку боль­шасць за­ста­юц­ца за­да­во­ле­ны­мі, што гэ­та бы­ла ме­на­ві­та бе­ла­рус­кая мо­ва. Па­бы­ваў­шы на та­кой агуль­най ся­мей­най бя­се­дзе, усе ўсё ра­зу­ме­юць.

— Ёсць роз­ныя вя­ду­чыя фальк­лор­ных бе­ла­рус­кіх вя­сел­ляў. Ці мож­на ска­заць, што вы адзі­ны та­ма­да свят у шля­хец­кім сты­лі?

— Не. Ёсць ар­га­ні­за­цыі, якія мо­гуць пра­вес­ці ры­цар­ска-шля­хец­кае вя­сел­ле, з усёй ат­ры­бу­ты­кай — конь­мі, ка­рэ­та­мі, му­зы­ка­мі — зра­зу­ме­ла, у фі­нан­са­вым пла­не гэ­та на­шмат да­ра­жэй. Уво­гу­ле бе­ла­рус­ка­моў­ных вя­ду­чых ня­шмат, а тых, хто пра­яў­ляў бы ў бя­се­дзе шля­хет­насць, — адзін­кі.

— Ці апра­на­юць са­мі ма­ла­дыя шля­хец­кія строі?

— Зрэд­ку та­кое бы­вае. Ад­ной­чы я сам быў за­про­ша­ны на вя­сел­ле, дзе ўсе гос­ці — ка­ля ста ча­ла­век — бы­лі апра­ну­ты ў шля­хец­кія кас­цю­мы, хто на што быў здоль­ны. А ма­ла­дыя за­ка­за­лі са­бе шля­хец­кія ўра­чыс­тыя строі, што, да­рэ­чы, да­во­лі до­ра­га. У вы­шы­ва­ных стро­ях ма­ла­дых мож­на ўба­чыць час­цей, чым у шля­хец­кіх. Ня­даў­на ў Баб­руй­ску бы­ло та­кое вя­сел­ле, на якім ма­ла­ды апра­нуў строй XVІ ста­год­дзя і вы­гля­даў, як са­праўд­ны граф, а ня­вес­та бы­ла ў кла­січ­най бе­лай су­кен­цы, у якой што­ме­сяц ты­ся­чы дзяў­чат вы­хо­дзяць за­муж.

— Ва­сіль, рас­па­вя­дзі­це, якім вам ба­чыц­ца да­лей­шае раз­віц­цё ва­шай пра­фе­сій­най дзей­нас­ці?

— Бу­ду нес­ці ў ма­сы бе­ла­рус­кую куль­ту­ру, ін­шы по­гляд на яе. Каб лю­дзі ве­да­лі, што ад­па­чы­ваць мож­на, не толь­кі на­вед­ва­ю­чы ка­вяр­ні і рэ­ста­ра­цыі. Хоць ры­нак на сён­ня ўжо на­сы­ча­ны: да ся­бе на свя­та мож­на за­пра­сіць і ры­ца­раў, і каў­бо­яў, і на­ват ін­дзей­цаў мая. Ад­нак бе­ла­рус­касць, на жаль, зні­кае, та­му трэ­ба лю­дзям на­гад­ваць, што ёсць і та­кі пра­дукт. Мая за­да­ча, як гэ­та ні дзіў­на гу­чыць, — вы­во­дзіць бе­ла­рус­кія пра­гра­мы ў Бе­ла­ру­сі на пер­шае мес­ца, за­ах­воч­ваць на­род вы­бі­раць сваё. У бу­ду­чыні пла­ную ад­крыць аг­ра­гіс­та­рыч­ны цэнтр — та­кі вост­раў шля­хец­кай, бе­ла­рус­кай куль­ту­ры. Гэ­та бу­дзе та­кое мес­ца, дзе гас­па­дар ад­па­вед­на су­стрэ­не гос­ця, дзе ля агню ён змо­жа па­слу­хаць шля­хец­кія бай­кі, аку­нуц­ца ў та­га­час­ную ат­мас­фе­ру. Бо вя­ду­чым яшчэ пэў­ны час па­пра­ца­ваць мож­на, але ж трэ­ба ду­маць і пра бу­ду­чы­ню — ужо га­доў дзе­сяць ма­ру пра та­кую аг­ра­ся­дзі­бу, і трэ­ба гэ­ту ма­ру ўва­саб­ляць.

— Як жон­ка ста­віц­ца да ва­шых ідэй?

— Яна цал­кам згод­на і пад­трым­лі­вае мя­не ва ўсіх кі­рун­ках. У мно­гіх пы­тан­нях, як ні дзіў­на, ме­на­ві­та яна з'яў­ля­ец­ца ру­ха­ві­ком ідэй. Яшчэ га­доў пяць таму жон­ка ду­ма­ла, што гэ­та, мо­жа, не­сур'­ёз­на, — але, жы­ву­чы ра­зам з ча­ла­ве­кам, хо­чаш ці не хо­чаш, за­ці­ка­віш­ся. Ёй і са­мой ста­ла да­спа­до­бы, дум­кі з'яў­ля­юц­ца, як і што мож­на зра­біць. Та­му яна мя­не пад­трым­лі­вае ў гэ­тым цал­кам (за што я ёй вель­мі ўдзяч­ны).

— Ад­куль бя­рэ па­ча­так ва­ша ці­ка­васць да шля­хец­кай куль­ту­ры?

— У свой час я пра­ца­ваў у дэ­парт­амен­це ахо­вы ў мі­лі­цыі. Так склаў­ся лёс, што праз ка­ле­гу я па­зна­ё­міў­ся з най­ці­ка­вей­шы­мі людзь­мі, ра­зам з які­мі па­спра­ба­ваў зай­мац­ца тэ­ат­ра­лі­за­цы­яй на вы­ез­дах, і мне гэ­та спа­да­ба­ла­ся. Пас­ля мі­лі­цыі бы­ла яшчэ пра­ца ў сфе­ры ганд­лю, у ту­рыз­ме — быў на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра ту­рыс­тыч­най ар­га­ні­за­цыі. Ад­нак я ра­зу­меў, што вя­сё­лы шлях­цюк — воль­ны шлях­цюк. Ха­це­ла­ся здзейс­ніць ма­ры, каб яны ста­лі рэ­аль­нас­цю. Та­му ўжо з год я ла­джу ўлас­ныя пра­ек­ты. Я зра­зу­меў, што лепш раз­ві­ваць і за­раб­ляць гро­шы для ся­бе, чым ра­біць гэ­та для не­ка­га ін­ша­га. Да та­го ж шлях­та бы­ла та­кім гра­мад­скім са­слоў­ем, якое не лю­бі­ла, каб над ім хтось­ці ста­яў... Пер­ша­снай бы­ла ці­ка­васць да та­го, хто я і ад­куль. Пра шлях­ту я ўпер­шы­ню па­чуў не на школь­ных уро­ках, а з вус­наў ба­бу­лі. А пас­ля, пад­час ву­чо­бы ва ўні­вер­сі­тэ­це на ін­жы­не­ра ме­ды­цын­скай элект­ро­ні­кі, я па­чаў ра­зу­мець, што «штось­ці не так у Дац­кім ка­ра­леў­стве». Лю­дзі не ве­да­юць сва­ёй ге­не­а­ло­гіі. Не ве­да­юць не толь­кі тыя, што па­хо­дзяць ад «па­ноў са­хі і ка­сы», але не ве­да­юць і на­шчад­кі па­ноў шаб­лі і ўзбро­е­ных верш­ні­каў. Я вы­ра­шыў, што трэ­ба абу­джаць ін­та­рэс лю­дзей. А ўжо паз­ней я зра­зу­меў, што ў Бе­ла­ру­сі бе­ла­рус­кай ад­мет­нас­цю мож­на за­раб­ляць гро­шы — і да­гэ­туль дзі­ву да­юся та­ко­му фак­ту. Дзя­куй, што мне ба­бу­ля ўсё свое­ча­со­ва па­тлу­ма­чы­ла.

— Дык вы з'яў­ля­е­це­ся па­том­ным шлях­ці­чам?

— Па ку­дзе­лі (Гу­ры­но­ві­чы) так — па мат­чы­най лі­ніі я маю да­ку­мен­ты, якія па­цвяр­джа­юць маё шля­хец­тва. Га­доў шэсць пра­ца­ваў у ар­хі­вах, шу­ка­ю­чы іх. Але вось па мя­чы, па баць­ка­вай лі­ніі (Гры­боў­скія) я сваё шля­хец­тва да­ку­мен­та­мі па­куль не да­ка­заў. З го­на­рам ма­гу ка­заць, што част­ка кры­ві ў ва мне шля­хец­кая, пры­чым мяс­цо­вая. Мо­жа, гэ­та ад­бі­ва­ец­ца на ма­іх дзе­ян­нях, за­клі­кае ру­хац­ца. Як ка­заў кла­сік: «Бі­це ў сэр­цы іх, бі­це мя­ча­мі, не да­вай­це чу­жын­ца­мі быць» — так і раб­лю. Да­рэ­чы, мае блі­жэй­шыя прод­кі з бы­ло­га Баб­руй­ска­га па­ве­та.

— Ад­ной­чы вы зра­зу­ме­лі, што «неш­та не так у Дац­кім ка­ра­леў­стве». Што ма­ец­ца на ўва­зе, усвя­до­мі­лі, што не­ча­га вам не ха­пае?

— Так, ёсць ра­цыя ў гэ­тых сло­вах. Ад­нак больш дак­лад­на бу­дзе ска­заць, што неш­та знік­ла, і я ўжо гэ­та­га не вяр­ну, та­му трэ­ба ад­наў­ляць. Ка­лі па­мер­лі ба­бу­ля, дзя­ду­ля, я ўжо ў юнац­кім уз­рос­це, дзе­цю­ком, вель­мі шка­да­ваў, што не ска­рыс­таў­ся маг­чы­мас­цю, не рас­пы­таў іх. Та­му вы­ра­шыў па­чаць з ся­бе, каб ужо мае на­шчад­кі ве­да­лі, хто мы. Гэ­та бы­ло ад­ным з са­мых іс­тот­ных ар­гу­мен­таў, каб рас­па­чаць тое, што я ця­пер раб­лю.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

16-37Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» вы­ра­шы­ла за­ві­таць на ад­но з тых вя­сел­ляў, якія пра­во­дзіць Ва­сіль Гры­боў­скі-Гу­ры­но­віч, і за­пы­таць у ма­ла­дых, ці лёг­ка ім да­ло­ся ра­шэн­не ад­зна­чыць га­лоў­ны дзень свай­го жыц­ця ў шля­хец­кім сты­лі і на бе­ла­рус­кай мо­ве. Жа­ніх Ігар ГА­ВІ­НА рас­ка­заў, што ідэя зра­біць вя­сел­ле ў бе­ла­рус­кім сты­лі ўзнік­ла ў яго. Ня­вес­та Алі­на, хоць і раз­маў­ляе па-рус­ку, ад­не­сла­ся да та­кой пра­па­но­вы ста­ноў­ча. Ха­ця на­па­чат­ку яна пе­ра­жы­ва­ла, як ус­пры­муць усё гос­ці, ці не бу­дзе гэ­та шо­кам для баць­коў. Ад­нак па­гу­та­рыў­шы з Ва­сі­лём Гры­боў­скім-Гу­ры­но­ві­чам, яна су­па­ко­і­ла­ся. Род­ныя і сяб­ры, па сло­вах ма­ла­до­га, пра тое, што вя­сел­ле бу­дзе бе­ла­рус­кім, за­га­дзя па­пя­рэ­джа­ны не бы­лі:

— Для мя­не бы­ло прын­цы­по­ва важ­ным зла­дзіць сваё вя­сел­ле ў та­кім сты­лі. Бо я здаў­на, яшчэ са свай­го дзя­цін­ства ў Ля­ха­ві­чах за­хоп­ле­ны ідэ­яй бе­ла­рус­кас­ці. Для не­ка­га гэ­та мо­жа быць прос­та стыль, але для мя­не — лад жыц­ця, мой све­та­по­гляд, па­зі­цыя ў гэ­тым све­це.

Да­рэ­чы, па­раз­маў­ляў­шы з гас­ця­мі, вы­свет­лі­ла, што ім та­кое вя­сел­ле прый­шло­ся да­спа­до­бы. «Гэ­та ці­ка­ва, ары­гі­наль­на, не­звы­чай­на», — ка­за­лі яны. Доб­ра, што на­цы­я­наль­ная куль­ту­ра вы­клі­ка­ла ў лю­дзей ста­ноў­чыя эмо­цыі. Ад­нак шка­да, што бе­ла­рус­касць сён­ня ча­сам ус­пры­ма­ец­ца як эк­зо­ты­ка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.